Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
на ЗША.
У СССР асноўная 3. к.— пшаніца. Сеюць так-сама жыта', ячмень, кукурузу, авёс, грэчку, про-са і інш. Галоўныя раёны збожжавай гаспадар-кі — Украіна, Малдавія, Паўночны Казахстан, Паволжа, Паўночны Каўказ, Цэнтральна-Чарназём-ны раён. У БССР пад 3. к. адводзіцца каля па-лавіны пасяўной плошчы. Вырошчваюцца жыта, ячмень, азімая і яравая пшаніца, авёс, грэчка.
Да 3. к. адносяцца таксама зернебабовыя куль-
туры. 3 іх у СССР вырошчваюць гарох, віку, фасолю, сою, боб, лубін і інш. У БССР з зерне-бабовых найбольшую плошчу займае кармавы лу-
бін. Сеюць таксама гарох, віку, фасолю.
Зверагадоўля — галіна жывёлагадоўлі па развя-дзенню каштоўных пушных звяроў (норак, блакіт-
107
Землетрасенні
ных пясцоў, серабрыста-чорных ліс, нутрый і інш.) для атрымання футра.
Здабываючая прамысловасць — прамысловасць, якая здабывае прыродныя рэсурсы — сыравіну для далейшай перапрацоўкі на прадпрыемствах апра-цоўчай прамысловасці. Галоўныя галіны 3. п.— горназдабываючая (аб’ядноўвае здабычу ўсіх карыс-ных выкапняў) і лесанарыхтоўчая.
Землепраходцы - казакі, гандлёвыя або «прамыс-ловыя» рускія людзі, якія ў XVI—XVIII стст. зрабілі геаграфічныя адкрыцці ў Сібіры, на Далё-кім Усходзе і інш. Падарожнічалі па сушы, рэках і морак Імі былі пройдзены і даследаваны ў самых агульных рыса'х велізарныя прасторы новых зямель. Вядомыя землепраходцы: С. I. Дзяжнёў, I. Ю. Маск-віцін, У. В. Атласаў, Е. П. Хабараў.
Землетрасенні — падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні, якія ўзнікаюць у выніку раптоў-ных, амаль імгненных разрываў і зрушэнняў мас горных парод у зямной кары і ў верхняй частцы мантыі Зямлі. Месца ўзнікнення штуршкоў — ачаг 3., размешчаны над ім участак зямной па-верхні — эпіцэнтр 3. Энергія 3. вызначаецца ў аднос-ных адзінках — магнітудах (ад 0 да 9). Уздзеянне 3. на паверхню Зямлі (сіла 3.) ацэньваецца па міжнароднай 12-бальнай шкале. Балы вызна-
чаюцца па максімальнаму адхіленню маятніка сейсмографа. Штогод на Зямлі рэгіструюцца сотні тысяч 3., большасць з іх — слабыя. Бываюць 3. моцныя і разбуральнай сілы: Чылійскае (1960),
Змешаныя
108
Ташкенцкае (1966), Перуанскае (1970) і інш. 3. на зямной паверхні часцей за ўсё назіраюцца ў глыба-каводных жолабах, на ціхаакіянскіх астравах і ўзбярэжжы, у Альпійска-Гімалайскім поясе гор Еўразіі, у месцах глыбокіх упадзін сушы (возера Байкал, вобласць Усходне-Афрыканскіх азёр і інш.).
Змешаныя лясы — прыродная зона ўмеранага пояса, размешчаная ў асноўным у паўночным паў-шар’і, пераважна ў прыакіянічных і пераходных раёнах на поўдзень ад тайгі (поўдзень Фенаскан-дыі, Германа-Польская нізіна, сярэдняя паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, паўднёвы ўсход Канады і паў-ночны ўсход 3LUA). Клімат — умераны, марскі, умерана кантынентальны і мусонны, з халоднай зі-мой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —5 да —14°, на Далёкім Усходзе ад —16 да —28°), цёплым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня дася-гаюць +20°) і гадавой сумай ападкаў 400— 1000 мм. Лясы — змешаныя, хваёва-шыракалістыя (сасна, елка, дуб, ліпа, клён, граб і інш.), у больш кантынентальных раёнах — хваёва-драбналістыя. Глебы — дзярнова-падзолістыя. Водзяцца жывёлы тайгі (лось, буры мядзведзь, рысь і інш.) і шырака-лістых лясоў (алені, дзікі, касулі і інш.). У паўднё-вым паўшар'і (поўдзень Чылі, Тасманіі, Новай Зеландыі) 3. Л. вельмі вільготныя і густыя, багатыя вечназялёнымі ліставымі відамі. 3. л.— частка ляс-ной зоны ўмеранага пояса. У межах зоны 3. л. размешчана Беларусь.
109
Зялёная
Знешні гандаль - гандаль паміж рознымі дзяржа-вамі, галоўная форма міжнародных эканамічных сувязей. Складаецца з вывазу (экспарту) і ўвозу (імпарту). Велічыня і склад знешняга гандлю вы-
значаецца асаблівасцямі эканамічных і палітычных узаемаадносін паміж дзяржавамі. Суадносіны паміж велічынёй экспарту і імпарту дзяржавы за пэўны час складаюць знешнегандлёвы баланс. Калі экспарт перавышае імпарт, знешнегандлёвы баланс назы-ваюць актыўным, калі пераважае імпарт—па-сіўным.
Знешнія працэсы - працэсы на зямной паверхні, выкліканыя ў асноўным прамянёвай энергіяй Сон-ца — энергетычнай крыніцай, якая знаходзіцца па-за межамі нашай планеты. Супрацьпастаўляюцца ўнутраным працэсам. Да 3. п. адносіцца выветры-ванне, работа цякучых і падземных вод, ледавікоў, мора, ветру, жывых арганізмаў і інш. Яны раз-бураюць горьі, запаўняюць адкладаннямі катла-віны і ўпадзіны, знішчаюць няроўнасці зямной па-верхні і прыдаюць Зямлі раўнінны воблік. Па меры памяншэння вышыні мясцовасці іх дзейнасць за-маруджваецца, калі паверхня выраўноўваецца — затухае.
Зрух — перамяшчэнне глыбаў зямной кары ў гарызантальным напрамку.
«Зялёная рэвалюцыя» — рост ураджайнасці і ва-лавых збораў збожжа ў апошнія гады ў многіх краінах, якія сталі на шлях развіцця. «3. р.» адбы-лася ў выніку прымянення ўгнаенняў, паляпшэн-
3
Зямельны
110
ня агратэхнікі і ўкаранення новых, больш ура-джайных сартоў збожжавых культур.
Зямельны фонд, зямельныя рэсурсы - тэрыторыя сушы, за выключэннем плошчы ўнутраных вадаёмаў. 3. ф. уключае сельскагаспадарчыя ўгоддзі, лясы, землі пад забудовай, дарогамі і землі, якія не выкарыстоўваюцца. Вымяраецца ў млн. га. 3. ф. свету— 13 422 млн. га, СССР — 2227 млн. га, БССР — 20,7 млн. га.
Зямля — планета Сонечнай сістэмы. Сярэдняя адлегласць 3. ад Сонца — 149,6 млн. км; аб’ём — 1,083 • 1012 км3; сярэдні радыус — 6371 км; маса — 5,98-1024 кг; сярэдняя шчыльнасць 5,52 г/см3; плошча паверхні — 510 млн. км2; узрост — 5— 6 млрд. гадоў, сярэдняя скорасць руху вакол Сон-ца — 29,8 км/с. Складаецца з канцэнтрычных абало-нак: атмасферы. гідрасферы, зямной кары (літа-сферы), мантыі і ядра; выдзяляюць таксама біясфе-ру і геаграфічную абалонку. Mae адзін спадарож-нік — Месяц. Сонца і Месяц выклікаюць на 3. прылі-вы і адлівы. Робіць гадавы рух вакол Сонца і сутачнае вярчэнне вакбл сваёй восі, што выклікае змену пбр года, дня і ночы. Характарызуецца шара-падобнай формай, дзякуючы чаму прыток сонечнага цяпла на зямную паверхню памяншаецца ад эква-тара да полюсаў, што з’яўляецца прычынай геагра-фічнай занальнасці.
Зямная вось — умоўная прамая, што праходзіць праз цэнтр Зямлі і перасякае зямную паверхню ў геаграфічных полюсах. Нахілена да плоскасці зям-
Ill
Зямная
Унутраная будова зямнога шара
ной арбіты пад вуглом 66“ ЗЗ', які ў час га-давога руху нашай планеты застаецца нязменным. Вакол 3. в. адбываецца сутачнае вярчэнне Зямлі.
Зямная кара, літасфера — верхняя цвёрдая камен-ная абалонка Зямлі. Абмежавана зверху атмасферай і гідрасферай, знізу — мантыяй Зямлі. Яе магут-насць на раўнінах складае 35—40 км, у гарах — да 70—80 км, пад акіянам—6—15 км. Утворана галоўным чынам магматычнымі пародамі, ёсць
Ізабары
112
таксама асадкавыя і метамарфічныя горныя пароды. Складаецца са слоя асадкавых парод, граніт-нага і базальтавага; гранітны слой ёсць толькі пад мацерыком. Адрозніваюць мацерыковую і акія-нічную кару. 3. к. падраздзяляецца таксама на ўстойлівыя (платформы) і рухомыя (геасінкліналі) участкі.
I
Ізабары — лініі на геаграфічных картах, якія злу-чаюць пункты зямной паверхні з аднолькавым атмасферным ціскам.
Ізабаты — лініі на геаграфічных картах, якія злу-чаюць пункты зямной паверхні з аднолькавай
113
Імжа
глыбінёй (лініі аднолькавых глыбінь дна акіянаў, мораў і азёр). Служаць для паказу падводнага рэльефу і глыбінь.
Ізагіпсы — гл. Гарызанталі.
Ізалініі — лініі на геаграфічных картах, якія злу-чаюць пункты зямной паверхні з аднолькавым значэннем якон-небудзь велічыні, напрыклад атмас-фернага ціску (ізабары), глыбіні мора (ізабаты), аднолькавых тэмператур (ізатэрмы), аднолькавых вышынь (ізагіпсы, або гарызанталі).
Ізатэрмы — лініі на геаграфічных картах, якія злу-чаюць пункты зямной паверхні з аднолькавымі тэмпературамі.
1л — драбнейшыя мінеральныя часцінкі, якія пера-носяцца вадой у завіслым стане і адкладваюцца ў спакойнай вадзе (марской, рачной, азёрнай),
Ілювіяльны гарызонт, гарызонт накаплення глебавы гарызонт, у якім назапашваюцца розныя рэчывы, вымытыя вадой з верхніх слаёў глебы. У I. г. падзолістых глеб, напрыклад, назапаш-ваюцца гліністыя часцінкі, вокіслы алюмінію і жалеза, у чарназёмах — вапна, гіпс і іншыя солі. Mae звычайна высокую шчыльнасць і паніжа-ную водапранікальнасць.
Імгла — памутненне паветра ад завіслых у ім часцінак пылу, дыму, гары, Характэрна для пустынь, етэпаў і вялікіх гарадоў. Бачнасць пры I. па-мяншаецца да соцень і дзесяткаў метраў.
Імжа — вадкія атмасферныя ападкі, якія скла-даюцца з вельмі дробных кропель (дыяметрам
Імшары
114
не большым за 0,5 мм); скорасць іх выпадзен-ня такая малая, што яны надоўга застаюцца завіслымі ў паветры. Выпадаюць са слаістых або слаіста-кучавых воблакаў.
Імшары — сфагнавыя верхавыя балоты з магут-ным слоем торфу. Звычайна выпуклай формы.
Інверсія тэмпературы, тэмпературная інверсія павышэнне тэмпературы паветра з вышынёй. Звя-зана часцей за ўсё з ахаладжэннем прыземных слаёў паветра ад падсцілаючай паверхні. Утва-рэнню I. т. садзейнічае катлавінны рэльеф, дзе ў замкнутыя паніжэнні сцякаецца са схілаў падняц-цяў і застойваецца ахалоджанае паветра. Прык-лад—Верхаянская і Аймяконская катлавіны на Паўночным Усходзе Сібіры, дзе тэмпературы паветра зімой зніжаюцца да —60° і ніжэй. На схілах гор яны значна вышэйшыя.
Індустрыялізацыя — стварэнне і развіццё буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і перш за ўсё ў прамысловасці. Сту-пень I. з’яўляецца паказчыкам узроўню эканаміч-нага развіцця краіны. Сацыялістычная I. СССР ажыццёўлена ў гады даваенных пяцігодак шляхам стварэння і паскоранага развіцця магутнай цяжкай прамысловасці і рэканструкцыі на гэтай аснове ўсіх галін народнай гаспадаркі.
Іней — цвёрдыя наземныя ападкі на паверхні гле-бы, травы, розных прадметаў у выглядзе ледзя-ных крышталікаў. Утвараюцца пры тэмпературы паветра ніжэйшай за 0° часцей за ўсё пры ясным
115
Інфраструктура
ціхім надвор і ноччу. Наземныя прадметы тады выхалоджваюцца, аддаючы цяпло ў атмасферу, і на іх паверхні кандэнсуюцца вадзяныя пары прызем-нага слоя паветра.
Інтрузіўныя горныя пароды, глыбінныя горныя пароды - магматычныя горныя пароды, якія ўтвары-ліся пры ўкараненні і павольным застыванні магмы ў глыбінях зямной кары, г. зн. пры інтрузіях (граніты і інш.). Залягаюць у выглядзе буйных' масіваў, лакалітаў і жыл. На Беларусі разам з метамарфічнымі горнымі пародамі I. г. п. скла-даюць крышталічны фундамент.