Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Лясная зона ўмеранага пояса — агульная назва зоны тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў уме-ранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, а так-сама ўмеранага пояса паўднёвага паўшар’я (поў-дзень Чылі, Тасманія, Новая Зеландыя). Ападкі перавышаюць выпаральнасць. Ад лясных зон другіх паясоў адрозніваецца меншай колькасцю цяпла, выразнымі порамі года, халоднай, снежнай зімой, халаднаватым і цёплым летам, меншым багаццем ві-давога складу расліннасці і жывёльнага свету, пе-раважна падзолістым глебаўтварэннем.
Лясная прамысловасць — галіна цяжкай прамыс-ловасці па нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны; аб’ядноўвае лесанарыхтоўчую, дрэваапрацоўчую, цэлюлозна-папяровую прамысловасць і лесахімію.
Лясныя рэсурсы — адзін з важнейшых відаў прыродных рэсурсаў. Сюды ўключаюцца запасы драўніны і іншыя багацці лесу: плады, ягады дзіка-растучых раслін, грыбы, лекавыя расліны. На тэ-рыторыі СССР знаходзіцца 1/5 частка сусветных запасаў драўніны; больш за ўсё лясных рэсурсаў ва Усходне-Сібірскім, Далёкаўсходнім, Заходне-Сі-бірскім, Паўночным і Уральскім эканамічных раёнах.
Магелан
152
М
Магелан Фернан (каля 1480—1521) — партугаль-скі мараплавец, экспедыцыя якога зрабіла першае кругасветнае падарожжа. У 1519—1521 гг. узна-чальваў іспанскую экспедыцыю для пошуку заход-няга шляху да Малукскіх астравоў. Экспедыцыя перасекла Атлантычны акіян і дасягнула берагоў Паўднёвай Амерыкі. Потым цераз праліў, які аддзяляе востраў Вогненную Зямлю ад мацерыка, увайшла ў Ціхі акіян (праліў пазней названы імем Магелана). На Філіпінскіх астравах Магелан умя-шаўся ў міжплемянную барацьбу мясцовага насель-ніцтва і загінуў. Восенню 1521 г. экспедыцыя да-сягнула Малукскіх астравоў.
Магма — расплаўленая вогненная маса, насыча-ная парай вады і газамі, якая ўтвараецца ў глыбі-нях нашай планеты. Можа ўкараняцца ў тоўшчу зямной кары або вылівацца на зямную паверхню, утвараючы вулканы.
Магматычныя горныя пароды — пароды, якія ўтвараюцца з магмы пры яе застыванні на зямной паверхні або ў глыбінях зямной кары. Падраздзя-ляюцца на вулканічныя (утвараюцца з магмы, якая вылілася на дзённую паверхню) і глыбінныя, або інтрузіўныя (узнікаюць з магмы на глыбіні, пры яе ўкараненні ў тоўшчу горных парод зямной кары). Да М. г. п. адносяцца базальты, вулканіч-ныя туфы, граніты і інш.; з іх у асноўным склада-ецца зямная кара.
153
Максімальная
Максімальная вільготнасць — найбольшая коль-касць вадзяной пары, якую можа змясціць паветра пры дадзенай тэмпературы. Так, 1 м3 паветра пры тэмпературы 30° можа ўтрымліваць 30 г вадзяной пары, а пры 10° — толькі 9,4 г.
Максімальная тэмпература — самая высокая тэм-пература паветра, глебы ці вады ў-дадзеным месцы
м
154
Малая
м
за пэўны час назіранняў (суткі, месяц, год, шмат-гадовы перыяд). Вымяраецца максімальным тэрмо-метрам. У Беларусі абсалютная М. т. у летні перыяд дасягае 34—38°.
Малая металургія — атрыманне металу ў мета-лургічных цэхах буйных машынабудаўнічых заво-даў для ўласных патрэб.
Мангалоідная раса, азіяцка-амерыканская paca — адна з вялікіх рас чалавецтва (25 % насель-ніцтва Зямлі). У мангалоідаў смуглая з жаўтаватым адценнем скура, цёмныя вочы, цвёрдыя прамыя цём-ныя валасы, шырокі і плоскі твар, прыкметна вы-ступаюць скулы і слаба — нос, ёсць асобая складка верхняга павека — эпікантус.' Распаўсюджана ў Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёва-Усходняй Азіі і Амерыцы. М. р. дзеляць на групы: паўночна-азіяцкую, арктычную, паўднёва-азіяцкую, далёка-ўсходнюю, амерыканскую.
Мантыя — зямная абалонка, размешчаная паміж зямной карой і ядром Зямлі. Магутнасць — каля 2900 км, пічыльнасць рэчыва — ад 3,5 г/см3 у верх-ніх слаях да 5,7 г/см3 у ніжніх; тэмпература ля ніжняй граніцы складае 2000—2500°. Мяркуюць, што М. з’яўляецца цвёрдай і ў той жа час пластыч-най. У верхняй яе частцы размяшчаюцца ачагі магмы і землетрасенняў.
Марганцавая руда — парода, якая змяшчае мар-ганец (10—40 %); сыравіна для атрымання яго ў чорнай металургіі. СССР займае першае месца ў свеце па запасах і здабычы М. р. Самы буйны
155
Марская
марганцаварудны басейн — Паўднёва-Украінскі (Нікапальскае і Такмакскае месцанараджэнні). Ся-род замежных краін здабычай і экспартам марган-цавай руды вылучаюцца Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Бразілія, Габон, Аўстралія.
Мармур — метамарфічная горная парода, скла-дзеная пераважна кальцытам. Звычайна мае белы колер, аднак розныя мінералы-прымесі могуць афарбоўваць яго ў шэры, зялёны, ружовы і іншыя колеры. М. нядрэнна паліруецца, з’яўляецца добрым абліцовачным матэрыялам; шырока выкарыстоў-ваецца ў будаўніцтве, архітэктуры і інш. У СССР месцанараджэнні М. знаходзяцца на Урале, ва Усходняй Сібіры, Карэліі, у Закаўказзі, Узбек-скай ССР.
Марознае выветрыванне — механічнае драбленне горных парод пад уздзеяннем частых хістанняў тэмпературы паветра каля 0°. Расталая снегавая і ледавіковая вада, што ўтвараецца ў час адлігі днём, пранікае ў трэшчыны горных парод, дзе ноччу замярзае і павялічваецца ў аб’ёме, у выніку чаго пашыраюцца шчыліны і горныя пароды дробяцца на глыбы і дробныя часткі. Гэтаму садзейнічае таксама неаднаразовае награванне горных парод днём і ахаладжэнне іх ноччу. М. в. характэрна для палярных і высакагорных раёнаў.
Марская вада — вада мораў і акіянаў, горка-салёная на смак. У 1 кг М. в. утрымл'іваецца ў сярэднім 35 г раствораных солей (35 %). Mae пастаянныя суадносіны солей (хларыды — 88,7 %,
м
Марскі
156
м
сульфаты — 10,8 %, усе іншыя солі — 0,5 %) і ўтрымлівае раствораныя газы (кісларод, азот, вугля-кіслы газ, часам серавадарод).
Марскі клімат — клімат астравоў і прыакіяніч-ных раёнаў мацерыкоў з адносна нязначнымі гадавымі і сутачнымі ваганнямі і значнай колькасцю ападкаў (гл. Умераны марскі клімат, Трапічны вільготны клімат). Фарміруецца пры панаванні марскіх паветраных мас. 3 аддаленнем у глыбіню мацерыкоў паступова ператвараецца ў кантынен-тальны клімат.	й	.
Марскі лёд — лёд, які ўтвараецца у моры у выніку замярзання марской вады. Адрозніваецца салё-насцю, порыстасцю, большай эластычнасцю^ ў па-раўнанні з мацерыковым прэсным ільдом. Па ўзросту бывае аднагадовым (маладыя льды), двухгадовым і шматгадовым. Шматгадовыя марскія льды маюць меншую салёнасць і значную таўшчыню (да 3— 5м).М. л. утвараюцца ў акіянах і морах у паляр-ных і паўночных умераных шыротах.
Марскія адкладанні, донныя адкладанні Сусвет-нага акіяна — асадкавыя пароды, якія ўтвараюцца на дне акіянаў і мораў. Асадкавы матэрыял пры-носіцца з сушы або ўтвараецца ў самім акіяне шляхам накаплення рэшткаў адмёршых марскіх арганізмаў і хімічнага асаджэння рэчываў з марскон вады. Прадстаўлены М. а. у асноўным галькан, пяскамі, глінамі і разнастайнымі іламі; іх магут-насць — ад 200 м (у глыбакаводных частках акіяна) да 4000 м і большая ў межах падводнай ускраіны
157
Марскія
мацерыкоў. Адрозніваюць мацерыковыя і акіяніч-ныя М. а. Некаторыя з іх утрымліваюць значныя рэсурсы мінеральнай сыравіны.
Марскія каналы — каналы, якія злучаюць паміж сабой моры і акіяны. Да такіх адносяцца: Суэцкі (даўжыня 161 км, злучае Міжземнае і Чырвонае моры, пабудаваны ў 1869 г.); Панамскі (даўжыня 81,6 км, злучае Карыбскае мора з Ціхім акіянам, адкрыты для суднаходства ў 1920 г.).
Марскія паветраныя масы, марское паветра — паветраныя масы, якія фарміруюцца над акіянамі і морамі. Адрозніваюцца ад кантынентальнага па-ветра большай вільготнасцю, нязначнымі сутачнымі і гадавымі амплітудамі тэмператур; зімой марское паветра цяплейшае, чым кантынентальнае, летам___ халаднейшае.
Марскія (акіянічныя) цячэнні — гарызантальнае перамяшчэнне.водных мас у акіянах і морах у вы-глядзе вялікіх патокаў, што рухаюцца па пэўных пастаянных шляхах. Ўтвараюцца галоўным чынам пад узДзеяннем пануючых вятроў; у выніку сутач-нага вярчэння Зямлі адхіляюцца ў паўночным паўшар і ўправа, у паўднёвым — улева. Бываюць цёплымі (Гальфстрым, Паўночна-Атлантычнае, Ку-расіо) і халоднымі (Лабрадорскае, Курыльскае і інш.). Акрамя паверхневых, М. ц. бываюць глы-біннымі (цячэнні на глыбінях) і прыдоннымі (каля дна). М. ц. садзейнічаюць абмену водных мас, змя-ненню берагоў, пераносяць ільды і жывыя арга-
м
Марскія
158
Схема цячэнняў Сусветнага акіяна
м
нізмы, пераразмяркоўваюць цяпло на Зямлі, уплы-ваюць на клімат і ўмовы суднаходства.
Марскія хвалі — вагальныя рухі вады ў морах і акіянах. Выклікаюцца ў асноўным ветрам. Харак-тарызуюцца вышынёй, даўжынёй, хуткасцю і перы-ядам. Звычайная вышыня М. х. у акіяне — 4— 7 м, найбольшая — дасягае 18 м, даўжыня — да 250 м. Асабліва вялікія хвалі ў паўднёвых уме-раных шыротах, дзе акіян найбольш шырокі і за-
159
Масквіцін
ходнія вятры моцныя і пастаянныя. У морах хвалі меншыя (вышыня не большая за 3 м, даўжыня да 150 м). М. х. актыўна разбураюць узбярэжжа і адкладаюць прадукты разбурэння, таксама пера-мешваюць водную масу.
Марэна — цвёрды абломкавы матэрыял, які пера-носіцца ледавіком і адкладваецца пры яго раставан-ні. Складаецца з несартаваных абломкаў горных парод (валуноў, шчэбеню, гравію, пяскоў, супескаў, суглінкаў, глін); утварае характэрны марэнны рэль-еф. У Беларусі М.— адзін з асноўных відаў грун-таў; сыравіна для вытворчасці будаўнічых матэры-ялаў, асноўная парода, на якой утвараюцца глебы.
Марэнны рэльеф — рэльеф, створаны ледавіком пры яго раставанні і адкладанні рыхлых ледавіковых наносаў. Часцей за ўсё гэта хаатычна раскіданыя ўзгоркі, у паніжэннях паміж якімі размяшчаюцца шматлікія азёры і балоты. М. р. характэрны для паўночнай часткі Усходне-Еўрапейскай раўніны (у тым ліку і для Беларусі), на якую ў чацвярцічным перыядзе неаднаразова наступалі льды.
Марэнныя азёры — азёры, якія займаюць катла-віны паміж марэннымі адкладаннямі. Характэрны для абласцей былога абледзянення. М. а. могуць утварацца таксама ў выніку запруджвання рэк ма-рэннымі адкладаннямі, што часта адбываецца ў горных раёнах. М. а. шырока распаўсюджаны на поўначы нашай рэспублікі.
Масквіцін Іван Юр'евіч — рускі землепраходзец XVII ст., даследчык Далёкага Усходу. У 1639 г.
Маслабойня
160
гг. нараджэння і смерці невядомы____________
з атрадам казакоў першым дасягнуў Ахоцкага
м
мора.	■	.
Маслабойная прамысловасць — галіна харчовай прамысловасці па вытворчасці алею. Сыравіна — насенне сланечніку, гарчыцы, рапсу і інш. Галоўныя раёны М. п. у СССР: Украіна. Малдавія. Паўночны Каўказ, Чарназёмны Цэнтр, Паволжа.