Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Крычаўская суднаверф
трымліваўся адменай пошлін на іх продаж, ліквідаваліся ўнутраныя мытні. Пашыраліся ганддёвыя сувязі з рускімі і ўкраінскімі губернямі, павялічваўся вываз тавараў з Беларусі ў расійскія парты на Балтыйскім моры.
Беларускія сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі, цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё з пункту гледжання папаўнення даходаў казны. У Беларусі замест раней існаваўшага падатку з кожнага двара быў уведзены падушны падатак
БАЛТЫЙСКАЕ
М О
Р A
Данцыг
Рыжскі заліў
Рыг
Лічбамі пазначаны губерні:
1 Маскоўская 3 Харкаўская
2 Курская 4 Екацярынаслаўская
Мітава
г у 6.
г Аомжынска
f Старадуб
ава
Мазыр
©
Жытомір^І ' • 12 ' I (
Падольск ая
Кіеў Горад, у якім забаранялася жыць яўрэям ІКамянец-
Рыга Горад, уякімзабараняласяновае І-Падольс»
пасяленне яурэяу \ q г :
Губерні, у якіх дазвалялася пастаяннае \ пражыванне яўрэяў > \
Прыгранічная паласа шырынёй 50 вёрст (каля 53 км), у якой забаранялася пражыванне яўрэяў
І^аліш _Д
сьі©:: V"
амянчуг
аркасы г V
Граніцы на 1867 г.
дзяржаў
губерняў
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
Х уп 4 \ ^'■р.Петракаў /'Радам© / Рздамская
С I. й ^еГльцьі\гУб-
J^/Келецкая^)
Пскоўская г у 6
Дынабур'г с
Ковенск ая губ. ПоРасіены
Гродн&'^‘
©Мінск
грУДак
М ’
Г родЭен ск a^i Слуцк
гу 6.
Слонім
СедлецЧ^’^^Ў Пінск^,
Седлецкая губ. j
ІІЛюблін^
Люблінская
SM
Рэчыца
9 Пераясла
©:: «
Мяжа яўрэйскай аселасці
з кожнай душы мужчынскага полу. Першапачаткова з-за слабай плацежаздольнасці сялян ім некаторы час аказвалі льготы па выплаце падушных грошай. Але неўзабаве насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Больш за тое, дзяржаўныя падаткі збіраліся ў Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі (папяровымі грашыма), як гэта было ў рускіх губернях, а манетай, рэальны курс якой быў нашмат вышэйшы.
У беларускіх губернях уводзілася невядомая дагэтуль рэкруцкая павіннасць. Асоб мужчынскага полу — прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў сталі прызываць на 25-гадовую вайсковую службу ў расійскую армію па адным чалавеку ад пэўнай колькасці душ (з канца XVIII ст. — ад 200, з 1820 г. — ад 125 душ мужчынскага полу).
Абмежавальныя законы ў адносінах да яўрэяў. Для яўрэйскага насельніцтва ў 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аселасці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў. На іх тэрыторыі дазвалялася пастаяннае пражыванне асобам яўрэйскай нацыянальнасці. У сувязі з тым, што яўрэі мелі права займацца толькі гандлем і рамёствамі, яны пасяляліся пераважна ў гарадах і мястэчках, дзе ў XIX ст. складалі асноўную масу гарадскога насельніцтва Беларусі. У 1860-я гг. на тэрыторыі пяці беларускіх губерняў пражывала 400 тыс. яўрэяў.
Ваенныя пасяленні. Каб перавесці расійскае войска на самазабеспячэнне, граф A. А. Аракчэеў стварыў у 1810 г. на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета першае ваеннае пасяленне. Да жніўня 1818 г. ваенныя пасяленні
Ваеннае пасяленне.
МастакА. Мараваў
ўзніклі ў шэрагу губерняў Расійскай імперыі, у тым ліку ў Віцебскай і Магілёўскай. Сялян вымушалі здымацца з абжытых месцаў і перасялялі ў Новарасійскі край, а ў іх мясцовасці размяшчалі салдат пяхотных палкоў. Вёскі разбураліся, а на іх месцы з’яўляліся роўныя, як салдацкі строй, вуліцы з агульнымі аднолькавымі хатамі. У гэтых пасёлках устанаўліваўся рэжым жорсткай вайсковай муштры, дробязная апека над сельскагаспадарчымі работамі і асабістым жыццём насельнікаў. Аднак стварэнне ваенных пасяленняў аказалася неэфектыўным. Салдаты былі не ў стане паспяхова сумяшчаць вайсковую службу з земляробчай працай.
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: маёнтак, гаспадарчая спецыялізацыя, рэкруцкая павіннасць, мяжа яўрэйскай аселасці, ваенныя пасяленні.
Помнік С. Г. Зорычу ў Шклове
Культурна-гістарычнае асяроддзе
**Па ініцыятыве графа Сямёна Гаўрылавіча Зорыча ў Шклове быў заснаваны прыгонны тэатр, які існаваў у 1778—1800 гг. Ён складаўся з балетнай, драматычнай труп, хору, трох аркестраў. Паказы адбываліся ў спецыяльна ўзведзеным будынку. Артысты балета навучаліся ў балетнай школе пры тэатры і вызначаліся высокім прафесійным майстэрствам. Частка іх у 1800 г. была перададзена ў балетную трупу Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў, а некаторым акцёрам даравалі вольную.
У паказах прыгоннага тэатра актыўна ўдзельнічалі навучэнцы шляхетнага вучылішча, заснаванага Зорычам для дзяцей збяднелай шляхты. Тут юнакі з 8-гадовага ўзросту навучаліся і адначасова
рыхтаваліся да ваеннай службы на працягу 8 гадоў. Гэта навучальная ўстанова ў 1799 г. атрымала найменне «Шклоўскі кадэцкі корпус» і пад рознымі назвамі праіснавала да 1918 г.
Пытанні і заданні
1. Які адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел быў устаноўлены на беларускіх землях, калі яны ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі? Выкарыстайце карту на першым форзацы дапаможніка ці адпаведную карту ў атласе. 2. Дайце азначэнні наступных паняццяў: рэкруцкая павіннасць, мяжа яўрэйскай аселасці, ваенныя пасяленні. 3. Растлумачце, чаму царскі ўрад імкнуўся задобрыць шляхту былога Вялікага Княства Літоўскага. 4. Папрацуйце па метадзе клю-
чавога слова (гл. у раздзеле «Метадычныя парады», с. 193) з тэкстам абзаца, які пачынаецца словамі: «Беларускія сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі...». 5. Папрацуйце па метадзе загадкавай карцінкі з ілюстрацыяй ваеннага пасялення. Выкарыстайце адпаведную метадычную параду. 6. 3 дапамогай картасхемы «Мяжа яўрэйскай аселасці» вызначце, у якіх беларускіх губернях пасяліліся яўрэі і чаму яны складалі асноўную масу гарадскога насельніцтва Беларусі. 7. Раскрыйце прычынна-выніковую сувязь паміж наступнымі гістарычнымі з’явамі: уключэнне беларускіх зямель у агульнарасійскую гаспадарчую сістэму —► вызначэнне гаспадарчай спецыялізацыі Беларусі.
§ 3. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ВАЙНЫ 1812 г.
Успомніце. 1. У чым заключаліся мэты напалеонаўскіх войнаў? 2. Што ўяўляла сабой рэкруцкая павіннасць?
Вучэбная задача. Вызначыць характар удзелу дваранства і сялянства Беларусі ў вайне 1812 г.
Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны. Пасля перамогі напалеонаўскай арміі ў франка-пруска-рускай вайне 1806—1807 гг. быў падпісаны Тыльзіцкі мір. Паводле яго ўмоў на тэрыторыі прускай часткі Польшчы было створана Княства (Герцагства) Варшаўскае. Шляхта Беларусі і Літвы разглядала гэта ўтварэнне як першы крок да аднаўлення аб’яднанага з землямі былога Вялікага Княства Літоўскага Каралеўства Польскага.
3 мэтай не дапусціць падтрымкі Напалеона памешчыкамі заходніх губерняў расійскі імператар Аляксандр I заявіў аб сваім намеры аднавіць пад кіраваннем Расіі Вялікае Княства Літоўскае. Па даручэнні імператара ў 1811—1812 гг. князь Міхал Клеафас Агінскі падрыхтаваў некалькі памятных «Запісак» і разам з князем Ф. К. Любецкім, графам Л. Плятэрам распрацаваў праект «Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім».
У запісцы М. К. Агінскага, пададзенай Аляксандру I, адзначалася: «Частка Польшчы, далучаная да Расійскай імперыі, складала калісьці асобнае самастойнае валоданне — Літву... Жыхары яго
Міхал Клеафас Агінскі.
МастакФ. К. Фабр. 1808 г.
спрадвеку... клапаціліся пра свае правы і былі верныя сваім манархам, адзначаліся мужнасцю і любоўю да Бацькаўшчыны. Гордыя сваім паходжаннем, ліцвіны... захавалі свае звычаі, свой цывільны кодэкс, мясцовае кіраванне, сваё войска, вярхоўны суд... і нават сойм, які збіраўся па чарзе ў Варшаве і Гародні...
Я перакананы, што калі б з часу далучэння да Расіі забраных польскіх зямель была з іх утворана адна правінцыя, захавана імя Літвы і пакінуты яе даўнія правы, і калі б з яе быў створаны асобны край са сваім кіраўніцтвам, але ў якасці злучанай і ўключанай у склад Расійскай імперыі дзяржавы, то тады іншаземны ўплыў пранікаў бы туды з цяжкасцю».
Гэты праект, які прадугледжваў аўтаномію — шырокае ўнутранае самакіраванне, што давалася адноўленаму ВКЛ, атрымаў у гісторыі назву «план Агінскага» (**1). Аднак ажыццяўленне плана імператарам Аляксандрам I зацягвалася, і ён так і не быў рэалізаваны.
Баявыя дзеянні летам 1812 г. 10 чэрвеня 1812 г. Францыя аб’явіла вайну Расійскай імперыі, a 12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася цераз Нёман і ўварвалася ў яе межы. Напалеонаўская «Вялікая армія» была самай буйной і баяздольнай арміяй у свеце. Яна мела ў прыграніччы істотную колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Напалеонаўская армія складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. У ёй было шмат ураджэнцаў Літвы і Беларусі, якія ў 1807—1812 гг. перабраліся ў Варшаўскае герцагства і паступілі на ваенную службу. Напрыклад, князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню.
Расійскае камандаванне планавала спыніць праціўніка на абарончай лініі, якая стваралася ўздоўж рэк Заходняя Дзвіна — Бярэзіна — Дняпро. Таму тут яшчэ да вайны будаваліся крэпасці і ўмацаванні. 1 -я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска, адступалі ад заходніх граніц Расійскай імперыі з мэтай злучэння. У час адступлення расійскія войскі прымянялі так званую «скіфскую тактыку», ці тактыку «выпаленай зямлі». Яе сутнасць заключалася ў тым, што на тэрыторыях, якія пакідаліся праціўніку, знішчэнню падлягалі ўсе харчовыя і іншыя рэсурсы.
Тэрыторыя Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У час адступлення ўчэрвені — ліпені расійскія войскі вялі жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Астроўнам, Полацкам. Першай значнай перамогай расійскіх войскаў у вайне 1812 г. стала бітва пад Клясціцамі каля Полацка. У ёй вызначыўся генерал-маёр Якаў Пятровіч Кульнеў — адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў расійскай арміі паводле ацэнкі Напалеона. Яшчэ ў 1809 г. Кульнеў быў прызначаны шэфам Беларускага, а потым Гродзенскага гусарскага пал-
Раёны сканцэнтравання расійскіх войскаў напярэдадні вайны
1-й арміі 2-й арміі рэзерваў
Наступленне французскіх войскаў
Дзеянні расійскіх войскаў адступленне галоўных сіл адступленне асобных " злучэнняў
—удары
Раёны сканцэнтравання апалчэнняў
Месцы і даты бітваў, уякіх перамаглі 3^07 французскія войскі 15^07 Рас'ЙСКІЯ ВОЙСКІ