Метысы найічадкі ад шлюбу прадстаўнікоў розных рас. У Амерыцы метысамі называюць нашчадкаў ад шлюбу белых і індзейцаў. Метэаралагічныя станцыі — станцыі, якія вядуць пастаянныя назіранні за надвор’ем (тэмпературай, ціскам, ветрам, вільготнасцю, воблачнасцю, апад-камі і іншымі з’явамі). У СССР назіранні на М. с. ажыццяўляюцца па аднолькавых праграмах, адна-тыпнымі прыборамі, у дакладна вызначаныя тэрмі-ны (у 1, 7, 13, 19 гадзін мясцовага часу і 3, 10, 15, 21 гадзіну маскоўскага часу). Па выніках назіранняў складаюцца сінаптычныя карты і ажыц-цяўляецца прагноз надвор’я. 169 Міжгорны Метэаралагічныя элементы — агульная назва ха-рактарыстык стану паветра (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў) і некато-рых атмасферных з'яў (туману, мяцеліцы, наваль-ніцы, пыльнай буры і інш.). Метэаралогія — навука аб атмасферы, яе складзе працэсах і стане. Міграцыя жывёл і раслін — перамяшчэнні жывёл і раслін з адных месц у другія. Бываюць перыядыч-нымі (пералеты птушак) і неперыядычнымі; пасіў-нымі (перанос арганізмаў ветрам, цячэннямі, транспартнымі сродкамі і інш.) і актыўнымі. Рас-лінам уласцівы толькі пасіўныя міграцыі. Міграцыя насельніцтва - перамяшчэнні насель-ніцтва, звязаныя з пераменай месца жыхарства Пераезды жыхароў унутры адной краіны атрымалі назву унутранай М. н„ з адной краіны ў другую -знешнян. Выязджаць на жыхарства ў другую краіну—г. зн. эмігрыраваць (тыя, што выязджа-юць, - эмігранты), а прыязджаць — імігрыраваць (тыя, што прыязджаюць,— імігранты). У нашай краіне ўнутраная М. н. разам з натуральным прыростам насельніцтва робіць уплыў на тэмпы росту насельніцтва эканамічных раёнаў і саюзных рэс-публік. 1 Міжгорны прагін — паніжэнне паміж горнымі хрыбтамі. Утвараецца ў выніку прагінання зямной кары у час падняцця суседніх горных хрыбтоў Прыклады М. п.: Ферганская даліна, Курынская нізіна. Іувінская катлавіна. 170 Міжземнаморскі Міжземнаморскі клімат — гл. Субтрапічны між-земнаморскі клімат. Міжпластавыя воды — падземныя воды, якія заключаны паміж воданепранікальнымі слаямі. Жы-вяцца на ўчастках, дзе адсутнічае верхні водане-пранікальны слой. М. в. бываюць напорнымі і не-напорнымі, са звычайнай і павышанай тэмперату-рай (гл. Тэрмальныя воды), прэснымі, мінеральнымі і расоламі (мінералізацыя павялічваецца з глыбі- м Міклуха-Маклай Мікалай Мікалаевіч (1846— 1888) —рускі этнограф і падарожнік. Вывучаў ка-рэннае насельніцтва Паўднёва-Усходняй Азп, Ауст-раліі і Акіяніі, у тым ліку папуасаў пауночна-ўсходняга берага Новай Гвінеі. Выступаў супраць пасізму і каланіялізму. Імем М.-М. названы бераг на востраве Новая Гвінея, заліў у Антарктыдзе. Мікрабіялагічная прамысловасць новая галіна прамысловай вытворчасці, якая атрымала самастом-нае значэнне ў 60-я гг. і вельмі хутка развіваецца. Станаўленне М. п. і яе паскоранае развіцце звязана з навукова-тэхнічным прагрэсам. Прадукцыя М п — кармавыя дрожджы, бялкова-вітамінныя дабаукі, антыбіётыкі немедыцынскага прызначэння — выка-пыстоўваецца ў жывёлагадоўлі, каб паскорыць рост жывёлы, зменшыць расход кармоў. Выпускаюцца таксама бактэрыяльныя ўгнаенні, мікрабіялапчныя сродкі аховы раслін, ферменты для паскарэння тэхналагічных працэсаў у харчовай і легкан пра-мысловасці. Сыравінай у М. п. служаць адходы 171 Мілітарызацыя МІКЛУХА-МАКЛАЙ МІКАЛАЙ МІКАЛАЕВІЧ перапрацоўкі драўніны, сельскагаспадарчых раслін, вадкія парафіны. якія атрымліваюць з нафты. У БССР працуюць заводы кармавых дражджэй у Мазыры і бялкова-вітамінных канцэнтратаў у Наваполацку. Мілітарызацыя — перабудова эканомікі краіны ў мірны час на ваенны лад у напрамку ўмацавання м Мінералы 172 м ваенных манаполій і гонкі ўзбраенняў. Mae мэтай падрыхтоўку і развязванне захопніцкіх воннау. Палітыку М. праводзяць імперыялістычныя дзяр-жавы. . Мінералы — прыродныя ўтварэнні (целы), адна-родныя па хімічнаму саставу і фізічных уласцівас-цях Уваходзяць у горныя пароды і руды (на-прыклад, у састаў граніту ўваходзяць такія міне-ралы, як кварц, палявы шпат і слюда). Утвараюцца ў выніку фізіка-хімічных ці біялагічных працэсаў у зямной кары і на яе паверхні. Вядома каля 2 тыс. мінералаў; пераважная большасць з іх _ цвёрдыя. Галоўныя фізічныя ўласцівасці мінералау: колер, бляск, 'спайнасць, цвёрдасць. Па хімічнаму саставу сярод мінералаў адрозніваюць самародныя элементы, сульфіды, вокіслы, карбанаты, галоіды і інш Найбольш распаўсюджаны сілікаты — злу-чэнні крэмнію. Да іх, у прыватнасці, адносяцца палявыя шпаты. Цвёрдыя мінералы маюць крышта-лічную будову. Вывучэннем мінералаў займаецца мінералогія. Мінеральныя воды — падземныя (часам назем-ныя) воды і крыніцы са значным утрыманнем солен і газаў (ад 1 да 50 г на 1 л), часта з павышанан тэмпературай. Многія маюць лекавыя ўласцівасш (напрыклад, на Каўказе — Баржомі, Есентую, I Кіславодск і інш.)- М. в. сустракаюцца у І многіх раёнах Савецкага Саюза, у тым ліку і у I Беларусі (Ждановічы. Бабруйск. Ельск, Рагачоу і інш.). 173 Монакультурная Мінеральныя рэсурсы, карысныя выкапні — пры-родныя ўтварэнні ў зямной кары, якія могуць быць здабыты з нетраў і выкарыстаны ў народнай гас-падарцы. Па фізічнаму стану М. р. дзеляцца на цвёрдыя, вадкія і газападобныя. Па саставу і асаб-лівасцях выкарыстання М. р. можна раздзяліць на групы: паліўныя (вугаль, нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы, торф); металічныя (руды чорных і каляровых металаў); горна-хімічная сыравіна (калійная і спажыўная соль, апатыты і фасфарыты, сера і серны калчадан, глаўберава соль і інш.); неметалічныя (вапняк, гліны, будаўнічы камені/ азбест, графіт. каштоўныя і абліцовачныя камяні і інш.). Мінімальная тэмпература — найменшая тэмпера-тура паветра, глебы або вады ў дадзеным месцы за пэўны час назіранняў (суткі, месяц, год, шмат-гадовы перыяд). Вымяраецца мінімальным тэрмо-метрам. Абсалютныя М. т. у Беларусі дасяга-юць —42° (поўнач і ўсход рэспублікі). Мірабіліт — тое ж, што глаўберава соль. Монакультурная гаспадарка — аднагаліновая, вузкаспецыялізаваная гаспадарка, калі ў вытвор-часці і экспарце краіны пераважаюць адзін-два віды мінеральнай сыравіны або якая-небудзь сель- скагаспадарчая культура. Уласціва многім краі-нам, якія сталі на шлях развіцця. Так, напры-клад, Малайзія спецыялізуецца на вытворчасці волава і каўчуку, Сенегал — арахісу. Панама — бананаў. м Мора 174 м Mopa _ частка акіяна, якая болып ці менш адасоблена сушай або падводнымі падняццямі і адрозніваецца сваімі прыроднымі ўмовамі (глыбі-нёй, рэльефам дна, тэмпературай, салёнасцю, хваляваннем, цячэннямі, прылівамі, арганічным жыццём). Па асаблівасцях і прыродных умовах М. раздзяляюцца на ўскраінныя і ўнутраныя. Моўныя сем’і — вялікія групы народаў, выдзеле-ныя па падабенству мовы. Працэс фарміравання М. с. цесна звязаны з рассяленнем чалавецтва. Самай вялікай з'яўляецца індаеўрапейская М. с„ да якой належыць амаль палавіна ўсяго насель-ніцтва Зямлі. Шматлікія таксама кітайска-тыбец-кая (22%), нігера-кардафанская, аўстранезійская, семіта-хаміцкая, дравідыйская М. с. Народы, якія насяляюць тэрыторыю СССР, належаць да інда-еўрапейскай, алтайскай, уральскай і каўказскай М. с. М. с. дзеляцца на моўныя групы. СССР найбольш шматлікія славянская група індаеўрапей-скай М. с. (рускія, украінцы і беларусы) і цюркская група алтайскай М. с. (узбекі, казахі, туркмены, азербайджанцы, кіргізы і інш.). Мулаты — нашчадкі змешаных шлюбаў белых і неграў. Складаюць значную частку насельніцтва многіх краін Лацінскай Амерыкі. Мусоны — устойлівы перанос паветраных мас у ніжняй частцы трапасферы над пэўнымі тэрыто-рыямі Зямлі са зменай напрамку ад зімы да лета і ад лета да зімы на процілеглы або блізкі да проці-леглага. Абумоўлены ў пазатрапічных шыротах роз- 175 Мусонныя ніцай у награванні мацерыкоў і акіянаў і сезоннымі зменамі ціску над імі. Зімнія М. накіраваны з сушы на акіян, нясуць сухое кантынентальнае паветра, летнія — з акіяна на сушу, нясуць вільготнае мар-ское паветра і ападкі. Са зменай мусонаў адбы-ваецца, змена сухога малавоблачнага зімняга надвор’я на дажджлівае летняе. Мусоны абумоў-ліваюць асаблівасці мусоннага клімату. Адрозні-ваюць трапічныя мусоны (мусоны ў трапічных шы-ротах — Паўднёвая Азія, Цэнтральная Афрыка, Паўночная Аўстралія) і пазатрапічныя мусоны (му’ соны ва ўмераных і палярных шыротах — Далёкі Ус-ход СССР, Паўночна-Усходні Кітай, Карэя, Японія і інш.). Трапічныя М. абумоўлены сезоннай розні-цай у награванні і ахаладжэнні паўночнага і паў-днёвага паўшар’яў і сезоннымі перамяшчэннямі экватарыяльнай зоны паніжанага і субтрапічных зон павышанага атмасфернага ціску адносна эк-ватара. Мусонныя субтрапічныя лясы, субтрапічныя пера-менна-вільготныя лясы — прыродная зона на ўсходзе мацерыкоў у субтрапічных шыротах (паўднёвы ўсход ЗША і Бразіліі, Усходні Кітай, Японія, паўднёвы ўсход Афрыкі і Аўстраліі і інш.). Клімат тут — субрапічны мусонны (лета гарачае і дажджлівае, зіма халаднаватая і сухая, гадавая колькасць ападкаў 800—1200 мм). Лясы — змешаныя, ліста-падна-вечназялёныя, складаюцца з ліставых і хва-ёвых відаў. Глебы — чырваназёмы і жаута-зёмы. м Мыс 176 Мыс — участак узбярэжжа, які выдаецца ў мора, возера, раку. Складаецца карэннымі пародамі або наносамі. Мясцовая цыркуляцыя атмасферы — цыркуляцыя атмасферы над параўнальна невялікай тэрыторыяй або акваторыяй. Абумоўліваецца мясцовымі прырод-нымі ўмовамі (рэзкімі тэмпературнымі адрознен-нямі, асаблівасцямі рэльефу і г. д.). Прыклады М. ц. а.— брызы, бара і іншыя мясцовыя вятры. Н Навадненне - незвычайнае затапленне вадой мясцовасці, размешчанай у рачной даліне вышэй поймы. Выклікаецца багатым паступленнем вады ў рачную сістэму ад моцных дажджоў і ліўняў, хуткага раставання снегу, а таксама заторамі рэ-чышча ракі лёдам у час крыгаходу. Н. здараюцца і ў вусцевых участках некаторых раўнінных рэк у выніку нагону вады ветрам з боку мора, на-прыклад, Н. у вусці Нявы. Н. частыя на рэках Далёкага Усходу; здараюцца на Місісіпі, Агаё, Ган-гу, Дунаі і іншых рэках. Яны наносяць вялікую шкоду насельніцтву. Навігацыя — суднаходства на рэках, азёрах, у морах і акіянах. У СССР працягласць Н. на рэках складае ад 100 дзён на поўначы да 200 дзён і больш на поўдні.