• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфічны слоўнік школьніка

    Геаграфічны слоўнік школьніка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 1986
    50.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Глебавыя гарызонты — слаі глебы, якія адрозні-ваюцца паміж сабой па свайму саставу, будове, структуры, колеру і іншых уласцівасцях. Узнікаюць пры ўтварэнні і развіцці глеб у выніку ўнутрыгле-бавага пераразмеркавання і пераўтварэння рэчы-ваў, іх прыносу і вынасу. Сярод Г. г. звычайна выдзяляюць гумусавы, элювіяльны, або гарызонт вымывання, ілювіяльны, або гарызонт накаплення, і мацярынск.ую пароду.
    79
    Глыбакаводныя
    Глебавыя, скідавыя горы — горы, якія ўтвары-ліся ў выніку перамяшчэння ўчасткаў (глыбаў) зям-ной кары па трэшчынах у вертыкальным або блізкім да яго напрамку. Адрозніваюцца масіўнасцю, кру-тымі схіламі і параўнальна слабай расчлененасцю. Сустракаюцца параўнальна рэдка (Драконавыя го-ры ў паўднёва-ўсходняй Афрыцы, Заходнія і Усход-нія Гаты ў Індыі, горы паўднёвага ўсходу Бразі-ліі і некаторыя іншыя).
    Глебазнаўства — навука аб глебах, іх уласці-васцях, утварэнні і развіцці, геаграфічным распаўсю-джанні, спосабах разумнага выкарыстання і павы-шэнні ўрадлівасці.
    Глобус — мадэль зямнога шара, якая паказвае зямную паверхню без скажэння адлегласцей, вуглоў і плошчаў. Маштабы Г. часцей за ўсё вагаюцца ў суадносінах 1:30 млн.— 1:80 млн. Адзін з першых Г. створаны ў XV ст. нямецкім географам Бехаймам. Помнікам айчыннай навукі і тэхнікі XVIII ст. з яўляецца вялікі акадэмічны глобус, які знаходзіц-ца ў Ленінградзе. Яго дыяметр — больш за 3 м, на вонкавай паверхні паказана зямная паверхня, на ўнутранай — зорнае неба. Гэты глобус лічыцца першым у свеце планетарыем.
    Глыбакаводныя жолабы — доўгія, вузкія пані-жэнні дна акіянаў з вельмі крутымі схіламі і глы-бінямі больш за 6000 м. Размяшчаюцца ўздоўж горных узбярэжжаў мацерыкоў (напрыклад, каля за-ходняга берага Амерыкі) або са знешняга боку астраўных дуг (Алеуцкія, Курыльскія, Японскія,
    Г нейс
    80
    Філіпінскія і іншыя астравы). Да Г. ж. прыстаса-ваны максімальныя глыбіні Сусветнага акіяна. У Ціхім акіяне знаходзіцца самы глыбокі ў све-це Марыянскі жолаб (максімальная глыбіня 11 022 м).
    Гнейс — метамарфічная горная парода. Як і гра-ніт, Г. складаецца з палявых шпатаў, кварцу і слюды, але адрозніваецца слаістасцю.
    Гноман — інструмент, які складаецца з вертыкаль-нага стрыжня з завостраным канцом (вышынёй 5__6 см), размешчанага на гарызантальнай пля-цоўцы (размерам 40X30 см). Пляцоўка ўстанаўлі-ваецца на вертыкальным слупе вышынёй каля 1 м. 3 дапамогай гномана вызначаецца гшўдзённая лінія (мясцовы мерыдыян). Па даўжыні ценю стрыжня можна меркаваць аб вышыні Сонца над гарызонтам.
    Гораўтварэнне — працэс утварэння гор. Праяўля-ецца на заключных стадыях развіцця геасінкліналей, нярэдка распаўсюджваецца і на платформы (гл. Складкаватасць).	....
    Горна-лугавыя глебы— глебы альпійскіх і суб-альпійскіх лугоў. Фарміруюцца пад лугавой раслін-насцю, ва ўмовах халоднага і вільготнага клімату ў межах альпійскага і субальпійскага вышынных паясоў (Альпы, Пірэнеі, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.)- Адрозніваюцца вялікай колькасцю шчэбеню, маюць добра выражаны гумусавы гарызонт з высокім утрыманнем перагною (да 20 24 /о), ніжэй утрыманне гумусу рэзка памяншаецца; гле-бы — кіслыя.
    81
    Горная
    Горна-лясны пояс — прыродны вышынны пояс з перавагай лясной расліннасці. Добра развіты ў дас-таткова ўвільготненых гарах. У гарах з сухім кліма-там лясы часта не ўтвараюць суцэльнай паласы, а сустракаюцца ў спалучэнні з лугамі і стэпамі (горны лесастэп). Размяшчаецца вышэй пояса гор-ных стэпаў і лесастэпаў ці горных ■саваннаў.
    Горна-тундравы пояс — прыродны вышынны пояс у гарах субарктычных і ўмераных шырот. Клімат — суровы, горны; расліннасць — бедная (імхі, лішайні-кі, хмызнякі). Глебы — горна-тундравыя. Размяш-чаецца вышэй альпійскіх лугоў або змяняе раўнінныя тундры.
    Горна-хімічная прамысловасць — група галін хі-мічнай прамысловасці, якія заняты здабычай сыра-віны для асноўнай хіміі: апатытаў, фасфарытаў, калійнай і каменнай солі, серы, сернага калчадану і інш. У СССР Г.-х. п. атрымала развіццё ў Паўночным Казахстанскім, Уральскім эканамічных раёнах. У БССР вядзецца здабыча калійнай солі Старобін-скага месцанараджэння.
    Горная вяршыня — найбольш высокая частка га-ры, горнага хрыбта, масіву, краіны, нагор'я. Востра-канцовыя вяршыні называюцца пікамі. Вышэйшая Г. в. на Зямлі — гара Джамалунгма (Эверэст) у Гімалаях (8848 м); у СССР — пік Камунізма (7495 м); у Еўропе — Манблан у Альпах (4807 м); у Паўднёвай Амерыцы — Аканкагуа ў Андах (6960 м); у Паўночнай Амерыцы — Мак-Кінлі ў Кардыльерах Аляскі (6193 м); у Афрыцы — Кі-
    Горная
    82
    ліманджара ва Усходняй Афрыцы (5895 м); у Антарктыдзе — Вінсон у Антарктычных Андах (5140 м); у Аўстраліі — Касцюшка ў Аўстралійскіх Альпах (2230 м).
    Горная даліна — паніжэнне паміж двума горнымі хрыбтамі. Нярэдка Г. д. разразае хрыбет ад аднаго схілу да другога; такія даліны называюцца папяроч-нымі, у адрозненне ад падоўжаных.
    Горны вузел — вобласць перасячэння двух або не-калькіх горных хрыбтоў ці ланцугоў. Г. в. звычайна высокі і цяжкадаступны.
    Горны грэбень — лінія перасячэння схілаў горнага хрыбта. Звычайна расчленены паніжэннямі (седлаві-намі) на асобныя вяршыні.
    Горны ланцуг — сістэма горных хрыбтоў, якія працягваюцца на вялікую адлегласць у адным на-прамку. Кожны Г. л. аддзяляецца ад суседніх далінамі з буйнымі рэкамі.
    Горны пустынна-стэпавы пояс — прыродны вы-шынны пояс у гарах з сухім кліматам і пераважаючай пустыннай і стэпавай расліннасцю.
    Горны хрыбет — лінейна выцягнутая група гор, агульная аснова якой высока ўзнята над суседнімі раўнінамі і абмежавана супрацьлеглымі схіламі. Ня-рэдка называюць Г. х. цэлую горную краіну (Верхаянскі хрыбет, хрыбет Чэрскага).
    Горныя адгор'і бакавыя адгалінаванні горнага хрыбта. Месцы аддзялення Г. а. ад галоўнага хрыбта звычайна супадаюць з яго найбольш вы-сокімі пунктамі.
    83
    Горныя
    Горныя краіны — вялікія ўчасткі зямной паверх-ні, якія высока ўзняты над прылягаючымі раўнінамі і характарызуюцца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь. Распасціраюцца ў даўжыню да некаль-кіх тысяч кіламетраў і дасягаюць вышыні некалькіх тысяч метраў. Ад навакольных раўнін звычайна адмяжоўваюцца лініяй падэшвы. Галоўнымі формамі рэльефу Г. к. з’яўляюцца горныя хрыбты, ланцу-гі, грабяні, даліны, вузлы і нагор’і. У межах Г. к. выдзяляюць нізкагор'е, сярэднягор'е і высакагор’е, якія адрозніваюцца вышынёй і формамі рэльефу.
    Горныя ледавікі — ледавікі ў горных краінах. У адрозненне ад покрыўных ледавікоў маюць меншыя размеры і вельмі разнастайныя па форме, што зале-жыць ад рэльефу. Найбольш распаўсюджаны далінныя Г, л., якія рухаюцца ад абласцей жыў-лення па горных далінах уніз. Яны могуць прымаць прытокі і мець ледаспады. Сустракаюцца таксама вісячыя Г. л. (размешчаны на стромкіх схілах), каравыя (ляжаць у карах), перамётныя (знахо-дзяцца ў седлавінах) і інш. Магутнасць Г. л. звы-чайна — 200—400 м, скорасць руху — 20—80 см у суткі, іншы раз 2—3 м. Буйнейшыя ў свеце Г. л.— Маласпіна на Алясцы (даўжыня 100 км) і Федчанкі на Паміры (даўжыня 71 км).
    Горныя пароды — прыродныя мінеральныя злу-чэнні, з якіх складаецца зямная кара. Паводле па-ходжання Г. п. падзяляюцца на тры вялікія гру-пы: магматычныя, асадкавыя і метамарфічныя. Маг-матычныя і метамарфічныя складаюць 90 %
    Горст
    84
    Горны ледавік
    аб’ёму зямной кары, 10 % прыпадае на асадкавыя. Аднак 3/4 плошчы зямной паверхні пакрыта асадкавымі Г. п.
    Горст — прыўзняты ўчастак зямной кары, абмежа-ваны скідамі.
    Горы — участкі зямной паверхні, якія падняты над узроўнем мора вышэй за 500 м і характарызуюцца значнымі і рэзкімі ваганнямі вышынь на параўналь-на кароткіх адлегласцях. Г. бываюць: нізкія, ся-рэднія і высокія (па вышыні), складкаватыя,
    85
    Граніт
    глыбавыя, складкавата-глыбавыя, вулканічныя (па паходжанню). Г., якія стаяць асобна, сустра-каюцца рэдка і з’яўляюцца або вулканічнымі, або рэшткамі старажытных Г. Часцей за ўсё аб’яд-ноўваюцца ў вялікія групы, утвараючы горныя краіны.
    ГОЭЛРО — першы адзіны перспектыўны план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Краіны Саветаў на базе электрыфікацыі. Распрацаваны ў 1920 г. паводле ўказання У. I. Леніна Дзяржаў-най камісіяй па электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО). Прадугледжваў будаўніцтва на працягу 10—15 га-доў 30 раённых электрастанцый, павелічэнне ўдвая ўсёй прамысловай прадукцыі на аснове шырокай электрыфікацыі народнай гаспадаркі. Выкананне плана ГОЭЛРО завершана ў пачатку 30-х гг.
    Грабен — апушчаны па скідах участак зямной кары. У межах многіх Г. знаходзяцца буйныя азёры Зямлі (напрыклад, Байкал, Танганьіка, Ньяса).
    Град — цвёрдыя атмасферныя ападкі ў выглядзе ледзяных часцінак няправільнай формы. Утвараецца ў цёплую пару года ў магутных кучава-дажджавых воблаках з моцным вертыкальным рухам паветра; звычайна выпадае пры навальніцы і з ліўнем.
    Града — агульная назва выцягнутых, адносна не-высокіх узвышшаў (напрыклад, Беларуская Г., якая складаецца з Навагрудскага, Мінскага, Аршан-скага і Віцебскага ўзвышшаў).
    Граніт — магматычная горная парода зярністай будовы, якая складаецца з палявых шпатаў, кварцу
    Графіт
    86
    і слюды. Г.— адна з найбольш распаўсюджаных горных парод, што складаюць зямную кару. Вельмі трывалы будаўнічы матэрыял. У БССР распра-цоўваецца Мікашэвіцкае месцанараджэнне Г.
    Графіт—мінерал, разнавіднасць чыстага вугля-роду. Колер вагаецца ад чорнага да сталёва-шэрага, мае металічны бляск, нізкую цвёрдасць. Вогнетрывалы, характарызуецца вьц:окай цепла-і электраправоднасцю, пластычнасцю. Выкарыстоў-ваецца ў атамнай тэхніцы, ліцейнай справе. 3 Г. атрымліваюць таксама змазкі і фарбы, электроды, робяць стрыжні алоўкаў. Самыя буйныя месцанара-джэнні Г.— у СССР (Завалеўскае ў Кіраваград-скай вобласці і Нагінскае ў Краснаярскім краі).
    Грузаабарот — эканамічны паказчык работы транспарту па перавозцы грузаў. Для чыгунак, аўтамабільных дарог, рачных шляхоў і г. д. вы-мяраецца ў тона-кіламетрах. Гэта значыць, што коль-касць перавезеных грузаў у тонах памнажаецца на адлегласць іх перавозкі. Г. асобных чыгуначных станцый, марскіх і рачных портаў вымяраецца ў тонах. Гэта значыць, што ўлічваецца вага пасту-піўшых і адпраўленых грузаў.
    Грузанапружанасць — паказчык інтэнсіўнасці вы-карыстання чыгунак. Вымяраецца велічынёй груза-абароту, што прыпадае на 1 км чыгункі. Напрык-лад, грузаабарот чыгункі працягласцю 500 км склаў за год 15 млрд. т-км. У гэтым выпадку яе Г. роўна 30 млн. т-км на 1 км пуці (15 млрд. т-км: 500). У СССР высокую Г. маюць чыгункі Урала, Заход-