Геаграфічны слоўнік школьніка

Геаграфічны слоўнік школьніка

Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 1986
50.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Атмасферныя
32
зямной паверхні размяркоўваецца занальна: над эк-ватарам — зона паніжанага ціску, у субтропіках (30—35° пн. і пд. ш.) — павышанага, ва ўмераных шыротах (60—65° пн. і пд. ш.) — паніжанага і над полюсамі — зоны павышанага атмасфернага ціску. Асноўная прычына занальнасці атмасфернага ці-ску — нераўнамернае размеркаванне сонечнага ця-пла на зямной паверхні і сутачнае вярчэнне Зямлі вакол восі. Выдзяляюцца таксама асобныя вобласці паніжанага (цыклоны) і павышанага (антыцыкло-ны) атмасфернага ціску.
Атмасферныя ападкі — вільгаць, якая выпадае з атмасферы на зямную паверхню. Утвараюцца ў выніку кандэнсацыі вадзяных пароў. Вымяраюцца ападкамерам. Выражаюцца таўшчынёй слоя выпаў-шай вады ў мм. Асноўная частка А. а. выпадае з воблакаў (дождж,. снег, крупа, град і інш.); іх выпадзенне звязана з тым, што кропелькі і ледзя-ныя крышталікі воблакаў узбуйняюцца і дасягаюць такой велічыні, што не могуць утрымлівацца павет-рам. Пры кандэнсацыі вадзяных пароў у прыземных слаях А. а. выдзяляюцца прама на глебу і наземныя прадметы (раса, іней і інш.). Па фізічнаму стану бываюць цвёрдымі (снег, крупа, град, іней) і вадкімі (дождж, раса). Максімальная колькасць А. а. вы; падае ў Індыі, у Чарапунджы (у сярэднім каля 12 000 мм у год), мінімальная — у трапічных пусты-нях (Сахара — 10—40 мм, Атакама — 0,1—5 мм у год). Самыя вільготныя раёны ў СССР — Батумі (2500 м.м) і Ленкарань (1700 мм), самыя сухія —
33
Ахоўваемыя
пустыні Сярэдняй Азіі (менш за 100 мм у год).1
У Беларусі А. а. за год вагаюцца ад 540 мм
A
(на Палессі) да 700 мм і больш на ўзвышшах.
Атолы — нізкія кольцападобныя каралавыя астра-вы з мелкаводным унутраным вадаёмам і пралівам. Дыяметр А.— ад 200 м да 60 км і больш, шырыня кольцаў — да 100—200 м. Асновай атола звычайна з’яўляецца невялікае падводнае ўзвышша, часта вулкан. А. у асноўным размяшчаюцца ў трапічных і экватарыяльных шыротах ва ўмовах нармальнай салёнасці чыстай цёплай вады. Найбольш характэр-ны для Ціхага і Індыйскага акіянаў.
Аўтамабільны транспарт — від транспарту па пе-равозцы грузаў у грузавых аўтамабілях, пасажы-раў — у аўтобусах і легкавых аўтамабілях. Уключае шляхі зносін (аўтамабільныя дарогі) і рухомы састаў (аўтамабілі). Перавагі А. т.: высокая манеўранасць, магчымасць выкарыстання амаль для ўсіх відаў перавозак і дастаўкі грузаў непасрэдна спажыўцам. Асабліва выгадны пры перавозках на невялікія адлегласці. У БССР А. т. займае першае месца па колькасці перавезеных грузаў і пасажыраў, па грузаабароту ўступае чыгуначнаму і трубапра-воднаму транспарту.
Ахова прыроды — сістэма дзяржаўных і грамад-ікіх мерапрыемстваў, накіраваных на рацыяналь-нае выкарыстанне, аднаўленне, павелічэнне і збера-жэнне прыродных рэсурсаў.
Ахоўваемыя тэрыторыі — участкі зямной паверхні, на якіх захоўваецца ў натуральным стане ўвесь
Ачаг
34
прыродны комплекс або асобныя аб’екты (расліны, жывёлы, карысныа выкапні і інш.). Да А. т. адно-сяцца запаведнікі, заказкікі, помнікі прыроды, на-цыянальныя паркі.
Ачаг землетрасення — месцы ў глыбінях Зямлі, дзе ўзнікаюць ра.птоўныя, амаль імгненныя разрывы і зрушэнні мас горных парод, што выклікае падзем-ныя штуршкі і ваганні зямной паверхні. Большасць А. з. знаходзіцца ў тоўшчы зямной кары (да глыбіні 60 км), меншая частка — у верхняй мантыі (да глы-біні 500—600 км). Чым глыбей А. з., тым слабей землетрасенне, але большая плошча яго распаўсю-джання на зямной паверхні.
Б
Багарнае земляробства — вырошчванне сельска-гаспадарчых культур без паліву ў раёнах, дзе пе-раважае паліўное земляробства. Пры Б. з. работы ў полі абмяжоўваюцца кароткім веснавым перыядам, пакуль у глебе ёсць невялікія запасы вільгаці. Збор ураджаю завяршаецца да пачатку працяглай летняй спёкі. У СССР Б. з. характэрна для рэспуб-лік Сярэдняй Азіі. На багарных землях вырошчва-юць культуры з кароткім вегетацыйным перыядам: ячмень, проса, яравую пшаніцу.
Базальт — шырока распаўсюджаная магматычная горная парода звычайна цёмнага колеру. Mae хіміч-ны састаў,. блізкі да габра, аднак адрозніваецца тым, што ўтварылася пры застыванні магмы не
35
Байкала-Амурская
Байкала-Амурская магістраль
на глыбіні, а на зямной паверхні. Г. зн. адносіцца да вулканічных горных парод і таму не мае крышта-лічнай структуры, уласцівай для габра. Б. утвараюць велізарныя покрывьі на сушы і на дне акіянаў: у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, на паўво-страве Індастан, у Ціхім акіяне і інш.
Байкала-Амурская магістраль (БАМ) — буйная чыгуначная магістраль на тэрыторыі Савецкага Саюза, якая праходзіць у шыротным напрамку ад Тайшэта (Іркуцкая вобласць) да Савецкай Гавані на ўзбярэжжы Японскага мора. Агульная працягласць — 4500 км. Усходні ўчастак трасы Камсамольск-на-Амуры — Савецкая Гавань (480 км) — пабудаваны ў 1943—1945 гг., заходні
Байкальская
36
Б
Тайшэт—Усць-Кут (720 км) —у 1951 —1958 гг. Асноўная частка магістралі ад Усць-Кута праз Паў-ночна-Байкальск— Чару — Тынду — Ўрал да Кам-самольска-на-Амуры даўжынёй 3145 км пабудавана ў 1974—1984 гг.
Байкальская складкаватасць - гораўтварэнне ў канцы пратэразоя — пачатку палеазоя. Да Б. с. адносяцца горы Прыбайкалля, частка Саян, Ціманскі краж і інш. Б. с. шырока праявілася на ўсіх мацерыках, асабліва ў Паўночнай Аме-рыцы, Афрыцы, Аўстраліі.
Баксіт - горная парода, якая складаецца з гід-ратаў . вокіслу алюмінію, жалеза, крэменязёму 1 іншых мінералаў; лепшы від алюмініевай руды. Змяшчае да 50 % гліназёму. У СССР залежы баксітаў знаходзяцца ў Ленінградскай і Архан-гельскай абласцях (Ціхвінскі і Паўночна-Анежскі басейны), на Урале, у Казахстане (Тургайскі басейн).
Балотныя глебы — глебы, якія ўтвараюцца пры пастаянным залішнім увільгатненні пад вільгацелю-бівай балотнай расліннасцю. Распаўсюджаны ў асноўным у халодным і ўмераным паясах паўноч-нага паўшар’я. Прадстаўлены ў асноўным тарфя-на-балотнымі глебамі. Пасля асушэння ператва-раюцца ў высокапрадукцыйныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Б. г. шырока распаўсюджаны на тэры-торыі Беларусі.
Балоты — участкі сушы з павышанай вільгот-насцю, своеасаблівай балотнай расліннасцю і
37
Бара
назапашаным торфам. Узнікаюць у паніжэннях і на водападзелах шляхам зарастання вадаёмаў ці пры застоі вады ў лясах, на лугах, вырубках, гарах. Развіццю балот спрыяе раўнінны, слабарасчлене-ны рэльеф, залішняе ўвільгатненне, водатрыва-ласць грунтаў, шматгадовая мерзлата, неглыбокае заляганне грунтавых вод. Б. найбольш шырока рас-паўсюджаны ў тундры і ў лясной зоне ўмеранага пояса; у СССР займаюць каля 10 % тэрыторыі. Шы-рока распаўсюджаны ў Беларусі (займаюць звыш 20 % тэрыторыі рэспублікі). У залежнасці ад харак-тару мінеральнага жыўлення. Б. падзяляюцца на ні-зінныя, верхавыя і пераходныя. Нізінныя жывяцца галоўным чынам грунтавымі водамі, багатымі мі-неральнымі солямі; верхавыя — у асноўным атма-сфернымі ападкамі; пераходныя — грунтавымі і ат-масфернымі водамі. На Беларусі найбольш распаў-сюджаны нізінныя балоты.
Бара — халодны, парывісты вецер каля марскіх узбярэжжаў, які дзьме з сушы на мора праз невы-сокія горныя хрыбты, часцей за ўсё ў халодны перыяд года, і выклікае значнае пахаладанне. Утвараецца пры вялікіх розніцах тэмператур і ціску на сушы і на моры. Халоднае паветра сушы, пераваліўшы праз прыморскі хрыбет, пры апусканні мала награваецца па прычыне нязнач-най вышыні гор і накіроўваецца з вялікай сілай да мора, дзе пануе цёплае паветра. Дзьме Б. 1—7 сутак, наносячы страты гарадам і портам. Назіраецца на Чорным моры каля Новарасійска,
Баранскі
38
на Новай Зямлі, на ўзбярэжжы Югаславіі і ў іншых раёнах.
Баранскі Мікалай Мікалаевіч (1881 —1963) — выдатны савецкі географ, заснавальнік савецкай эканамічнай геаграфіі, член-карэспандэнт AH СССР. Баранскім распрацаваны галоўныя тэарэтычныя палажэнні савецкай эканамічнай геаграфіі, створаны
39
Басейн
падручнікі па эканамічнай геаграфіі СССР для вышэйшай і сярэдняй школы. Ім напісаны шматлі-кія працьі па методыцы выкладання геаграфіі ў вышэйшай і сярэдняй школе. Быў.першым рэдак-тарам часопіса для настаўнікаў «Геаграфія ў школе».
Бар’ерныя рыфы — гл. Каралавыя рыфы.
Барометр — прылада для вымярэння атмасфер-нага ціску. Часцей за ўсё карыстаюцца ртутным барометрам і барометрам-анеройал.
Барханы — пясчаныя ўзгоркі ў пустынях, навея-ныя ветрам. Маюць форму сярпа ці паўмесяца. Характарызуюцца доўгім і пакатым наветраным схілам; падветраны — кароткі і стромкі. Вышыня Б.— ад 5—6 м (пустыні Сярэдняй Азіі) да 40 м (Сахара) і болей, Перамяшчаюцца пад дзеяннем ветру; засыпаюць палі, сады, паселішчы. Пры асваенні пустынь замацоўваюцца шляхам пасадкі раслін (джузгун, саксаул, чаркез і інш.).
Басейн акіяна (мора) — тэрыторыя, з якой рэкі збіраюць і нясуць воды ў дадзены акіян (мора). Рэкі зямнога шара размяркоўваюцца паміж басей-намі чатырох акіянаў; частка сушы не мае сцёку ў акіян (гл. Бяссцёкавыя вобласці). У СССР 54 % тэрыторыі належыць басейну Паўночнага Ле-давітага акіяна, 15 % — басейну Ціхага і 8 % — Атлантычнага; 23 % плошчы адносіцца да бяссцё-кавага Арала-Каспійскага басейна. Рачная сет-ка Беларусі належыць басейну Атлантычнага акіяна.
Басейн
40
Басейн карыснага выкапня — значная плошча за-лягання аднаго з карысных выкапняў (звычайна бесперапыннага ці амаль бесперапыннага распаў-сюджання). Напрыклад, Данецкі каменнавугальны басейн, Канска-Ачынскі буравугальны басейн, Кры-варожскі жалезарудны басейн.
Басейн ракі — тэрыторыя, з якой рака, рачная сістэма збіраюць ваду. Часта называецца вада-зборам. Самыя буйныя басейны маюць рэкі Ама-зонка (7,2 млн. км2), Конга (3,7 млн. км2), Місісіпі (3,2 млн. км2); у СССР — Лена, Енісей, 06; у БССР —Днепр з Прыпяццю.
Батыскаф — самаходны апарат для даследавання глыбінь мораў і акіянаў. Створаны ўпершыню ў 1948 г. Зараз эксплуатуюцца розныя канструкцыі батыскафаў. Замежныя даследчыкі Ж. Пікар і Д. Уолш на Б. «Трыест»' у 1960 г. апусціліся на глыбіню 10 919 м (максімальная глыбіня, дасяг-нутая чалавекам).
Батысфера — стальная камера для глыбакавод-ных даследаванняў мораў і акіянаў (у СССР — падводная лабараторыя «Чарнамор» і інш.). Апу-скаецца з судна на стальным тросе. Упершыню створана ў 1930 г. У 1960 г. дасягнута максі-мальная для Б. глыбіня — 1372 м.