Бахчавыя культуры — культурныя расліны ся-мейства гарбузовых (гарбузы, дыні, кавуны, кабач-кі). Б. к.— у большасці сваёй цеплалюбівыя рас-ліны. У СССР яны вырошчваюцца пераважна ў паўднёвых раёнах; у Сярэдняй Азіі, на поўдні 41 Безмарозны БЕЛІНСГАЎЗЕН ФАДЗЕЙ ФАДЗЕЕВІЧ Казахстана, у ніжнім Паволжы, у Малдавіі, на Украіне. Безмарозны перыяд — прамежак часу паміж ся-рэднімі датамі апошняга замаразку вясной і перша-га — восенню. У БССР гэты перыяд вагаецца ад 136 дзён на поўначы рэспублікі да 174 дзён на поўдні. Белінсгаўзен 42 Паказ паніжэння схілаў Белінсгаўзен Фадзей Фадзеевіч (1778—1852) — рускі мараплавец, адмірал. Начальнік экспедыцыі 1819-_(821 гг. на караблях «Усход» і «Мірны», у час якой была адкрыта Антарктыда (студзень 1820 г.). Быў адным з членаў-заснавальнікаў Рускага Геаграфічнага Таварыства. Імем Белінс-гаўзена названы мора ў Антарктыдзе, мыс на Сахаліне, востраў у Ціхім акіяне. Берагавы рыф — гл. Каралавыя рыфы^ Бергштрыхі — рыскі на карце, якія ўказваюць паніжэнне схілу. Праводзяцца перпендыкулярна гарызанталям. Берынг Вітус Іонасен (1681 —1741) — марапла-вец, афіцэр рускага флоту. У 1725—1730 і 1733 43 Бура 1741 гг. узначальваў першую і другую Камчацкія экспедыцыі. Прайшоў паміж Чукоцкім паўвостра-вам і Аляскай (Берынгаў праліў), дасягнуў Ііаў-ночнай Амерыкі і адкрыў рад астравоў Алеуцкай грады. Яго імем названы мора, праліў, востраў у групе Камандорскіх астравоў, таксама названых так у гонар камандора Берынга. Біясфера — паверхневая абалонка Зямлі, дзе існуюць жывыя арганізмы і праяўляецца іх уплыў на горныя пароды, ваду, паветра. Уключае тра-пасферу, гідрасферу і верхнюю частку зямной кары да глыбіні 3—4 км, але асноўная маса жывых арганізмаў сканцэнтравана на паверхні Зямлі. Вучэнне аб Б. распрацавана акадэмікам У. I. Вярнадскім. Брызы — вятры каля берагоў мораў і вялікіх азёр, якія двойчы мяняюць свой напрамак на працягу сутак. Дзённы Б. дзьме з мора (возера) на больш цёплую сушу, начны — з ахалоджанай сушы на мора. Добра выражаны ў тропіках, але вядомы і ва ўмераных шыротах (у СССР — на ўзбярэжжы Чорнага, Азоўскага, Каспійскага, Бела-га мораў, азёраў — Ладажскага, Анежскага і інш.). Прычыны ўзнікнення — розніца атмасфернага ціску (больш высокі над вадой і менш высокі над сушай днём; меншы над вадой і большы над сушай ноччу), а таксама ў выніку розніцы тэм-ператур дня і ночы. Бура—моцны вецер (са скорасцю 20 м/с і больш). Выклікае значнае хваляванне на моры і Бурштын 1681-1741 БЕРЫНГ ВІТУС ІОНАСЕН разбурэнні на сушы. Моцны вецер з мяцеліцай і нізкімі тэмпературамі называецца буранам. Бурштын — мінерал з класа арганічных утварэн-няў, застыўшая смала хвойных дрэў. Сустракаец-ца ў прыбярэжных пясках і глінах. Колер ад светлага да жоўта-бурага. Выкарыстоўваецца для вырабу ўпрыгожанняў, лакаў. У СССР здабываец- 45 Бурыя ца на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Калінін-градскай вобласці і Літоўскай ССР. Буры вугаль — від выкапнёвага вугалю. Адрозні-ваецца ад каменнагн вугалю меншай цеплатвор-най здольнасцю (5—6 тыс. ккал); пры згаранні дае больш попелу. Выкарыстоўваецца ў якасці паліва і як сыравіна для хімічнай прамысло-васці. У СССР значныя басейны — Канска-Ачынскі і інш. У БССР разведана Жыткавіцкае месца-нарадікэнне ў Гомельскай вобласці. Буры жалязняк — сумесь некалькіх мінералаў, у састаў якіх уваходзіць жалеза (30—50 %);’ адзін з відаў жалезнай руды асадкавага паходжан-ня. Апрача жалеза, змяшчае крэменязём, гліністыя рэчывы, марганец, ванадый і інш. У СССР эксплуатуюцца Керчанскае на Крымскім паў-востраве, Лісакоўскае ў Казахстане, Бакальскае на Урале і іншым месцанараджэнні. Бурыя лясныя глебы — глебы зоны шыракалістых лясоў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Аме-рыкі (Заходняя Еўропа, поўдзень Далёкага Усходу паўночны ўсход Кітая, усход ЗША). Маюць камкаватую структуру, слаба раздзелены на глебавыя гарызонтьі,- багатыя гліністымі часцін-камі, вокісламі жалеза, гумусам (да 8—10%), кіслыя, афарбоўка — бурая. У паўднёвым паўшар’і сустракаюцца невялікімі ўчасткамі (поўдзень Чылі, Тасманіі і Новай Зеландыі). Бурыя паўпустынныя глебы — глебы зоны паў-пустынь умеранага пояса. Распаўсюджаны ва ўнут- 46 Бухта Б раных раёнах Еўразіі (ад нізоўяў Волгі да Паў-ночнага Кітая) і Паўночнай Амерыкі (нанбольш сухія раўніны на поўдні Канады 1 поўначы ЗША). Утвараюцца пад разрэджанай пустынна-стэпаван расліннасцю. Слаба раздзелены на глебавыя гарызонты, багатыя мінеральнымі солямі (кар-банатамі, сульфатамі, хларыдамі), бедныя перагноем (0,5—2 %); афарбоўка — светла-бурая. Бухта — невялікі заліў, адасоблены ад адкрытых вод часткамі берага або астравамі і захаваны ад вятроў (напрыклад, Новарасійская і Сева-стопальская Б. у Чорным моры). Б.— зручнае месца стаянкі суднаў. Бяссцёкавыя азёры — азёры, якія не маюць па-верхневага сцёку. Вада ў іх звычайна салёная ці саланаватая. Б. а. характэрны для^ раенаў недастатковага ўвілыатнення і шматгадовай мерзла-ты (у СССР — поўдзень Заходняй Сібіры, Казах-стан, Якуція). Бяссцёкавыя вобласці — вобласці унутранага сцёку з засушлівым і сухім кліматам. Б. в. не маюць сцёку паверхневых вод у Сусветны акіян J размяшчаюцца звычайна ўнутры мацерыкоў, зан маюць 21% плошчы сушы. У СССР самая вялі-кая Б в.— Арала-Каспійская з рэкамі Волгая, Уралам, Курой, Амудар’ёй і Сырдар’ёй, Каспійскім і Аральскім морамі-азёрамі. 47 Вадасховішчы Вадазбор, або вадазборны басейн,— тэрыторыя плошча, з якой у раку ці яе сістэму або возера ^ЮЦЬ ЛавеР^евыя і падземныя воды. 3 рэк БССр нанбольшы В. у Дняпра з Прыпяццю (118 тыс. км ), Немана (звыш 44 тыс. км2) і Заход-нян Дзвшы (больш за 32 тыс. км2). Ваданосны слой — слой водапранікальнай горнай пароды. які ўтрымлівае падземныя воды Пры выхадзе на зямную паверхню ўтварае крыніцы. Вадаспады — падзенне вады ракі з уступа утво-ранага^ у яе рэчышчы. Пры наяўнасці некалькіх уступау у рэчышчы ўтвараецца каскад. В часцей сустракаюцца на горных рэках. Самыя вялікія 1 наябольш вядомыя В.: Вікторыя на рацэ 3! у А*РЫЦЫ (вышыня - 120 м, шырыня -1800 мл Ніягарскі на рацэ Ніягара ў Паўночнай Амерыцы (вышыня —51 м, шырыня — 1237 м) Самыя высокія ў свеце В,—Анхель (1054 м) на рацэ Чурун (сістэма Арынока) у " Амерыцы; у СССР — Ілья Мурамец востраве Ітуруп (Курыльскія астравы). Вадасховішчы — штучныя вадаёмы раюцца звычайна на рэках шляхам плацін. Пры дапамозе В. рэгулюецца Накопленыя ў вялікіх В. . запасы вады накіроў-ваюцца на турбіны гідрастанцый, у арашальньія каналы; скарыстоўваюцца для прамысловага і быта-вога водазабеспячэння. На берагах В. часта раз- Паўднёвай (141 м) на якія ства-узвядзення сцёк вады. в 48 Ваейкаў Профіль Ніягарскага вадаспада мяшчаюцца зоны адпачынку. У СССР В. створаны на Волзе, Дняпры, Ангары, Енісеі, Вахшы і іншых рэках. Самыя буйныя з іх: Куйбышаўскае, Рыбін-скае, Валгаградскае, Кахоўскае, Цымлянскае; у БССР — Вілейскае, Заслаўскае, Асіповіцкае і інш. Ваейкаў Аляксандр Іванавіч (1842—1916) — рускі географ, заснавальнік айчыннай кліматалогіі, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук. 49 Валуны У шматлікіх навуковых працах, асабліва ў працы «Кліматы зямнога шара, у асаблівасці Расіі», сфармуляваў асноўныя палажэнні кліма-талогіі, раскрыў сутнасць кліматычных працэсаў. Імем Ваейкава названа Галоўная геафізічная абсерваторыя ў Ленінградзе. Валавая прадукцыя — уся вырабленая ў вытвор-чай сферы прадукцыя . ў грашовым вылічэнні. Вызначаецца за пэўны прамежак часу (месяц, год) для асобных прадпрыемстваў, галін народнай гаспадаркі і ўсёй народнай гаспадаркі краіны. Валакністыя культуры — расліны, якія вырошч-ваюць з мэтай атрымання валокнаў для вырабу тканін, канатаў, рыбалоўных сетак і інш. Да В. к. адносяцца бавоўна, лён, джут, каноплі, кенаф. У СССР галоўныя В. к.— бавоўна і лён-даўгунец. Па іх збору наша краіна займае першае месца ў свеце. У БССР з В. к. вырошчваюць лён-даўгунец (каля 1/4 агульнасаюзнага збору гэтай культуры). Валуны — акруглыя абломкі горных парод ад 10 см да 10 м. На тэрыторыі Беларусі валуны засталіся з часоў старажытнага абледзянення і прынесены ледавіком з поўначы — са Скандына-віі, Фінляндыі і Карэліі. Тут яны пашыраны ў ГІаазер'і і ў раёнах Беларускай грады. Наяўнасць вялікай колькасці валуноў на палях і лугах ства-рае перашкоды для сельскагаспадарчых работ. Выкарыстоўваюцца для падмуркаў, на брук, для атрымання шчэбеню. Вальфрама-малібдэнавыя 50 Вальфрамамалібдэнавыя руды — руды, якія змя-шчаюць у прамысловых колькасцях вальфрам і малібдэн. Апошнія адносяцца да тугаплаўкіх ме-талаў і шырока выкарыстоўваюцца як дабаўкі да розных марак сталі. У СССР В. м. р. здабываюць у Сярэдняй Азіі, на поўдні Краснаярскага краю, на Далёкім Усходзе. 51 Вегетацыйны Вапнаванне глебы — унясенне вапны ў кіслыя глебы, галоўным чынам падзолістыя, дзярнова-пад-золістыя і тарфяныя. Вапна нейтралізуе кіслот-насць глеб, шкодную для большасці культурных раслін, паляпшае агульныя ўласцівасці і структуру глебы. Большая частка беларускіх глеб патрабуе вапнавання. Вапнякі — асадкавыя горныя пароды, якія скла-даюцца пераважна з кальцыту з дабаўкамі іншых мінералаў. Па свайму саставу вапнякі блізкія да даламітаў; пераходная паміж імі паро-даламітызаваныя вапнякі. Большасць вапня-коў мае марское паходжанне (рэшткі марскіх істот, якія ўтрымлівалі вапну). Выкарыстоўваюцца вапнякі для атрымання вапны і цэменту — вяжу-чых будаўнічых матэрыялаў, у металургіі — у якасці флюсаў, у сельскай гаспадарцы — для вапнавання глебы. Васка да Г ама (1469—1524) —партугальскі мараплавец. У 1497—1499 гг. зрабіў плаванне з Лісабона ў Індыю вакол Афрыкі і назад, упершыню праклаўшы шлях з Еўропы ў Паўднё-вую Азію. У 1502—1503 і 1524 гг. зрабіў яшчэ два плаванні ў Індыю. Вегетацыйны перыяд— прамежак часу, на праця-гу якога адбываецца рост і развіццё раслін. Вызначаецца сярэднесутачнымі тэмпературамі, не ніжэйшымі за -|-5 °C. У Беларусі В. п. вагаецца ад 180 дзён на паўночным усходзе да 210 дзён на паўднёвым захадзе. Веспучы Веспучы Амерыга (1451-1512) —мараплавец. Выхадзец з Італіі. Удзельнік іспанскай і парту-гальскай экспедыцыі да берагоў Паўднёвай Аме-рыкі. Упершыню выказаў думку, што гэтыя землі — новая частка свету, якую картограф Вальдземюлер назваў (1507) у гонар Амерыга Веспучы Амерыкай. Гэта назва спачатку замаца-