Сцёкавыя вятры — моцныя пастаянныя вятры ў прыбярэжнай паласе Антарктыды. Узвікаюць у выніку вялікай розніцы тэмператур і атмасфернага ціску над унутранымі часткамі мацерыка і сумежнымі акіянамі. Звязаны з праходжаннем цыклонаў і са сцёкам халоднага паветра з цэнтральных раёнаў па схіле ледавіковага шчыта Антарктыды. Узмацня-юцца да ўзбярэжжа і часам дасягаюць ураганнай сілы. С. в. ёсць і ў Грэнландыі. 249 Сядоў Сядоў Георгій Якаўлевіч (1877—1914) — рускі гідрограф, палярны даследчык. У 1902 г. у якасці гідрографа ўдзельнічаў у экспедыцыі, накіраванай для вывуяэння берагоў Новай Зямлі. У 1912 г. на судне «Св. Фока» арганізаваў першую рускую экспёдыцыю да Паўночнага полюса. 3 самага па-чатку плаванне праходзіла ў вельмі цяжкіх умовах. Сямёнаў-Цян-Шанскі 250 3-за непраходных ільдоў судна засталося на зімоўку каля Новай Зямлі, другая зімоўка праходзіла каля архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. У лютым 1914 г. ужо хворы С. разам з двума матросамі накіраваўся да Паўночнага полюса на сабаках. He дайшоўшы да вострава Рудольфа, ён памёр. Экспедыцыяй са-браны каштоўныя звесткі аб морах і астравах Паў-ночнага Ледавітага акіяна, складзена карта паўноч-на-заходняга ўзбярэжжа Новай Зямлі. Імем С. названы гарадскі пасёлак на беразе Азоўскага мора ў Данецкай вобласці, дзе ён нарадзіўся, архіпелаг каля Паўночнай Зямлі, пік і заліў на Новай Зямлі, ледакольны параход. Сямёнаў-Цян-Шанскі (сапраўднае прозвішча Ся-мёнаў) Пётр Пятровіч (1827—1914) — рускі гео-граф, падарожнік. На працягу многіх гадоў кіраваў дзейнасцю Рускага геаграфічнага таварыст-ва. У 1856—1857 гг. зрабіў падарожжа ў Цянь-Шань, у час якога даследаваў і даў апісанне гэтай горнай краіны. Узначальваў статыстычныя даследаванні ў Расіі, быў адным з арганізатараў першага ўсера-сійскага перапісу насельніцтва ў 1897 г. Склаў і выдаў у 5-ці тамах «Геаграфічна-статыстычны слоўнік Расійскай Імперыі». ІІад яго кіраўніцтвам ажыццёўлены такія мнагатомныя геаграфічныя выданні, як «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай айчыны» і «Маляўнічая Расія». Імем выдат-нага вучонага і падарожніка названы ледавік і пік у Цянь-Шані, гара на Алтаі, горы на Алясцы і Шпіцбергене. 251 Сярэдневышынныя СЯМЁНАЎ-ЦЯН-ШАНСКІ ПЁТР ПЯТРОВІЧ Сярэдневышынныя горы — горы з вышынямі ад 1000 да 2000 м (Урал, Крымскія, горы Цэнтральнай Еўропы, многія хрыбты Усходняй Сібіры і інш.) і сярэднія часткі высокіх гор. Характарызуюцца мяк-кімі абрысамі, акруглымі вяршынямі, адносна па-катымі схіламі і карой выветрывання. Маюць глебавае і расліннае покрыва. Тайга 252 Т Тайга — прыродная зона ўмеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Швецыя і Фінляндыя, поўнач Усходне-Еўрапейскай раўніны, Сібір, Аляска і Ка-нада). Клімат — умераны, пераходзіць ад марскога да рэзка кантынентальнага, з суровай снежнай зімой і халаднаватым або адносна цёплым летам. Ся-рэднія тэмпературы студзеня складаюць ад —30 да — 50°. ліпеня — ад +10 да +20°. Гадавая сума ападкаў — 300—600 мм, што перавышае выпараль-насць. Шырока распаўсюджаны -шматгадовая мер-злата, рэкі, азёры і балоты. Лясы — хваёвыя (сосны, елкі, лістоўніцы, піхты) з дамешкамі драбналістых парод (бяроза, асіна, вольха); наземнае покрыва — з хмызнячкоў (чарніцы, брусніцы і інш.) і зялёных імхоў. Глебы — падзолістыя і тарфяна-балотныя. 3 жывёл водзяцца рысь, расамаха, буры мядзведзь, лось, цецерукі, рабчыкі, глушцы, дзятлы і інш. Тайфун — назва трапічных цыклонаў штармавой і ўраганнай сілы на Далёкім Усходзе. Тарнада — імклівыя моцныя віхры на поўдні ЗША. Таросы — нагрувашчванні льдзін, што ўтвараюц-ца ў выніку сціскання ледзяных палёў. Маюць вышыню да 10—20 м. Найбольш характэрны для мораў Паўночнага Ледавітага акіяна, Тарфяна-балотныя глебы — глебы балот з тарфя-ным і глеевым гарызонтам, звычайна кіслыя, з нязначным утрыманнем калію і фосфару. Утвара-юцца пад балотнай расліннасцю ва ўмовах залішняга 253 Транспартнае застойнага ўвільгатнення дажджавымі, паверхневы-мі ці грунтавымі водамі. Распаўсюджаны ў асноў-ным у халодным і ва ўмераным паясах паўночнага паўшар’я (зоны тундры, лесатундры, тайгі, змешаных лясоў і інш.). Т.-б. г. маюць значнае пашырэнне ў БССР. Найбольшыя масівы іх размешчаны ў Полацкай і Палескай нізінах і на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне. Тарфянікі — участкі зямной паверхні са слоем торфу не меншым за 20—30 см і вільгацелюбівай балотнай расліннасцю. Торф — асадкавая парода арганічнага паходжан-ня. Утварылася ў выніку няпоўнага распаду арга-нічнай масы раслін ва ўмовах залішняга ўвільгат-нення і недахопу кіслароду. Т.— валакністая або пластычная маса высокай вільготнасці, ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага і чорнага колеру. Адносіцца да паліўных рэсурсаў. Выкарыстоўваец-ца таксама ў сельскай гаспадарцы для ўгнаення палёў; можа служыць сыравінай для хімічнай перапрацоўкі. Месцанараджэнні Т. у СССР скан-цэнтраваны ў лясной зоне еўрапейскай часткі і Сібіры. У БССР найбольш буйныя тарфяныя масівы — у Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Транспарт—галіна матэрыяльнай вытворчасці, якая ажыццяўляе перавозку людзей і грузаў. Т. падзяляецца на чыгуначны, аўтамабільны, водны, паветраны і трубаправодны. Транспартнае машынабудаванне — група галін машынабудавання, якія выпускаюць сродкі тран- Транспартны 254 спарту (аўтамабілі, электравозы, цеплавозы, вагоны, самалёты, марскія і рачныя судны). Адпаведна адрозніваюць аўтамабілебудаванне, чыгуначнае машынабудаванне, самалёта- і суднабудаван-не. У СССР добра развіты ўсе галіны Т. м.; у БССР — аўтамабілебудаванне (Мінск, Жодзіна, Магілёў). Транспартны вузел — месца перасячэння і раз-галінавання магістральных шляхоў некалькіх відаў транспарту. Так, чыгуначны вузел — месца перася-чэння чыгунак. Часцей за ўсё ў Т. в. перасякаюцца некалькі відаў транспартных шляхоў. Самы буйны Т. в. СССР — Масква, дзе сыходзяцца 11 напрамкаў чыгуначных ліній, 15 аўтамагістралей, 6 магістраль-ных газаправодаў, нафтаправод, размешчаны 3 рач-ныя порты, 4 буйнейшыя аэрапорты. Трансфармацыя паветранай масы — змяненне і пераўтварэнне першапачатковых уласцівасцей па-ветранай масы. Адбываецца ў выніку перамяшчэння паветранай масы з раёна яе фарміравання ў другія раёны, з іншымі геаграфічнымі ўмовамі. Напрыклад, трапічнае паветра, пранікаючы да экватара і ва ўмераныя шыроты, трансфарміруецца адпаведна ў экватарыяльнае і ўмеранае паветра. Трапасфера — самы ніжні і найбольш шчыльны слой атмасферы, які канцэнтруе больш за 4/5 усёй яе масы і амаль усю вадзяную пару. Характарызу-ецца паступленнем цяпла знізу, ад паверхні вады і сушы, зніжэннем тэмпературы з вышынёй (у ся-рэднім на 0,6° на кожныя 100 м пад’ёму); узаемадзе- 255 Трапічныя яннем з зямной паверхняй, што абумоўлівае яе ўласцівасці, а таксама надвор’е і клімат. Трапічны фронт—атмасферны фронт паміж тра-пічнымі і экватарыяльнымі паветранымі масамі. Супадае з воссю экватарыяльнай зоны паніжанага атмасфернага ціску. 3 Т. ф. звязана выпадзенне багатых ападкаў. Трапічныя і субтрапічныя культуры — расліны, якія вырошчваюць ва ўмовах трапічнага і суб-трапічнага клімату з круглагадовай вегетацыяй. Галоўная хлебная трапічная і субтрапічная культу-ра — рыс; клубнекараняплодныя — батат, маніёк, ямс; пладовыя — бананы, цытрусавыя; прадзіль-ныя — джут, бавоўнік. Да Т. і с. к. адносяцца Трапічныя * 256 таксама фінікавая і какосавая пальмы, тунгавае дрэва, масліна, чорны перац і інш. У СССР субтра-пічныя культуры (цытрусавыя, чай, тунгавае дрэ-ва^ лаўр) вырошчваюць пераважна ў Грузінскай Трапічныя кліматы— кліматы трапічных шырот. На працягу ўсяго года пануюць трапічныя паветра-ныя масы і пасаты. Таму Т. к. называюць таксама пасатнымі. Адрозніваюць два асноўныя тыпы Т. к.: пустынны і вільготны. Трапічны пустынны клімат вельмі сухі і гарачы, з рэзкімі сутачнымі і значнымі гадавымі хістаннямі тэмператур. Тэмпература самага халоднага месяца не ніжэйшая за +10°, самага гарачага ад +30 да + 35°, гадавыя амплітуды тэмператур каля 20°, сутачныя да 40°, ападкаў не больш за 50—150 мм у год. Трапічны вільготны клімат вельмі цёплы, з адносна раўнамерным гада-вым ходам тэмператур і невялікімі іх хістаннямі. Сярэднямесячныя тэмпературы паветра хістаюцца ад + 18 да +28°, гадавая колькасць ападкаў складае 1500—2000 мм і больш. Трапічныя паветраныя масы, трапічнае паветра — паветраныя масы, якія фарміруюцца ў трапічных і субтрапічных шыротах, а летам — таксама ў кан-тынентальных раёнах на поўдні ўмераных шырот. Адрозніваюць Т. п. м. кантынентальныя і марскія. Кантынентальныя ўтвараюцца над сушай; характа-рызуюцца высокай тэмпературай, сухасцю і запы-ленасцю. Марское трапічнае паветра фарміруецца над морам, акіянам, адрозніваецца высокімі тэмпе- .257 .Трапічныя ратурамі і вільготнасцю. Т. п. м. пранікаюць ва ўмераныя і экватарыяльныя шырохы. Ад умеранага паветра аддзяляюцца палярным атмасферным фрон-там, ад экватарыяльнага—трапічным. Трапічныя паясы — геаграфічныя паясы ў тра-пічных шыротах (прыкладна паміж 18 і 30° ш. у паўночным і паўднёвым паўшар'ях). Кліматы — трапічныя, з пастаянна высокімі тэмпературамі, панаваннем трапічных паветрацых мас і пасатаў і малой колькасцю ападкаў, за выключэннем усходніх горных частак мацерыкоў. Пераважае зона трапіч-ных пустынь (гл. Пустыні), маюцца таксама зоны трапічных паўпустынь (гл. Паўпустыні), трапічных сухіХ" лясоў і рэдкалессяў і трапічных вільготных лясоў (гл. Вільготныя трапічныя лясы). Трапічныя сухія лясы і рэдкалессі — пераходная зона трапічнага пояса, размешчана ў Афрыцы (Калахары і інш.), Цэнтральнай і Паўднёвай Аме-рыцы і Аўстраліі і паміж трапічнымі йустынямі і паўпустынямі і трапічнымі вільготнымі лясамі. Клімат — трапічны кантынентальны, гарачы, з не-дастатковым увільгатненнем (сярэднямесячныя тэм-пературы — ад +12 да +30°, гадавая сума апад-каў — ад 200 да 1000 мм, ападкі ў асноўным летнія; зіма — сухая). Лясы — разрэджаныя, светлыя; скі-даюць на сухі сезон лісце; маюцца зараснікі хмызнякоў і ўчасткі саваннаў. Глебы — карычнева-чырвоныя і чырвона-бурыя. Яскрава выражана се-зоннасць прыродных працэсаў у сувязі са зменай вільготнага і сухога сезонаў. Трапічныя 258 Трапічныя цыклоны — цыклоны, якія ўзнікаюць у трапічных шыротах, паміж 5—20° пн. і пд. ш. у кожным паўшар’і. Гэта магутныя атмасферныя Віхры дыяметрам 100—300 км, з вялікімі перападамі атмасфернага ціску і выключна моцнымі вятрамі (да 70 м/с і больш). Перамяшчаюцца з усходу на захад са скорасцю 10—20 км/г. Суправаджаюцца багатымі ліўневымі ападкамі і навальніцамі. Т. ц. найбольш частыя ў раёне Антыльскіх астравоў, каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Азіі, у Аравійскім, Бенгальскім залівах, у Індьійскім акіяне, на ўсход ад Мадагаскара.