Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Прыгарадная сельская гаспадарка — характэрнае спалучэнне галін сельскай гаспадаркі, што склад-ваецца ў зонах вакол буйных гарадоў. П. с. г. за-клікана забяспечваць несельніцтва гарадоў мала-транспартабельнымі прадуктамі харчавання. мала-ком, свежым мясам, яйцамі, агароднінай, рання-спелай бульбай. Калгасы і саўгасы п'рыгарадных зон спецыялізуюцца звычайна на малочнай жывё-лагадоўлі, птушкагадоўлі, агародніцтве і бульбавод-стве.
Прылівы і адлівы — перыядычныя ваганні ўзроуню акіянаў і мораў, якія выклікаюцца сіламі пры-цягнення Месяца і Сонца; уздым называецца пры-лівам, спад — адлівам. Суправаджаюцца яны так-сама прыліўнымі цячэннямі, што перыядычна змя-няюцца па напрамку і скорасці. Прылівы бываюць паўсутачнымі (на працягу сутак два прылівы і два адлівы), сутачнымі (адзін прыліў і адліў у суткі) і змешанымі; найбольш распаўсюджаны ў акіянах паўсутачныя прылівы. Сярэдняя вышыня прыліваў у адкрытым акіяне — да 1 м, каля бера-гоў — да 2 м, у асобных выпадках (у лейкападобных залівах) можа дасягаць 13 м (Пенжынская губа
213	Прыродна-тэрытарыяльны
Ахоцкага мора) і нават 18 м (заліў Фандзі, усходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі). Прылівы і. адлівы маюць важнае значэнне для суднаходства і перспек-тыўныя для выпрацоўкі электрычнай энергіі.
Прынцыпы размяшчэння сацыялістычнай гаспа-даркі — дзеянні дзяржавы, накіраваныя на больш поўнае ажыццяўленне заканамернасцей размяшчэн-ня сацыялістычнай гаспадаркі. Гэтыя дзеянні пра-яўляюцца перш за ўсё пры планаванні развіцця народнай гаспадаркі, у т. л. пры тэрытарыяльным планаванні. Да галоўных П. р. с. г. адносяцца: набліжэнне вытворчасці да крыніц сыравіны, паліва, энергіі; геаграфічны выбар крыніц прыродных рэсурсаў з найменшымі затратамі працы і сродкаў на іх асваенне; ахова прыроды, беражлівае, ра-цыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў; уздым узроўню эканамічнага развіцця ўсіх раёнаў; прадухіленне празмернай тэрытарыяльнай канцэн-трацыі вытворчасці; забеспячэння комплекснага раз-віцця гаспадаркі ўсіх раёнаў; улік эканамічных задач, народнагаспадарчых інтарэсаў іншых краін сацыялістычнай садружнасці.
Прыродна-тэрытарыяльны комплекс (ПТК)—за-канамернае спалучэнне прыродных кампанентаў (горныя пароды і адпаведныя ім формы рэльефу, паветра, клімат, паверхневыя і падземныя воды, глебы, расліннасць, жывельны свет), якія знаходзяц-ца ў пастаянным складаным узаемадзеянні, цесна паміж сабой узаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены і ўтвараюць адзіную сістэму. Паміж асобнымі ПТК
Прыродныя
214
і іх кампанентамі ажыццяўляецца няспынны абмен рэчывам і энергіяй.
Прыродныя зоны — гл. Геаграфічныя зоны.
Прыродныя рэсурсы — багацці прыроды, якія вы-карыстоўваюцца чалавекам у гаспадарчай дзейнасці. Да іх адносяцца вада, глебы, вугаль, руды і г. д. Адрозніваюць наступныя віды П. р.: мінеральныя (карысныя выкапні), кліматычныя, водныя, глеба-выя, раслінныя і жывёльныя. У залежнасці ад галоў-нага напрамку выкарыстання адрозніваюць рэсурсы прамысловасці. сельскай гаспадаркі і невытворчай сферы. П. р. дзеляцца на вычэрпныя і невычэрпныя; вычэрпныя ў сваю чаргу на аднаўляемыя і неад-наўляемыя. Неаднаўляемымі з’яўляюцца мінераль-ныя рэсурсы. Усе віды П. р. патрабуюць бераж-лівых адносін, рацыянальнага выкарыстання.
Прэрыі — назва стэпаў ва ўнутраных раёнах Паў-ночнай Амерыкі (ЗША і Канада). Развіты на чарна-зёмападобных глебах. Адрозніваюць высакатраўныя П. з перавагай кавылёў, танканогага барадача і ніз-катраўныя П. з бізонавай травой і іншымі злакамі.
Прэсныя азёры — азёры, вада якіх утрымлівае малую колькасць раствораных мінеральных рэчываў (да 1 г/л). Звычайна гэта цякучыя і сцёкавыя азёры. Водная маса тут няспынна абнаўляецца і таму з’яўляецца прэснай. Самыя вялікія П. а. Зямлі — Верхняе ў Паўночнай Амерыцы (82,4 тыс. км2) і Вікторыя ў Афрыцы (68 тыс. км2); у СССР — Бай-кал (31,5 тыс. км2) і Ладажскае (17,7 тыс. км2),
215
Пустыні
у БССР — Нарач (80 км2) і Асвейскае (52,8 км2). Усе беііарускія азёры (іх налічваецца каля 11 тыс.) — прэсныя.
Птушыныя базары — вялікая колькасць птушак (кайры, чайкі і інш.), якія гняздзяцца на выступах і карнізах берагавых скал. Распаўсюджаны на бе-рагах Паўночнага Ледавітага акіяна, яго астравах і ў другіх раёнах Зямлі (Чылі, Перу, Паўднё-вай Афрыцы, Новай Зеландыі).
Пустыні — прыродныя зоны з вельмі сухім клі-матам, беднымі расліннасцю і жывёльным светам. Адрозніваюць пустыні ўмеранага пояса, субтрапіч-ныя і трапічныя. Пустыні ўмеранага пояса раз-мешчаны ва ўнутраных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Паўднёвы Казахстан, Сярэдняя і Цэнт-ральная Азія, Вялікі Басейн). Клімат — умераны, рэзка кантынентальны, сухі, з халоднай зімой, гарачым летам і нязначнай колькасцю ападкаў. Расліннасць — бедная, моцна разрэджаная. Гле-бы — бурыя, шэразёмы, саланчакі. саланцы. Суб-трапічныя пустыні размяшчаюцца ў субтрапічных шыротах, таксама ва ўнутраных раёнах мацерыкоў (Вялікі Басейн, у Паўночнай Амерыцы, Сірыйская пустыня, поўдзень Сярэдняй Азіі, Іранская нагор’е, пустыня Такла-Макан, поўдзень і поўнач Афрыкі, поўдзень Аўстраліі). Клімат — субтрапічны, канты-нентальны, рэзка сухі. Гарачае лета, адносна халаднаватая зіма, ападкаў менш за 10 мм у год. Расліннасць — з рэдкіх цвёрдых злакаў і калючых хмызнякоў. Глебы — прымітыўныя або шэра-бурыя.
п
Пустынна-пашавая
216
Трапічныя пустыні займаюць вялікія тэрыторыі ў Афрыцы (Сахара, Наміб), Аравіі, Заходняй і Цэн-тральнай Аўстраліі (пустыні Вялікая Пясчаная, Вікторыя і інш.), Амерыцы (Атакама і інш.). Клімат — трапічны, пустынны, гарачы і сухі, ападкаў не больш за 50—150 мм у год. Расліннасць — бедная (рэдкія цвёрдыя травы, калючыя хмызнякі, лішайнікі, салянкі); каля крыніц вады — аазісы з багатай рас-ліннасцю. Глебы — слабаразвітыя, прымітыўныя, часта засоленыя, фарміруюцца пры актыўным фі-зічным выветрыванні. Жывёльны свет усіх тыпаў пустынь прадстаўлены галоўным чынам змеямі, яш-чаркамі, насякомымі. Па характару паверхні пустыні бываюць пясчанымі, гліністымі і камяністымі.
Пустынна-пашавая жывёлагадоўля — утрыманне жывёлы круглы год на натуральнай пашы ў зоне пустынь і паўпустынь. На выпадак выпадзення снегу зімою ці іншых неспрыяльных умоў ствараюць стра-хавыя запасы кармоў, якія атрымліваюць у аазі-сах. П-п. ж. дае танную прадукцыю, таму што затраты працы і сродкаў на ўтрыманне жывёлы невялікія. У СССР П.-п. ж. развіваецца ва Узбекі-стане, Туркменістане і Казахстане, дзе разводзяць каракульскіх авечак і вярблюдаў.
Пушны промысел — паляванне на пушных звяроў для атрымання пушніны. Галоўныя раёны П. п. у СССР — Сібір і Далёкі Усход, поўнач еўрапейскай часткі краіны.
Пушча — буйны лясны масіў; густы, цяжкапра-ходны лес, гушчар. Назва звычайна прымяняецца
217
Разводдзе
да лясоў умеранага пояса Еўропы. У Беларусі — Белавежская П., Налібоцкая П. і інш.
Пыльная бура — перанос моцным ветрам у вялікіх колькасцях глебы і пяску. За адну П. б. вецер можа знесці слой глебы таўшчынёй да 25 см і ўрадлівыя да гэтага часу землі ператвараюцца ў бясплодную пустэчу. П. б. характэрны для стэпаў, дзе звязаны з сухавеямі і засухамі, для паўпустынь і пустынь. Наносяць вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. Барацьба вядзецца з дапамогай стварэння травяных і лясных палос на палях, затрымання снегу і іншых мер.
Пясчанік — асадкавая горная парода, цэмента-ваны пясок. Складаецца з кварцу, палявых шпатаў, слюды і іншых мінералаў. Адрозніваюць гліністы, вапняковы і жалезісты П. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, для вытворчасці вогнетрывалай цэглы. Месцанараджэнні распаўсюджаны параў-нальна шырока.
Р
Разводдзе — вялікае і працяглае падняцце ўзроў-ню вады ў рацэ, якое паўтараецца ў адзін і той жа сезон і звычайна суправаджаецца затапленнем поймы. Выклікаецца веснавым раставаннем снегу на раўнінах, летнім раставаннем снегу і лёду ў гарах і палярных краінах, багатымі дажджамі на працягу значнага перыяду часу. На беларускіх рэках Р. пачынаецца ў сакавіку і працягваецца 14—20 дзён. Некаторыя рэкі разліваюцца амаль на
Раслінаводства
218
працягу месяца. Вышыня ўздыму вады — ад 2—4 (на Нёмане і Прыпяці) да 5—8 м (на Дняпры і Заходняй Дзвіне); у асобныя гады ўзровень вады на рэках узнімаецца на 3—4 м вышэй за сярэдні.
Раслінаводства - галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур (збожжавых, тэхнічных, кармавых, бўльбы, агародніны), пладовых дрэў і кустарнікаў.
Рассеяная сонечная радыяцыя — сонечная рады-яцыя, якая рассейваецца ў атмасферы вадзяной парай, малекуламі газаў, цвёрдымі часцінкамі, воблакамі. Таму сонечныя прамяні адхіляюцца ад прамалінейнага руху і ідуць ва ўсіх напрамках. Частка іх дасягае зямной паверхні. Вось чаму на Зямлі светла ў тых месцах, куды не трапляюць прамыя сонечныя прамяні, напрыклад пад полагам лесу. Р. с. р. выражаецца ў кал/см2 у адзінку часу (I мін ). Для тэрыторыі Беларусі Р. с. р. за год у сярэднім складае каля 46 ккал/см2.
Расход вады — колькасць вады, якая працякае цераз папярочнае сячэнне ракі ў адзінку часу. Выражаецца ў м3/с. Найбольшы сярэднегадавы Р. в. маюць рэкі Амазонка (120 тыс. м3/с) Конга (39 тыс. м3/с), Янцзы (31 тыс. м3/с). Бела-рускія рэкі вызначаюцца няўстойлівасцю Р. в. Так, напрыклад, Заходняя Дзвіна ля Полацка мае ся-рэдні гадавы расход 307, максімальны — 4060 і мінімальны — 25 м3/с; Днепр ля Оршы — адпаведна 127, 1960 і 14 м3/с. Асабліва вялікую няўстойлівасць Р. в. мае Сож ля Гомеля, дзе сярэдняя гадавая
219
Раўніны
велічыня Р. в. дасягае 207 м3/с, максімальная — 6600 м3/с, мінімальная— 16 м3/с.
Расы чалавека — біялагічныя падраздзяленні адзінага віду сучаснага чалавека, якія склаліся на пэўных тэрыторыях і характарызуюцца сукуп-насцю пэўных спадчынных прыкмет будовы цела. Паміж Р. не існуе жыццёва важных фізіялагічных і псіхічных адрозненняў; працэс змешвання чала-вечых Р. сведчыць аб адзінстве іх паходжання. Р. складваліся ў працэсе гістарычнага развіцця чалавека. У складзе сучаснага чалавецтва найбольш выразна выдзяляюцца тры вялікія Р.: негроідная, еўрапеоідная і мангалоідная. Існуе таксама многа пераходных і змешаных груп.
Раўніны — вялікія ўчасткі сушы з параўнальна роўнай паверхняй і малымі ваганнямі адносных вышынь (не больш чым 200 м). Па характару па-верхні могуць быць плоскімі,|узгорыстымі,|увагну-тымі, выпуклымі, нахільнымі і ступеньчатымі. Па абсалютнай вышыні падзяляюцца на нізіны (да 200 м над узроўнем мора), узвышшы (200—500 м над узроўнем мора), пласкагор’і (вышэй за 500 м над узроўнем мора). Узвышшы і пла-скагор’і ў параўнанні з нізінамі адрозніваюцца больш расчлененым рэльефам. Па паходжанню адрозні-ваюцца першасныя Р. (раўніннасць паверхні аб-умоўлена ўнутранай будовай тэрыторыі), акумуля-цыйныя (утвараюцца ў выніку назапашвання асадкавых тоўшчаў) і дэнудацыйныя (узнікаюць у выніку разбурэння гор). Тэрыторыя Беларусі мае