Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Паводка
186
ўласцівасці і трансфарміруюцца. Займаюць па плош-чы мільёны квадратных кіламетраў. Аказваюць вялікі ўплыў на фарміраванне розных тыпаў кліматау. Бываюць марскімі (фарміруюцца над морам, акіянам) і кантынентальнымі (фарміруюцца над сушай). П. м. раздзяляюцца на арктычныя, ан-тарктычныя, умераныя (ва ўмераных шыротах), трапічныя і экватарыяльныя. Адрозніваюць таксама цёплыя і халодныя П. м. Паміж сабой раздзя-ляюцца яны атмасфернымі франтамі. Клімат Бела-русі фарміруецца ў асноўным пад уплывам мар-скіх умераных П. м., якія прыходзяць з Атлан-тычнага акіяна; пэўнае ўздзеянне аказваюць таксама кантынентальныя ўмераныя, арктычныя і трапіч-ныя П. м.
Паводка — хуткае і кароткачасовае падняцце ўзроўню вады ў рацэ і значнае павелічэнне яе воднасці; у адрозненне ад разводдзя ўзнікае не-рэгулярна. Утвараецца звычайна ад моцных даж-джоў, іншы раз у выніку раставання снегу або ледавікоў, скідвання вады з вадасховішчаў. П. на беларускіх рэках назіраюцца летам і* восенню. Вышыня паводкавых вод летам складае ў сярэднім 0,4—0,7 м над межанню, працягласць летніх— у сярэднім каля 15 дзён. Восенню П. на беларускіх рэках больш працяглыя і вышыня ўздыму вады большая.	. .
Павольныя ваганні сушы — павольныя падняцці 1 апусканні зямной кары, якія адбываюцца пастаянна і паўсюдна і змяняюцца ў часе. Іх скорасць —
187
ГІаглынутая
ад сотых доляў міліметра да некалькіх сантыметраў у год (Скандынаўскі паўвостраў, напрыклад, месца-мі падымаецца на 1 см у год). Звязаны з дзеяннем унутраных сіл Зямлі. Падняцці характэрны больш для паўночных берагоў Атлантычнага і Паўночнага Ле-давітага акіянаў, апусканні — для заходніх берагоў Еўропы (у Галандыі людзі вядуць барацьбу з наступленнем мора пры дапамозе дамбаў) і між-мацерыковых мораў (Карыбскае, Міжземнае і інш.). П. в. с. уплываюць на форму берагавой лініі і пры-родныя ўмовы, а таксама на гаспадарчую дзейнасць людзей.
Паглынутая сонечная радыяцыя — сонечная ра-дыяцыя, якая паглынаецца атмасферай і зямной па-верхняй. Залежыць ад празрыстасці атмасферы, воб-лачнасці, стану і ўласцівасцей зямной паверхні, вугла падзення сонечных прамянёў. Расходуецца на награванне вады, глеб, грунтоў, расліннага по-крыва, паветра, выпарэнне і выпраменьванне. Ат-масфера (у асноўным вадзяная пара, малекулы газаў, кроплі, цвёрдыя часцінкі і інш.) паглынае толькі каля 15 %,зямная паверхня (расліннасць, гле-бы, грунты, воды і інш.) — звыш 40 % сонечнай ра-дыяцыі, ператвараючы яе галоўным чынам у цеп-лыню. Ад зямной паверхні награваюцца ніжнія слаі атмасферы. Таму звычайна тэмпература паветра ў трапасферы з вышынёй паніжаецца (у сярэднім на 6 на кожны кіламетр вышыні). П. с. р. для тэры-торыі Беларусі за год складае каля 67 ккал/см2.
Падапечныя
188
Падапечныя тэрыторыі — некаторыя краіны Аф-рыкі, Азіі і Акіяніі, якія пасля другой сусветнай вайны па рашэнню ААН былі перададзены пад апеку адной з развітых капіталістычных дзяржаў і заста-валіся фактычна ў становішчы калоній. У выніку нацыянальна-вызваленчай барацьбы пераважная большасць былых П. т. сталі незалежнымі дзяржа-вамі. У становішчы П. т. застаюцца Марша-лавы, Марыянскія і Каралінскія астравы (апека ЗША).
Падземны сцёк — перамяшчэнне падземных вод у ваданосных гарызонтах да месца выхаду на па-верхню. П. с.— крыніца жыўлення рэк і азёр.
Падземныя воды — воды, якія знаходзяцца ў nopax, пустотах і трэшчынах горных парод у верхняй частцы зямной кары (да глыбіні 12 —16 км). Утвараюцца ў асноўным шляхам прасочвання ат-масферных ападкаў, часткова за кошт паступлення з нетраў Зямлі. Па умовах залягання раздзяляюцца на грунтавыя і шжпластавыя. Бываюць напорнымі і ненапорнымі, з нармальнай, паніжанай і павышанай тэмпературай, прэснымі (да 1 г солей на 1 л вады), мінеральнымі (ад 1 да 50 г солей на 1 л) і расоламі (звыш 50 г солей на 1л вады). Выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння, арашэння, атрымання спа-жыўнай солі і некаторых другіх рэчываў, а таксама для лячэння. Вялікія запасы П. в. размешчаны ў БССР; 80 % гарадоў, прамысловых прадпрыем-стваў і сельскіх населеных пунктаў Беларусі забяспечваюцца П. в.
189
Пакавы
Падзенне ракі — рознасць вышынь паміж вытокам і вусцем ракі. Падзенне Волгі, напрыклад, складае 254 м (вышыня вытоку — 226 м, вусця—28 м), беларускай ракі Бярэзіны, правага прытоку Дняп-ра— 150 м (вышыня вытоку— 180 м, вусця — 150 м). Можна вызначаць падзенне асобных участкаў ракі, ведаючы вышыні пачатковага і кан-цавога пунктаў участка. П. р. памяншаецца • ад вытокаў да вусця; ад яго залежаць ухіл ракі і скорасць цячэння.
Падзолістыя глебы — глебы тайгі Еўразіі і Паў-ночнай Амерыкі (Швецыя і Фінляндыя. паўночная частка Усходне-Еўрапейскай раўніны, Сібір, Аляска і Канада). Добра прамываюцца, таму з верхніх га-рызонтаў выносяцца лёгкарастваральныя рэчывы і назапашваюцца ў ніжніх; маюць акрэслена выяўле-ныя глебавыя гарызонты (ясна выяўлены бялявы слой вымывання), бедныя пажыўнымі рэчывамі і перагноем, кіслыя. Афарбоўка — папяліста-шэрая.
Падзь — назва бяссцёкавых і з часовым сцёкам міжгорных паніжэнняў, цяснін і далін у Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Падсцілаючая паверхня — паверхня Зямлі (глеба, расліннасць, снег, вада, лёд); непасрэдна ўплывае на прылягаючыя да яе слаі атмасферы і цесна з імі ўзаемадзейнічае (абменьваецца цяплом, вілыаццю, мінеральнымі рэчывамі і г. д.).
Пакавы лёд — шматгадовы марскі лёд у Арктыцы таўшчынёй да 3—5 м. Дрэйфуе пад уздзеяннем цячэнняў і вятроў. Амаль прэсны.
Паланіны
190
Паланіны — мясцовая назва высакагорных лугоў у Карпатах. У Балгарыі і Югаславіі называюцца пла-нінамі. Размяшчаюцца на слабаўзгорыстых участках гор з плоскімі вяршынямі. Звычайна выкарыстоўва-юцца як летняя горная паша.
Палеагенавы перыяд, палеаген — першы перыяд кайназойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі. Па-чаўся 67 млн. гадоў назад і працягваўся 41 млн гадоў. Для П. п. характэрны: разбурэнне меза-зойскіх гор, праяўленне альпійскага гораўтварэння, шырокае распаўсюджванне пакрытанасенных раслін, развіццё птушак і млекакормячых, утварэнне месца-нараджэнняў марганцавых руд (Нікапальскае, Чыятурскае і інш.), нафты (Паўночны Каўказ), бурага вугалю (Украіна), баксітаў (Цэнтральны Казахстан) і іншых карысных выкапняў.
Палеазойская эра, палеазой — трэцяя эра геала-гічнай гісторыі Зямлі. Пачалася каля 570 млн. гадоў назад і працягвалася каля 330 млн. гадоў. Падзя-ляецца на шэсць перыядаў: кембрыйскі, ардовікскі, цлурыйскі, дэвонскі, каменнавугальны і пермскі. Для П. э. характэрны: каледонская і герцынская складкаватасці, развіццё дзеразы, хвашчоў і дрэва-падобных папарацей, рыб, земнаводных і паўзуноў, утварэнне многіх карысных выкапняў (вугалю, нафты, солей, руд металаў і інш.).
Палессі — старажытныя прыледавіковыя пяс-чаныя нізіны. Утварыліся ў буйных паніжэннях рэльефу шляхам назапашвання пясчаных і іншых наносаў, што прыносіліся расталымі водамі чацвяр-
191
Паліўная
цічных ледавікоў. Звычайна пакрыты хваёвымі ля-самі, балотамі. Сустракаюцца вольха, бяроза, та-поля. Распаўсюджаны ў межах паўднёвай тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў Еўропы, напрыклад,’ у Палескай (адсюль назва) і Мяшчэрскай ні-зінах.
Палімеры — высокамалекулярныя злучэнні, мале-кулы якіх складаюцца з неаднаразова паўтораных адзінак. П. бываюць прыродныя і сінтэтычныя. Атрыманне сінтэтычных палімерных матэрыялаў — адна з галоўных задач сучаснай хімічнай прамысло-васці. У яе складзе выдзяляюць групу галін пад назвай «хімія палімераў». П. служаць асновай для атрымання сінтэтычных смол і пластмас, сінтэ-тучных валокнаў, сінтэтычнага каўчуку.
Паліўна-энергетычны баланс, паліўны баланс — суадносіны здабычы (прыход) і выкарыстання (расход) розных відаў паліва за пэўны прамежак часу, звычайна за год. Для разліку П.-э. б. усе віды паліва пераводзяць ва ўмоўнаепаліва. У апош-нія дзесяцігоддзі (50—70-я гг.) у П.-э. б. свету рэзка ўзрасла ўдзельная вага нафты (да 2/3) і прыроднага газу; панізілася ўдзельная вага Byrams’- У сувязі з абмежаванасцю запасаў нафты ў 80-х гг. зноў некалькі пачынае павялічвацца ўдзельная вага вугалю. У П.-э. б. СССР вядучую ролю адыгрываюць нафта, вугаль і прыродны газ.
Паліўная прамысловасць — галіна цяжкай пра-мысловасці па здабычы розных відаў паліва; са-стаўная частка паліўна-энергетычнага комплексу.
Палярная
192
Структура здабычы паліва ў СССР (%)
У залежнасці ад відаў здабываемага паліва ад-розніваюць вугальную, нафтавую, газавую, тар-фяную і сланцавую прамысловасць. У СССР атры-малі развіццё ўсе галіны П. п. У БССР вядзецца здабыча нафты і газу.
Палярная зорка — найбольш яркая зорка ў су-зор’і Малой Мядзведзіцы. Знаходзіцца ў паўночным паўшар’і, заўсёды над паўночнай стараной гары-зонта. Па П. з. вызначаюцца стораны гарызонта
193
Палярныя
і прыблізная шырата дадзенага месца. Прыблізная шырата прыкладна роўна вышыні П. з. над гары-зонтам.
Палярная ноч — перыяд у палярных абласцях Зямлі (паўночнай і паўднёвай) да 66°33' пн. і пд. ш., калі Сонца на працягу сутак не з’яўляецца над гарызонтам. Працягласць П. н. узрастае ад адных сутак на палярных кругах да паўгода на геагра-фічных полюсах (фактычна менш). Так, на паралелі 70° пд. ш. П. н. цягнецца каля 60 сутак, на 80° пд. ш.— каля 127 сутак. У П. н. зямная паверхня моцна выхалоджваецца.
Палярны дзень — перыяд у палярных абласцях Зямлі (паўночнай і паўднёвай) да 66°33' пн. і пд. ш., калі Сонца на працягу сутак не апускаецца за гарызонт. Працягласць П. дз. узрастае ад адных сутак на палярных кругах да паўгода (фактычна больш) на геаграфічных полюсах. Так, на паралелі 70° пн. ш. П. дз. цягнецца каля 60 сутак, на 80° пн. ш.— каля 127 сутак.
Палярны фронт — атмасферны фронт паміж па-ветрам умераных шырот і трапічнымі паветра-нымі масамі ў паўночным і паўднёвым паўшар’ях. 3 П. ф. звязаны ў асноўным цыклоны ў пазатра-пічных шыротах.
Палярныя кругі — матэматычная граніца паляр-ных дня і ночы ў паўночным і паўднёвым паў-шар'ях. Паралель 66°33' пн. ш.— паўночны палярны круг; йа гэтай паралелі адзін раз у годзе, у дзень летняга сонцастаяння (22 чэрвеня), бесперапынна
Пампа
194
Месцазнаходжанне Палярнай зоркі
на працягу сутак зямная паверхня асвятляецца Сонцам (палярны дзень). Паралель 66°33' пд. ш.— паўднёвы палярны круг, на гэтай паралелі 22 чэр-веня Сонца не з’яўляецца над гарызонтам (палярная ноч). У дзень зімовага сонцастаяння (22 снежня) усё адбываецца наадварот: на паралелі 66°33' пн. ш.— адны суткі палярная ноч, а на 66°33' пд. ш.— па-лярны дзень. На поўдзень ад паўночнага