Ураган 266 знаходзіцца за межамі нашай планеты. Да У- п. адносіцца гораўтварэнне, вулканізм, землетрасенні, павольныя ваганні сушы, разлвмы, расколы, мета-марфізацыя горных парод і інш. Яны ствараюць вялікія няроўнасці зямной паверхні (горы і ўпа-дзіны), моцна расчленены рэльеф са значнымі абсалютнымі і адноснымі вышынямі і не даюць знешнім працэсам прыдаць Зямлі аднастайны раў-нінны воблік. Праяўляюцца сумесна, адначасова са-знешнімі працэсамі. Ураган — вецер са скорасцю 35 м/с і большан. Ураджайнасць — колькасць прадукцыі ў расліна-водстве, атрыманай з аднаго гектара сельска-гаспадарчых угоддзяў. Вымяраецца ў ц/га. Рост У. сведчыць аб інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У- залежыць ад агратэхнікі земле-карыстання, колькасці ўгнаенняў, якія ўносяцца ў глебу, сартоў вырошчваемых раслін. Урадлівасць глебы — здольнасць глебы забяспе-чыць расліны пажыўнымі рэчывамі, вадой і, па-ветрам. Залежыць ад уласцівасцей глебы, галоўным чынам гумусу, і дзейнасці чалавека. У. г. павы-шаюць увядзеннем і асваеннем правільных сева-зваротаў, правільнай апрацоўкай, арганічнымі і мі-неральнымі ўгнаеннямі, вапнаваннем, меліярацыяй і іншымі спосабамі. Урбанізацыя — працэс росту гарадоў, павышэння іх палітычнай і эканамічнай ролі, павелічэння ўдзельнай вагі гарадскіх жыхароў, распаўсюджван-ня гарадскога спосабу жыцця. 267 Фактары Ускраінныя моры — моры, якія размяшчаюцца на ўскраінах мацерыкоў. Неглыбока ўразаюцца ў сушу, шырока звязаны з акіянам, аддзелены ад яго астра-вамі і паўастравамі (напрыклад, Паўночнае, Ба-ранцава, Карскае і інш.). Рэжым У. м. у параў-нанні з унутранымі морамі ў меншай ступені за-лежыць ад сушы. Ухіл ракі — адносіны рознасці вышынь паміж вытокам J вусцем ракі да яе даўжыні. Выра-жаецца ў %. Можна вызначаць ухілы асобных участкаў ракь, ведаючы іх падзенне і даўжыню. У. р. памяншаецца ад вытокаў да вусця, ад яго залежыць скорасць цячэння. Раўнінныя рэкі маюць нязначныя ўхілы. Фактары размяшчэння — галоўныя ўмовы, пры-чыны, якія вызначаюць размяшчэнне па тэрыторыі краіны асобных прадпрыемстваў і галін народнай гаспадаркі ў цэлым. Так, у прамысловасці дзейнічаюць наступныя Ф. р.: эканоміка-геаграфіч-нага становішча, сыравінны, паліўна-энергетычны, водны, рабочай сілы, спажывецкі, транспартны і эка-лагічны. У залежнасці ад асаблівасцей той ці іншай галіны прамысловасці рашаючае значэнне атрымліваць пэўныя Ф. р. Так, пры размяшчэнні матэрыялаёмістых вытворчасцей рашаючую ролю адыгрывае сыравінны фактар, энергаёмістых — па-ліўна-энергетычны. Фасфарыты 268 Фасфарыты — горныя пароды, якія змяшчаюць ад 5 да 25 % вокісу фосфару і ўжываюцца як сыра-віна для вытворчасці фосфарных угнаенняў. у СССР самы буйны басейн — Каратау ў Казах-скай ССР. Фауна — сукупнасць відаў жывёл або іх асобных груп на пэўнай тэрыторыі. Ф. Беларусі налічвае больш за 400 відаў пазваночных і каля 8000 відаў беспазваночных жывёл. Феналогія —■ навука аб сезонным развіцці пры-роды. Вывучае перыядычныя прыродныя з’явы ў сувязі са зменай пор года і ўмовамі надвор я. Фералітныя глебы — глебы вільготных эквата-рыяльных і трапічных лясоў Паўднёвай і Цэн-тральнай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Звычайна цяжкага механічнага складу, кіслыя, з утрыманнем перагною да 4—8 %. Пераважаючая афарбоўка чырвоная і чырвона-жоўтая, што звязана з высокім утрыманнем жале-за і алюмінію. Гл. Чырвона-жоўтыя фералітныя глебы, Чырвоныя фералітныя глебы. ( Ферасплавы — сплавы жалеза з крэмніем, марган-цам, хромам, ванадыем і інш. элементамі. Віды Ф.— ферасіліцый, ферамарганец, люстраны чыгун, ферахром і інш. Выплаўляюць Ф. у доменных і электрычных пячах. Яны неабходны для атры-мання высакаякасных сталей. Упершыню ў СССР Ф. атрыманы ў 1931 г. у Чэлябінску. Ферсман Аляксандр Яўгенавіч (1883—1945) — савецкі геахімік і мінеролаг, акадэмік AH СССР. 269 Ферсман ФЕРСМАН АЛЯКСАНДР ЯЎГЕНАВІЧ Арганізатар і кіраўнік шматлікіх навуковых экспеды-цый, у выніку якіх былі даследаваны нетры і адкрыты багатыя месцанараджэнні карысных вы-капняў у розных раёнах нашай краіны. Аўтар тэарэтычных работ па мінералогіі і геахіміі. Яго пяру належаць таксама цікавыя навукова-папуляр-ныя кнігі: «Займальная мінералогія», «Займальная Фёдараў 270 геахімія», «Успаміны аб камені». Яго імем названы мінералагічны музей у Ленінградзе, мінерал. Фёдараў Іван (год нараджэння невядомы — 1733) — рускі мараплавец XVIII ст. Разам з М. С. Гвоздзевым у 1732 г. упершыню нанёс на карту амерыканскія берагі Берынгава праліва. Фіёрды — вузкія, глыбокія марскія залівы з кру-тымі і скалістымі берагамі. Даўжыня некаторых Ф. большая за 200 км, глыбіня звыш 1000 м. Іх па-ходжанне звязана з разломамі і дзейнасцю чацвяр-цічных ледавікоў. Развіты на ўзбярэжжы Нарвегіі, Грэнландыі, Чылі. Фізіка-геаграфічная характарыстыка — сістэма-тызаванае вуснае або пісьмовае ізлажэнне ўсебако-вых звестак аб фізіка-геаграфічных аб’ектах (формах рэльефу. клімаце, рэках, азёрах, пры-родных зонах, мацерыках або прыродных раёнах рознай велічыні) па пэўнаму плану. Так, Ф.-г. х. прыродных раёнаў даецца па плану: 1. Геагра-фічнае становішча і граніцы. 2. Рэльеф у сувязі з геалагічнай будовай і карысныя выкапні. 3. Клімат, фактары яго фарміравання і асаблі-васці. 4. Рэкі і азёры, іх размяшчэнне, развіццё, жыўленне і рэжым. 5. Глебы. 6. Расліннасць. 7. Жывёльны свет. 8. Ахова прыроды. Фізічнае выветрыванне, механічнае выветрыван-не — разбурэнне горных парод пад уздзеяннем сутачных хістанняў тэмпературы. Награванне горных парод днём і ахаладжэнне ноччу суправаджаецца змяненнем іх аб’ёму і драбленнем на абломкі 271 Фізічнае рознай велічыні. Гэтаму садзейнічае таксама вада, якая, пападаючы ў трэшчыны, пры замярзанні павялічваецца ў аб’ёме. Ф. в. характэрна для палярных, горных і пустынных краін з кантынен-тальным кліматам. Разнавіднасць Ф. в. — марознае выветрыванне. Фізічная 272 Фізічная геаграфія — навука аб будове, развіцці геаграфічнай абалонкі Зямлі. У цэлым геаграфічную абалонку вывучае агульная фізічная геаграфія, яна вызначае агулыіыя геаграфічныя заканамер-насці развіцця Зямлі. Асобныя сферы і кампа-ненты геаграфічнай абалонкі вывучаюць прыватныя, або галіновыя, фізіка-геаграфічныя навукі (акеана-логія, кліматалогія, гідралогія, глебазнаўства і геа-графія глеб і інш.). Формы размяшчэння вытворчасці — устойлівыя спалучэнні, якія ўтвараюцца ў пэўных галінах народнай гаспадаркі пры размеркаванні іх па тэрыторыі. Так, у прамысловасці СССР галоўнымі Ф. р. в. з’яўляюцца прамысловыя пункты, пра-мысловыя вузлы і прамысловыя раёны. Флора — сукупнасць відаў раслін на пэўнай тэрыторыі (Афрыкі, Уральскіх гор, Беларусі і інш.). Флюгер — прылада для вызначэння напрамку і скорасці ветру. Складаецца з металічнай пласцін-кі (флюгаркі), якая верціцца на вертыкальнай восі ў напрамку ветру. Фосфарныя ўгнаенні — мінеральныя ўгнаенні, якія ўтрымліваюць неабходны раслінам фосфар. Сыраві-най для атрымання Ф. у. служаць апатыты і фасфарыты. Больш за ўсё Ф. у. выпускаецца ў Казахстанскім, Сярэднеазіяцкім, Данецка-Пры-дняпроўскім і Цэнтральным эканамічных раёнах. У БССР Ф. у. выпускае Гомельскі хімічны завод. 273 Фрахт Флюгер Франтальныя ападкі — ападкі, выпадзенне якіх звязана з атмасфернымі франтамі. Абумоўлены ўзыходзячымі струменямі цёплага паветра. Захоплі-ваюць вялікія плошчы і перамяшчаюцца разам з фронтам. Часцей за ўсё гэта абложныя ападкі са слаіста-дажджавых воблакаў. Гл. таксама Цёплы фронт, Халодны фронт. Фрахт—плата за перавозку грузаў водным шляхам на суднах іншай краіны. Велічыня Ф. Хабараў 274 залежыць ад масы або аб’ёму перавозімых грузаў; іншы раз плата налічваецца і за пэўны тэрмін, на які зафрахтавана судна. X Хабараў Ерафей Паўлавіч (каля 1610—1667) — рускі землепраходзец і мараплавец. У 1649—1653 гг. зрабіў рад паходаў у Прыамур’е; праплыў па Амуры ніжэй вусця Усуры; нанёс гэты ўчастак ракі на карту. Імем падарожніка названы буйны го-рад — краявы цэнтр на Далёкім Усходзе, чыгунач-ная станцыя Ерафей Паўлавіч на Транссібірскай магістралі. Халодная паветраная маса — паветраная маса, якая мае больш нізкую тэмпературу ў параў-нанні з навакольным паветрам. Звычайна пера-мяшчаецца ў больш нізкія шыроты або на больш цёплую паверхню, утвараючы халодны атмасферны фронт. Выклікае пахаладанне. Халодны фронт — атмасферны фронт, які пе-рамяшчаецца ў бок цёплага паветра. Утвараецца, калі халодная паветраная маса выцясняе цёплую. Халоднае паветра, як больш цяжкае, рухаецца па зямной паверхні ў выглядзе тупога кліна і энергічна выштурхвае ўверх цёплае паветра. У выніку гэтага ўзнікаюць воблакі і ападкі, часта ліўневага характару, са шкваламі і на-вальніцамі. 3 X. ф. звязана рэзкае павышэнне атмасфернага ціску, узмацненне вятроў, зніжэнне 275 Харчовая ХАБАРАЎ ЕРАФЕЙ ПАЎЛАВІЧ вільготнасці, павелічэнне празрыстасці і пахала-данне. Хамада, гамада — назва камяністых пустынь Сахары, Аравіі ў месцах, што складаюцца шчыль-нымі горнымі пародамі. Харчовая праграма СССР на перыяд да 1990 го-да — сістэма планавых мерапрыемстваў па павелі- Харчовая 276 чэнню вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы аграпрамыс-ловага комплексу, усіх галін, якія займаюцца пе-равозкамі, захаваннем, перапрацоўкай сельскагас-падарчай прадукцыі. Мэта X. п.— у магчыма сціслыя тэрміны надзейна забяспечыць насельніцтва краіны прадуктамі харчавання. X, п. СССР рас-працавана ў адпаведнасці з рашэннямі XXVI з’ез-да КПСС і зацверджана майскім (1982) ГІлену-мам ЦК КПСС. Харчовая прамысловасць група галін прамыс-ловасці па вытворчасці прадуктаў харчавання; важная састаўная частка аграпрамысловага ком-плексу. Большасць галін X. п. (мясная, малочная, цукровая, хлебапякарная, пладоваагародніннакан-сервавая, мукамольна-крупяная, крухмальная і ін-шыя) перапрацоўваюць жывёлагадоўчую і расліна-водчую сыравіну. Да X. п. адносяцца таксама рыбная і саляная. Хімічнае выветрыванне — працэс разбурэння і хімічнага змянення горных парод пад уздзеяннем паветра, вады і раствораных у ёй рэчываў і газаў. X. в. хутчэй працякае пры дастатковай колькасці цяпла і вільгаці, г. зн. пры цёплым і вільготным клімаце.