Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Трапы — старажытныя магматычныя горныя па-роды і лававае покрыва ў платформенных абласцях зямной кары. Узніклі ў выніку магутных трэшчынных вулканічных вывяржэнняў і ўкараненняў базаль-тавай магмы ў тоўшчу асадкавых парод. Утвараюць у рэльефе гіганцкія ступені — лесвіцы (адсюль на-зва); з імі звязана ўтварэнне месцанараджэнняў руд каляровых металаў (медзі, нікелю і інш.). Т. характэрны для Сярэдне-Сібірскага пласкагор’я, плато Дэкан у Індыі, для Паўднёвай Амерыкі, Паў-днёвай Афрыкі.
Трог — рачная даліна карытападобнай формы. Узнікла ў выніку дзейнасці горна-даліннага ледавіка.
Тропікі - мяжа зенітальнага становішча Сонца ў паўночным і паўднёвым паўшар’ях. Паралель 23°27' пн. ш.— паўночны тропік; на гэтай паралелі адзін раз у год (22 чэрвеня) прамяні Сонца ў поўдзень падаюць вертыкальна. Гэта дзень летняга
259
Трэшчынныя
сонцастаяння. Паралель 23°27' пд. ш.— паўднёвы тропік; на гэтай паралелі адзін раз у год (22 снежня) Сонца ў поўдзень знаходзіцца ў зеніце. Гэта дзень зімовага сонцастаяння.
Трубаправодны транспарт — від транспарту, які ажыццяўляе перадачу на адлегласць вадкіх, газа-падобных ці цвёрдых прадуктаў па трубаправодах. Па тэрьгторыі БССР праходзяць участкі магісталь-ных нафтаправодаў «Дружба» і Саматлор — Нава-полацк, газаправода Таржок — Мінск — Івацэвічы.
Трыкатажная прамысловасць — галіна лёгкай прамысловасці па вытворчасці верхняга і бялізнавага трыкатажу, а таксама панчошна-шкарпэтачных вы-рабаў. У Т. п. выкарыстоўваюцца баваўняная і шарсцяная пража, хімічныя валокны. Т. п. БССР мае агульнасаюзнае значэнне, на яе долю прыходзіц-ца 8 % выпускаемых у СССР трыкатажных вырабаў (1984). Самыя буйныя прадпрыемствы знаходзяцца ў Пінску, Віцебску, Брэсце, Салігорску.
Трыясавы перыяд, трыяс — першы перыяд ме-зазойскай эры. Пачаўся 240 млн. гадоў таму назад і працягваўся 45 млн. гадоў. Для Т. п. характэрны падняцце мацерыкоў, адступанне мораў, разбурэнне герцынскіх гор, утварэнне раўнін, выміранне ста-ражытных і ўзнікненне мезазойскіх паўзуноў, з’яў-ленне прымітыўных млекакормячых, утварэнне ка-менных солей, нафты, вугаляў.
Трэшчынныя вулканічныя вывяржэнні — вывяр-жэнні лавы, цвёрдых і газападобных вулканічных. прадуктаў на зямную паверхнй не па вертыкальных
Тугаі
260
каналах (жэрлах вулканаў), а па трэшчынах і раз-ломах зямной кары. У сучасны геалагічны час Т. в. в. адбываюцца ў Ісландыі; імі складзены ўвесь востраў. Т. в. в. створаны плато Калумбіі, Патагоніі, пласка-гор’і Арменіі і інш.
Тугаі — густыя цяжкапраходныя лясы ў далінах буйных рэк пустынных раёнаў Сярэдняй і Цэнтраль-най Азіі. Пераважаюць тут таполі, лох, тамарыск, абляпіха, ясень, вербы; паблізу рэчышчаў — чарот і трыснёг. Багаты і разнастайны жывёльны свет (дзік, тугайны алень, шакал, чаротавы кот, фазаны).
Туман — скапленне ў прыземных слаях ат’ласферы прадуктаў кандэнсацыі вадзяной пары, кропелек, крышталікаў ці іх сумесі. Утвараецца пры ахала-джэнні паветра ад зямной паверхні, пры сутыкненні цёплага вільготнага паветра з халодным. Ад Т. патрэбна адрозніваць смугу і імглу.
Тундра — прыродная зона субарктычнага пояса ў паўночных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерьікі і на некаторых паўднёвых астравах Паўночнага Ледавітага акіяна. Клімат — субарктычны, халодны, з доўгай і суровай зімой (сярэднія тэмпературы студз'еня ад — 5 да —40°), кароткім халаднаватым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня ад +5 да 10°). Гадавая сума ападкаў — 200—500 мм (месцамі да 750 мм); ападкі перавышаюць выпарэнне. Шырока распаўсюджаны шматгадовая мерзлата, рэкі, азёры і балоты. Расліннасць — бедная, прадстаўлена імха-мі, лішайнікамі, нізкімі травамі (асокі, казяльцы, макі, некаторыя злакі),. хмызнячкамі і хмызнякамі
261
Тэмпература
(ядловец, багун, вадзяніка, вербы, бярозкі, вольхі). Глебы — тундрава-глеевыя, тарфяна-балотныя. Во-дзяцца паўночны алень, пясец, лемінг, белая ку-рапатка, палярная сава, летам многа пералётных вадаплаўных птушак і насякомых. Адрозніваюць арктычную, мохава-лішайнікавую ,і хмызняковую тундры.
Тэкстыльная прамысловасць — галіна лёгкай пра- і мысловасці па вытворчасці баваўняных, шаўковых, 1 ільняных і шарсцяных тканін. У адпаведнасці з гэтым у складзе Т. п. адрозніваюць баваўняную, шаўковую, ільняную і шарсцяную прамысловасць. У БССР агульнасаюзнае значэнне маюць ільняная і шарсцяная прамысловасць.
Тэктанічныя азёры — азёры, катлавіны якіх утва-рыліся ў выніку рухаў зямной кары, яе апусканні па трэшчынах ці прагінах. Гэта самыя глыбокія і вялікія азёры (Байкал, Вялікія Паўночна-амеры-канскія і Афрыканскія, Мёртвае возера, Чад, Эйр, Ціцікака і інш.).
Тэктанічныя карты — карты, на якіх паказваецца будова зямной кары (размяшчэнне ўстойлівых і ру-хомых участкаў, разломаў, прагінаў і г. д.), асноўныя этапы яе развіцця, а таксама размяшчэнне карысных выкапняў.
Тэктоніка, геатэктоніка — навука, якая вывучае будову, рухі і развіццё зямной кары.
Тэмпература паветра — адзін з метэаралагічных элементаў, фіксуемы вымяральнымі прыладамі. Выражаецца ў °. Характарызуецца сярэднімі су-
Тэрмальныя
262
тачнымі, месячнымі, гадавымі і шматгадовымі зна-чэннямі, сутачнай і гадавой амплітудай, абсалютнымі максімумамі і мінімумамі. На зямной паверхні размяркоўваецца занальна і паніжаецца ад эква-тара да полюсаў. Сярэдняя гадавая Т. п. для Зямлі складае 4-14° (студзеньская +12°, ліпень-ская +16°, абсалютны максімум +58° (Трыпалі ў Афрыцы), абсалютны мінімум —88,3° (станцыя «Усход» у Антарктыдзе). Сістэматычныя назіранні за Т. п. праводзяцца на метэаралагічных станцыях. Вышыня вымярэння тэмпературы паветра для ўсіх краін аднолькавая (2 м). Сярэдняя гадавая Т. п. у Беларусі — ад +8° у Брэсцкай вобласці да +5° у Віцебскай, абсалютны максімум +38°, абсалютны мінімум —42°.
Тэрмальныя воды, тэрмы — падземныя воды і кры-ніцы 3 тэмпературай да 100° і вышэйшай. Пе-раважна мінеральныя; рознага хімічнага і газавага саставу. Фарміруюцца на глыбіні, дзе награваюцца ад горных парод. Выкарыстоўваюцца для ацяплення будынкаў, цяпліц, работы энергетычных установак (атрымання электраэнергіі) і ў лячэбных мэтах. У Беларусі Т. в. адкрыты каля Мазыра, Рэчыцы, Ельска, Брагіна і ў іншых раёнах.
Тэрыконы конусападобныя адвалы пустой паро-ды ў раёнах распрацовак карысных выкапняў, часцей за ўсё каля вугальных шахтаў.
Тэрытарыяльна-вытворчы комплекс (ТВК) — частка адзінага народнагаспадарчага комплекса краіны, сукупнасць прамысловых і сельскагаспадар-
263
Узвышшы
чых прадпрыемстваў розных галін, размешчаных на пэўнай тэрыторыі. Ен дазваляе рацыянальна вы-карыстоўваць мясцовыя прыродныя і працоўныя рэсурсы. У СССР новыя шматгаліновыя ТВК фар-міруюцца ва ўсходніх раёнах: Саянскі, Брацка-Усць-Ілімскі, Паўднёва-Якуцкі, Паўднёва-Таджык-скі, Паўладар-Экібастузскі, Мангышлакскі і інш.
Тэрытарыяльнае планаванне — распрацоўка пла-наў эканамічнага і сацыяльнага развіцця па саюзных рэспубліках і эканамічных раёнах СССР. Т. п. заклі-кана забяспечыць рацыянальнае размяшчэнне вы-творчасці па тэрыторыі краіны. Т. п. цесна звязана з эканамічным раяніраваннем краіны.
Тэхнічныя культуры — група культурных раслін, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны для пра-мысловай перапрацоўкі. Вырошчванне іх — адна з важнейшых галін раслінаводства. Галоўныя Т. к. у СССР: цукровыя буракі, бавоўна, лён-даўгунец, сланечнік, каноплі, тытунь. У БССР Т. к. (лён-даўгунец і цукровыя буракі) займаюць каля 5 % пасяўной плошчы.
У
Узвышшы — участкі зямной паверхні, прыўзнятыя адносна сумежных тэрыторый. Абсалютная вышыня вагаецца ад 200 да 500 м. Прыклады: Валдайскае, Сярэдне-Рускае, Валына-Падольскае, Прыволжскае; у Беларусі — Мінскае, Навагрудскае, Аршанскае, Віцебскае і інш.
Узгорак
264
Узгорак— невялікае ўзвышша з адноснай вышы-нёй не большай за 200 м, акруглай ці авальнай формы, з пакатымі схіламі і слаба выражаным падножжам.
Узровень эканамічнага развіцця краіны — па-казчык вытворчасці нацыянальнага даходу, валавой прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў разліку на аднаго жыхара (на душу насель-ніцтва).
Узроставая структура насельніцтва — суадносіны розных узростаў у агульнай колькасці насель-ніцтва (свету, краіны, пэўнага раёна). У экана-мічнай і сацыяльнай геаграфіі насельніцтва звы-чайна дзеляць на тры галоўныя ўзроставыя катэ-горыі: дзеці і падлеткі, працаздольны ўзрост, пенсіённы ўзрост. У насельніцтве СССР прыклад-ныя суадносіны паміж гэтымі ўзроставымі катэго-рыямі ў 80-я гг. складаюць (у %) 30:53:17.
Умераныя кліматы — кліматы ўмераных шырот (прыкладна паміж 40° пн. і пд. ш. і палярнымі кругамі). Пануюць уХіераныя паветраныя масы, нярэдка пранікае арктычнае і трапічнае паветра’ Пераважаюць заходнія вятры, на ўсходзе мацеры-коў — мусоны. На палярным і арктычным франтах частыя цыклоны і ападкі. Нярэдка ўзнікаюць антыцыклоны з сухім надвор’ем, асабліва зімой у кантынентальных раёнах. Добра выражаны поры года. Гадавыя амплітуды тэмператур дасягаюць 50—60°. Колькасць ападкаў складае ад 100 да 3000 мм пры сярэднім гадавым значэнні для
265
Унутраныя
ўсяго ўмеранага пояса каля 500 мм; іх колькасць залежыць ад блізкасці да мора і рэльефу і па-мяншаецца пры руху ўглыб мацерыкоў. Адрозні-ваюць У. к.: йарскі, кантынентальны і му-сонны.
Умераныя паветраныя масы, умеранае паветра — паветраныя масы, якія фарміруюцца ва ўмера-ных шыротах. Бываюць марскімі і кантыненталь-нымі. Марское ўмеранае паветра фарміруецца над морам.
Умераныя паясы (паўночны і паўднёвы) — геаграфічныя паясы ва ўмераных шыротах (пры-кладна паміж 40—65° шыраты ў паўночным паў-шар і і 42—58° у паўднёвым). Развіты прыродныя зоны тайгі, змешаных лясоў, шыракалістых лясоў, лесастэпаў, стэпаў, паўпустынь, пустынь умеранага пояса. Зоны тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў аб’ядноўваюцца ў лясную зону ўмеранага пояса.
Унутраныя воды — тое ж, што воды суійы.
Унутраныя моры — моры, якія глыбока ўра-заюцца ў сушу і злучаюцца з акіянам або пры-лягаючым морам пралівамі (напрыклад, Белае, Балтыйскае, Азоўскае, Чорнае, Міжземнае, Чырво’ нае і інш.).
Унутраныя працэсы — працэсы на зямной па-верхні, выкліканыя ўнутрыземнымі сіламі, у асноў-ным радыеактыўным цяплом Зямлі. Адсюль назва. Супрацьпастаўляюцца знешнім працэсам, энергетыч-ная крыніца якіх (Сонца, сонечная радыяцыя)