Рачная 220 раўнінны характар паверхні. Рэспубліка размешчана ў межах Усходне-Еўрапейскай, або Рускай, раўніны. Рачная даліна — лінейна выцягнутае паніжэнне, створанае або пераўтворанае ракой. Mae ўхіл ад вытокаў да вусця ракі. Складаецца з рэчышчсі, поймы, схілаў; схілы могуць быць ступеньчатымі (гл. Рачныя тэрасы'). Характарызуецца даўжынёй, шырынёй, глыбінёй і колькасцю тэрас. Р. д. раўнін-ных рэк шырокія, у паўночным паўшар’і звы-чайна з высокім і крутым правым берагам і ніз-кім — левым, на якім зйаходзяцца пойма і тэрасы (рэкі ў паўночным паўшар’і з-за сутачнага вярчэн-ня Зямлі адхіляюцца ўправа і няўхільна падмы-ваюць правыя берагі, у паўднёвым — наадварот, ле-выя). Р. д. раўнінных рэк дзякуючы ўрадлівасці глеб і добраму дрэнажу з’яўляюцца важнымі 221 Рачныя сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Р. д. горных рэк часта глыбокія і вузкія, у выглядзе цяснін і каньёнаў. Рачная сетка — сукупнасць усіх рэк у межах якой-небудзь тэрыторыі (мацерыка, яго часткі, вострава, краіны, вобласці, раёна). Характарызуецца гушчы-нёй і воднасцю. Залежыць пераважна ад клімату (пры вільготным клімаце Р. с. густая і паўнаводная, пры сухім — вельмі рэдкая і малаводная), а так-сама рэльефу, характару горных парод і расліннага покрыва. Р. с. найбольш развіта ў экватарыяльных і вільготных трапічных абласцях; у трапічных пусты-нях — самая бедная. Р. с. Беларусі — густая, добра развітая. Рэк на тэрыторыі рэспублікі налічваецца 20,8 тыс., іх агульная даўжыня 90,6 тыс. км. Аднак пераважаюць рэкі малыя, даўжыня якіх не дасягае 10 км (на іх долю прыходзіцца 93 % усёй колькасці рэк і 53 % даўжыні рэк). Рачная сістэма — сукупнасць рэк у межах дадзе-нага басейна. Складаецца з галоўнай ракі (па ёй і называецца Р. с.) і яе прытокаў. Галоўную раку выдзяляюць па даўжыні і мнагаводнасці. Часта галоўныя рэкі не адпавядаюць гэтым адзнакам (Місісіпі і Об карацейшыя, чым іх адпаведныя прытокі Місуры і Іртыш). Буйнейшыя ў свеце Р. с.— Амазонкі, Конга, Янцзы, Енісея, Місісіпі, Лены. Р. с. у Беларусі — Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана. Рачны басейн — гл. Басейн ракі. Рачныя наносы — тое ж, што алювій. Р Рачныя 222 Рачныя тэрасы — раўнінныя або злёгку нахіленыя ступені (пляцоўкі) на схілах рачных далін, ство-раныя работай ракі. Узнікаюць у выніку неадна-разовых паніжэнняў базісу эрозіі (пры паніжэнні базісу эрозіі рака распрацоўвае новую пойму на больш нізкім узроўні, а ранейшая ператвараецца ў тэрасу — ступень). У добра распрацаваных рачных далінах налічваецца некалькі тэрас. Р. т. выка-рыстоўваюцца пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі, для пракладання дарог і іншых мэт. Добра развітыя Р. т. маюць буйныя рэкі Беларусі (Днепр, Прыпяць, Нёман, Заходняя Дзвіна і інш.). Ртутны барометр — барометр, у якім запаяная зверху шкляная трубка з ртуццю апускаецца 223 Рэжым адкрытым канцом у чашу з ртуццю; над гіаверхняй ртуці ў трубцы — беспаветраная прастора. Змяненне атмасфернага ціску на паверхню ртуці ў чашы пры-мушае ртутны слупок паднімацца або апускацца, па чым вызначаюць велічыню атмасфернага ціску. Ружа вятроў — дыяграма (чарцёж) паўтараль-насці вятроў розных напрамкаў у дадзенай мясцо-васці за пэўны перыяд часу (месяц, сезон, год). Для яе пабудовы правбдзяць з якога-небудзь пункта (кружка) восем галоўных напрамкаў ста-рон гарызонта, на кожным па прынятаму маштабу адкладваюць паўтаральнасць адпаведнага ветру ў працэнтах (бяруцца шматгадовыя сярэднія да-ныя). Канцы атрыманых адрэзкаў злучаюць; у цэнт-ры (кружку) указваецца паўтаральнасць штыляў. Рыфт - грабен, абмежаваны скідамі. Р. асабліва характэрны для Усходняй Афрыкі (Вялікія Усходне-Афрыканскія разломы маюць працягласць 6000 км). Рыфы — рэзкія надводныя або падводныя ўзвы-шэнні марскога дна на мелкаводдзях. Утвараюцца пры разбурэнні скалістых берагоў або з’яўляюцца збудаваннямі каралаў (гл. Каралавыя рыфы). Рэгіён — у геаграфіі ўжываецца замест тэрміна «раён». Тэрмінам Р. абазначаюць звычайна вялі-кую, большую, чым раён, па плошчы частку тэры-торыі. Рэжым ракі — тыповы для дадзенай ракі ход змя-ненняў (сутачны, сезонны, шматгадовы) узроўняў і расходу вады, скорасцей цячэння, тэмпературы вады, форм рэльефу русла, характару берагоў і т. п. Рэкі 224 Рэкі — пастаянныя ці часовыя водныя патокі, якія цякуць у натуральных рэчышчах і жывяцца за кошт паверхневага, падземнага і надземнага сцё-каў з іх басейнаў. Характарызуюцца даўжынёй, шырынёй, глыбінёй, падзеннем, ухіламі, рачной да-лінай, жыўленнем, плошчай басейна, скорасцямі цячэння, расходамі, сцёкам, рэжымам. Выкарыстоў-ваюцца для водазабеспячэння, арашэння, транспар-ту, вытворчасці электраэнергіі, рыбалоўства і г. д. 225 Рэчышча Рэкультывацыя — аднаўленне прадукцыйнасці зя-мель, парушаных воднай ці ветравой эрозіяй, ад-крытай здабычай карысных выкапняў або іншымі прамысловымі работамі. Пасля Р. землі вяртаюцца ў сельскагаспадарчае выкарыстанне або адводзяцца пад лесапасадкі і г. д. Рэліктавыя азёры — тое ж, што астаткавыя азёры. Рэльеф — сукупнасць няроўнасцей зямной паверх-ні (акіянічныя ўпадзіны, мацерыковыя падняцці, горы, раўніны, катлавіны, даліны, барханы і г. д.). З’яўляецца вынікам працяглага ўзаемадзеяння ўну-траных (рухі зямной кары) і знешніх (работа цяку-чых вод, лёду, ветру і інш.) працэсаў. Рэхалот — прылада для вымярэння глыбінь мора. Глыбіня вызначаецца па часу праходжання гуку да дна і назад. Р. можа аўтаматычна запісваць глы-біні пры руху карабля. Рэчышча ракі — найбольш паніжаная частка рач-ной даліны, па якой адбываецца сцёк вады ў між-паводкавыя перыяды. Шырыня Р. буйных рэк — ад дзесяткаў і соцень метраў да некалькіх кіла-метраў (напрыклад, у ніжнім цячэнні Амазонкі, Обі, Лены); значных велічынь дасягаюць і глыбіні. Водны паток няспынна змяняе Р. р. (размывае дно і берагі, перамяшчае цвёрды матэрыял, адкла-дае яго на ўчастках з меншым ухілам і павольным цячэннем). Р Сабекошт 226 С Сабекошт — затраты сродкаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. У зніжэнні С. прадукцыі — важная магчымасць эканоміі грамадскіх сродкаў. Саванны і рэдкалессі — асноўная прыродная зона субэкватарыяльнага пояса. Распаўсюджана на Бразільскім і Гвіянскім нагор’ях, у Арынокскай нізіне, Цэнтральнай Афрыцы, у Індастане, Індакі-таі і Паўночнай Аўстраліі. Клімат — субэквата-рыяльны (высокія тэмпературы, чаргаванне вільгот-нага і сухога сезонаў). Расліннае покрыва — тра-вяное, з асобнымі невысокімі дрэвамі, іх групамі і зараснікамі хмызнякоў. Адрозніваюць высакатраў-ныя, тыповыя і апустыненыя саванны, што звязана з памяншэннем ад экватарыяльных шырот да трапіч-ных працягласці вільготнага сезона (ад 8—9 да 2—3 месяцаў) і колькасці ападкаў (ад 1500— 2000 да 250 мм). Глебы ў высакатраўных саваннах — чырвоныя фералітныя, у тыповых — чырвона-бурыя, у апустыненых — чырванавата-бурыя, пад рэдкалес-сямі і зараснікамі хмызнякоў — карычнева-чырво-ныя. Многа траваядных жывёл, драпежнікаў, пту-шак, паўзуноў і насякомых. Савет эканамічнай узаемадапамогі (СЭУ) між-народная эканамічная арганізацыя сацыялістычных краін. Арганізаваны ў 1949 г. Сёння ў склад СЭУ ўваходзяць: НРБ, ВНР, ГДР, Куба, МНР, ПНР, СРВ. СРР, СССР і ЧССР. СЭУ заснаваны на прынцыпах брацкага супрацоўніцтва, поўнага раўна- 227 Салёнасць праўя, узаемадапамогі, сацыялістычнага інтэрнацыя-налізму; садзейнічае развіццю народнай гаспадаркі краін-удзельніц, паскарэнню ў іх навукова-тэхніч-нага прагрэсу, уздыму ўзроўню іх індустрыяліза-цыі, умацаванню сусветнай сацыялістычнай сістэмы. Іх гаспадарка развіваецца па шляху сацыялістыч-най эканамічнай інтэграцыі. У 10 краінах — чле-нах СЭУ жыве 1/10 частка насельніцтва зямнога шара і вьшускаецца 1/3 сусветнай прамысловай прадукцыі. Саланцы — тыпы глеб стэпавай, паўпустыннай і пустыннай зон.Шырока распаўсюджаны на Прыду-найскай і Прыкаспійскай нізінах, у Заходняй Сі-біры, Сярэдняй Азіі. Характарызуюцца наяўнасцю натрыю ў верхніх гарызонтах; гіпсу, сульфатаў і хларыдаў — у ніжніх. Маюць рэзка выражаныя глебавыя гарызонты. Малаўрадлівыя, утрымліваюць шкодныя для раслін солі; патрабуюць унясення гіпсу або вапны. Саланчакі — тыпы глеб стэпавых, паўпустынных і пустынных зон. У паверхневым слоі ўтрымліваюць I % і больш растваральных солей. Засаленне звы-чайна выклікаецца падняццем грунтавых вод са значнай колькасцю раствораных мінеральных рэчы-ваў да паверхні і іх выпарэннем. Распаўсюджаны галоўным чынам у пустынях Азіі, Афрыкі і Аўстра-ліі. Выкарыстоўваюцца для земляробства пасля пра-мывання і паніжэння ўзроўню грунтавых вод. Салёнасць марской вады — пастаяннае ўтрыманне раствораных солей у марской вадзе. Выражаецца Салёныя 228 Схема ўтварэння саланчаку ў прамілях (%„), г. зн. у тысячных долях або гра-мах солей на кілаграм марской вады. Салёнасць у адкрытым акіяне складае ў сярэднім 35 %о, ЦІ 35 г, на 1 кг. Салёныя азёры — вадаёмы, вада якіх утрымлівае значную колькасць раствораных солей (ад 1 г на I л вады і больш). Часцей за ўсё салёнымі бываюць бяссцёкавыя азёры. Распаўсюджаны ў стэпах, паўпустынях і пустынях; з’яўляюцца крыні-цай хімічнай сыравіны. Найбольшую салёнасць маюць Вялікае Салёнае возера ў Кардыльерах ЗША (265,5 %0) і Гюнсгундак на Малаазіяцкім нагор’і (374 %о). Самыя вялікія па плошчы С. а. у свеце — Каспійскае і Аральскае моры-азёры. 229 Сейсмічны Самасадачныя азёры — мінеральныя або салёныя азёры з высокай канцэнтрацыяй солей. Воды С. а. называюцца расоламі. Прыкладамі С. а. з’яўляюцца азёры Эльтон і Баскунчак у Прыкаспійскай нізіне; у апошнім здабываецца каля 30% спажыўнай солі нашай краіны. Самум — сухі гарачы вецер у пустынях Аравіі і Паўночнай Афрыкі. Часта суправаджаецца пясча-нымі бурамі. Сацыялістычная эканамічная інтэграцыя — пла-намерны працэс збліжэння і ўзаемапрыстасавання нацыянальных гаспадарак сацыялістычных краін, фарміравання ўсё больш глыбокіх сувязей па каапе-раванню ў вядучых галінах вытворчасці, навукі і тэхнікі, умацавання сусветнага сацыялістычнага рынку. С. э. і. развіваецца на аснове раўнапраўя, павагі суверэнітэту і нацыянальных інтарэсаў, узаемнай выгады і таварыскай дапамогі. Седлавіна — паніжэнне паміж вяршынямі горнага хрыбта або ўзвышша. Праз С. часцей за ўсё пра-ходзяць шляхі зносін паміж суседнімі далінамі.