Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Выкапнёвы лёд — падземны лёд, які залягае ў выглядзе лінзаў, слаёў, жыл або цел няправіль-
Выкапнёвыя
62
най формы ў мёрзлых верхніх гарызонтах зямной кары (гл. Шматгадовая мерзлата). Утварыўся ў геалагічным мінулым — у ледавіковую эпоху чацвяр-цічнага перыяду кайназою.
Выкапнёвыя арганічныя рэшткі, ці акамянела-сці,— асобныя часткі арганізмаў (ракавіны жывёл, косці, шкарлупа яек і інш.), якія захаваліся ў асадкавых горных пародах у акамянелым стане, а таксама сляды жыццядзейнасці арганізмаў (хаджэння, поўзання і інш.).
Выпаральнасць — максімальна магчымае выпа-рэнне пры дадзеных умовах надвор’я і дастатко-вай наяўнасці вільгаці, напрыклад, выпарэнне з воднай паверхні або залішне ўвільготненай глебы. Звычайна В. большая чым фактычнае выпарэнне, таму што ў большасці выпадкаў няма дастат-ковай колькасці вады на паверхні сушы. Выра-жаецца таўшчынёй слоя выпаранай вады ў мілі-метрах і з’яўляецца адным з паказчыкаў увіль-гатнення тэрыторыі.
Выпарэнне — пераход вады з вадкага і цвёр-дага стану ў газападобны. Выражаецца таўшчынёй слоя выпаранай вады ў міліметрах.
Высокія горы, высакагор'і — горы, якія пады-маюцца вышэй за 2000 -2500 м (Альпы, Каўказ, Памір, Гімалаі і інш.). Характарызуюцца альпійскім рэльефам.
Вытворчая сфера — група галін народнай гаспа-даркі, у якіх ствараюцца матэрыяльныя каштоў-насці: метал, машыны, будынкі, адзенне, прадукты
63
Выток
харчавання і г. д. Галіны В. с.: прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, грузавы транс-парт, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, гандаль і грамадскае харчаванне.
Выток— месца, адкуль бярэ пачатак рака. В. можа быць балота, крыніца, возера, ледавік.
Вышынная
64
Вышынная пояснасць — змяненне клімату, рэлье-фу, вод, глеб, расліннасці, жывёльнага свету і прыродных комплексаў у гарах. Звязана галоўным чынам з памяншэннем цяпла і змяненнем колькасці ападкаў, з павелічэннем вышыні над узроўнем мора. Залежыць ад геаграфйчнай шыраты месца, вышыні гор, іх рэльефу, кантынентальнасці кліма-ту, напрамку схілаў.
Вышыня сячэння рэльефу — розніца вышынь па-між сумежнымі гарызанталямі на тапаграфічнай карце. Залежыць ад маштабу і прызначэння карты.
Вярнадскі Уладзімір Іванавіч (1863—1945) — савецкі вучоны ў галіне прыродазнаўчых навук, акадэмік. Заснавальнік вучэння пра біясферу, навукі аб законах размеркавання і спалучэння ў зямной кары хімічных элементаў і аб ролі жывых арганізмаў у гэтых працэсах (геахіміі і біягеа-хіміі). Займаўся даследаваннямі будовы, умоў за-лягання і ўтварэння мінералаў. Яго імем названа горная сістэма ў Антарктыдзе.
Г
Габра — магматычная горная парода, праду: застывання і крышталізацыі базальтавай магк Складаецца з палявых шпатаў, алівінаў і іншьі мінералаў. Колер — чорны або цёмна-шэры. Выка рыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны камень. У СССР месцанараджэнні — у Закаўказзі, на Урале і Украіне.
65
Галіны
Гавань — узбярэжная частка воднай прасторы, укрытая ад ветру, хваль і цячэнняў, месца стаянкі суднаў.
Гадавая амплітуда тэмпературы — рознасць па-між сярэднімі тэмпературамі самага цёплага і сама-га халоднага месяцаў года. Вылічваецца па шмат-гадовых даных. У БССР Г. а. т. вагаецца ад 22,7° на захадзе (Гродна) да 26° і вышэй на ўсходзе (Чэрыкаў).
Газавая прамысловасць — галіна паліўнай пра-мысловасці на здабычы прыроднага газу. У СССР здабыча прыроднага газу хутка павялічваецца; створаны буйныя механізаваныя газавьія промыслы на месцанараджэннях Заходняй Сібіры (Урэнгой, Мядзведжае), Сярэдняй Азіі (Шатлык), Комі АССР (Вуктыл), Паўднёвага Урала (Арэнбург).
Газаправод — гл. Трубаправодны транспарт.
Галалёд — слой шчыльнага лёду, які ўтвараецца на зямной паверхні і наземных прадметах пры выпаданні пераахалоджаных кропель дажджу або імжы на ахалоджаную ніжэй за 0° паверхню. Звычайна назіраецца пры тэмпературах ад 0 да —3°, радзей — пры больш нізкіх (да —15°). У Бела-русі бывае найчасцей у снежні (у сярэднім 8—14 дзён за год на нізінах, 20—27 — на ўзвышшах).
Галіны народнай гаспадаркі — састаўныя часткі народнай гаспадаркі. Аб’ядноўваюць аднародныя прадпрыемствы, установы, блізкія па ўмовах вы-творчасці, выпускаемай прадукцыі або відах дзей-
Галіны
66
насці. Гэта: прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, будаўніцтва і інш. У сваю чаргу яны таксама падзяляюцЦа на састаўныя часткі.
Галіны спецыялізацыі гаспадаркі — галоўныя, вядучыя галіны гаспадаркі эканамічнага раё-на, што вызначаюць яго ўдзел . у геаграфіч-ным падзеле працы ўнутры краіны. Большая частка прадукцыі Г. с. вывозіцца ў іншыя эканамічныя раёны. Г. с. развіваюцца на аснове мясцовых прыродных, эканамічных і гістарычных умоў. Раён спецыялізуецца на вытворчасці тых відаў прадукцьіі, атрыманне якіх абыходзіцца танней у параўнанні з іншымі эканамічнымі раёнамі. У Бела-рускім эканамічным раёне Г. с. з’яўляюцца: аўта-мабіле- і трактарабудаванне, станка- і прылада-будаванне, вытворчасць хімічных валокнаў і міне-ральных угнаенняў, ільняных і шарсцяных тканін, трыкатажных вырабаў і скуранога абутку; вытвор-часць мяса і малака, ільну і бульбы.
Галоўная паласа рассялення ў СССР — частка тэрыторыі краіны з высокай шчыльнасцю насель-ніцтва, на якой сканцэнтравана большасць насель-ніцтва СССР. Г. п. р. пачынаецца ад заходніх граніц Савецкага Саюза і працягваецца на ўсход; яна паступова звужаецца і ператвараецца затым у вузкую палоску ўздоўж Транссібірскай чыгунач-най магістралі.
Гальцы — назва горных вяршынь у Сібіры, якія падымаюцца вышэй граніцы лесу і пазбаўлены расліннасці.
67
Гарады
Гара — падняцце зямной кары з яскрава выража-нымі схіламі, падэшвай і вяршыняй.
Гарадская агламерацыя — група гарадскіх пася-ленняў, размешчаных у непасрэднай блізкасці адно ад другога і цесна звязаных паміж сабой у гаспадарчых адносінах. Звычайна цэнтрам Г. а. з яўляецца буйны горад, вакол якога размяшчаюц-ца^ гарады-спадарожнікі. У нашай краіне самыя буйныя Г. а. такога тыпу — Маскоўская, Ленін-градская, Горкаўская, Свярдлоўская.
Гарадскія пасяленні — населеныя пункты, у якіх пераважаюць жыхары, не звязаныя з сельскагас-падарчай вытворчасцю. Пры вызначэнні гарадскіх пасяленняў улічваюцца перш за ўсё колькасць насельніцтва і род заняткаў жыхароў. Г. п. падзяляюцца на гарады і пасёлкі гарадскога тыпу. У БССР — 209 Г. п.; з іх — 98 гарадоў і 111 пасёлкаў гарадскога тыпу (1984).
Гарады — населеныя пункты, жыхары якіх заняты пераважна ў прамысловасці, будаўніцтве, на тран-спарце і іншых нясельскагаспадарчых галінах. Г. выконваюць разнастайныя функцыі ў народнай гаспадарцы. Ва многіх Г. пераважаюць тыя або іншыя функцыі: прамысловыя, транспартныя і інш. Па колькасці жыхароў Г. падзяляюцца на малыя (да 20 тыс.), сярэднія (20—100 тыс.) і буйныя (больш за 100 тыс. жыхароў). У кожнай саюзнай рэспубліцы ўстаноўлены пэўныя колькасныя крытэ-рыі, дасягнуўшы якіх пасяленне можа быць ад-несена да катэгорыі Г. У РСФСР такі крытэ-
Г арады-спадарожнікі
68
рый — 12 тыс. жыхароў, у БССР — 6 тыс. Колькасць гарадоў не застаецца нязменнай, яна павялічваецца за кошт пасёлкаў гарадскога тыпу. У БССР — 98 Г.; сярод іх 11 — буйныя (1985).
Гарады-спадарожнікі — гарадскія пасяленні, раз-мешчаныя на адлегласці да 60 км вакол буйных гарадоў, з якімі ў іх ёсць цесныя вытворчыя і працоўныя сувязі. Разам з галоўным горадам Г.-с. часта ўтвараюць гарадскія агламерацыі.
Гарачы пояс— гл. Цеплавыя паясы.
Гарбарна-абутковая прамысловасць — галіна лёг-кай прамысловасці па выпрацоўцы скуры і вы-творчасці скуранога абутку. Сыравіна (натуральныя і штучныя скуры) паступае ад жывёлагадоўлі і хімічнай прамысловасці. Па выпуску скуранога абут-ку СССР займае першае месца ў свеце. У БССР самыя буйныя прадпрыемствы Г.-а. п. — скураны завод «Бальшавік» і вытворчае абутковае аб’яд-нанне «Прамень» у Мінску, а таксама аб’яднанне «Нёман» у Гродна.
Гарызанталі, ізагіпсы — лініі на карце, якія злу-чаюць пункты мясцовасці з аднолькавай абса-лютнай вышынёй. Гарызанталямі паказваецца рэльеф на геаграфічных картах.
Гарызонт — частка зямной паверхні, якую бачыць вакол сябе назіральнік на адкрытай мясцовасцй Абмяжоўваецца лініяй гарызонта, г. зн. уяўнай лініяй, якая аддзяляе неба ад зямной паверхні. Паступова расшыраецца з вышынёй месца назіран-ня; на вышыні вачэй дарослага чалавека на роў-
69
Г воздзеў
ГВОЗДЗЕЎ
МІХАІЛ СПІРЫДОНАВІЧ
гг. нараджэння і смерш ______невядомы______
ным месцы радыус бачнага гарызонта складае каля 4,5—5 км.
Гвоздзеў Міхаіл Спірыдонавіч — рускі картограф і падарожнік першай палавіны XVIII ст. у 1732 г. прымаў удзел у экспедыцыі на караблі «Св. Гаўрыіл», у час якой былі даследаваны і ўпершы-ню нанесены на карту берагі Берынгава праліва.
Геаграфічнае
70
Геаграфічнае становішча — становішча якога-небудзь пункта зямной паверхні, аб’ектаў, тэрыторыі адносна другіх геаграфічных пунктаў, аб’ектаў, тэрыторый (у фізічнай геаграфіі — адносна эквата-ра, пачатковага мерыдыяна, акіянаў, мораў, мацеры-коў, гор, рэк, азёр і г. д.).
Геаграфічная абалонка Зямлі — абалонка, у якой непасрэдна сутыкаюцца і цесна ўзаемадзейнічаюць атмасфера, гідрасфера, літасфера і біясфера. Скла-даецца з ніжніх слаёў атмасферы (трапасферы), гідрасферы, зямной кары і сукупнасці жывых арга-нізмаў (біясферы). Сфарміравалася на стыку кас-мічных і зямных уплываў. На Зямлі толькі ў геагра-фічнай абалонцы маюцца арганізмы, асадкавыя па-роды, глебы, розныя формы рэльефу; назапашваецца сонечнае цяпло; існуе чалавечае грамадства. Вялікі ўплыў на Г. а. 3. робіць гаспадарчая дзейнасць ча-лавека.
Геаграфічная даўгата — вугал на захад або ўсход паміж плоскасцямі пачатковага мерыдыяна і меры-дыяна дадзенага пункта. Г. д. на картах адлічваец-ца ад пачатковага мерыдыяна на захад (заходняя даўгата) і ўсход (усходняя даўгата) ад 0 да 180°.
Геаграфічная занальнасць - заканамернае змя-ненне клімату, рэльефу, вод і іх рэжыму, глеб, раслін-насці і жывёльнага свету, геаграфічных паясоў^і зон ад экватара да полюсаў. Абумоўлена галоўным чынам занальна-шыротным размеркаваннем сонечна-га цяпла і нераўнамернасцю ўвільгатнення. Най-больш ярка выражана на буйных раўнінах (напрык-
71
Геаграфічны
лад, на Усходне-Еўрапейскай, Заходне-Сібірскай); у гарах змяняецца выйіыннай пояснасцю.