Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
161	Мацерыковая
Масларобчая прамысловасць — галіна харчовай прамысловасці па вытворчасці сметанковага масла. У СССР галоўныя раёны М. п.: Прыбалтыка, Беларусь, Цэнтральны, Паўночна-Заходні, Паўноч-ны і Заходне-Сібірскі эканамічныя раёны.
Матэрыялаёмістыя вытворчасці — вытворчасці, у якіх для вырабу адзінкі гатовай прадукцыі патра-буецца шмат сыравіны. Па гэтай прычыне М. в. развіваюцца ля крыніц сыравіны. У машынабуда-ванні такую вытворчасць называюць таксама мета-лаёмістай (вытворчасць пракатных станаў, грузавых вагонаў, магутных экскаватараў). У харчовай пра-мысловасці шмат сыравіны патрабуе вытворчасць цукру, масла, сыру, алею.
Мацерыкі, кантыненты — буйныя масівы сушы, абмежаваныя морамі і акіянамі. Гэта: Еўразія (50,6 млн. км2), Афрыка (29,2 млн. км2), Паўночная Амерыка (20,36 млн. км2), Паўднёвая Амерыка (18,3 млн. км2), Антарктыда (13,9 млн. км2) і Аўстралія (7,6 млн. км~). М. маюць кару маце-рыковага тыпу, адну або некалькі старажытных платформ, акаймаваных складкаватымі структурамі рознага ўзросту.
Мацерыковая водмель, шэльф - падводная, слаба нахіленая мелкаводная раўніна, ускладненая далі-намі, асобнымі ўпадзінамі, падняццямі, водмелямі; падводны працяг мацерыкоў. Распасціраецца ўздоўж берагоў мацерыкоў, да глыбіняў (у сярэд-нім каля 200 м), пасля чаго нахіл дна істотна павялічваецца. У межах шэльфа назапашваецца
Мацерыковая
162
абломкавы матэрыял, які прыносіцца з сушы. Плошча М. в.— 24,8 млн. кмг, або 7,6 %, усяго дна Сусветнага акіяна; шырыня — ад некалькіх кіламет-раў (заходняе ўзбярэжжа Амерыкі, усходняе ўзбярэжжа Камчаткі, Японіі) да 1300 км (Баран-цава, Усходне-Кітайскае моры). Уздоўж горных бе-рагоў водмель звычайна вузкая, уздоўж раўнін-ных — шырокая; добра асвятляецца і праграваец-ца, багата пажыўнымі рэчывамі і арганізмамі. У яе межах знаходзяцца значныя месцанараджэнні наф-ты, газу (Мексіканскі, Персідскі і Каліфарнійскі залівы. Паўночнае і Нарвежскае моры) і важней-шыя рыбапрамысловыя раёны свету (моры Паўноч-нае, Баранцава і інш.).
Мацерыковая зямная кара — зямная кара, улас-цівая мацерыкам. Яе магутнасць на раўнінах — 30—40 км, у гарах — да 70—80 км. Складаецца з трох слаёў: асадкавага (таўшчынёй ад 1—5 км да 10—20 км у прагінах), гранітнага (10—15 км) і базальтавага (15—35 км). Апошнія два слаі но-сяць умоўную назву, яны выдзелены па праходжан-ню сейсмічных хваль, якія вядуць сябе ў гэтых слаях, як у гранітах і базальтах. Асадкавы слой утвораны асадкавымі горнымі пародамі, адсутні-чае толькі на крышталічных шчытах. Гранітны слой складаецца з гранітаў, гнейсаў, крышталічных сланцаў, утварае складкаваты фундамент платформ, іншы раз выходзіць на паверхню ў выглядзе крыш-талічных шчытоў. Да базальтавага слоя адносяц-ца ніжнія, больш шчыльныя пароды зямной кары.
163
Мацерыковыя
М. з. к. выкліноўваецца ў межах падводнай ускраі-ны мацерыкоў.
Мацерыковы схіл — частка дна Сусветнага акія-на, размешчаная паміж мацерыковай водмеллю і ложам акіяна на глыбіні ад 200 да 2500 м. Плошча М. с.— 38,7 млн. км2, або 10,7 %, усяго акіяпічнага дна. М. с. звычайна вузкі, са значнымі нахіламі (у сярэднім 4—7°, іншы раз да 20° і больш). Ускладнены падводнымі катлавінамі, хрыбтамі, узвышшамі, плато, вузкімі падоўжнымі далінамі , (каньёнамі), скідавымі ўступамі, абрывамі, тэра-самі. У межах М. с. памяншаецца магутнасць зямной кары, а яе гранітньі слой выкліноўваецца.
Мацерыковыя астравы — участкі сушы, якія ка-лісьці складалі адно цэлае з мацерыкамі, але аддзя-ліліся ад іх у выніку апускання сушы. Звычайна падобны да мацерыкоў па ўнутранай будове і рэль-ефу. Размяшчаюцца на падводнай аснове мацеры-коў. Гэта галоўным чынам буйныя астравы (Грэн-ландыя, Мадагаскар, Брытанскія, Новая Зеландыя, Сахалін, Тасманія, Ш'піцберген, Зямля Франца-Іосіфа, Паўночная Зямля і інш.).
Мацерыковыя воды — гл. Воды сушы.
Мацерыковыя марскія адкладанні, тэрыгенныя адкладанні — донныя адкладанні Сусветнага акіяна, якія ўтвараюцца з абломкавага матэрыялу сушы, прынесенага рэкамі, ледавікамі, ветрам, а таксама пры разбурэнні марскіх берагоў хвалямі. Прадстаў-лены ў асноўным валунамі, галькай, пяскамі, іламі. Характэрны для мацерыковай водмелі і схілу. Да-
Мацярынская
164
сягаюць значнай магутнасці (да 5—10 км і больш) назапашваюцца параўнальна хутка, асабліва паблі-зу берагоў горных краін.
Мацярынская парода — зыходная горная парода, з якой утварыліся іншыя пароды. Верхні слой М. п. звычайна ператвараецца ў глебу.
Маштаб — адносіны даўжыні ліній на чарцяжы, плане ці карце да даўжыні ліній у натуры. Адроз-ніваюць лікавы М. (выражаецца дробам, лічнік якога роўны адзінцы, а назоўнік паказвае, у колькі разоў паменшаны паказаныя лініі); лінейны М. (выражаецца прамой лініяй, падзеленай на роўныя адрэзкі з надпісамі, якія ўказваюць на даўжыню ліній.ў натуры) і найменны М. (выражаецца сло-вамі, напрыклад у 1 см— 100 м). М. выкарыстоў-ваецца для паказу і вымярэння адлегласцей на чарцяжы, плане ці карце.
Машынабудаванне — галіна цяжкай прамысло-васці, на прадпрыемствах якой выпускаюцца роз-ныя машыны, механізмы, абсталяванне (аўтама-білі, трактары, электравозы, станкі, экскаватары, трансфарматары, прылады і інш.), праводзіцца іх рамонт. М.— вельмі складаная галіна; у яе скла-дзе можна выдзеліць дзесяткі самастойных галін. Часцей за ўсё іх аб’ядноўваюць у групы: цяжкае М., транспартнае М., станкабудаванне, агульнае М. і інш. Галоўнай сыравінай у М. з’яўляецца метал, таму яно цесна звязана з чорнай і каляровай ме-талургіяй; узаемадзейнічае таксама з іншымі галі-намі народнай гаспадаркі. У СССР М. займае пер-
165
Мезазойская
шае месца сярод іншых галін прамысловасці па кошту выпускаемай прадукцыі, колькасці працую-чых. Развітое многагаліновае М. створана ў БССР. Гэта: аўтамабіле-, трактара-, станка-, прыладабу-даванне і інш.
Меандры - гл. Лукавіны.
Медыцынская геаграфія — галіна навукі, якая вывучае ўплыў прыродных умоў пэўнай мясцовасці на здароўе чалавека, узнікненне і распаўсюджванне хвароб чалавека.
Межань — перыяд з найбольш нізкім устойлівым узроўнем вады ў рацэ. У М. расход і сцёк рэк нязначны, асноўнай крыніцай жыўлення ў гэты час з’яўляюцца падземныя воды. Ва ўмераных і высокіх шыротах адрозніваюць летнюю і зімнюю межань. Летняя межань наступае ў выніку вялікага паглы-нання ападкаў глебай і моцнага выпарэння, зім-няя — у выніку адсутнасці паверхневага жыўлення.
Мезазойская складкаватасць — гораўтварэнне ў мезазойскую эру геалагічнай гісторыі Зямлі. Найбольш інтэнсіўна праявілася ўздоўж узбярэжжа Ціхага акіяна, асабліва ў яго паўночнай частцы. У М. с. утварыліся асноўная частка Кардыльер Паўночнай Амерыкі, горы ІІаўночнага Усходу Сі-біры (хрыбты Верхаянскі, Чэрскага і інш.) .1 част-кова горы Індакітая.
Мезазойская эра, мезазой — чацвёртая эра геа-лагічнай гісторыі Зямлі; працягвалася паміж палеа-зоем і кайназоем. Працягласць— каля 173 млн. га-доў. Падзяляецца на тры перыяды: трыясавы.
Мсл
166
м
юрскі. мелавы. Для М. э. характэрны мезазойская складкаватаець, росквіт голанасенных раслін і паў-зуноў, развіццё птушак і з’яўленне млекакормячых, утварэнне многіх карысных выкапняў (вугаляў, нафты, солей, руд металаў).
Мел — асадкавая горная парода арганічнага паходжання, складзеная пераважна вуглякіслым кальцыем. Белага калеру, рыхлая. Служыць сыра-вінай для атрымання вапны, цэменту, выкарыстоўва-ецца таксама ў шкляной, цэлюлозна-папяровай, гумавай прамысловасці. У БССР асноўныя месца-нараджэнні мелу знаходзяцца на ўсходзе Магілёў-скай і захадзе Гродзенскай абласцей.
Мелавы перыяд — трэці (апошні) перыяд меза-зойскай эры. Пачаўся 137 млн. гадоў назад і пра-цягваўся каля 70 млн. гадоў. Для М. п. характэрны наступанне мораў на сушу, пачатак альпійскай складкаватасці, узнікненне пакрытанасенных раслін, выміранне мезазойскіх паўзуноў, развіццё птушак і з’яўленне млекакормячых, утварэнне многіх карыс-ных выкапняў (вугалю, нафты, гаручых сланцаў, фасфарытаў, руд волава, мыш'яку, сурмы, золата, серабра, медзі, свінцу).
Меліярацыя — сістэма мерапрыемстваў па па-ляпшэнню зямель, павышэнню іх прадукцыйнасці; адзін з напрамкаў інтэнсіфікацыі сельскагаспадар-чай вытворчасці. Уключае арашэнне, абвадненне, асушэнне зямель, вапнаванне глеб, барацьбу з эро-зіяй. М. з’яўляецца сродкам доўгатэрміновага за-хавання ўрадлівасці глебы. У СССР М. праводзіц-
167
Металургічная
ца на вялізных плошчах. У засушлівых раёнах краіны будуюцца арашальныя і абвадняльныя сістэмы, у раёнах збытачнага ўвільгатнення пракла-дзены асушальныя каналы. У БССР галоўны від М.— асушэнне балот і пераўвільготненых зямель. 3 гэтай мэтай ствараюцца сістэмы двухбаковага дзеяння: па каналах вада адводзіцца ў вадасхо-вішчы, адкуль можа быць пададзена на палі пры недахопе вільгаці. Кожны пяты гектар сельскагас-падарчых угоддзяў Беларусі — мёліяраваныя землі, а ў Беларускім Палессі — кожны трэці. Меліяра-цыя, такім чынам, змяняе, паляпшае ўсе прырод-ныя ландшафты мясцовасці.
Мергель — асадкавая горная парода, склддзеная кальцытам, даламітам і гліністымі мінераламі. Колер — светла-шэры, рыхлая. М.— сыравіна для атрымання цэменту. У БССР буйнейшае месцана-раджэнне М — Камунарскае ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
Месцанараджэнне карысных выкапняў — тэрыта-рыяльна адасобленая вялікая колькасць у зямной кары карысных выкапняў пэўнага віду, якая дaзвa^ ляе весці іх распрацоўку. Галоўнымі паказчыкамі характарыстыкі асобнага М, к. в. з’яўляюцца: запасы (колькасць), якасць, умовы залягання (глы-біня, магутнасць пластоў і г. д.), эканоміка-геа-графічнае становішча месцанараджэння.
Металургічная база — група прадпрыемстваў па вытворчасці чыгуну, сталі, пракату, якія аб’ядноў-ваюцца агульнай тэрыторыяй і сумесным выка-
м
Метамарфізм
168
рыстаннем крыніц паліва і жалезнай руды. Кожная М. б. забяспечвае металам пэўныя раёны краіны. Да М. б. СССР адносяцца: Паўднёвая, Ураль-ская, Цэнтральная, Заходне-Сібірская і Казах-станская.
Метамарфізм — змяненне асадкавых ці магматыч-ных горных парод пад дзеяннем цяпла і ціску глы-бінь зямной кары. Пры М. узнікаюць метамарфіч-ныя горныя пароды і многія рудныя карысныя выкапні.
Метамарфічныя горныя пароды — горныя пароды, якія ўтварыліся шляхам змены асадкавых або маг-матычных парод пад дзеяннем цеплыні і ціску пры апусканні гэтых парод у глыбіні зямной кары, г. зн. у выніку метамарфізму. Да М. г. п. адносяцца гнейсы, кварцыты, мармур, крышталічныя слан-цы і інш.