Эканамічны раён — спецыялізаваная частка на-роднай гаспадаркі краіны, якая займае пэўную тэ-рыторыю, мае пэўнае эканоміка-геаграфічнае ста-новішча, прыродныя і працоўныя рэсурсы, сваю структуру. У кожным Э. р. можна вызначыць тры групы галін гаспадаркі: галіны спецыялізацыі, дапаможныя галіны і абслуговыя галіны. Э. р. фарміруюцца ў выніку геаграфічнага падзелу працы. Эканамічныя зокы СССР — вялікія часткі тэры-торыі краіны, якія ўключаюць некалькі буйных эка-намічных раёнаў з блізкімі рысамі гаспадаркі. Тэрыторыю СССР прынята падзяляць на тры Э. з.: Захад (Заходняя зона), Усход (Усходняя зона), Паў-днёвы Усход (Паўднёва-Усходняя зона). Яны ў сваю чаргу адпаведна дзеляцца на раёны: Цэнтральны, Паўночны, Паўночна-Заходні, Волга-Вяцкі, Па-волжскі, Паўночна-Каўказскі, Уральскі, Прыбалтый-скі, Беларускі, Закаўказскі эканамічныя раёны, Украінская ССР і Малдаўская ССР (Захад); Заходне-Сібірскі, Усходне-Сібірскі і Далёка-Усходні эканамічныя раёны (Усход); Казахстанскі і Сярэдне-азіяцкі эканамічныя раёны (Паўднёвы Усход). Экватар — лінія сячэння зямной паверхні пло-скасцю, якая праходзіць праз цэнтр Зямлі перпенды-кулярна да восі яе вярчэння. Даўжыня Э.— 40 075 км. На Э. дзень прыкладна роўны ночы. 297 Экватарыяльныя Э. дзеліць зямны шар на паўночнае і паўднёвае паўшар’і; на поўнач і поўдзень ад Э. адлічваюц-ца геаграфічныя шыроты (ад 0 да 90°). Экватарыяльны клімат—клімат экватарыяльных шырот, вельмі цёплы і вільготны, з панаваннем экватарыяльнага паветра, раўнамерным размерка-ваннем ападкаў на працягу года. Сярэднія месяч-ныя тэмпературы вагаюцца ад +25 да +28°, гада-выя амплітуды меншыя за сутачныя. Пераважаюць узыходзячыя струмені паветра, штылі і слабыя вятры; вільготнасць — высокая, воблачнасць — значная,» пануюць кучавыя і кучава-навальнічныя воблакі. Ападкаў не менш чым 1500 мм у год, нярэдка вышэй за 3000—5000 мм. Характэрны два асабліва дажджлівыя перыяды (пасля раўна-дзенстваў і ў перыяды зенітальнага становішча Сонца), раздзеленыя менш дажджлівымі. Э. к. улас-цівы для басейнаў рэк Амазонкі і Конга, узбя-рэжжа Гвінейскага заліва, паўвострава Малака, Зондскіх астравоў і Новай Гвінеі. Экватарыяльны пояс — геаграфічны пояс у эква-тарыяльных шыротах (прыкладна паміж 5—8° пн. ш, і 4—11° пд. ш.). Клімат — экватарыяльны, з пастаян- на высокімі тэмпературамі і багатым увільгатненнем на працягу ўсяго года. Пояс заняты прыроднай зонай вільготных экватарыяльных лясоў. Экватарыяльныя паветраныя масы, экватарыяль- нае паветра — паветраныя масы, якія фарміруюцца ў экватарыяльных шыротах. Маюць высокія тэмпе-ратуры і вялікую вільготнасць на працягу ўсяго Экстэнсіўны 298 э года; ад трапічнага паветра аддзяляюцца трапіч-ным атмасферным фронтам. Экстэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі — павелі-чэнне выпуску прадукцыі шляхам будаўніцтва новых прадпрыемстваў, павелічэння колькасці працуючых; у сельскай гаспадарцы — за кошт расшырэння пасяўных плошчаў, павелічэння пагалоўя жывёлы. Экстэнсіўная гаспадарка — слабамеханізаваная, з невялікімі затратамі сродкаў. Процілеглы шлях раз-віцця гаспадаркі—інтэнсіўны. Электраэнергетыка — галіна цяжкай прамысло-васці, якая аб’ядноўвае вытворчасць электраэнергіі на электрастанцыях розных тыпаў і перадачу яе спажыўцам, Э.— састаўная частка паліўна-энерге-тычнай прамысловасці. Элювіяльны гарызонт, гарызонт вымывання — га-рызонт у верхняй частцы глеб, з якога вынесены ў больш глыбокія гарызонты і за межы глебы лёгкарастваральныя солі, ілістыя часцінкі, вокіслы жалеза, марганцу, алюмінію і іншыя рэчывы. Э. г. узбагачаны кварцам і крэменязёмам; пылаваты і бесструктурны, афарбоўка — звычайна светла-шэрая або белаватая. Прыкладам Э. г. служыць падзолісты гарызонт у падзолістых, дзярнова-падзолістых і другіх ападзоленых відаў глеб. Энергавытворчы цыкл — устойлівыя спалучэнні ўзаемазвязаных вытворчых працэсаў, якія разві-ваюцца вакол аднаго асноўнага з выкары<;таннем пэўнага віду энергіі. Так, гідраэнергапрамысловы цыкл уключае выпрацоўку электраэнергіі на ГЭС 299 Энергаёмістасць цшашя геарадяічньм атамю/я Удзельная вага электрастанцый розных тыпаў у выпрацоўцы электраэнергіі ў СССР (%) (асноўная вытворчасць); выплаўку алюмінію, ты-тану, ферасплаваў і іншыя энергаёмістыя вытвор-часці; выпуск і рамонт абсталявання для ГЭС; вы-пуск і рамонт абсталявання для алюмініевых, ферасплаўных заводаў. Энергаёмістасць — расход электраэнергіі на атры-манне адзінкі прадукцыі, напрыклад тоны металу. Вытворчасці з вялікімі затратамі электраэнергіі называюць энергаёмістымі (электраёмістымі). Да іх адносяцца выплаўка алюмінію, тытану, магнію, вытворчасць сінтэтычнага каўчуку. Энергаёмістыя вытворчасці выгадна размяшчаць каля буйных кры-ніц таннай электраэнергіі — ГЭС. Энергасістэма 300 Энергасістэма — аб’яднанне электрастанцый лі-ніямі электраперадач для забеспячэння спажыў-цоў электраэнергіяй незалежна ад іх адлегласці да крыніц энергіі. Кіраванне Э. ажыццяўляецца з аднаго цэнтра. У СССР створана Адзіная энер-гетычная сістэма краіны (АЭС), якая аб’ядноўвае электрастанцыі еўрапейскай часткі краіны, Казах-стана і Сярэдняй Азіі, паўднёвых раёнаў Сібіры. АЭС СССР злучана з энергасістэмамі замежных еўрапейскіх сацыялістычных краін. Энергетычная праграма СССР на доўгатэрміно-вую перспектыву — навукова абгрунтаваны даку-мент, у якім вызначаны галоўныя напрамкі раз-віцця паліўна-энергетычнага комплексу нашай краіны на перыяд да 2000 г. Распрацавана ў 1982— 1983 гг. Энергетычныя рэсурсы — прыродныя багацці, якія выкарыстоўваюцца для атрымання энергіі. Э. р. падзяляюцца на паліўныя, гідраэнергетычныя, атам-ныя. Важнымі крыніцамі атрымання энергіі могуць быць таксама энергія Сонца, ветру, марскіх прыліваў. Эпіцэнтр землетрасення — участак зямной па-верхні, размешчаны над ачагом землетрасення. Штуршкі ад ачага землетрасення, як прамяні, расходзяцца ва ўсе бакі і дасягаюць перш за ўсё Э. з., таму тут землетрасенне дасягае найболь-шай сілы. Эрозія — працэс разбурэння горных парод і глеб водным патокам. Адрозніваюць Э. паверхневую (згладжванне няроўнасцей рэльефу), лінейную (рас- 301 Юнкер чляненне рэльефу), бакавую (падмыў берагоў рэк) і глыбінную (паглыбленне русла патоку). Эрозія глебы — разбурэнне вадой і ветрам верхняга слоя глебы. Наносіць вялікую шкоду сель-скай гаспадарцы. Барацьба вядзецца шляхам пра-вільнай апрацоўкі глебы, севазваротаў, стварэння полеахоўных лясных палос і г. д. Эстуарый — глыбокае варонкападобнай формы вусце ракі, якое расшыраецца ў бок мора. Утва-рэнне Э. звязана з павышэннем узроўню мора, якое затапіла нізоўе рачной даліны, а таксама з уздзеяннем высокіх прыліваў. Пры адліве рачныя наносы выносяцца ў мора. Вусці-Э. маюць Енісей, Конга, Сена, Тэмза і інш. На паўночных рэках СССР (Мезень, Пячора, Об і інш.) Э. назы-ваюцца губамі. Эфіраалейныя культуры — расліны з якіх атрым-ліваюць эфірныя алеі — пахучыя рэчывы, што выка-рыстоўваюцца ў парфумерыі, харчовай прамысло-васці, медыцыне. Да Э. к. адносяцца шалфей, мята, каляндра, аніс і інш. У СССР вырошчваюцца пераважна ў паўднёвых раёнах. ю Юнкер Васіль Васілевіч (1850—1892) рускі даследчык Афрыкі. У 1873—1874 гг. удзельнічаў у археалагічнай экспедыцыі ў паўночна-заходняй Афрыцы. У 1876—1878 і 1879—1886 гг. зрабіў два падарожжы ў Цэнтральную Афрыку. Даследаваў раку Юрскі 302 Уэлс і водападзел рэк Ніла і Конга. Аўтар кнігі «Падарожжа па Афрыцы». Юрскі перыяд, юра — другі перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 195 млн. гадоў таму назад і пра-цягваўся 58 млн. гадоў. Для Ю. п. характэрны магутная складкаватасць, разломы мацерыкоў, інтэнсіўны вулканізм, утварэнне сучасньіх акіянаў, 303 Яры гарачы, вільготны клімат, росквіт голанасенных раслін і паўзуноў, з’яўленне першых птушак, утварэнне каменных вугаляў, нафты, гаручых слан-цаў, фасфарытаў. Я Ядро Зямлі — цэнтральная ўнутраная частка Зям-лі, размешчаная ніжэй .мантыі. Радыус — 3450 км, ціск— да 3,5 млн. атмасфер, тэмпература — 4000— 5000°. Мяркуюць, што складаецца з жалеза з да-мешкамі крэмнію. Вонкавая частка Я. 3. знаходзіцца ў расплаўленым стане, унутраная — у цвёрдым. Яйла — 1. Галоўная града ў сістэме Крымскіх гор. 2. Назва платопадобнай летняй пашы ў Крыме. Яры — глыбокія з крутымі схіламі калдобіны, утво-раныя вадатокамі. Звычайна глыбіня Я.— 10—20, часам 80 м, даўжыня — некалькі кіламетраў. Ча-сцей за ўсё ўзнікаюць на ўзгорыстых узвышаных раўнінах, складзеных рыхлымі пародамі (лёсам, суглінкамі). Наносяць вялікую шкоду сельскай гас-падарцы (знішчаюць і расчляняюць палі, дарогі, перашкаджаюць разворванню, паніжаюць узровень грунтавых вод і г. д.). У Беларусі Я. сустракаюцца на Навагрудскім і Ашмянскім узвышшах, Аршан-ска-Магілёўскай раўніне, Мазырскай і Капыль-скай градах. Барацьба з Я. вядзецца паўсюдна шляхам пасадкі хмызнякоў і дрэў, выроўнівання схілаў, будаўніцтвам бетонных умацаванняў, пры-мяненнем розных агратэхнічных прыёмаў. Нван Петровйч Галай Сергей Нвановйч Сйдор Географнческяй словарь школьннка Под редакцней доктора географнческнх наук профессора В. А. Жучкевяча Мянск, нздательство «Народная асвета» На белорусском языке Рэдактар Я. С. Г учок. Мастак М. Ф. Барздыка. Мастацкі рэдактар Н. I. Яўменава. Тэхнічны рэдактар С. I. Ліцкевіч. Карэктар Р. С. Ахрэмчык. ІБ № 1685 Здадзена ў набор '06.08.84. Падпісана ў друк 14.10.85. AT 07669. Фармат 6ОХ84‘/з2- Пап. афсетная № 2. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 8,84. Умоўн. фарба-адбіт. 17,79., Ул.-выд. арк. 10,03. Тыраж 13000 экз. Заказ 311 Цана 45 к. Выдавецтва сНародная асвета» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600 Мінск, праспект Машэрава, 11. Надрукавана на фабрыцы каляровага друку. 220115 Мінск, вул. Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы МВПА імя Я. Коласа. 220005 Мінск, вул. Чырвоная, 23.