143 Ледавіковыя давікамі. Шырока развіты. Л. р. і ў Беларусі. Асабліва яскрава Л. р. выражаны ў Беларускім Паазер’і. Ледавіковы цырк, кар — натуральнае чашападоб-нае паглыбленне ў прывяршыннай частцы гор. Mae крутыя скалістыя схілы і паката-ўвагнутае дно. Утвараецца пры марозным выветрыванні. Ледавіковыя адкладанні — адкладанні, утвораныя дзейнасцю ледавіка. Рухаючыся, ледавік захоплівае абломкі розных горных парод, крышыць і дробіць іх і адкладае пры раставанні. Л. а. (пяскі, супескі, суглінкі, жвір, галька, валуны, гліны) складаюць марэнныя і пясчаныя раўніны, узгоркі, грады, узвыш-шы (гл. Ледавіковы рэльеф, Марэнны рэльеф). Поў-нач Беларусі — тыповая вобласць марэннага рэлье-фу і Л. а.; з якімі звязаны месцанараджэнні цагель-ных глін і суглінкаў, будаўнічых пяскоў, жвіру, галькі, валуноў, падземных вод. Ледавіковыя азёры — азёры, катлавіны якіх утва-рыліся старажытнымі ледавікамі. Ледавікі пры сваім руху выкопвалі катлавіны і апрацоўвалі раней існа-ваўшыя паглыбленні, а пры раставанні адкладалі цвёрды матэрыял, утваралі ўзгоркі, грады, узвышшы, паніжэнні паміж якімі запаўняліся ледавіковымі водамі. Азёры ледавіковага паходжання шырока рас-паўсюджаны на паўночным захадзе СССР, у Фін-ляндыі, на Таймыры, у Канадзе. Многа Л. а. у паўночнай частцы Беларусі. Ледавіковыя перыяды, ледавіковыя эпохі — пра-межкі часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі са знач- Ледавітасць 144 A ным пахаладаннем клімату і развіццём магутных по-крыўных ледавікоў на сушы. Назіраліся ў дакем-брыі, дэвоне, верхнім палеазоі і ў чацвярцічным пе-рыядзе. Ледавітасць мораў — развіццё і распаўсюджанне льдоў у морах і акіянах. Характарызуецца плошчай і магутнасцю ледзянога покрыва, яго працягласцю ў часе, тэрмінамі замярзання і ўскрыцця і г. д. За- 145 Ледзяныя лежыць ад клімату і тэмпературных умоў. прытоку рачных вод, вятроў, цячэнняў, прыліваў. Ледакол — судна, што пракладае шляхі ў ільдах іншым суднам, каб прадоўжыць навігацыю ў басей-нах, якія замярзаюць. Бываюць Л. рачныя, азёрныя, партовыя і марскія. У СССР самы магутны ў свеце ледакольны флот, у складзе якога атамныя Л. «Ленін», «Брэжнеў», «Сібір», «Расія» і інш. Ледаспады — участкі ледавіка, якія разбіты глы-бокімі трэшчынамі на асобныя глыбы. Утвараюцца ў месцах крутых уступаў ложа ледавіка; тут павя-лічваецца скорасць руху лёду, у выніку чаго ўтвара-юцца шчыліны ў целе ледавіка. Ледастаў — устойлівае ледзяное покрыва ў халод-ны перыяд года на рэках, азёрах, у морах. Пра-цягласць Л. і таўшчыня лёду залежаць ад тэмпе-ратурных умоў, вятроў, характару вадаёма, ця-чэнняў. Ледзяная корка — слой ільду, які ўтвараецца на паверхні глебы ва ўмовах чаргавання адліг і маразоў. Іншы раз узнікае і ў пачатку зімы, калі пасля дажджлівай восені раптам настае значнае пахала-данне. Шкодна ўздзейнічае на азімыя пасевы. Ледзяныя палі — вялікія (у папярочніку да 10 км і больш) ільдзіны ў морах і акіянах. Дрэйфуюць пад уздзеяннем ветру і цячэнняў.' Утвараюцца ў моры самастойна пры замярзанні марской ва-ды і ў выніку разломвання прыбярэжнага леда-віковага покрыва, якое выносіцца ў адкрытае мора. Лесапрамысловы 146 Лесапрамысловы комплекс — сукупнасць вытвор-часцей па нарыхтоўцы драўніны і яе поўнай, рацыянальнай перапрацоўцы. У склад Л. к. ува-ходзяць леспрамгасы, што вядуць нарыхтоўку драўніны, і прадпрыемствы па яе механічнай і хі-мічнай перапрацоўцы: лесапільныя, фанерныя, цэлю-лозна-папяровыя, гідролізныя заводы. У Л. к. на перапрацоўку ідуць адходы лесанарыхтовак і леса-пілення: кара, пілавінне, сучча. 3 іх выпускаюць драўняныя пліты, гідролізны спірт. Фарміраванне Л. к. эканамічна выгадна. У СССР буйнейшыя Л. к. створаны ва Усходняй Сібіры: Брацкі і Усць-Ілімскі. Лесастэпы — прыродная зона ўмеранага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў, размешчаная на поўдзень ад лясных зон (Сярэдне-Дунайская нізі-на, сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, паўночны ўсход Кітая, поўнач Вялікіх і захад Цэнтральных раўнін у Паўночнай Амерыцы). Клімат Л.— уме-раны, кантынентальны, пераходны ад вільготнага да сухога, з халоднай, звычайна снежнай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ніжэйшыя за —5°), цёплым, параўнальна вільготным летам (сярэднія тэмпературы ліпеня дахрдзяць да +25°) і гадавой сумай ападкаў 400—1000 мм. Расліннасць — ляс-ная (шыракалістыя, драбналістыя і хваёвыя віды дрэў) і травяная, стэпавая (карэнішчавыя злакі, разнатраўе). Глебы — шэрыя лясныя і чарназёмы. Водзяцца лясныя і стэпавыя жывёлы. Субтрапіч- 147 Лесахімія ныя лесастэпы ад лесастэпаў умеранага пояса адроз-ніваюцца больш цёплым і вільготным субтрапічным кліматам (сярэднямесячныя тэмпературы ад 4-4 да +24°, ападкаў 600—1200 мм у год); расліннасць травяністая, з высокіх траў (злакі, разнатраўе, рэдкалессі і хмызнякі); глебы — чырванавата-чорныя. Лесатундра — прыродная зона субарктычнага по-яса ў паўночных раёнах Еўразіі і Паўночнай Аме-рыкі. Размяшчаецца паміж тундрай і тайгой. Клімат — субарктычны, халодны, з доўгай мароз-най зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —10 да —40°), кароткім халаднаватым летам (сярэд-нія тэмпературы ліпеня ад +10 да +14°) і гадавой колькасцю ападкаў да 400 мм; ападкі перавыша-юць выпарэнне. Многа рэк і азёр, распаўсюджана шматгадовая мерзлата. Расліннае покрыва — чар-гаванне тундраў (імхі, лішайнікі, нізкія злакі, хмызнякі і г. д.), рэдкалессяў (часцей за ўсё з не-высокіх лістоўніц, елак і бяроз), балот і лугоў. Глебы — тундрава-глеевыя, падзолістыя і тарфяна-балотныя. Водзяцца жывёлы тундры і тайгі. Раз-віта аленегадоўля, пушны і зверабойны промыслы. Лесаўпарадкаванне — сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі і вядзенню лясной гаспадаркі, якая прадугледжвае рацыянальнае скарыстанне і расшы-ранае аднаўленне, падтрымку ахоўных і іншых карысных уласцівасцей лесу. Лесахімія — хімічная перапрацоўка ' драўніны, пры якой выкарыстоўваюцца пераважна адходы: Лёгкая 148 сучча, кара, пілавінне, абрэзкі. Прадукцыя Л.: этылавы спірт, шкіпінар, каніфоль, кармавыя дрож-джы. Л. дазваляе павысіць комплекснасць выка-рыстання драўніны. Л,— важная састаўная частка лясной прамысловасці, яна завяршае працэс пера-працоўкі драўніны. У БССР галоўныя цэнтры Л.— Барысаў, Бабруйск, Рэчыца. Лёгкая прамысловасць — група галін прамысло-васці па вытворчасці прадметаў масавага спажы-вання — тканін, абутку, швейных, трыкатажных вы-рабаў. Л. п. уключае тэкстыльную, гарбарна-абутковую, футравую, швейную і трыкатажную. У якасці сыравіны ў Л. п. выкарыстоўваецца пра-дукцыя сельскай гаспадаркі і хімічнай прамыс-ловасці. Ліман — мелкаводны марскі заліў, які ўтварыўся ў расшыраных вусцях рэк пры апусканні берагавой сушы (ліманы Дняпроўскі, Днястроўскі Чорнага мора). Ліманныя азёры — адасобленыя пры дапамозе кос прыбярэжныя ўчасткі мора. У нашай краіне асабліва распаўсюджаны на берагах Чорнага і Азоўскага мораў. Лінія перамены даты — умоўная лінія на паверх-ні зямнога шара для размежавання месцаў, дзе ў адзін і той жа момант часу каляндарныя даты розняцца на адзін дзень. Праведзена па Ціхаму акіяну, у значнай сваёй частцы па мерыдыя-ну 180°. На ўсход ад Л. п. д. каляндарная дата на адзін дзень меншая, чым на захад. Калі судна 149 Лугавыя ці самалёт перасякае Л. п. д. з захаду на ўсход, у ліку каляндарных дат вяртаюцца на адзін дзень назад; пры руху з усходу на захад к каляндарнай даце прыкладаюць адзін дзень. Літасфера —•' гл. Зямная кара. Ложа акіяна — акіянічнае дно з зямной карой акіянічнага тыпу. Размяшчаецца ніжэй мацерыко-вага схілу на глыбінях звыш 2500 м і займае асноў-ную частку дна Сусветнага акіяна (295 млн. км2, або 81,7 %, уеяго дна). Характарызуецца шырокімі, амаль плоскімі глыбакаводнымі катлавінамі, падвод-нымі ўзвышшамі, магутнымі сярэдзіннаакіянічнымі хрыбтамі, падводнымі вулканамі, глыбакаводнымі жолабамі. Mae велізарныя запасы мінеральных рэсурсаў. Лугава-чарназёмныя глебы — глебы лугавых стэ-паў. Фарміруюцца ў стэпавай зоне Еўразіі і Паў-ночнай Амерыкі пад лугава-стэпавай расліннасцю, ва ўмовах павышанага паверхневага і грунтавога ўвільгатнення. Ад чарназёмаў адрозніваюцца больш магутным гумусавым гарызонтам, большым утры-маннем перагною і слабым агляеннем у ніжняй частцы. Лугавыя глебы — глебьі розных прыродных зон і вышынных паясоў, развітыя пад лугавой раслін-насцю. Маюць звычайна добра акрэслены гумуса-вы гарызонт, часта аглеены ці засолены. Прыкла-ды Л. г.: горна-лугавыя глебы альпійскіх і субаль-пійскіх лугоў, лугава-чарназёмныя глебы лугавых стэпаў. Лугавыя 150 Лугавыя, або разнатраўныя, стэпы — стэпы з самкнутым травяным покрывам і ярка квітнеючым разнатраўем. Распаўсюджаны ў паўночнай частцы стэпаў умеранага пояса. Лугі — участкі сушы з самкнутай травяной рас-ліннасцю, якая складаецца галоўньім чынам з больш ці менш высокіх злакаў і разнатраўя. Адрозніваюць заліўныя, або пойменныя, лугі (паплавы) у поймах рэк і сухадольныя — на міжрэччах, або водапа-дзелах. Л. найбольш шырока распаўсюджаны ў лясной зоне ўмеранага пояса. У Беларусі Л. зай-маюць плошчу каля 3,4 млн. га, з іх на сухадоль-ныя Л. прыходзіцца каля 2677 тыс. га (78%). Л. выкарыстоўваюцца як сенажаці і паша. Лукавіны, меандры — выгібы русла рэк, якія ўтвараюцца пад дзеяннем воднага патоку. Рака падмывае ўвагнуты бераг і адкладае наносы ля выпуклага. Форма Л. паступова змяняецца, і яны зрушваюцца ўніз па цячэнню. Льянос — назва высакатраўных саваннаў у Ары-нокскай нізіне (Паўднёвая Амерыка). Лясістасць — адносіны лесапакрытай плошчы да ўсёй плошчы дадзенага раёна або ўсёй краіны, выражаныя ў працэнтах. Сярэдняя Л. тэрыто-рыі СССР — 33 %. Па Л. і забяспечанасці ляснымі рэсурсамі тэрыторыю СССР можна падзяліць на тры зоны: 1) мнагалесную, дзе Л. значна вышэй-шая за сярэднюю; 2) сярэднелясістую, дзе Л. зна-ходзіцца прыкладна на сярэднесаюзным узроўні; 3) малалесную і бязлесную, дзе лясістасць не пера- 151 Лясныя вышае 15 %. Да першай зоны адносяцца Паўноч-ны, Паўночна-Заходні, Волга-Вяцкі, Уральскі, За-ходне-Сібірскі, Усходне-Сібірскі і Далёкаўсходні эканамічныя раёны (на іх прыпадае 9/10 усіх запасаў драўніны СССР); да другой — Цэнтраль-ны, Беларускі і Прыбалтыйскі эканамічныя раёны; да трэцяй — паўднёвыя раёны краіны.