Пойменнае 204 15—20 км, часам 40 км. П. маюць вялікае гас-падарчае значэнне: пойменныя лугі выкарыстоў-ваюцца ў якасці сенажацяў і пашы, на ўрадлівых пойменных глебах атрымліваюць высокія ўраджаі агароднінных, тэхнічных і іншых культур. Пойменнае возера — возера прадаўгаватай зві-лістай формы, былы рукаў або пратока ракі, якія аддзяліліся ад асноўнага рэчышча. Пойменныя глебы, алювіяльныя глебы — глебы, якія ўтвараЮцца ў поймах і дэльтах рэк ва ўмовах перыядычнага затаплення і назапашвання рачных наносаў. Разнастайныя па будове і ўласцівасцях; часта маюць высокую ўрадлівасць. Шырока выка-рыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы пад агарод-нінныя, кармавыя культуры, рыс. Пойменныя лугі — гл. Заліўныя лугі. Покрыўныя ледавікі, мацерыковыя льды — назем-ныя ледавікі ў выглядзе суцэльнага ледзянога шчыта (кўпала). Магутнасць іх дасягае некалькіх кіламетраў, плошчы — мільёнаў квадратных кіла-метраў. Займаюць 98,5 % плошчы сучаснага абле-дзянення сушы. Характарызуюцца расцяканнем іль-ду ад цэнтра купалаў, дзе знаходзіцца вобласць жыўлення ледавіка, да краёў. Скорасць руху — ад 3 да 30 см у суткі (10—130 м у год). Расход ільду адбываецца звычайна шляхам абломлівання канцоў ледавікоў, якія часта спускаюцца ў мора і ўтвараюць ледзяныя горы, або айсбергі. П. л. характэрны цяпер для Антарктыды і Грэнландыі; шырока былі развіты ў геалагічным мінулым. 205 Полюсы Полеахоўныя лясныя палосы — штучныя лесана-1 саджэнні , ў выглядзе палос шырынёй 10—60 м. ] Размяшчаюцца па межах палёў, звычайна пера-; сякаюцца пад прамым вуглом. Ствараюцца ў стэпах і паўпустынях для аховы сельскагаспадарчых куль-тур ад сухавеяў. Садзейнічаюць назапашванню віль-гаці ў глебе (затрымліваюць снег, сцёк расталых і дажджавых вод, памяншаюць сілу ветру і вы-парэнне) і прадухіляюць размыў і выдзіманне глеб. Поліметалічныя руды — комплексныя руды скла-данага мінералагічнага саставу, што змяшчаюць цынк, свінец, серабро, медзь, вісмут, кобальт і іншыя металы. Галоўяая сыравіна для выплаўкі свінцу і цынку. На прадпрыемствах каляровай ме-талургіі П. р. перапрацоўваюцца, у выніку чаго з іх атрымліваюць многія каштоўныя элементы. У СССР асноўныя раёны здабычы П. р.— Усходні і Паўднёвы Казахстан, ГІаўночны Каўказ. Полюсы адноснай недаступнасці — найбольш цяжкадаступныя раёны Арктыкі і Антарктыкі. У Арктыцы П. а. н. размяшчаецца прыблізна пад 84° пн. ш., 175° з. д., у Антарктыдзе — пад 82° пд. ш., 60° у. д. Полюсы холаду — раёны з найбольш нізкімі тэм-пературамі на зямной паверхні. П. х. Зямлі усходняя Антарктыда, дзе на станцыі «Усход» была зарэгістравана савецкімі палярнікамі самая нізкая тэмпература на планеце (—88,3°), а сярэдняя гадавая тэмпература каля —55°. П. х. паўночнага Помнікі 206 паўшар’я — раён Верхаянска—Аймякона, з абса-лютным мінімумам тэмператур некалькі ніжэйшым за 70°. Помнікі прыроды — рэдкія або цікавыя аб’екты жывой і нежывой прыроды (вадаспады, пячоры, рэдкія агаленні горных парод, асобныя скалы, вя-лікія валуны, асобныя дрэвы, маляўнічыя ўчасткі і паркі і г. д.). Адносяцца да аб’ектаў і тэры-торый, якія ахоўваюцца. Маюць навуковае, куль-турна-эстэтычнае, асветніцкае і аздараўленчае зна-чэнне. У БССР звыш 200 П. п. рэспубліканскага значэння. Гэта: 19 старадаўніх паркаў, больш за 100 векавых і рэдкіх парод дрэў, 15 геала-гічных помнікаў, 7 валуноў. Сярод прыгожых паркаў Беларусі — парк імя Луначарскага ў Гомелі, па-саджаны ў 1849 г.; Нясвіжскі парк (1879), парк імя Суворава ў Кобрыне. Порт — участак берага мора, заліва, возера, ва-дасховішча або ракі, які абсталяваны для стаянкі суднаў, іх пагрузкі і разгрузкі. П.— складанае збудаванне. Ен уключае прылеглы ўчастак воднай паверхні (акваторыю порта), прычалы, пад’ёмна-транспартныя механізмы, склады, пад’язныя рэль-савыя і аўтамабільныя дарогі і г. д. Порты звы-чайна ствараюцца ў натуральных або штучных бух-тах. Так, буйнейшы на далёкаўсходнім узбярэжжы СССР порт Усходні пабудаваны ў бухце Урангеля паблізу Находкі. Рачныя порты БССР: Пхоў (каля Мазыра) на Прыпяці, Бабруйск на Бярэзіне, Брэст на Мухаўцы і інш. 207 Прамая Правальныя азёры — карставыя азёры, якія ўтвараюцца шляхам прасадкі паверхневых горных парод у падземныя пустоты. Пустоты гэтыя ў сваю чаргу ўтвараюцца ў выніку вынасу раства-ральных горных парод цякучымі водамі. Звычайна маюць невялікія размеры, аднак значную глыбіню. Прагноз надвор'я — навукова абгрунтаваныя мер-каванні аб будучым стане надвор’я. Ажыццяў-ляецца на аснове вывучэння атмасферных пра-цэсаў за папярэдні час. Пры гэтым выкарыстоў-ваюцца сінаптычныя карты, касмічныя здымкі воб-лачнага покрыва Зямлі. П. н. можна рабіць і на аснове мясцовых прыкмет надвор’я. Пралівы — адносна вузкія водныя прасторы, якія раздзяляюць участкі сушы і злучаюць водныя басейны або іх часткі. Прыклады: Гібралтарскі, Берынгаў, Гудзонаў, Фларыдскі, Басфор, Дардане-лы, Лаперуза і інш. Прамая сонечная радыяцыя — сонечная радыя-цыя, якая даходзіць да зямной паверхні ў выглядзе прамых сонечных прамянёў пры бязвоблачным небе. Нясе найбольшую колькасць сонечнага святла і цяпла. Выражаецца ў кал/см2 у адзінку часу (мінуту). Залежыць ад вышыні Сонца над гары-зонта’м і празрыстасці атмасферы (з іх узрастаннем павялічваецца). П. с. р. найбольшых значэнняў да-сягае ў нізкіх шыротах, найменшых — у высокіх. У трапічных краінах складае 70 %, у палярных — 30 % усёй сонечнай радыяцыі, што прыходзіцца на зямную паверхню. На тэрыторыі Беларусі П. с. р. п Прамысловасць 208 летам складае 54—56 % ад сумарнай, а зімой і ўвосень асноўнае значэнне мае рассеяная сонечная радыяцыя (64—80 % ад сумарнай). Сярэдняя велічыня П. с. р. для рэспублікі за год складае звыш 44 ккал/см . Прамысловасць — вядучая галіна народнай гаспа-даркі, яе аснова. У прамысловасці ствараюцца самыя разнастайныя машыны і абсталяванне, без якіх не-магчыма сучасная вытворчасць; выпрацоўваецца электраэнергія; здабываюцца паліва і сыравіна; выпускаюцца тавары народнага спажывання. П. у значнай ступені вызначае ўзровень і тэмпы раз-віцця іншых галін вытворчай сферы: сельскай гаспадаркі, транспарту, будаўніцтва, а таксама не-вытворчай сферы. П. мае складаную структуру. Яна падзяляецца на цяжкую, лёгкую і харчовую. Па асаблівасцях выкарыстан’ня прыродных рэсурсаў адрозніваюць здабываючую і апрацоўчую П. Першаснымі элементамі П. з’яўляюцца асобныя прамысловыя прадпрыемствы: заводы, фабрыкі, шахты, руднікі, электрастанцыі, нафтавыя і газавыя промыслы. Прадпрыемствы аб’ядноўваюцца ў галіны прамысловасці. Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў — галіна цяжкай прамысловасці па выпуску розных будаў-нічых матэрыялаў (цэменту, цэглы, вапны, зборнага жалезабетону, шыферу і інш.). У якасці сыравіны выкарыстоўваюцца карысныя выкапні — гліны, пяс-кі, вапнякі, будаўнічы камень і інш. Многія вытворчасці П. б. м. з’яўляюцца матэрыялаё- 209 Пратэразойская містымі і размяшчаюцца паблізу крыніц сыравіны (вытворчасць цэменту, цэглы). У СССР буйная П. б. м. створана ва ўсіх саюзных рэспубліках і эканамічных раёнах. Прамысловы вузел — групавое размяшчэнне пра-мысловых прадпрыемстваў недалёка адно ад друго-га з сумесным выкарыстаннем пад’язных шляхоў, крыніц энерга- і цеплазабеспячэння, іншы раз з агульнымі дапаможнымі цэхамі. Паміж прад-прыемствамі П. в. звычайна існуюць цесныя вытворчыя сувязі. Пры будаўніцтве прадпры-емстваў у саставе П. в. расходуецца менш сродкаў, чым пры іх размяшчэнні паасобку, менш месца займае будаўнічая пляцоўка. Прамысловы раён — тэрыторыя, на якой сканцэн-траваны прамысловыя вузлы і нрамысловыя цэнтры, цесна звязаныя паміж сабой. П. р. могуць быць утвораны прадпрыемствамі адной галіны (напрык-лад, раёны вугальнай прамысловасці, чорнай металургіі) або прадпрыемствамі розных галін пра-мысловасці. хПрасочванне вады, інфільтрацыя — пранікненне вады ў глебу і яе рух па порах, капілярах, трэшчынах і пустотах горных парод да грунта-вых вод. Пратэразойская эра, пратэразой — другая эра геалагічнай гісторыі Зямлі; самая працяглая (працягдасць звыш 2000 млн. гадоў). Для П. э. характэрны галоўная фаза байкальскай складка-ватасці, інтэнсіўны вулканізм, утварэнне багацейшых Працоўныя 210 месцанараджэнняў жалезных руд (напрыклад, Курскай магнітнай анамаліі) і іншых карысных выкапняў. Арганічны свет П. быў прадстаўлены прымітыўнымі арганізмамі, галоўным чынам бак-тэрыямі і водарасцямі. Гл. таксама Дакембрый. Працоўныя рэсурсы — насельніцтва працаздоль-нага ўзросту, здольнае да працы па стану здароўя. у СССР устаноўлены межы працаздольнага ўзросту: 16—55 гадоў для жанчын і 16—60 гадоў для мужчын. Некаторую частку П. р. складаюць пен-сіянеры, якія працуюць. Наяўнасць, размяшчэнне П. р., іх склад па ўзросту, полу, узроўню аду-кацыі, кваліфікацыі — важныя паказчыкі развіцця гаспадаркі краіны і яе асобных частак. У СССР П. р. складаюць некалькі больш за палавіну агуль-най колькасці жыхароў. Пржавальскі Мікалай Міхайлавіч (1839—1888) — рускі географ-падарожнік, даследчык Цэнтраль-най Азіі. Член Пецярбургскай акадэміі навук. Узначальваў экспедыцыю ва Усурыйскі край (1867—1869). Упершыню апісаў прыроду Цэнтраль-най Азіі, адкрыў многа хрыбтоў, азёр і рэк. Сабраў каштоўныя калекцыі раслін і жывёл. Упершыню апісаў дзікага вярблюда, дзікага каня (конь П.), тыбецкага мядзведзя. Пахаваны П. на беразе возе-ра Ісык-Куль. Яго імем названы горад, горны хрыбет у Цянь-Шані, ледавік на Алтаі. Профіль раўнавагі — падоўжны профіль рэчышча, выпрацаваны ў выніку працяглага размыву іадкла-дання наносаў. Mae выгляд плаўнай крывой, якая 211 Профіль 1839-1888 ПРЖАВАЛЬСКІ МІКАЛАЙ МІХАЙЛАВІЧ паступова зніжаецца ад вытокаў да вусця. Пры П. р. усе няроўнасці рэчышча (уступы, упадзіны) згладжаны. На значным працягу размыў і адкладан-не наносаў роўныя паміж сабой, і здольнасць ракі пераносіць наносы аднолькавая на ўсім яе працягу. Аднак звычайна рэкі маюць нявыпрацаваны профіль: у рэчышчы ёсць уступы і ўпадзіны. Размыў і глы- Прыгарадная бінная эрозія пераважаюць у верхнім цячэнні, дзе ўхілы і скорасць руху вады найбольшыя. У сярэднім цячэнні ўхіл рэчышча памяншаецца і пераважае перанос рачных наносаў; узмацняецца бакавая эро-зія, што расшырае даліну. У ніжнім цячэнні ўхілы і скорасць цячэння найменшыя і рака адкла-дае наносы.