• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Беларуская вёска.
    Сярэдзіна XIXcm.
    На бульбе. Малюнак
    А. Кяндзірскага. XIXcm.
    светлілася, што сяляне, пасадзіўшы клубні, ноччу выкопвалі іх і прадавалі. Тады ўладальнік распарадзіўся даваць сялянам не цэлыя, а разрэзаныя бульбіны, якія немагчыма было прадаць. Неўзабаве сяляне сталі атрымліваць добрыя ўраджаі бульбы (**1).
    У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны (**2). Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала ў 1826—1841 гг. у Віцебску. У 1848 г. у маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы, вялі гандаль. Сярод іх паглыблялася маёмаснае расслаенне: вылучаліся заможныя сяляне.
    Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля давала нізкія ўраджаі. За 30 гадоў (з 1820 па 1850 г.) у Віцебскай і Магілёўскай губернях было 10 неўраджаяў. Сяляне ўсё болып бяднелі і не маглі несці павіннасці, якія ўзрасталі. Прыбытковасць памешчыцкіх гаспадарак падала. Аднак большасць землеўладальнікаў якія распараджаліся дармавой сялянскай працай, не жадалі выдаткоўваць сродкі на набыццё сучаснай тэхнікі і палепшаных прылад працы.
    Сацыяльна-прававое становішча сялянства. У сярэдзіне XIX ст. сяляне складалі каля 80 % тагачаснага насельніцтва Беларусі. Самай шматлікай і найбольш бяспраўнай часткай беларускага сялянства былі памешчыцкія (панскія) сяляне. Яны самі, іх праца і маёмасць належалі ўладальнікам, якія ўласнаручна ці пры дапамозе арандатараў і адміністратараў чынілі над імі суд і расправу. Прыгонных прадавалі і закладвалі, дарылі і абменьвалі на любую
    рэч, ссылалі без суда на катаргу, білі розгамі. Архівы захавалі нямала актаў аб продажы людзей: паасобку і сем’ямі, дарослых і дзяцей, мужчын і жанчын, з зямлёй і без яе. Самавольства памешчыкаў практычна нічым не абмяжоўвалася, бо сялянам забаранялася нават скардзіцца на іх.
    «Цяжка ды важка жыць на радзіме, Цяжка ды важка, як на чужыне, Свеціць сонейка — ды не нам, Свеціць яснае — ды панам.
    Захавалі долюшку паны, Без салодкага віна яны п’яны,
    Склад сялянства ў Беларусі ў 1845 г.
    Сяляне:
    Мі памешчыцкія MB дзяржаўныя
    іншыя
    V	.	. .	.	ІНШЫМ
    Нашам крыві напілісь, як павукі, — 
    Стогнуць, стогнуць на радзіме мужыкі».
    3 народнай песні аб прыгоннай няволі
    Другой па колькасці часткай сельскага насельніцтва Беларусі з’яўляліся дзяржаўныя (казённыя) сяляне. У царскім заканадаўстве яны атрымалі найменне «вольных сельскіх абывацеляў». Тым не менш дзяржаўныя сяляне знаходзіліся ў поўным распараджэнні арандатараў і адміністратараў, прызначаных уладай.
    Нормы і формы павіннасцей. Прыгонныя сяляне мусілі выконваць на карысць памешчыка розныя павіннасці, замацаваныя ў інвентарах — дакументах, дзе апісваліся памешчыцкія ўладанні і вызначаліся памеры сялянскіх павіннасцей. Інвентары складаліся і рэгулярна пераглядаліся самімі ўладальнікамі. Аб’ём паншчынных работ і плацяжоў дзяржаўных сялян вызначаўся таксама на аснове інвентароў. Перавышэнне нормаў павіннасцей, вызначаных інвентарамі, было паўсюднай з’явай. У выніку становішча дзяржаўных сялян у беларускіх губернях практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных сялян.
    ОД[І Адзін з наведвальнікаў казённай Слонімскай эканоміі запісаўу 1818 г.: «...страшэнна пакутуюць сяляне... га іх глядзяць як на лімон, які трапіў да вас на хвіліну ў рукі: усякі стараецца вь ціснуць з яго ўвесь сок...»
    У Беларусі пераважала паншчынная сістэма гаспадарання. Да сярэдзіны 1840-х гг. 97 % памешчыцкіх і абсалютная большасць дзяржаўных сялян выконвалі паншчыну. Павіннасці сялян дзяліліся на галоўныя і дадатковыя.
    Жняя. Мастак К. Русецкі. 1845 г.
    Паншчына ці аброк, а таксама згоны і гвалты адносіліся да галоўных. Дадатковымі былі будаўнічыя і рамонтныя работы на панскіх гаспадарчых будоўлях, падтрыманне ў належным стане дарог, мастоў, начная варта і перавозка грузаў. За гэта памешчык дазваляў лавіць рыбу, карыстацца лесам і г. д. Акрамя таго, захоўваліся замацаваныя ў інвентарах «па даўнім звычаі» розныя даніны (ягадамі, грыбамі, мёдам, пражай, палатном і інш.).
    Нормы павіннасцей залежалі ад велічыні і якасці зямельных надзелаў, што знаходзіліся ў карыстанні сялян. Калі ў канцы XVIII ст. з адной валокі вызначалася 8 дзён паншчыны ў тыдзень (4 дні мужчынскай і 4 — жаночай працы), то ў сярэдзіне XIX ст. — 12 дзён у тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай працы). У першай палове XIX ст. перава-
    жалі сялянскія гаспадаркі па 3/4 і '/2 валокі. Адпаведна гэтаму змяншаліся колькасць і памер сялянскіх абавязкаў Аднак памешчыкі часта самавольна павялічвалі нормы павіннасцей. Пры гэтым паншчына і згоны выконваліся ў самы напружаны час палявых работ, што адрывала сялян ад працы на сваіх надзелах.
    Сапраўдным няшчасцем для сялян стала шырока распаўсюджаная прымусовая аддача іх на будаўнічыя работы ў іншыя раёны Расіі. Пры гэтым памешчыкі, якія нічым не забяспечвалі сялян, пасылаючы ў такія «камандзіроўкі», заробленыя імі грошы забіралі сабе.
    Трагедыяй для селяніна і яго сям’і была аддача аднаго з сыноў у рэкруцкую (вайсковую) службу на 25 (з 1834 г. — на 20) гадоў. Праз такі працяглы тэрмін, пасля ўдзелу ў войнах (якія ў гэты перыяд здараліся не радзей чым раз у 20 гадоў і да таго ж пастаянна ішла вайна на Каўказе) салдаты гублялі сувязь з роднымі. А калі і вярталіся дадому, то састарэлымі і інвалідамі.
    «Цёпла восень і з дажджом, Мы ў Расеюшку пайдзём.
    Ох, пайдзем мы на сражэнне, Станем ў праваму крыле.
    Мы набяром малайцоў, Ад матушкаў, ад атцоў,
    Станем ў праваму крыле На турэцкай на зямле.
    Ад жоначак маладых, Ад детушак маленькіх...
    А турэцкая зямля — Многа слёзак праліла».
    3 рэкруцкай песні
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: «вольныя сельскія абывацелі».
    Культурна-гістарычнае асяроддзе
    **1. Калі ў першай палове XIX ст. стравы з бульбы не мелі шырокага распаўсюджання, то з другой паловы XIX ст. бульба паступова стала адным з асноўных прадуктаў харчавання — літаральна «сялянскім хлебам». Даследчык гісторыі і этнаграфіі Беларусі А. Кіркор у 1858 г. пісаў, што бульба для сялян ёсць «найгалоўнейшы прадмет ежы, і яе сяляне часта ўжываюць у звараным выглядзе замест хлеба». Вядомы ў Расійскай імперыі аўтар даследаванняў па гісторыі заходнебеларускіх зямель П. Баброўскі, збіраючы матэрыялы па Гродзенскай губерні, у 1863 г. адзначаў, што «ўраджайнасць бульбы дае самы надзейны сурагат жыта, таму колькасць глебы, што апрацоўваецца пад гэту клубневую расліну, пастаянна ўзрастае». Ураджай яе, сабраны з адной дзесяціны (1,09 гектара), мог пракарміць такую ж колькасць людзей, як з трох дзесяцін пшаніцы. Бульба надзейна ратавала сялян ад галоднай смерці ў неўраджайныя гады.
    **2. Асобным прыкладам дбайнага гаспадарання на зямлі стала дзейнасць ураджэнца Гродзеншчыны Караля Бжастоўскага. У 1819 г. ён увёў у сваім маёнтку самакіраванне, даў сялянам права арэнды зямлі. Для сялян будаваліся кватэры і асобныя дамы. Была наладжана работа касы ўзаемадапамогі для крэдытавання сялян, пабудаваны шкляная мануфактура, піўны, скураны, цагляны, металургічны заводы. На металургічным заводзе была наладжана вытворчасць плугоў, механічных маслабоек і цестамяшалак, прыстасаванняў для ўборкі бульбы. Аднак такія новаўвядзенні не сталі масавай з’явай у гаспадарчым жыцці беларускай вёскі.
    Пытанні і заданні
    1.	Папрацуйце па метадзе ключавога слова з тэкстам абзаца, які пачынаецца словамі «Сацыяльна-прававое становішча сялянства. У сярэдзіне XIX ст. сяляне складалі...». 2. Чаму бульба паступова стала «сялянскім хлебам»? 3. Параўнайце становішча памешчыцкіх і дзяржаўных сялян. Прыкметы для параўнання вызначце самастойна. 4. Падлічыце колькасць дзён паншчыны ў тыдзень, якія трэба было адпрацаваць сялянскай сям’і, што карысталася надзелам у ‘/2 валокі зямлі. 5. а) Запоўніце ў сшытку параўнальную табліцу «Прыкметы захавання феадальных і развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы ў першай палове XIX ст.».
    Прыкметы захавання феадальных адносін
    Прыкметы развіцця капіталістычных адносін
    
    
    б) Вызначце, якія з прыкмет пераважалі ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове XIX ст. 6. Папрацуйце па метадзе загадкавай карцінкі з выявай карціны «Жняя» мастака К. Русецкага. 7. Ці можна казённых сялян лічыць «вольнымі сельскімі абывацелямі»? Свой адказ растлумачце.
    § 8. РЭФОРМЫ Ў СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ Ў СЯРЭДЗІНЕ XIX ст.
    Успомніце. Што ўяўляла сабой фальваркова-паншчынная сістэма гаспадарання?
    Вучэбная задача. Вызначыць характар рэформаў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове XIX ст.
    Нарастанне сялянскіх выступленняў і іх антыпрыгонніцкі характар. Узмацненне прыгоннага ўціску сялян выклікала іх супраціўленне. Формамі сялянскага руху былі падача ўладам скаргаў на памешчыкаў адмова ад паслушэнства ўладальнікам, спыненне выхаду на паншчыну, напады на панскія двары. Сяляне жылі надзеяй на хуткае скасаванне прыгонніцтва, што ўсё часцей адлюстроўвалася ў іх патрабаваннях.
    «...—Дзецюкі! Худа нам жыць!
    Пакіньма прыгон служыць!
    Зробім вольнасць і урэч
    Нас ураднік не будзе сеч!..»
    3 папулярнай у народзе паэмы Яна Баршчэўскага «РазмоВа (бунт) хлопаў»
    У 1847 г. сярод сялян Віцебскай губерні распаўсюдзіліся чуткі, што за адпрацоўку трох гадоў на будаўніцтве чыгункі Пецярбург — Масква цар даруе
    Пакаранне сялян. Малюнак М. Гуціева
    ім волю і надзеліць зямлёй ва ўрадлівых паўднёвых губернях. Гэта стала падставай для масавых уцёкаў сялян. Агульная колькасць удзельнікаў гэтага руху дасягнула 10 тыс. чалавек. Урад вымушаны быў увесці войскі ў губерню і адпраўляць сялян назад. Амаль 4 тыс. сялян былі пакараны бізунамі. Усё ж да ўладальнікаў не вярнуліся 800 уцекачоў, з іх амаль '/3 — жанчыны. Сяляне заяўлялі, што лепш загінуць, чым вярнуцца да памешчыкаў.
    У 1847 г. у маёнтку Смаргонь Ашмянскага павета было распаўсюджана пісьмо з заклікам да ся-
    лян, незадаволеных злоўжываннямі мясцовай адміністрацыі, каб яны сумесна з мяшчанамі выразалі ўсіх памешчыкаў, аканомаў і здабылі сабе свабоду.