• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Фірменны знак суконнай фабрыкі ў мястэчку Альбярцін (цяпер у межах Слоніма), якая належала Пуслоўскім
    выпарвання цукровага сіропу, якое доўжылася толькі 4—5 хвілін замест ранейшых 4—5 гадзін. Скірмунт, зарэгістраваўшы сваё адкрыццё, стаў першым у Расійскай імперыі афіцыйна прызнаным вынаходнікам з Беларусі.
    Развіццё шляхоў зносін і гандлю. Роля кірмашоў. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін. Пачалося будаўніцтва паштовых дарог, а з 1830-х гг. — і шашэйных (з дарожным палатном, абочынамі і кюветамі). 3 усходу на захад пралягла магістральная шаша Масква — Брэст — Варшава, з поўначы на поўдзень — Пецярбургска-Кіеўская дарога. Падвергліся рэканструкцыі ці былі пабудаваны каналы, што злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі (Дняпро і Нёман), Бярэзінскі (Дняпро і Заходнюю Дзвіну), Дняпроўска-Бугскі (Дняпро іВіслу), Аўгустоўскі (Нёман і Віслу) (**1). Па Дняпры, Прыпяці, Заходняй Дзвіне пайшлі параходы. Першы параход магутнасцю 12 конскіх сіл быў пабудаваны англічанінам А. Смітам — механікам гомельскага маёнтка, што належаў графу М. П. Румянцаву, — і прайшоў выпрабаванні на Сажы ў 1824 г. Значна павялічылася колькасць прыстаней, а грузаабарот па галоўных рэках Беларусі за 1844—1860 гг. узрос больш як у 2 разы.
    На рынак працавалі галоўным чынам памешчыцкія гаспадаркі. Яны пастаўлялі прадукцыю земляробства і жывёлагадоўлі, лесаматэрыялы. Каля па-
    Суднаходства па рэках і каналах
    і Рачныя парты і прыстані 	 Шашэйныя дарогі
    (на Kiev ^апРамк' найважнейшых 	® дарог
    Першыя каналы і перыяды іх гаспадарчага выкарыстання ф Аўгустоўскі канал
    (1839 — сярэдзіна XX cm.)
    ® Бярэзінская водная сістэма (1805 — канец XIX cm.)
    ® Агінскі канал (1783—1941)
    @ Дняпроўска-Бугскі канал
    (з 1784, рэканструяваны
    ў 1848)
    Граніцы на сярэдзіну XIX ст.
    	дзяржаў
    	 губерняў
    Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
    Шляхі зносін у першай палове XIX cm.
    Будаўніцтва шашэйнай дарогі
    ловы даходаў памешчыкаў складаў продаж гарэлкі. Рост гарадскога насельніцтва абумоўліваў попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю. Прыгоннае сялянства вяло ў асноўным натуральную гаспадарку і амаль не купляла прамысловых тавараў.
    Пашыраўся знешні гандаль. 3 Заходняй Еўропы праз Беларусь ішлі транзітныя грузы ў рускія гарады, а з Расіі — на заходнееўрапейскія рынкі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. У Беларусь прывозілі соль, металы, паравыя машыны і тэхнічнае абсталяванне, тканіны з бавоўны і шоўку, фарфоравы і фаянсавы посуд, тытунь, марскую рыбу, чай, каву.
    Арганізатарамі гандлю выступалі купцы. Яны скуплялі ў вытворцаў сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, сыравіну, дастаўлялі тавары ў гарады і на рачныя прыстані, вывозілі за мяжу. Аднак мясцовыя купецкія
    Віцебск.
    Параходная прыстань
    4.3ак.1457.
    капіталы пакуль што былі невялікія. Замежныя купцы ў пачатку XIX ст. прыязджалі ў асноўным з Варшавы, Данцыга (цяпер Гданьск) і іншых заходніх гарадоў. У 1840-я гг. іх выцеснілі купцы з гарадоў Расіі.
    Важную ролю ў гандлі да сярэдзіны XIX ст. працягвалі адыгрываць кірмашы. Яны праводзіліся ў мястэчках і гарадах у пэўныя дні, а буйнейшыя доўжыліся тыдзень і болей. Звычайна кірмашы супадалі з царкоўнымі святамі, на іх адбываліся народныя гулянні і тэатралізаваныя прадстаўленні.
    3 мемуараў графа Л. Патоцкага: «Раз на год у Зэльве адбываліся кірмашы, пераважна конскія. Там можна было ўволю наглядзецца на коней з Сапегавага, Пацеевага, Радзівілаўскага табуноў, на чыстакроўных польскіх коней, парода якіх ужо знікла. Туды дастаўляліся з усходу найпрыгажэйшыя жарабцы. А далёка вакол горада запаўнялі ўсё ўкраінскія табуны. У Зэльву з’язджаліся купцы з Варшавы, з Вільні... з Адэсы, Бухары... персы з Астрахані, збіраліся шматлікія абывацелі з усёй Літвы. Штораніцы са стайняў выводзяць коней, аб’язджаюць, прабуюць, гандлююць, прадаюць альбо купляюць. Пасля абеду ўсе разбрыдаюцца па крамах, вечарам — тэатр, маскарад... або дамоўленыя сходкі па прыватных дамах».
    Зэльвенскі кірмаш быў самым значным з усіх 43 у Гродзенскай губерні. У Віцебскай губерні найбольш вядомымі былі Асвейскі і Бешанковіцкі кірмашы, у Магілёўскай — Любавіцкі. Кірмашовы гандаль з цягам часу пачаў звужацца. На змену яму ішоў пастаянны крамна-магазінны гандаль і штотыднёвыя гарадскія базары.
    Гарады і мястэчкі Беларусі. За перыяд з 1825 па 1861 г. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Аднак удзельная вага гараджан сярод жыхароў Беларусі заставалася на ўзроўні 10 %. Сярод іх пераважалі рамеснікі і дробныя гандляры, што ўваходзілі ў склад саслоўя мяшчан. У губернскіх цэнтрах было шмат чыноўнікаў, дваран, духавенства. Купцы і багатыя мяшчане адыгрывалі вырашальную ролю ў гарадскім самакіраванні (**2).
    Насельніцтва гарадоў традыцыйна было шматканфесіянальным і шматэтнічным. Большую частку гараджан складалі яўрэі. Гэта тлумачылася існаваннем мяжы яўрэйскай аселасці, а таксама царскай палітыкай прымусовага перасялення яўрэяў з вёсак у мястэчкі і гарады. Горад рос таксама і за кошт павелічэння вайсковых гарнізонаў.
    Гарады пашыраліся тэрытарыяльна. Паступова яны страчвалі рысы феадальных гарадоў з іх скучанасцю і цеснатой. Зносіліся валы і сцены. У цэнтры размяшчаліся адміністрацыйныя і культурна-асветныя ўстановы, буй-
    ныя магазіны. Тут дамы былі мураваныя, вуліцы брукаваліся і асвятляліся ўначы. Ускраіны забудоўваліся драўлянымі домікамі, дзе сяліліся бедната, рамеснікі і дробныя гандляры.
    Павел Шпілеўскі ў сваім «Падарожжы па Палессі і беларускім краі» адзначаў: «Мінск належыць да ліку вялікіх і прыгожых гарадоў Заходняй Расіі... За выключэннем Траецкага прадмесця, Татарскага канца і некаторых глухіх завулкаў па ўскраінах горада, у Мінску ўсе дамы мураваныя і большай часткай вельмі вялікія, а вуліцы даволі гладка выбрукаваны каменем і ўтрымліваюцца вельмі чыста. Раскінуты на гарах і кручах Мінск амаль з усіх трактаў ці ўездаў выглядае цудоўна; але асабліва адкрыты і маляўнічы від ад уезду барысаўскага, пачынаючы ад Камароўкі. Перад вамі распасціраецца панарама некалькіх гор, узгоркаў і крутых абрываў, усланых штучнымі і натуральнымі газонамі, вялікімі садамі, аранжарэямі, раскошнымі кветнікамі, якія абмываюцца водамі Свіслачы, што ўецца як змейка».
    Аднак болып-менш прыстойна ўтрымліваліся толькі губернскія цэнтры, у якіх пражывала па некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Больш дробныя, павятовыя гарады сваім знешнім выглядам і ладам жыцця, за асобнымі выключэннямі, недалёка адышлі ад мястэчак — населеных пунктаў пераходнага ад вёскі да горада тыпу. Колькасць мястэчак вырасла да 400 за кошт адкрыцця ў іх кірмашоў і базараў.
    Уздоўж гандлёвых шляхоў, на плошчах гарадоў і мястэчак будаваліся корчмы — заезныя дамы і харчэўні, дзе спыняліся, харчаваліся, начавалі падарожныя. На іх аснове сфарміраваліся гасцініцы і паштовыя станцыі.
    Мінск у 30-х гг. XIX cm. Мастак В. Сташчанюк
    Культурна-гістарычнае асяроддзе
    **1. У 1824—1839 гг. у цяжкапраходнай мясцовасці Аўгустоўскай пушчы вялося будаўніцтва канала даўжынёй 101,2 км, каб злучыць Нёман і Віслу. Па пабудаваным канале штогод праходзіла каля 400 суднаў, якія цягнулі пры дапамозе канатаў коні. Канал меў мураваныя шлюзы і добрае тэхнічнае абсталяванне. У 1852 г. К. Бжастоўскі сканструяваў арыгінальны паравы кацёл для печы, у якой адліваліся масіўныя металічныя вароты для шлюзаў канала.
    Будаўніцтва чыгункі ў другой палове XIX ст. стала прычынай скарачэння перавозкі грузаў па канале. У 2004 г. у нашай рэспубліцы было прынята рашэнне аб рэканструкцыі часткі канала, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя работы аб’яўлены маладзёжнай будоўляй.
    Будынак адноўленай гарадской ратушы ў Мінску
    **2. У 1851 г. гарадская дума ў Мінску прыняла рашэнне аб ліквідацыі будынка ратушы, які HanaMinay пра магдэбургскае права, атрыманае Мінскам у 1499 г. Імператар Мікалай I налажыў на гэтае рашэнне наступную рэзалюцыю: «Зламаць, а варту перавесці ў будынак прысутных месцаў». У 1857 г. двухпавярховы будынак ратушы з вежаю, звонам і гарадскім гадзіннікам быў разбураны. У 2004 г. ратуша, як архітэктурны элемент гістарычнага цэнтра Мінска, была адноўлена.
    Пытанні і заданні
    1. Чаму сярод гарадскіх жыхароў Беларусі пераважалі яўрэі? 2. а) Запоўніце ў сшытку параўнальную табліцу «Тыпы прамысловых прадпрыемстваў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX ст.».
    Прыкметы для параўнання
    Тыпы прадпрыемстваў
    
    
    
    
    Выкарыстанне ручной або машыннай працы
    
    
    
    Існаванне падзелу працы
    
    
    
    Колькасць работнікаў
    
    
    
    б) Зрабіце выснову, на якім з тыпаў прадпрыемстваў праца работнікаў была найбольш эфектыўнай. 3. Чаму праца прыгонных сялян на мануфактурах была неэфектыўнай? Выкарыстайце звесткі англійскага падарожніка В. Kok-
    са. 4. Чаму большасць прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі была размешчана ў сельскай мясцовасці, а не ў гарадах? 5. Дакажыце з дапамогай канкрэтных гістарычных фактаў, што ў Беларусі ў першай палове XIX ст. распачаўся прамысловы пераварот. 6. Вызначце з дапамогай картасхемы ў параграфе важнасць выкарыстання шляхоў зносін для вывазу і ўвозу тавараў. 7. Зрабіце апісанне кірмашу, карыстаючыся рубрыкай «Галасы мінулага».
    § 10.	АДУКАЦЫЯ I НАВУКА Ў ПЕРІПАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
    Успомніце. Назвы тайных студэнцкіх арганізацый, створаных у 1817—1823 гг., імёны ўдзельнікаў і іх погляды.
    Вучэбная задача. Вызначыць характар урадавай палітыкі ў галіне адукацыі на тэрыторыі Беларусі да і пасля паўстання 1830—1831 гг. і сутнасць беларусазнаўства.
    Змены ў сістэме адукацыі. Тыпы школ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1803— 1804 гг. была праведзена рэформа асветы, у адпаведнасці з якой школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай навучальнай акругі. Цэнтрам адукацыі і навукі з’яўляўся Віленскі ўніверсітэт. Выкладанне ва ўніверсітэце вялося на польскай мове. Сярод студэнцтва заахвочвалася вывучэнне гісторыі і мясцовых традыцый. Папячыцелем (кіраўніком) навучальнай акругі стаў блізкі да расійскага імператара Аляксандра I князь Адам Чартарыйскі. Будучы патрыётам Рэчн Паспалітай, ён зрабіўасветудзейсным сродкам пашырэння сярод навучэнцаў ідэй адраджэння гэтай дзяржавы.