Хімічная прамысловасць — галіна цяжкай пра-мысловасці, якая аб’ядноўвае прадпрыемствы па выпуску разнастайнай хімічнай прадукцыі. У аснове тэхналогіі прадпрыемстваў X. п. ляжаць хімічныя працэсы. X. п. падзяляецца на тры асноўныя групы: 277 Хімія wo гоо ооо wo ооо ооо Вертыкальны разрэз халоднага фронта горна-хімічная прамысловасць. асноўная хімія, хімія арганічнага сінтэзу. Хімічныя асадкі — асадкавыя горныя пароды, якія ўтвараюцца ў вадаёмах у выніку вылучэння з водных раствораў розных рэчываў (каменнай солі, гіпсу і інш.). Асабліва хутка назапашваюцца ў бяссцёкавых або слаба цякучых вадаёмах, якія маюць высокае ўтрыманне раствораных рэчываў (азёры Эльтон, Баскунчак, у Прыкаспійскай нізіне, Кара-Багаз-Гол). Хімія арганічнага сінтэзу — група галін хімічнай прамысловасці, якія займаюцца вытворчасцю вугле-вадароднай сыравіны з вугалю, нафты, прыроднага і спадарожнага нафтавага газу, а таксама вытвор- Цвёрды 278 часцю палімераў з вуглевадароднай сыравіны і розных палімерных матэрыялаў — сінтэтычных смол і пластмас. сінтэтычнага каўчуку, хімічных валокнаў. У БССР да X. а. с. адносяцца буйныя вытворчыя аб’яднанні «Хімвалакно» ў Магілёве, «Палімір» у Наваполацку, «Бабруйскшына» і іншыя прадпрыемствы. ц Цвёрды сцёк ракі — перанос ракой цвёрдага матэ-рыялу (наносаў) за пэўны час, напрыклад за сезон, год. Складаецца з завіслых у вадзе і перамяшча-емых па дне цвёрдых часцінак грунту. Цвёрды сцёк некаторых рэк дасягае вялікіх велічынь (Хуанхэ — 1500 млн. т у год, Місісіпі — звыш 200 млн. т у год. Інд— 150 млн. т. у год. 3 рэк СССР больш за ўсё выносяць цвёрдага матэрыялу Амудар’я (каля 100 млн. т у год), Кура (36 млн. т у год), Волга і Амур (па 25 млн. т у год). Цеплавая электрастанцыя — прадпрыемства па выпрацоўцы электрычнай энергіі за кошт спальван-ня вугалю, мазуту, прыроднага і спадарожнага нафтавага газу, гаручых сланцаў, торфу. У СССР Ц. э. вырабляюць 70 % усёй электраэнергіі. У БССР самая буйная электрастанцыя — Луком-ская (2,4 млн. кВт). Цеплавы экватар, тэрмічны экватар — лінія на па-верхні зямнога шара, якая размешчана на месцах з найбольш высокай сярэдняй тэмпературай (месяч-най або гадавой). У студзені Ц. э. супадае з геагра- 279 Цеплавыя Вертыкальны разрэз цёплага фронта фічным экватарам (сярэдняя тэмпература — ка-ля +26°). Цеплавыя паясы — шыротныя паясы зямнога ша-ра, якія вылучаюцца па асаблівасцях асвятлення і награвання зямной паверхні сонечнымі прамянямі. Адрозніваюць гарачы, або трапічны, два ўмераныя (паўночны і паўднёвы) і два халодныя (паўночны і паўднёвы). Цеплаэлектрацэнтралі 280 Цеплаэлектрацэнтралі (ЦЭЦ) — цеплавыя элек-трастанцыі, якія выпрацоўваюць электрычную і цеп-лавую энергію. Гарачая' вада ад ЦЭЦ ідзе на ацяпленне жылых дамоў і вытворчых памяшканняў, выкарыстоўваецца прадпрыемствамі на тэхналагіч-ныя патрэбы. Большасць ЦЭЦ працуе на адносна «чыстых» відах паліва — прыродным газе і мазуце. У БССР самая буйная — Мінская ЦЭЦ-4. Цёплая паветраная маса — паветраная маса, якая мае больш высокую тэмпературу ў параўнанні» з навакольным паветрам. Звычайна перамяшчаецца ў больш высокія шыроты або на больш халодную падсцілаючую паверхню, утвараючы цёплы атма-сферны фронт. Выклікае пацяпленне. Цёплы фронт — атмасферны фронт, які перамяш-чаецца ў бок халоднага паветра. Утвараецца, калі цёплая паветраная маса выцясняе халодную. Цёп-лае паветра, як больш лёгкае, нацякае на адступаю-чае халоднае і ўзнімаецца (усцякае) уверх па паверхні раздзелу розных паветраных мас. Тады ўтвараецца суцэльная паласа воблакаў у сотні кі-ламетраў шырынёй і выпадаюць абложныя ападкі. Цунамі — вялікія марскія хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў выніку моцных падводных землетрасенняў. Скорасць распаўсюджвання хваль — 400—800 км/г, вышыня іх у адкрытым акіяне — 2—3 м, ля берагоў — да 15—30 м. Могуць учыняць вялікія разбурэнні і апусташэнні ў бера-гав'ой паласе. Найбольш характэрныя для Ціхага акіяна і яго ўзбярэжжа. 281 Цыклон Цыклон паўночнага паўшар'я Цыклон — вобласць паніжанага атмасфернага ціску з мінімумам у цэнтры. Паветра ў Ц. пера-мяшчаецца ад перыферыі да цэнтра па спіралі ўверх супраць руху гадзіннікавай стрэлкі ў паўночным паўшар’і і па руху гадзіннікавай стрэлкі — у паў-днёвым. Ц. развіваюцца часцей за ўсё на палярным і арктычным (антарктычным) атмасферных фран-тах, у паласе паміж 40—60° пн. і пд. ш. у кожным наўшар'і. Дасягаюць у папярочніку 1000—3000 км. Цэлюлозна-папяровая 282 ц рухаюцца з захаду на ўсход са скорасцю 30— 40 км/г. Пры руху адхіляюцца да больш высокіх шырот. Выклікаюць утварэнне велізарных і магутных воблакаў, выпадзенне ападкаў, змену надвор’я з перавагай пахмурнага: Цэлюлозна-папяровая прамысловасць — галіна лясной прамысловасці па вытворчасці цэлюлозы, паперы і кардону. На прадпрыемствах Ц.-п. п. ажыццяўляецца хімічная перапрацоўка драўніны. У СССР Ц.-п. п. больш за ўсё развіта ў Паўночным, Усходне-Сібірскім і Уральскім эканамічных раёнах. У БССР працуюць цэлюлозна-папяровыя камбіна-ты (Светлагорск, Добруш і Слонім), некалькі папяровых і кардонных фабрык. Цяжкае машынабудаванне — група галін машы-набудавання, што выпускаюць абсталяванне і машы-ны, якія патрабуюць шмат металу (металаёмістае машынабудаванне). Цяжкая прамысловасць — сукупнасць галін пра-мысловасці, занятых пераважна выпускам сродкаў вытворчасці (машын, абсталявання і прадметаў працы). Да Ц. п. адносяцца: паліўна-энергетычная, чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, хімічная, лясная,- дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Цясніны — вузкія з крутымі схіламі рачныя далі-ны (часцей горныя), у якіх глыбіня звычайна пера-вышае шырыню. Утвараюцца рэкамі ў цвёрдых карэнных пародах; іншы раз узнікаюць пры расколах зямной кары. 283 Часткі Ч Чарназёмападобныя глебы — глебы, якія па выгляду падобны да чарназёмаў, аднак па якой-небудзь' важнай уласцівасці адрозніваюцца ад іх. Так, Ч. г. прэрый Паўночнай Амерыкі адрозніва-юцца ад чарназёмаў поўнай адсутнасцю ў глебе і мацярынскай горнай пародзе карбанатаў, Ч. г. лу-гавыя — значным грунтавым увільгатненнем. Ч. г. валодаюць высокай прыроднай урадлівасцю. Чарназёмы — глебы зон стэпаў і лесастэпаў уме-ранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Пры-дунайскія нізіны, паўднёвая паласа Усходне-Еўра-пейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, Манголія, паўночньі ўсход Кітая, Вялікія і Цэнтраль-ныя раўніны). Характарызуюцца магутным пера-гнойным гарызонтам (да 1 м і больш), высокім утрыманнем пажыўных рэчываў і гумусу (да 9 % і больш), нейтральнай або слабакіслай рэакцыяй. Маюць высокую прыродную ўрадлівасць. Асвоены пад ворныя землі. Часткі свету — рэгіёны сушы Зямлі, якія ўклю-чаюць мацерыкі або іх часткі, і размешчаныя паблізу астравы. Гістарычна склалася шэсць Ч. с.: Азія (44,4 млн. км2), Амерыка (42,0 млн. км2), Афрыка (30,3 млн. км'), Антарктыда (14,1 млн. км2), Еўропа (10,5 млн. км2), Аўстралія з Акіяніяй (8,5 млн. км2). Дзяленне сушы на Ч. с. неабходна адрозніваць ад дзялення на мацерьікі, а таксама на Стары і Новы свет. Чацвярцічны 284 Чацвярцічны перыяд, антрапагенавы перыяд, антрапаген — апошні, самы кароткі перыяд геала-гічнай гісторыі Зямлі, які працягваецца і цяпер. Працягласць — да 2 млн. гадоў. Для Ч. п. харак-тэрны агульнае пахаладанне, шырокае развіццё ў паўночным паўшар’і неаднаразовых мацерьіковых абледзяненняў, фарміраванне сучаснага рэльефу, расліннасці і жывёльнага свету, з’яўленне і раз-віццё чалавека, утварэнне рассыпных месцанара-джэнняў золата, алмазаў і іншых карысных вы-капняў. Чорная металургія — галіна цяжкай прамысловас-ці, якая аб’ядноўвае прадпрыемствы па здабычы і абагачэнню жалезных руд, вытворчасці коксу, чыгуну, сталі і пракату, сплаваў жалеза з іншымі металамі. Да Ч. м. адносіцца таксама здабыча і абагачэнне марганцавых і храмітавых руд, вы-плаўка марганцу і хрому, здабыча дапаможных ма-тэрыялаў (вапняку, вогнетрывалых глін і інш.). СССР займае першае месца ў свеце па здабычы жалезнай і марганцавай рудьі, выплаўцы чыгуну і сталі. Чыгуначны транспарт — від транспарту па пера-возцы грузаў і пасажыраў па рэльсавых пуцях у вагонах з дапамогай механічнай цягі — цепла-возаў і электравозаў. У СССР агульная даўжыня чыгунак перавышае 140 тыс. км, 1/3 іх працягласці складаюць электрыфікаваныя чыгункі. Ч. т. нале-жыць першае месца па грузаабароту. На долю СССР прыпадае некалькі больш за палавіну сусветнага 285 Чырванавата-бурыя ЧЫРЫКАЎ АЛЯКСЕЙ ІЛЫЧ 1703-1748 грузаабароту Ч. т. У транспартнай сістэме БССР Ч. т. таксама з’яўляецца вядучым: ім выконваецца каля 50 % грузаабароту рэспублікі. Чырванавата-бурыя глебы — глебы апустыненых саваннаў і трапічных паўпустынь Афрыкі, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі. Распаўсюджаны ў пераход-най зоне ад саваннаў да трапічных пустынь. Маюць нязначную колькасць перагною (1 —1,5 %) і багаты Чырванавата-чорныя 286 мінеральнымі солямі (карбанатамі і інш.). Выка-рыстоўваюцца ў земляробстве пры арашэнні. Чырванавата-чорныя глебы — глебы субтрапічных лесастэпаў і стэпаў (захад Цэнтральных раўнін у Паўночнай Амерыцы, усход Пампы ў Паўднёвай Амерыцы, паўднёвы ўсход Афрыкі і інш.). Урадлі-выя, перагною ўтрымліваюць да 2—5 %. Чырваназёмы — глебы субтрапічных вільготных і мусонных лясоў (паўднёвы ўсход ЗША, Бразіліі, Афрыкі, Аўстраліі, Усходні Кітай, Карэя, Японія; у СССР — Заходняе Закаўказзе, Ленкаранская ні-зіна). Бедныя пажыўнымі рэчывамі, кіслыя, з коль-касцю перагною да 6—9 %. Чырвоны колер звязан з высокім утрыманнем жалеза і алюмінію. Чырвона-бурыя глебы — глебы тыповых саваннаў Афрыкі, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыкі. Характа-рызуюцца малой колькасцю перагною (1,5—3%), назапашваннем у ніжніх гарызонтах злучэнняў жа-леза, алюмінію, марганцу і карбанатаў. Выкарыстоў-ваюцца ў земляробстве пры арашэнні. Чырвона-жоўтыя фералітныя глебы — глебы віль-готных экватарыяльных і вільготных трапічных ля-соў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Адрозніваюцца значнай таўшчынёй, невялікай колькасцю перагною, высокім утрыманнем жалеза і алюмінію. Чырвоныя фералітныя глебы — глебы субэквата-рыяльных змешаных лістападна-вечназялёных лясоў і высакатраўных саваннаў Паўднёвай Амерыкі,