Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
53.43 МБ
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Канец XVIII пачатак XX ст.
■вв
9
клас
С. В. Марозава У. А. Сосна С. В. Паноў
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Канец XVIII пачатак XX ст.
Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Пад рэдакцыяй У. А. Сосны
2-е выданне, дапоўненае і перагледжанае
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск «Выдавецкі цэнтр БДУ» 2011
УДК 94(476)”17/19”(075.3=161.3)
ББК 63.3(4Бем)5я721
М28
Рэцэнзенты: кафедра гісторыі Беларусі ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» (кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры В. У. Акуневіч); метадыст вышэйшай катэгорыі грамадска-гуманітарнага аддзела дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» Л. У. Жэрка; настаўнік гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 160 г. Мінска» Т. Г. Яшчанка
Рэцэнзенты
ад Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы: кандыдат гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» I. П. Крэнь', кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсходнеславянскай і расійскай гісторыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя A. А. Куляшова» A. А. Вараб’ёў
ISBN 978-985-476-914-1
© Сосна У. А., Марозава С. В., Паноў С. В., 2005
© Марозава С. В.( СоснаУ. А., ПаноўС. В., 2011, са змяненнямі
© Афармленне. РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ», 2011
Уступнае слова
У 9-м класе вы прыступаеце да вывучэння новага перыяду ў гісторыі Беларусі: ад падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. да Першай сусветнай вайны ў пачатку XX ст. У гэты час нашы землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, у іх адбываўся пераход ад феадальных да буржуазных (капіталістычных) адносін, праходзілі паўстанні і рэвалюцыі, грымелі баявыя дзеянні вайны 1812 г. і Першай сусветнай вайны. Ва ўмовах польскага і расійскага ўплываў ішоў працэс фарміравання беларускай нацыі, выспявалі і афармляліся беларуская нацыянальная ідэя, культурны і палітычны рух.
У пачатку XX ст., характарызуючы гістарычны лёс Радзімы, класікі нашай літаратуры пісалі:
Брацце мае, беларусы! У той кнізе людскіх спраў Сам лёс, мусіць, для спакусы Гэты край нам адзначаў. Тут схадзіліся плямёны Спрэчкі сілаю канчаць, Каб багата адароны Мілы край наш зваяваць, А нас цяжка ў сэрца раніць, Пад прыгон узяць навек, Нашы скарбы апаганіць, Душу вынесці на здзек, Кабу віры той ашукі Знішчыць нашы ўсе сляды, Каб не ведалі іўнукі, Хто такія іх дзяды.
ЯкубКолас
Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай...
Янка Купала
Будзем жа спасцігаць урокі нашай мінуўшчыны, авалодваць багатай спадчынай продкаў каб годна працягваць іх справу ў наш час.
Як працаваць з вучэбным дапаможнікам
Вучэбны дапаможнік складаецца з двух раздзелаў: першы прысвечаны працэсам і падзеям канца XVIII — сярэдзіны XIX ст., а наступны — другой паловы XIX — пачатку XX ст. Кожны раздзел пачынаецца ўводным параграфам, які ўяўляе сабой кароткую агульную характарыстыку вывучаемага гістарычнага перыяду. Такая характарыстыка адкрываецца рубрыкай «Стужка часу». Яна дае магчымасць першапачаткова азнаёміцца з асноўнымі вывучаемымі гістарычнымі падзеямі, а таксама іх датамі, якія абазначаны ў дадзенай рубрыцы тлустым шрыфтам і з’яўляюцца абавязковымі для запамінання. У тэксце ўводнага параграфа падаецца табліца, якая сцісла паказвае асноўныя кірункі развіцця беларускага грамадства. Пры далейшым вывучэнні матэрыялу варта суадносіць канкрэтныя факты з табліцай і вызначаць, які кірунак развіцця беларускага грамадства адлюстроўвае тая ці іншая падзея.
Кожны параграф пачынаецца з фармулёўкі «Вучэбнай задачы», якую трэба выканаць у ходзе засваення яго зместу. А рубрыка «Успомніце» ў пачатку кожнага параграфа паслужыць своеасаблівым «мастком» паміж ужо засвоеным (пройдзеным) і новым вучэбным матэрыялам.
У канцы параграфаў размешчана рубрыка «Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць». Яна змяшчае як паняцці і тэрміны, якія вывучаліся раней па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, так і новыя для вас, што абазначаны курсівам. Тлумачэнне новых паняццяў першапачаткова даецца непасрэдна ў параграфе, а потым у «Гістарычным слоўніку» ў канцы вучэбнага дапаможніка.
Пасля кожнага параграфа таксама размешчаны пытанні і заданні, неабходныя для самакантролю і замацавання зместу вывучаемага вамі матэрыялу.
У параграфах вы сустрэнеце рубрыкі, якія прадстаўляюць розныя крыніцы ведаў аб нашым мінулым. Рубрыка «Галасы мінулага» — гэта сведчанні відавочцаў успаміны, пісьмы, мастацкія творы. У рубрыцы «Радком гістарычнага дакумента» прыведзены тэксты афіцыйных і іншых гістарычных дакументаў
Кожны раздзел вучэбнага дапаможніка завяршаецца ўрокам абагульнення. У ім характарызуюцца асноўныя кірункі развіцця беларускага грамадства ў пэўны перыяд часу. У канцы такога ўрока размешчана рубрыка «Паняцці і тэрміны, якім трэба даць вызначэнне». Праца з пытаннямі і заданнямі да ўрока абагульнення прадугледжвае выкарыстанне пэўных спосабаў дзейнасці. Вам спатрэбяцца ўменні вызначаць у тэксце ключавыя словы, параўноўваць гістарычныя падзеі і раскрываць прычынна-выніковыя сувязі паміж імі, вызначаць ролю гістарычнай асобы, праводзіць доказ, працаваць з гістарычнай ілюстрацыяй, якая ўяўляе сабой загадкавую карцінку. Дапамогуць вам у гэтай справе памяткі, змешчаныя ў раздзеле «Метадычныя парады».
У канцы XVIII — пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі праводзіліся новыя адміністрацыйныя падзелы, пракладваліся чыгункі, адбываліся баявыя дзеянні. Арыентавацца ў гістарычнай прасторы вам дапамоіуць карты на форзацах вучэбнага дапаможніка і картасхемы ў параграфах. Абавязкова знайдзіце на карце месца вашага жыхарства і вызначце становішча свайго краю ў той ці іншы час. Выкарыстоўвайце таксама адпаведны атлас па гісторыі Беларусі.
Гістарычныя даты, абавязковыя для запамінання, першапачаткова прыводзяцца ў агульнай характарыстыцы да кожнага з раздзелаў (у рубрыцы «Стужка часу»), а потым у храналагічнай табліцы ў канцы дапаможніка. Каб суаднесці падзеі ў Беларусі з тымі, якія адбываліся ў іншых краінах, варта карыстацца сінхранічнай табліцай у канцы вучэбнага дапаможніка. Прозвішчы гістарычных дзеячаў і прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры, якія трэба запомніць, вылучаны асаблівым шрыфтам.
У дадатковых матэрыялах да параграфаў у рубрыцы «Культурна-гістарычнае асяроддзе» асвятляецца спадчына нашых продкаў што аднаўляецца ці выкарыстоўваецца сёння. Спасылка на дадатковы матэрыял абазначаецца ў тэксце параграфа дзвюма зорачкамі (**).
У шэрагу параграфаў размешчаны асобныя заданні да ўрока «Наш край», а комплекс такіх заданняў знаходзіцца ў канцы дапаможніка. Гэты ўрок прызначаны для правядзення краязнаўчай работы і прадугледжвае праектную дзейнасць.
Каб глыбей азнаёміцца з гістарычнымі падзеямі і іх удзельнікамі, раім звярнуцца да спіса рэкамендаванай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, які змешчаны ў канцы вучэбнага дапаможніка. Ён таксама спатрэбіцца вам пры падрыхтоўцы паведамленняў.
Умоўныя абазначэнні:
Шгаласы мінулага — сведчанні відавочцаў, успаміны, пісьмы, мастацкія творы;
радком гістарычнага дакумента — тэксты афіцыйных і іншых гістарычных дакументаў.
Раздзел I
БЕЛАРУСЬ НА ЗЫХОДЗЕ ФЕАДАЛІЗМУ: КАНЕЦ XVIII СЯРЭДЗІНА XIX ст.
§ 1. СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У КАНЦЫ XVIII СЯРЭДЗІНЕ XIX ст. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
Стужка часу 1772, 1793, 1795 гг. 1794 г.
1803 г.
1812 г. 1820-я гг. 1830-1831 гг.
1831 г.
Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Устанаўленне мяжы яўрэйскай аселасці.
Рэарганізацыя Галоўнай Віленскай школы ва ўніверсітэт.
Вайна напалеонаўскай Францыі супраць Расійскай імперыі.
Будаўніцтва першых фабрык на тэрыторыі Беларусі.
Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.
Адмена дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.
1832 г.
1839 г.
Закрыццё Віленскага ўніверсітэта.
Полацкі царкоўны сабор і далучэнне ўніятаў да Рускай праваслаўнай царквы.
1840 г.
Адмена дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях.
1840—1857 гг.
1844-1857 гг.
Рэформа П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы.
Правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы.
Успомніце. Калі адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай і як склаўся лёс беларускіх зямель, якія ўваходзілі ў яе склад?
Вучэбная задача. Вызначыць асноўныя кірункі палітыкі самадзяржаўя на беларускіх землях у канцы XVIII — сярэдзіне XIX ст.
Пачатак новага перыяду ў гісторыі Беларусі. У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. У выніку яна як самастойная дзяржава знікла з палітычнай карты Еўропы. Беларускія землі з больш чым трохмільённым насельніцтвам апынуліся ў складзе Расійскай дзяржавы. Гэта падзея стала лёсавырашальнай для Беларусі. Распачаўся новы перыяд у гісторыі
ўсходнеславянскіх народаў — беларускага, украінскага і рускага. Узніклі новыя ўмовы для фарміравання беларускага этнасу, развіцця эканомікі і культуры Беларусі.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на беларускія землі паслядоўна распаўсюдзіліся расійскія законы, судова-прававая сістэма, тэрытарыяльны і саслоўны падзелы. Разам з тым самадзяржаўе першапачаткова імкнулася ўлічваць асаблівасці, якія гістарычна склаліся на землях Беларусі, прымала меры па стрымліванні польскага і распаўсюджванні расійскага ўплываў. Расійскія ўлады дапускалі кампрамісы ў сваёй палітыцы на далучаных землях, каб атрымацьлаяльнасць новых падданых імперыі.
Іфамадска-палітычнае становішча ў Беларусі. Традыцыі шляхецкіх вольнасцей і каталіцкае веравызнанне мясцовай шляхты адрознівалі яе ад расійскага дваранства і прывялі да ўзнікнення супярэчнасцей. Частка шляхты спадзявалася на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., што стала прычынай паўстання 1830—1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Пасля яго падаўлення царскі ўрад узяў курс на ўзмацненне сваіх пазіцый на беларускіх землях. Гэты курс быў рэалізаваны праз актывізацыю «разбору» шляхты, згодна з якім шляхта выключалася з дваранства і пераводзілася ў стан дзяржаўных сялян або мяшчан. На тэрыторыю Беларусі паступова распаўсюджвалася расійскае заканадаўства.