Сейсмалогія — навука, якая вывучае землетра-сенні. Сейсмічны раён (зона)—тэрыторыя, дзе часта бываюць землетрасенні. Найбольш характэрны яны для Альпійска-Гімалайскага пояса маладых складка-ватых гор (Атлас, Пірэнеі, Альпы, Апеніны, Кар-паты, Крымскія горы, Каўказ, Малаазіяцкае, Армянскае і Іранскае нагор'і, Капетдаг, Памір, Сейсмічныя 230 Гімалаі і інш.) і Ціхаакіянскага ўзбярэжжа (Анды, Кардыльеры, Японскія астравы і інш.). Сейсмічныя метады — метады вывучэння ўнутра-най будовы зямной кары і Зямлі з дапамогай сейсмічных хваль, што ўзнікаюць пры землетрасен-нях і штучных выбухах. С. м. таксама знаходзяць шырокае выкарыстанне пры пошуках месцана-раджэнняў нафты і газу. Сейсмічная станцыя — навуковая ўстанова, якая вядзе рэгістрацыю ваганняў зямной паверхні, якія-бываюць выкліканы землетрасеннямі. У свеце наліч-ваецца звыш 2500 такіх станцый. Даныя назіран-няў С. с. выкарыстоўваюцца для складання сейсмічных карт, праектавання і будаўніцтва будын-каў у сейсмічных раёнах, пры пошуках месцана-раджэнняў карысных выкапняў. Сейсмограф — прылада для запісаў ваганняў зямной кары пры землетрасеннях і штучных вы-бухах. Асноўнай часткай большасці С. з’яўляецца маятнік і барабан з паперай або фотаплёнкай. Пры землетрасенні корпус прылады і барабан пачынаюць вагацца, а маятнік па інерцыі імкнецца захаваць стан спакою і з дапамогай спецыяльнага прыстасавання адзначае штуршкі і ваганні на папе-ры або фотаплёнцы барабана. Сельва — назва самых вялікіх пышных вільготных экватарыяльных лясоў Паўднёвай Амерыкі (Амазон-ская нізіна). Сельскагаспадарчыя ўгоддзі — землі, якія вы-карыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. Яны 231 Сельская Сельскагаспадарчыя ўгоддзі БССР (млн. га) ўключаюць раллю (ворныя землі), сенажаці, пашу, а таксама плошчы пад садамі і вінаграднікамі. У СССР С. у. займаюць каля 30 % тэрыторыі. У БССР пад С. у. знаходзіцца каля 10 млн. га — амаль палавіна ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Сельская гаспадарка — галіна народнай гаспа-даркі, якая займаецца вырошчваннем раслін і развядзеннем жывёлы. Яна забяспечвае насель-ніцтва прадуктамі харчавання, лёгкую прамысло-васць сыравінай. Асаблівасці С. г. вызначаюцца тым, што ў ёй прадметам працы і ў той жа час сродкам працы служыць зямля, сельскагаспадарчыя ўгоддзі. У СССР існуе сістэма буйных дзяржаў-ных і кааператыўных сельскагаспадарчых прад- Сельскія 232 прыемстваў — саўгасаў і калгасаў. С. г. падзя-ляецца на раслінаводства і жывёлагадоўлю. Сельскія пасяленні — населеныя пункты, не адне-сеныя да катэгорыі гарадскіх пасяленняў. Па коль-касці жыхароў яны меншыя за гарадскія. Боль-шасць С. п. з’яўляюцца цэнтрамі сельскагаспа-дарчай вытворчасці. Сілурыйскі перыяд, сілур — трэці перыяд пале-азойскай эры. Пачаўся 440 млн. гадоў таму назад і працягваўся 30 млн. гадоў. У С. п. была галоўная фаза каледонскай складкаватасці, з’явіліся першыя вышэйшыя наземныя расліны (псілафіты) і ры-бы, утварыліся многія карысныя выкапні (жалез-ныя, медныя і іншыя руды, фасфарыты, гаручыя сланцы). Сінаптычныя карты — карты, на якіх лічбамі і ўмоўнымі знакамі абазначаны вынікі адначасовых метэаралагічных назіранняў. Складаюцца для асоб-ных раёнаў і ўсёй зямной паверхні. Выкарыстоў-ваюцца для вывучэння атмасферных працэсаў, аналізу і прагнозу надвор’я. Сінкліналь — складка слаёў горных'парод, павер-нутая выпукласцю ўніз. У рэльефе звычайна ад-павядае горнай даліне. С. звычайна чаргуюцца з процілеглымі ім па форме выгібамі — антыклі-налямі. Скід — зрушэнне блокаў горных парод адносна адна другой у вертыкальным ці блізкім да яго напрамку. Велічыня зрушэння глыбаў дасягае 1 — 2 км. У выніку С. утвараюцца глыбавыя горы, горсты 233 Складкавата-глыбавыя Скіды, горст, грабен і грабены, а таксама скідавыя ўпадзіны, у якіх размяшчаюцца буйнейшыя азёры Зямлі (Байкал, Танганьіка, Ньяса і інш.)- Складкавата-глыбавыя горы — складкаватыя го-ры, якія ўзніклі ў далёкім геалагічным мінулым і перанеслі паўторнае гораўтварэнне, якое супра-ваджалася ў асноўным разломамі, скідамі, падняц-цямі і апусканнямі асобных глыбаў. С.-r. г. звы-чайна маюць плоскія вяршыні і стромкія схілы. Складкаватасць 234 Складкі горных парод Да іх адноеяцца Уральскія, горы Алтая, Саяны, хрыбты Забайкалля, Вялікі Водападзельны хрыбет і інш. Складкаватасць — утварэнне складак горных па-род; агульнае падняцце буйных глыбаў зямной кары на значную вышыню і ўтварэнне горных краін. Назіраецца ў пэўныя геалагічныя перыяды. Адрозніваюць С.: дакембрыйскую, байкальскую, 235 Скот каледонскую, герцынскую, мезазойскую і альпій-скую. Складкаваты'я горы — горы, якія ўтварыліся ў ру-хомых участках зямной кары (геасінкліналях). Тут падняцце буйнога блока зямной кары кампенсуецца апусканнем сумежнага ўчастка і ўтварэннем краявога перадгорнага прагіну. С. г. цягнуцца на сотні і тысячы кіламетраў, сустракаюцца амаль на ўсіх мацерыках і з’яўляюцца самымі высокімі. Да іх належаць горы Альпійска-Гімалайскага гор-нага пояса (Атлас, Пірэнеі, Альпы, Апеніны, Кар-паты, Стара Планіна, Крымскія, Каўказ, горныя ланцугі Малаазіяцкага, Армянскага і Іранскага нагор’яў, Капетдаг, Памір, Гімалаі і інш.) і Ціха-акіянскага (Кардыльеры, Анды і інш.). Скорасць цячэння вады рэк — перамяшчэнне пэўнай колькасці вады ў адзінку часу. Выра-жаецца ў м/с. Залежыць ад ухілу ракі і формы русла. У паводку С. ц. в. р. павялічваецца, у межань памяншаецца. На раўнінных рэках звы-чайна не пераўзыходзіць 2—2,5 м/с, у горных дасягае 5—7 м/с і больш; памяншаецца ад верх-няга цячэння да вусця. Скот Роберт Фолкан (1868—1912) —англійскі даследчык Антарктыды. У 1901 —1904 гг. узначаль-ваў экспедыцыю, якая адкрыла паўвостраў Эдуар-да VII. У 1910—1912 гг. узначальваў экспеды-цыю, якая 18.01.1912 г. дасягнула Паўднёвага по-люса (на 33 дні пазней Р. Амундсена). На зварот-ным шляху С. і яго таварышы загінулі. Імем С. Скрэб 236 названы горы, ледавік і палярная станцыя ў Антарк-тыдзе, востраў недалёка ад яе берагоў. Скрэб — хмызняковыя зараснікі з сухалюбівых відаў эўкаліптаў, акацый і казуарын у засушлівых раёнах Аўстраліі. Слаістыя воблакі — воблакі аднароднага шэрага колеру. Часам з іх выпадае імжа або вельмі слабы 237 Смяротнасць снег. Маюць малую вертыкальную магутнасць (ад дзесяткаў да некалькіх соцень метраў), размя-шчаюцца на вышыні ніжэй за 2 км. Утвараюцца пры тэмпературнай інверсіі, якая не дазваляе вертыкальным струменям паветра падняцца вышэй, або пры змешванні розных слаёў паветра. Сланік — нізкарослыя формы дрэў і хмызнякоў, якія сцелюцца па зямлі. Утвараюць часта густыя, цяжкапраходныя зараснікі са шчыльна прыціснуты-мі да зямлі галінкамі. Умовы іх існавання — ніз-кія тэмпературы, моцныя вятры і г. д. Распаў-сюджаны ў гарах ля верхняй мяжы лесу і на раў-нінах у тундры. Форму С. прымаюць сасна, лістоў-ніца, елка, піхта, бяроза і інш. Сланцы — горныя пароды, важнай уласцівасцю якіх з’яўляецца здольнасць расшчапляцца на тонкія пласцінкі. Утвараюцца ва ўмовах розных тэмператур і значнага ціску. Гліністыя сланцы скла-дзены пераважна гліністымі мінераламі; крышталіч-ныя прадстаўляюць сабой істотна змененыя першас-ныя горныя пароды. Гаручыя сланцы выкарыстоў-ваюцца як паліва і хімічная сыравіна. Смерч — моцны атмасферны віхр. Смяротнасць — дэмаграфічны паказчык колькасці памёршых за год у разліку на 1000 жыхароў. Ве-лічыня С. залежыць ад умоў жыцця насельніцтва, узроўню развіцця аховы здароўя, полаўзроставай структуры і інш. Самая высокая смяротнасць у Афрыцы: у шэрагу краін кантынента яна складае 24—26 чалавёк на 100 жыхароў. У замежнай Снегавая 238 Еўропе, ЗША — 9—11; у СССР — 9—10 чалавек. Гл. таксама Натуральны прырост насельніцтва. Снегавая лінія — лінія на зямной паверхні, вышэй якой выпадзенне снегу перавышае яго рас-таванне. Тут таксама ўтвараюцца лёд і ледавікі. Вышыня С. л. залежыць ад клімату і характару рэльефу. Паніжаецца ад 7 тыс. м. (Тыбецкае на-гор’е) да ўзроўню мора. Сонечная радыяцыя — выпраменьванне Сонцам святла і цяпла. Выражаецца ў кал/см2 або ккал/см2 за адзінку часу. Прамяні рознай даўжыні (бачныя і нябачныя — ультрафіялетавыя і інфра-чырвоныя), дасягаючы зямной паверхні ў выглядзе пра-мых сонечных прамянёў (гл. Прамая сонечная радыя-цыя) і рассеяных (гл. Рассеяная сонечная рады-яцыя), утвараюць сумарную сонечную радыяцыю. З’яўляецца асноўнай крыніцай энергіі на Зямлі; размяркоўваецца занальна, у залежнасці ад геагра-фічнай шыраты, памяншаецца ад экватара да по-люсаў. Сонечная сістэма — сістэма нябесных цел, што складаецца з Сонца, 9 вялікіх планет (Меркурый, Венера, Зямля, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон) з іх спадарожнікамі, дзесяткаў тысяч ма-лых планет (астэроідаў) і мноства камет і дробных метэорных цел. Сонца — цэнтральнае цела Сонечнай сістэмы, бліжэйшая да Зямлі зорка (сярэдняя адлегласць ад Зямлі 149,6 млн. км). Гэта распаленае нябеснае цела шарападобнай формы. Радыус С.— 696 тыс. 239 Спецыялізацыя Схематычны план Сонечнай сістэмы км; маса— 2• 1030 кг (у 332 400 разоў большая за масу Зямлі); тэмпература паверхні прыкладна — 6000 °C. Сопка — агульная назва ўзгоркаў і ізаляваных гор з акруглымі вяршынямі ў Казахстане, Забайкаллі і на Далёкім Усходзе СССР. На Камчатцы і Курыльскіх астравах С. называюцца таксама вул-канамі (Ключаўская С., Авачынская С. і інш.). Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі — форма спа-лучэння некалькіх галін сельскай гаспадаркі і іх рацыянальнага выкарыстання пры найбольшай яе адпаведнасці эканамічным умовам той або іншай зоны, пэўнага раёна краіны і г. д. Правільная, навукова абгрунтаваная С. с. г.— адзін са шляхоў Старажытнае 240 павелічэння колькасці сельскагаспадарчай прадук-цыі. С. с. г. БССР — вытворчасць малака, мяса, ільну і бульбы. Старажытнае абледзяненне - назапашванне пры-родных ільдоў і іх сукупнасць на зямной паверхні ў геалагічным мінулым. Назіралася ў дакембрыі, палеазоі (дэвон, верхні палеазой) і кайназоі (чацвярцічны перыяд). Асабліва важнае значэнне мела чацвярцічнае абледзяненне. У чацвярцічным перыядзе ледавікі неаднаразова наступалі і адсту-палі і ў цэлым пакрывалі вялікую тэрыторыю (каля 38 млн. км2 — 26 % сучаснай сушы). Яны стварылі ледавіковы рэльеф на шырокіх раўнінах паўночных частак Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.