Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Антарктычныя паветраныя масы — паветраныя масы, якія фарміруюцца над Антарктыдай, маюць нізкія тэмпературы, нязначную вільготнасць, высо-кую празрыстасць. Ад паветра ўмераных шырот паўднёвага паўшар'я аддзяляюцца антарктычным фронтам. Па сваіх уласцівасцях падобны да арктыч-нага паветра паўночнага паўшар’я.
Антрапаген. гл. Чацвярцічны перыяд.
Антрацыт — адзін з відаў каменнага вугалю, вы-сокакаларыйнае паліва. Цвёрды, мае чорны колер з металічным бляскам.
Антыкліналь— складка слаёў горных парод, накі-раваная выпукласцю ўверх. У рэльефе звычайна адпавядае горнаму хрыбту.
21
Анучын
Антыцыклон паўночнага паўшар'я
Антыцыклоны — вобласці павышанага атмасфер-нага ціску з максімумам у цэнтры. А. характары-зуюцца сістэмай вятроў, якія расцякаюцца па ходу гадзіннікавай стрэлкі ў паўночным паўшар’і і су-праць — у паўднёвым; малавоблачным і сухім над-вор’ем, слабымі вятрамі.
Анучын Дзмітрый Мікалаевіч (1843—1923) — адзін з заснавальнікаў айчыннай школы геаграфіі. Кіраўнік упершыню створанай у Маскоўскім уні-
Ападкамер
А Д АНУЧЫН
■|М ДЗМІТРЫЙ МІКАЛАЕВІЧ
версітэце (1885) кафедры геаграфіі. Даследаваў азёры, рэльеф Валдайскага ўзвышша, ледавікі Каўказа і інш. Аўтар рада работ па гісторыі геаграфічных адкрыццяў. Вядомы глыбокімі і розна-баковымі даследаваннямі ў галіне антрапалогіі (на-вукі аб паходжанні чалавека), археалогіі, этнагра-фіі. Імем вучонага названы ледавік на Новай Зямлі,
23
Арашэнне
востраў і праліў у Малой Курыльскай градзе, гара на Палярным Ўрале.
Ападкамер — прылада для вымярэння колькасці выпаўшых атмасферных ападкаў. Складаецца з даж-джамернага вядра і дажджамернай шклянкі. Гра-дуіраваная шклянка паказвае таўшчыню слоя вы-паўшых ападкаў у міліметрах.
Апатыт— мінерал, які змяшчае кальцый, фосфар, фтор і іншыя элементы; мінеральная сыравіна, якая выкарыстоўваецца для атрымання фосфарных угна-енняў. У прыродзе сустракаецца розных колераў і адценняў, аднак часцей зеленаватага. У СССР буй-ныя месцанараджэнні — Хібінскія (Кольскі паўво-страў).
Апоўзні — ссоўванне мас горных парод уніз па схіле на берагах рэк, каналаў, азёр, мораў, яроў, кар’ераў пад дзеяннем сілы цяжару. Звычайна ўзні-каюць у месцах чаргавання воданепранікальных (гліністых) і ваданосных парод. Наносяць шкоду народнай гаспадарцы, таму патрэбна ўмацаван-не берагоў, зніжэнне ўзроўню грунтавых вод і інш.
Апрацоўчая прамысловасць — група галін прамы-словасці па перапрацоўцы сыравіны. Да А. п. адно-сяцца машынабудаванне, дрэваапрацоўчая, лёгкая, харчовая прамысловасць і інш.
Арашэнне — штучнае ўвільгатненне глебы з мэтай атрымання ўстойлівых і высокіх ураджаяў сельска-гаспадарчых культур. Ажыццяўляецца рознымі спо-сабамі (напрыклад, каналамі, дажджаваннем).
Арбіта
24
Апоўзні (схема ўтварэння)
Арбіта Зямлі — шлях гадавога руху Зямлі вакол Сонца. Mae форму эліпса. Адлегласць паміж Зям-лёй і Сонцам на працягу года змяняецца ад 147 млн. км (каля 3 студзеня) да 152 млн. км (каля 4 ліпеня) пры сярэднім значэнні 149,6 млн. км. Даўжыня А. 3.— 940 млн. км.
Ардовікскі перыяд — другі перыяд палеазойскай эры. Пачаўся 500 млн. гадоў назад і працягваўся 60 млн. гадоў. Для А. п. характэрны каледонская
25.
Арктычныя
складкаватасць, магутны вулканізм, памяншэнне марскіх басейнаў і ўзнікненне першых наземных беспазваночных жывёл.
Арктычны клімат — халодны клімат з нізкімі тэмпературамі паветра на працягу ўсяго года (ад —40° зімой да 0° летам), працяглымі палярнай ноччу і палярным днём, нязначнай колькасцю апад-каў (200—300 мм у год). Вызначаецца панаваннем арктычнага паветра, нярэдкімі цыклонамі і прані-кненнем паветраных мас умераных шырот. Характэр-ны для крайніх паўночных шырот (асноўнай часткі Арктыкі).
Арктычны пояс — самы паўночны геаграфічны по-яс Зямлі. Ахоплівае большую частку Арктыкі. За-няты зонай арктычных пустынь. Клімат — арктычны.
Арктычны фронт — атмасферны фронт паміж арк-тычным паветрам і паветрам умераных шырот у паўночным паўшар’і. Размяшчаецца звычайна па-між 60 і 75° пн. ш.
Арктычныя паветраныя масы — арктычнае павет-ра, якое фарміруецца ў асноўным над Арктыкай (Паўночным Ледавітым акіянам). Характарызуецца нізкай тэмпературай, малой вільготнасцю, празры-стасцю. Пранікаючы ва ўмераныя шыроты, выкліка-юць значныя і рэзкія пахаладанні. Ад паветра ўмераных шырот паўночнага паўшар'я аддзяляюцца арктычным фронтам. Падобны да антарктычных па-ветраных мас паўднёвага паўшар'я.
Арктычныя пустыні — ледзяныя пустыні арктыч-нага пояса. Ахопліваюць астраўную і мацерыковую
сушу Арктыкі. На свабодных ад лёду ўчастках сушы _ камяністыя пустыні з вельмі беднай і раз-рэджанай (у выглядзе дзярнінак і куршнак) рас-ліннасцю (імхі, лішайнікі, водарасці). Глебы пе-раўвільготненыя, слаба развітыя; утвараюцца на шматгадовай мерзлаце. Сустракаюцца белыя мя-дзведзі, пясцы, лемінгі; на скалах летам — птушыныя базары.
Артэзіянскія воды — напорныя падзёмныя воды, якія залягаюць паміж водатрывалымі слаямі. Раз-мяшчаюцца ў прагінах і ўпадзінах зямной кары. Пры наяўнасці шчылін могуць фантаніраваць. Шы-рока распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, Аўст-раліі, Заходняй Еўропе і СССР. Назву атрымалі
27
Асадкавыя
ад правінцыі Артуа ў Францыі, дзе выкарыстоў-валіся ўжо ў XII ст.
Архейская эра, архей — пачатковы адрэзак часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі працягласцю ў 1000 млн. гадоў. Для А. э. характэрны гораўтварэнне, ак-тыўны вулканізм, з’яўленне першых жывых арга-нізмаў (прымітыўных аднаклетачных і некаторых бактэрый), утварэнне жалезных і поліметалічных руд (гл. таксама Дак.ембрый).
Архіпелаг — група астравоў, якія размешчаны не-далёка адзін ад другога і маюць аднолькавае паходжанне. Напрыклад, Зямля Франца-Іосіфа, Шпіцберген, Японскія, Вялікія Зондскія, Філіпін-скія, Вялікія Антыльскія астравы. Па паходжанню бываюць мацерыковымі (гл. Мацерыковыя астравы) і акіянічнымі (гл. Акіянічныя астравы).
Арыентаванне — вызначэнне свайго месцазнаход-жання адносна старон гарызонта і навакольнай мясцовасці, устаноўка карты (планшэта) адпаведна старанам гарызонта. А. выконваецца з дапамогай карты (плана) і компаса, а таксама па Сонцу, зорках, мясцовых прыкметах і іншымі спосабамі.
Арык — мясцовы тэрмін, які ўжываецца для аба-значэння арашальных каналаў у Сярэдняй Азіі.
Асадкавыя горныя пароды — горныя пароды, якія ўтвараюцца ў выніку накаплення прадуктаў разбу-рэння раней існаваўшых парод (асадкавых, магма-тычных, метамарфічных) і рэшткаў арганізмаў у ва-даёмах і на паверхні сушы (галька, гравій, пясок, гліна, пясчанікі, вапнякі, каменная соль і
Асноўная	________________________
інш.). Залягаюць звычайна слаямі. Па паходжанню падзяляюцца на абломкавыя, хімічныя і арганаген-ныя горныя пароды. 3 А. г. п. звязаны пераважна нярудныя карысныя выкапні: вугаль, нафта, солі і інш. А. г. п. распаўсюджаны па ўсёй Беларусі.
Асноўная хімія — група галін хімічнай прамысло-васці па вытворчасці кіслот, соды і інш. Сыравіна для А. х.— апатыты і фасфарыты, калійная і спа-жыўная соль, самародная сера, серны калчадан. Вядучая галіна А. х.— вытворчасць мінеральных угнаенняў. У СССР галоўныя раёны вытворчасці мінеральных угнаенняў — Уральскі, Беларускі, Цэн-тральны, Данецка-Прыдняпроўскі і Сярэдне-Азіяцкі эканамічныя раёны. У БССР вырабляецца 18 % агульнасаюзнага выпуску мінеральных угнаенняў. (1984).
Астанцы — ізаляваныя ўзвышшы, якія захаваліся ад разбурэння некалі высокай тэрыторыі. Складаюц-ца часцей за ўсё цвёрдымі пародамі. Размяшча-юцца на раўнінах ізалявана або невялікімі гру-памі, утвараюць астраўныя горы, часам з плоска-вяршыннай паверхняй і стромкімі схіламі. У апош-нім выпадку астраўныя горы называюцца стало-вымі гарамі. А. характэрны для саваннаў, пу-стыняў і паўпустыняў. Вядомы ў Афрыцы, Бразіліі, Мексіцы, 3LLIA, Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі.
Асушэнне — выдалецне з глебы і яе паверхні залішняй вільгаці, звычайна з дапамогай дрэнажу — сістэмы адкрытых і закрытых каналаў. У забало-чаных мясцінах з’яўляецца адным з відаў меліяра-
29
Атамная
цыі глеб, дзе садзейнічае павышэнню прадукцый-насці сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў.
Атамная электрастанцыя (АЭС) — устаноўка па пераўтварэнню энергіі атама ў электрычную і цепла-вую энергію. Першая ў свеце АЭС была пабудавана ў СССР у 1954 г. (Обнінская — Калужская воб-ласць). У СССР працуюць-або будуюцца больш за 20 АЭС: Ленінградская, Курская, Новаваронежская, Смаленская, Чарнобыльская, Білібінская і інш.
Атамная
30
АТЛАСАЎ УЛАДЗІМІР ВАСІЛЕВІЧ
Атамная энергетыка — састаўная частка электра-энергетыкі. Аб’ядноўвае выпрацоўку электрычнай і цеплавой энергіі на атамных электрастанцыях (АЭС), атамных цеплаэлектрацэнтралях (АЦЭЦ) і атамных станцыях цеплазабеспячэння (АСЦ).
Атласаў Уладзімір Васілевіч (1661 — 1711) — ру-скі землепраходзец, сібірскі казак. У 1697—1699 гг.
31
Атмасферны
зрабіў паходы па Камчатцы. Даў першыя звесткі аб Камчатцы і Курыльскіх астравах.
Атмасфера Зямлі — паветраная абалонка Зямлі. Складаецца з азоту (78 %), кіслароду (каля 21 %), вуглякіслага (0,03 %) і іншых (1 %) газаў; прысут-нічаюць вадзяная пара (у ніжніх слаях ад 0,01 да 4 %), цвёрдыя і вадкія часцінкі. Заканч-ваецца прыкладна на вышыні 3000 км (тут шчыль-насць паветра прыбліжаецца да шчыльнасці рэчыва ў міжпланетнай прасторы). Асноўная маса А. 3. сканцэнтравана ў яе ніжніх слаях — трапасферы і стратасферы. А. 3. абараняе жывыя арганізмы ад шкодных выпраменьванняў космасу, зберагае зям-ную паверхню ад празмернага награвання сонечны-мі прамянямі і ахаладжэння, ад метэарытаў.
Атмасферны фронт—пераходная зона паміж па-ветранымі масамі. Даўжыня А. ф.— тысячы кіла-метраў, шырыня—дзесяткі кіламетраў, таўшчыня па вертыкалі — сотні метраў. 3 А. ф. звязана ўтварэнне воблакаў, змяненне надвор’я. Адрозніва-юць цёплы і халодны атмасферныя франты.
Атмасферны ціск — ціск атмасфернага паветра на прадметы, якія знаходзяцца ў ім, і на зямную паверхню. Адпавядае вазе паветранага слупа, які прыходзіцца на адзінку плошчы зямной паверхні. Вымяраецца ў мм ртутнага слупка і мілібарах, барометрамі. Сярэдняя велічыня А. ц. на ўзроўні мора — 760 мм рт. сл. (нармальны атмасферны ціск). 3 вышынёй паніжаецца ў сярэднім на 10 мм рт. сл. на 100 м пад’ёму (у ніжніх слаях). На