Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Старыкі, старарэччы — поўнасцю або часткова ад-дзеленыя ад ракі ўчасткі яе былога рэчышча. Маюць падоўжаную або серпападобную форму.
Стораны гарызонта, краіны свету — чатыры га-лоўныя пункты гарызонта: поўнач, поўдзень, усход і захад. Абазначаюцца літарамі: Пн., Пд., У3. або N, S, О, або Е, V.
Стратасфера — слой атмасферы, які размяшчаец-ца над трапасферай ад 8—18 км да вышыні 50— 55 км. Характарызуецца малой шчыльнасцю паветра, мізэрным утрыманнем вадзяной пары, узрастаннем тэмпературы (ад —75° у ніжняй частцы С. да +55° у верхняй) і наяўнасцю слоя азону.
Структура народнай гаспадаркі — суадносіньі і ўзаемасувязі галін, якія ўтвараюць народную гаспа-дарку краіны. Яна складаецца з галін матэрыяль-
241
Стэпы
най вытворчасці (вытворчай сферы) і невытворчых галін (невытворчай сферы). Вядучая роля ў народ-най гаспадарцы належыць вытворчай сферы, а ўнут-ры яе — прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У СССР на прамысловасць і сельскую гаспадарку прыпадае 4/5 усёй прадукцыі народнай гаспадаркі.
Стэпы — прыродная зона ўмеранага пояса ва ўнутраных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Прыдунайскія нізіны, поўдзень Усходне-Еўрапей-
Субальпійскі
242
скай раўніны, Паўночны Казахстан, Манголія, Паўночна-Усходні Кітай, Вялікія раўніны), а таксама на поўдні Паўднёвай Амерыкі (Патагонія). Клі-мат — умераны, кантынентальны, засушлівы, з цёп-лым або гарачым летам (сярэднія тэмпературы лі-пеня ад 4-20 да 4*23°), халаднаватай або халод-най зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ніжэй за 0°), невялікай колькасцю ападкаў (не больш за 450—500 мм у год). Большая частка ападкаў вы-падае ў пачатку лета. Нярэдка засухі, сухавеі і пыль-ныя буры. Расліннасць — травяная (кавылі, ціпчак, танканог і іншыя злакі, разнатраўе). Глебы — чар-назёмы і каштанавыя. 3 жывёл характэрны гры-зуны і капытныя. Субтрапічныя стэпы ад стэпаў умеранага пояса адрозніваюцца больш гарачым ле-там і бясснежнай мяккай зімой; расліннасць — дзірваністыя злакі і хмызнякі, глебы— шэра-ка-рычневыя.
Субальпійскі пояс — прыродны вышынны пояс у добра і раўнамерна ўвільготненых гарах умераных і субтрапічных шырот (Альпы, Пірэнеі, Карпаты, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.). Размешчаны ніжэй альпійскага і вышэй горна-ляснога і горна-стэпавага паясоў. Клімат — халодны, увільгатнен-не — дастатковае. На горна-лугавых глебах пера-важаюць высакатраўныя, радзей нізкатраўныя субальпійскія лугі, зараснікі нізкарослых хмызнякоў і хмызнячкоў (вербы, карлікавыя бярозкі, ядлоўцы, рададэндраны) і рэдкалессі (сосны, кедравы сла-нік і інш.).
243
Субарктычны
Субальпійскія лугі — высакатраўныя, радзей ніз-катраўныя лугі, звычайна са злакаў (лісахвост, пырнік, мятлік, вейнікі) і разнатраўя (дзівасіл, ветраніцы, купальніцы, баршчэўнікі і інш.). Трава-стой нярэдка дасягае 1,5—2,5 м вышыні. Рабпаў-сюджаны ў субальпійскім поясе гор умераных і суб-трапічных шырот. Выкарыстоўваюцца як летняя горная паша і сенажаці.
Субантарктычны клімат — гл. Субантарктычны пояс.
Субантарктычны пояс — геаграфічны пояс у паў-днёвых акіянічных шыротах, прыкладна паміж 58—60° і 65—67° ‘ пд. ш. (акіянічная частка Антарктыкі). Клімат — субантарктычны, халодньі, марскі, з доўгай зімой, кароткім летам (сярэднія тэмпературы паветра зімой ад —5 да —15°; летам ад 0 да +2°), з моцнымі вятрамі і туманамі. Гадавая сума ападкаў — каля 500 мм. Мора зімой пакрыта плывучымі льдамі. Воды багатыя планкто-нам, які з’яўляецца крыніцай харчавання для кітоў, цюленяў, рыб, птушак. С. п.— раён рыбалоў-нага і кітабойнага промыслаў.
Субарктычны клімат. Г'л. Субарктычны пояс.
Субарктычны пояс — геаграфічны пояс у паўноч-ных шыротах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (прык-ладна паміж 60—65° і 67—73° пн. ш.). Клімат — субарктычны, халодны, з доўгай і суровай зімой і кароткім халаднаватым летам (сярэднія тэмпе-ратуры студзеня ад —5 да —40°, ліпеня ад 4-5 да 4-12°). Гадавая колькасць ападкаў — 200—500 мм.
Субтрапічныя	244
Характэрныя высокая вільготнасць, вялікая воблач-насць і моцныя вятры. Развіты прыродныя зоны тундры і лесатундры.
Субтрапічныя антыцыклоны — устойлівыя на пра-цягу года антыцыклоны ў субтрапічных шыротах над акіянам (Азорскі і Гавайскі— у паўночным паўшар’і, Паўднёваатлантычны. Паўднёваіндыйскі, Паўднёваціхаакіянскі — у паўднёвым).
Субтрапічныя кліматы — кліматы субтрапічных шырот (прыкладна паміж 30 і 40° ш. у паўночным і паўднёвым паўшар’ях). Летам тут пануе трапічнае паветра, зімой — умеранае, таму лета — гарачае, зіма — цёплая. Ясна выражаны сезонныя змены тэмпературы, ападкаў і вятроў. Характэрна звычай-на наяўнасць сухога і вільготнага сезонаў. Ападкі звязаны з цыклонамі на палярным фронце або з летнімі мусонамі. Іх колькасць памяншаецца ад прыакіянскіх да ўнутрымацерыковых раёнаў ад 1500—2000 мм да 100 мм у год. • Адрозніваюць С. к.: міжземнаморскі, субтрапічны кантынентальны, субтрапічны вільготны, мусонны.
Субтрапічныя паясы — геаграфічныя паясы ў суб-трапічных шыротах (прыкладна паміж 30 і 40° ш. у паўночным і паўднёвым паўшар’ях). Кліматы — субтрапічныя, з цёплай зімой, гарачым летам, звы-чайна сезонным. Размеркаванне ападкаў — сезон-нае. Тут размешчаны прыродныя зоны: вечназялё-ныя субтрапічныя лясы і хмызнякі, субтрапічныя лесастэпы, стэпы, паўпустыні і пустыні, вільготныя і мусонныя субтрапічныя лясы.
Сумарная
Субтропікі — назва субтрапічных шырот, субтра-пічных геаграфічных паясоў і іх прыродных зон. Адрозніваюць С.: сухія (субтрапічныя стэпы, паўпустыні і пустыні), паўсухія (субтрапічныя цвердалістыя вечназялёныя лясы і хмызнякі, субтра-пічныя лесастэпы і стэпы) і вільготныя (субтра-пічныя вільготныя і мусонныя лясы).
Субэкватарыяльныя паясы (паўночны і паўднё-вы) — геаграфічныя паясы, размешчаныя паміж эк-ватарыяльным і трапічнымі паясамі. Клімат — суб-экватарыяльны, цёплы (сярэднямесячныя тэмпера-туры ад +20 да +30° са значнымі ападкамі — да 2000 мм у год). Летам пануюць экватарыяльнае паветра і мусоны, зімой — трапічнае і пасаты. Працягласць вільготнага сезона і колькасць апад-каў памяншаюцца ад экватарыяльных шырот да трапічных. Асноўная прыродная зона С. п.— са-ванны і рэдкалессі. На чырвоных фералітных глебах — субэкватарыяльныя змешаныя лістападна-вечназялёныя і лістападныя (скідаюць лісце на сухі сезон) лясы.
Сумарная радыяцыя — сукупнасць прамой і рас-сеянай сонечнай радыяцыі, якая прыходзіць на зям-ную паверхню. Выражаецца ў кал/см2 або ккал/см~ у адзінку часу. Залежыць ад вугла падзення со-нечных прамянёў і працягласці дня. Чым большыя гэтыя велічыні, тым больш сонечнага святла і цяпла атрымлівае зямная паверхня. С. р. памяншаецца ад экватара да полюсаў. Часткова С. р. адбіваецца зямной паверхняй (адбітая сонечная радыяцыя),
Сусветная
246
часткова ёю паглынаецца (паглынутая сонечная радыяцыя). Для тэрыторыі Беларусі С. р. у сярэд-нім за год складае 90 ккал/см2.
Сусветная гаспадарка сістэма міжнароднага падзелу працы і эканамічных сувязей паміж роз-нымі краінамі. Фарміраванне С. г. пачалося, калі вытворчыя сілы сусветнага капіталізму перараслі вузкія рамкі нацыянальных гаспадарак. Сучасная С. г. складаецца з дзвюх гаспадарчых сістэм, якія развіваюцца па прынцыпова розных экана-мічных законах,— сусветнай сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі і сусветнай капіталістычнай сістэмы гаспадаркі. Доля сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі Ў сусветнай прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці паступова расце.
Сусветны акіян — суцэльная водная абалонка Зямлі. Плошча — 361 млн. км2, або 71%, зямной паверхні; аб’ём вод— 1370 млн. км3, або 1/800 аб’ёму Зямлі; сярэдняя глыбіня — 3795 м, максімаль-ная— 11022 м (Марыянская ўпадзіна); тэмпера-тура паверхневых вод вагаецца ад 0° і ніжэй у палярных шыротах да 32° у тропіках (Чырво-нае мора), у прыродных слаях паніжаецца да 1° і ніжэй; сярэдняя салёнасць — 35°/оо, максі-мальная да 42°/оо (Чырвонае мора). Складаецца з асобных акіянаў, мораў, заліваў, праліваў. Дно разнастайнае па рэльефу. Акіянічныя водьі зна-ходзяцца ў бесперапынным руху і ўтрымліваюць велізарную колькасць раствораных солей і газаў. С. а,— акумулятар сонечнага цяпла на Зямлі,
247
Сухадольныя
крыніца энергетычных, мінеральных і біялагічных рэсурсаў, танныя транспартныя шляхі.
Сусветны рынак — сукупнасць нацыянальных рын-каў розных краін, якія звязаны паміж сабой гандлё-ва-эканамічнымі адносінамі. Ахоплівае ўсе галоўныя напрамкі міжнароднага геаграфічнага падзелу пра-цы дзвюх сусветных сацыяльна-эканамічных сістэм: сацыялістычнай і капіталістычнай. С. р. уключае гандлёва-эканамічныя сувязі паміж сацыялістычнымі краінамі (сусветны сацыялістычны рынак), капіталі-стычнымі краінамі (сусветны капіталістычны рынак), а таксама гандлёва-эканамічныя сувязі паміж краі-намі, што адносяцца да розных сацыяльна-эканамічных сістэм.
Сутачнае вярчэнне Зямлі — поўны абарот Зямлі вакол сваёй восі. Ен адбываецца з захаду на ўсход, супраць руху гадзіннікавай стрэлкі (у паўночным паўшар’і), за 23 г 56 мін 4 с. Вярчэнне Зямлі вакол восі абум'оўлівае раўнамернае награванне паверхні планеты, змену дня і ночы.
Сухавей — сухі і гарачы вецер стэпаў і паў-пустынь СССР. Адносная вільготнасць паветра не перавышае 30 %, тэмпература — 20—25°. Асабліва характэрны для Прыкаспійскай нізіны і Казахстана. Шкодны для глебы і расліннасці.
Сухадольныя лугі — лугі, развітыя на водападзе-лах, або міжрэччах. У адрозненне ад заліўных, або пойменных, лугоў маюць менш урадлівыя гле-бы і адрозніваюцца параўнальна бедным відавым складам расліннасці. Шырока распаўсюджаны ў ляс-
Сцёк
248
ной зоне на месцы высечаных лясоў. У Беларусі займаюць каля 2677 тыс. га — 78 % плошчы ўсіх лугоў.
Сцёк ракі, рачны сцёк — колькасць вады, якая працякае цераз папярочнае сячэнне ракі за пэўны прамежак часу, напрыклад за шматгадовы перыяд. Выражаецца звычайна ў км3, характарызуе мнага-воднасць pajd. Найбольшы сцёк маюць рэкі Амазонка (гадавы сцёк 3160 км3), Конга (1260 км3), Янцзы (690 км3), Енісей (больш чым 600 км3). Сумарны гадавы сцёк рэк зямнога шара складае звыш 37 000 км3, СССР — 4714 км3, БССР — каля 36 км3.
Сцёкавыя азёры — азёры, якія маюць рачны або падземны сцёк. Знаходзяцца пераважна ў зонах залішняга ўвільгатненнЯ. Звычайна яны — прэсныя (Байкал, Анежскае — у СССР, Вялікія Паўночна-амерыканскія і Усходнеафрыканскія, азёры Канады, Скандынавіі, Фінляндыі і інш.). Да С. а. належаць і азёры Беларусі.