287 Чырыкаў Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Харак-тарызуюцца залішняй кіслотнасцю, высокім утры-маннем жалеза, алюмінію і марганцу. Колькасць перагною дасягае 6—8 %. Чырыкаў Аляксей Ільіч (1703—1748) —рускі ма-раплавец, памочнік Берынга. У 1741 г. на караблі «Св. Павел» зрабіў плаванне да паўночна-заход- Чэрскі 288 няга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, адкрыў не-калькі астравоў з групы Алеуцкіх. Імем Ч. названы астравы ў Аляскінскім і Анадырскім залівах. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч (1845—1892) —даслед-чык Сібіры. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг. высланы ў Сібір. Склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа Байкала. Прапанаваў адну з першых тэктанічных схем унутранай Азіі, падаў ідэю эва-люцыйнага развіцця рэльефу. Яго імя носіць пасёлак у Якуцкай АССР, горны хрыбет. Ш Шаўкаводства — галіна сельскай гаспадаркі па вырошчванню шаўкоўніцы і развядзенню тутавага шаўкапрада для атрымання коканаў. Гэта служыць у сваю чаргу сыравінай для вытворчасці натураль-нага шоўку. У СССР Ш. развіта ў Сярэдняй Азіі і Закаўказзі. Шквал — моцны парывісты вецер са скорасцю 20—30 м/с і большай; часам суправаджаецца на-вальніцай і ліўнем. Працягласць асобнага Ш.— звычайна некалькі мінут. Назіраецца часцей за ўсё пры праходжанні халодных атмасферных франтоў, а таксама пры вельмі інтэнсіўнай канвекцыі (вертыкальным перамяшчэнні паветра). ІІІматгадовая мерзлата, вечная мерзлата—мёрз-лыя горныя пароды і грунты, якія не адтайваюць на працягу доўгага часу (ад некалькіх год да тысячагоддзяў). Бывае суцэльнай і астраўной, мес- 289 Штучныя цамі з выкапнёвым ільдом. Магутнасць — ад некаль-кіх метраў да соцень метраў. Утварылася ў леда-віковую эпоху чацвярцічнага перыяду ў абласцях, не пакрытых ільдом, аднак з нізкімі сярэднегада-вымі тэмпературамі. Распаўсюджана ў СССР на поўначы еўрапейскай часткі і ў Сібірьі (амаль на палавіне плошчы краіны), у Паўночнай Амерыцы. Шміт Ота Юльевіч (1891 —1956) —палярны даследчык, акадэмік AH СССР. 3 імем LL1. звязаны важнейшыя падзеі ў гісторыі вывучэння і асваення Арктыкі ў савецкі перыяд. У час экспедыцыі ў 1929—1930 гг. на ледаколе «Георгій Сядоў» Ш. адкрыў і даследаваў шэраг астравоў у паўноч-най частцы Кзрскага мора. У 1932 г. на ледаколе «Сібіракоў» упершыню ў гісторыі прайшоў за адну навігацыю з Архангельска ў Ціхі акіян. У 1933— 1934 гг.— начальнік экспедыцыі на параходзе «Ча-люскін», на працягу 1932—1939 гг. быў начальнікам Г'алоўнага ўпраўлення Паўночнага марскога шляху. Адзін з ініцыятараў арганізацыі дрэйфуючай паляр-най станцыі «Паўночны полюс». Ім сфармулявана адна з тэорый пахлджання Зямлі і планет Сонечнай сістэмы. Шторм — вецер са скорасцю 18,3—24 м/с. Звы-чайна назіраецца ў цыклонах. Выклікае разбурэнні на сушы і моцнае хваляванне на моры. Штучныя спадарожнікі — касмічныя апараты, якія лятаюць. Першы ў свеце Ш. с. 3. быў запушчаны ў СССР 4 кастрычніка 1957 г. Выкарыстоўваюцца для навуковых мэт. . Штыль 290 Штыль — бязветранасць альбо вельмі слабы ве-цер, са скорасцю да 0,2 м/с. Шчыльнасць насельніцтва — суадносіны колькас-ці насельніцтва і велічыні тэрыторыі, на якой яно жыве. Разлічваецца дзяленнем агульнай колькасці жыхароў на плошчу адпаведнай тэрыторыі і выра-жаецца колькасцю чалавек на 1 км2. Сярэд- 291 Шэльфавыя няя Ш. н. СССР — 12 чал./км2; БССР — 46 чал./км2. Шчыт, крышталічны шчыт—велізарныя (не мен-шыя за некалькі соцень кіламетраў у папярочніку) падняцці крышталічнага фундамента платформы з выхадам яго на паверхню. Складаецца звычайна гранітамі, крышталічнымі сланцамі, гнейсамі, іншы-мі цвёрдымі крышталічнымі пародамі. Прыклады: Балтыйскі шчыт на паўночным захадзе СССР і ў Фінляндыі, Алданскі і Анабарскі ў Сібіры. У ме-жах Ш. распаўсюджаны багатыя месцанараджэнні золата, марганцавых, жалезных і уранавых руд, алмазаў, руд рэдкіх металаў. Шыракалістыя лясы — прыродная зона ўмеранага пояса ў прыакіянічных раёнах мацерыкоў, размеш-чаная галоўным чынам у паўночным паўшар’і на поўдзень ад зоны змешаных лясоў (Заходняя Еў-ропа, поўдзень Далёкага Усходу, паўночны ўсход Кітая, усход ЗША). Клімат— умераны, марскі або мусонны з працяглым і цёплым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да +22°), халаднаватай або ўмерана-халоднай зімой (сярэднія тэмпературы сту-дзеня — ад +5 да —16°) і гадавой сумай ападкаў 500—1500 мм. Есць густая сетка паўнаводных рэк. Лясы — шыракалістыя (бук, дуб, клён, ліпа, граб); сустракаюцца таксама хваёвыя і драбналістыя лясы. Добра развіта травяное покрыва. Глебы — бурыя лясныя і шэрыя. Жывёльны свет прадстаў-лены капытнымі, драпежнікамі, птушкамі. Шэльфавыя ледавікі — Ледавікі ў межах мацеры-ковай водмелі (шэльфа). З’яўляюцца працягам ма- Шэра-бурыя 292 церыковага ледавіковага покрыва. Маюць звычайна роўную паверхню і вышыню не меншую за 2 м над узроўнем мора. Пры разломванні ўтвараюць плыву-чыя ледзяныя астравы. Сустракаюцца галоўным чынам у Антарктыцы. Найбольшы Ш. л.— леда-вік Роса (522 тыс. км2). Шэра-бурыя пустынныя глебы — глебы пустынь умеранага і субтрапічнага паясоў (Вялікі Басейн, Паўднёва-Заходняя і Цэнтральная Азія, поўнач і поўдзень Афрыкі, поўдзень Аўстраліі; у СССР — Цэнтральны Казахстан, Усцюрт, Сярэдняя Азія). Вызначаюцца нязначнай колькасцю перагною (менш за 1 %) і вялікім утрыманнем мінеральных солей (карбанатаў, гіпсу, хларыдаў, сульфатаў); афарбоў-ка верхніх гарызонтаў — светла-шэрая, ніжніх — бурая. Шэразёмы — глебы пустынь і паўпустынь умера-ных і субтрапічных паясоў (Вялікі Басейн, Паўднё-ва-Заходняя і Цэнтральная Азія, поўнач і поўдзень Афрыкі, поўдзень Аўстраліі; у СССР — Сярэдняя Азія). Глебавыя гарызонты развіты слаба, бедныя перагноем (1 —1,5 %) і багатыя мінеральнымі солямі (карбанатамі, гіпсам, сульфатамі, хларыдамі); афар-боўка — светла-шэрая. Шырока выкарыстоўваюцца ў арашаемым земляробстве. Шэра-карычневыя глебы глебы субтрапічных стэпаў і паўпустынь (Пірэнейскі паўвостраў, Паўднёва-Заходняя Азія, Лёсавае плато Кітая, Вялікі Басейн і паўднёвы за^ад Вялікіх раўнін ЗША, поўнач і поўдзень Афрыкі, поўдзень Аўстра- 293 Эканоміка-геаграфічнае ліі). Маюць шэра-карычневую афарбоўку, арэха-вата-камкаватую структуру, не кіслыя, ад 1,5 да 4,5 % перагною, багатыя карбанатамі. Шэрыя лясныя глебы — глебы зон шыракалістых лясоў і лесастэпаў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; у СССР — перарывістая паласа ад Кодр у Малдавіі да Забайкалля, ёсць таксама ў Канадзе і прылягаючых да яе раёнах ЗША. Маюць добра развіты перагнойны гарызонт, камкаватую структуру і высокую ўрадлівасць (гу-мусу да 7—9 %), афарбоўка — шэрая. э Эканоміка-геаграфічнае становішча — адносіны эканоміка-геаграфічнага аб'екта (прадпрыемства. населенага пункта, эканамічнага раёна, краіны і г. д.) да іншых эканоміка-геаграфічных і пры-родных аб’ектаў, што знаходзяцца па-за ім, але робяць значны ўплыў на яго развіццё. Так, для Э.-г. с. БССР характэрны: суседства з развітымі ў эканамічных адносінах раёнамі — Цэнтральным, Паўночна-Заходнім, Украінскай ССР; знаходжанне рэспублікі на шляхах, што звязваюць цэнтральныя раёны СССР з еўрапейскімі замежнымі краінамі; адсутнасць прамога выхаду да мора, аднак адносная блізкасць да яго, аддаленасць ад галоўных паліў-ных баз краіны. Усе гэтыя рысы Э.-г. с. БССР робяць уплыў на развіццё народнай гаспадаркі і фарміраванне яе структуры. Эканоміка-геаграфічная 294 э Эканоміка-геаграфічная характарыстыка — сістэ-матызаванае вуснае або пісьмовае ізлажэнне ўсе-баковых звестак аб эканоміка-геаграфічным аб’екце (прадпрыемстве, галіне народнай гаспадаркі, гора-дзе, эканамічным раёне, краіне) па пэўнаму плану. Так, Э.-г. х. галіны прамысловасці СССР прынята даваць па наступнаму плану: 1. Склад галіны, яе роля ў народнай гаспадарцы краіны. 2. Асаб-лівасці размяшчэння ў залежнасці ад сыравіннай базы, сувязей з іншымі галінамі. 3. Сучаснае становішча і размяшчэнне галіны. Галоўныя раёны размяшчэння, буйнейшыя цэнтры. 4. Перспектывы развіцця галіны прамысловасці. Эканамічнае раяніраванне — падзел краіны на эканамічныя раёны, якія склаліся гістарычна. У са-цыялістычных краінах Э. р. праводзіцца ў мэтах тэрытарыяльнага планавання і кіравання народ-най гаспадаркай. Ідэі тэрытарыяльнага планавання пачалі здзяйсняцца яшчэ пры жыцці У. 1. Леніна. У наш час тэрыгорыя СССР падзелена на 18 буйных эканамічных раёнаў. Беларуская ССР утварае Бела-рускі буйны эканамічны раён. Эканамічная ацэнка прыродных рэсурсаў — су-пастаўленне прыродных уласцівасцей рэсурсаў з патрабаваннямі гаспадарчай дзейнасці чалавека. Пры Э. а. п. р. вызначаюцца іх запасы, якасць, формы і ўмовы распаўсюджвання. Прымаецца ва ўлік эканоміка-геаграфічнае становішча тэрыторыі, на якой размешчаны дадзеныя прыродныя рэсурсы, ступень яе. гаспадарчай асвоенасці. Э. а. п. р. за- 295 Эканамічны клікана вырашыць пытанне аб мэтазгоднасці гаспа-дарчага выкарыстання той ці іншай крыніцы пры-родных рэсурсаў з улікам магчымага ўплыву на акружаючае асяроддзе, вызначыць найбольш рацыя-нальныя шляхі распрацоўкі. Эканамічная геаграфія, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука аб размяшчэнні насельніцтва і гаспадаркі на зямным шары ў цэлым і ў асобных краінах. Уваходзіць у сістэму геаграфічных навук, цесна звязана перш за ўсё з фізічнай геаграфіяй. Разам з тым Э. г,— грамадская навука, таму што яна зыходзіць з заканамернасцей, уласцівых гра-мадскім з’явам. У структурных адносінах Э. г. па-дзяляецца на агульную, галіновую і рэгіянальную. Агульная Э. г. даследуе размяшчэнне сусветнай гаспадаркі ў цэлым, сусветныя эканамічныя адносі-ны. Галіновая Э. г. уключае геаграфію прырод-ных рэсурсаў. геаграфію насельніцтва, геаграфію прамысловасці, геаграфію сельскай гаспадаркі, геаграфію транспарту, геаграфію абслугоўвання. Рэгіянальная Э. г. вывучае размяшчэнне насель-ніцтва і гаспадаркі асобных краін і груп краін. Карэнныя адрозненні ў заканамернасцях размя-шчэння гаспадаркі ў залежнасці ад сацыяльна-эканамічнага ладу робяць неабходным дзяленне Э. г. на Э. г. сацыялістычных краін і Э. г. капіталістычных краін. Эканамічны патэнцыял — абагульняючы паказ-чык, які характарызуе эканамічную магутнасць краіны, сукупнасць яе эканамічных магчымасцей. э Эканамічны 296 Э. п. залежыць ад колькасці насельніцтва, узроўню развіцця прамысловай вытворчасці, забяспечанасці прыроднымі рэсурсамі і іншых фактараў.