Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
На радзіме А. Міцкевіча ў Навагрудку, а таксама ў Мінску ўзведзены помнікі ў яго гонар. Сучасныя літаратуразнаўцы называюць паэта «геніем памежжа культур».
**2. Сярод удзельнікаў Таварыства філаматаў быў блізкі сябра А. Міцкевіча ўраджэнец Навагрудскага павета Ігнат Дамейка. У 14 гадоў ён, дзякую-
Помнік А. Міцкевічу ў Навагрудку
Медаль у гонар I. Дамейкі
чы ведам, набытым у калегіуме, быў без экзаменаў прыняты на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Ужо праз год пасля паступлення яму прысвоілі ступень кандыдата філасофскіх навук. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1830—1831 гг. выехаў за мяжу, з 1838 г. жыў у Чылі. Тут ён арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі, наладзіўшы шэраг экспедыцый у горы Анды. У Чылі Дамейкам быў створаны этнаграфічны музей, падрыхтаваны праект арганізацыі школьнага навучання, напісаны падручнікі па фізіцы і мінералогіі. Доўгі час ён
займаў пасаду рэктара ўніверсітэта ў Сант’яга. У сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік з надпісам «Вялікі асветнік». Чылійскі ўрад абвясціў I. Дамейку нацыянальным героем рэспублікі. Яго імем названы шахцёрскі горад у Чылі. Па рашэнні ЮНЕСКА 2002 год быў афіцыйна абвешчаны годам Ігната Дамейкі.
**3. Адной з найбольш актыўных удзельніц паўстання 1830—1831 гг. была 25-гадовая ўраджэнка Віцебшчыны Эмілія Плятэр, якая захаплялася беларускім фальклорам. Пераапрануўшыся юнаком, яна сабрала і ўзначаліла адзін з паўстанцкіх атрадаў, які складаўся з некалькіх соцень шляхціцаў і сялян. У 1831 г. памерла ад хваробы. У яе гонарА. Міцкевіч напісаў верш «Смерць палкоўніка». Некаторыя даследчыкі параўноўваюць Э. Плятэр з гераіняй французскага народа Жаннай д’Арк.
Пытанні і заданні
1. Складзіце ў сшытку параўнальную табліцу «Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай трэці XIX ст.» і зрабіце выснову аб тым, якія патрабаванні яго ўдзельнікаў прадугледжвалі пераход да буржуазнага грамадства.
Арганізацыі
Назвы арганізацый (плыней) і прозвішчы кіраўнікоў
Патрабаванні (мэты)
Метады (тактыка) дзейнасці
Вынікі дзейнасці
Тайныя студэнцкія арганізацыі
Арганізацыі дзекабрыстаў
Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг.
2. Ці можна лічыць філаматаў патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны? Пры адказе выкарыстайце ўрывак з песні філаматаў. 3. У чым заключаліся прычыны няўдач першых рэвалюцыянераў дваранска-шляхецкага паходжання? 4. Параўнайце адносіны да паўстання 1830—1831 гг. з боку шляхты і большасці беларускага сялянства. 5. Папрацуйце па метадзе ключавога слова з тэкстам размовы старога селяніна-палешука з паўстанцамі. Ці згодны вы з яго тлумачэннем прычыны няўдачы паўстання? Сваё меркаванне растлумачце. 6. Вызначце, карыстаючыся адпаведнай картай атласа, наколькі маштабным было ўцягванне беларускіх зямель у паўстанне 1830—1831 гг.
§ 5. ЗМЕНЫ Ў ПАЛІТЫЦЫ РАСІЙСКАГА ЎРАДА Ў БЕЛАРУСІ ў1830—1840-я гг.
Успомніце. Якую саслоўную палітыку праводзілі царскія ўлады адносна насельніцтва беларускіх зямель пасля іх далучэння да Расійскай імперыі?
Вучэбная задача. Вызначыць, у чым заключаліся змены ўрадавай палітыкі ў адносінах да шляхты беларускіх губерняў пасля паўстання 1830—1831 гг.
Палітыка расійскага ўрада ў беларускіх губернях пасля паўстання 1830— 1831 гг. Пасля паўстання 1830—1831 гг. царскі ўрад узяў курс на аслабленне польскага ўплыву ў беларускіх губернях. У шляхціцаў — удзельнікаў паўстання канфіскоўваліся маёнткі, асабліва ў Гродзенскай і Віленскай губернях. Канфіскацыя — прымусовае і бязвыплатнае адабранне маёмасці, грашовых сродкаў ва ўласнасць дзяржавы. 3 1831 па 1848 г. у якасці дарадчага органа пры імператары дзейнічаў Камітэт па справах заходніх губерняў. Цар Мікалай I даручыўяму прыняць меры, каб «губерні, ад Польшчы далучаныя, прыведзены былі да таго парадку, які для кіравання ў іншых расійскіх губернях існуе». Найважнейшым мерапрыемствам стала адмена дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага і ўвядзенне ў 1831 г. расійскага заканадаўства ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, аў 1840 г. — таксамаў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай.
Падводзячы вынікі ўрадавых дзеянняў за 10 гадоў (з 1831 па 1841 г.), віленскі генерал-губернатар Ф. Я. Міркавіч дакладваў Мікалаю I: «...цвёрдасць і рашучасць мер, што прымаліся... паклалі цвёрды падмурак зліццю гэтага краю з Расіяй. Дзесяць гадоў пастаяннай сістэмы дзеянняў пасунулі ўжо рускую народнасць у гэтых губернях на паўстагоддзя. Перавод шляхецтва ў аднадворцаў, знішчэнне многіх каталіцкіх кляштараў, закон, каб пры шлюбах права-
слаўных з іншаверцамі ўсе дзеці выхоўваліся як праваслаўныя, увядзенне рускай мовы ў судаводства і навучальныя ўстановы... скасаванне... Літоўскага Статута застануцца назаўсёды знакамітымі помнікамі цяперашняга царавання».
Галоўнае месца ва ўрадавай палітыцы, якая ажыццяўлялася дзеля прадухілення магчымых шляхецкіх выступленняў, займаў «разбор» шляхты. Многія шляхціцы на той час збяднелі і па сваім эканамічным становішчы набліжаліся да сялян, аднак марылі пра аднаўленне Рэчы Паспалітай. У цэлым іх удзельная вага даходзіла да 7—8 % насельніцтва беларускіх губерняў. Бедная шляхта з’яўлялася спрыяльным асяроддзем і асноўнай рухаючай сілай паўстання 1830—1831 гг. Яшчэ Кацярына II абмежавала палітычныя правы шляхты: распускаліся ваяводскія і павятовыя соймікі, забаранялася арганізоўваць свае канфедэрацыі — часовыя палітычныя саюзы шляхты. Распачалася «чыстка» мясцовага дваранскага саслоўя. Кожны шляхціц павінен быў прад’явіць дакументы на дваранскае званне. Паколькі дробная шляхта часта іх не мела, то выключалася з дваранскага саслоўя. Аднак да 1830-хгг. гэтае мерапрыемства праводзілася марудна і непаслядоўна.
Мікалай I дзейнічаў больш рашуча. У 1831 г. выйшаў указ «Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб уладкаванні гэтага роду людзей». Працэдура «разбору» ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковыя сельскія і гарадскія саслоўі. Дваранскага звання пазбаўляліся звычайна дробныя шляхціцы. У выніку яны збліжаліся па сваім становішчы з сялянамі і мяшчанамі. Значную частку былой шляхты здалі ў рэкруты, а таксама перасялілі ў пагранічныя раёны Расійскай імперыі. Многія шляхціцы, як і прылічаны да мінскіх мяшчан дзед Янкі Купалы Ануфрый Дамінікавіч Луцэвіч, доўга, але пераважна беспаспяхова дабіваліся вяртання свайму роду дваранскага стану.
Дэмакратызацыя грамадскага руху. Удзельнікі грамадска-палітычнай барацьбы ўлічылі ўрокі паўстання 1830—1831 гг. Іх рух, асабліва ў 1840-я гг., набываў антыпрыгонніцкі характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Ідэі правадыра польскай дэмакратыі I. Лялевеля, які заклікаў праз вызваленне сялян далучыць масы насельніцтва да рэвалюцыі, знаходзілі шмат паслядоўнікаў.
У аглядзе Трэцяга аддзялення імператарскай канцылярыі і корпуса жандараў па заходніх губернях за 1830—1840-я гг. адзначалася: «Самыя разважлівыя з жыхароў... вядуць сябе асцярожна, не прымаюць удзелу ў зламыснасцях і не даюць ім яўнага ўхвалення; найгалоўнейшыя ж удзельнікі і кіраўнікі ў змовах ёсць: маладыя дваране, аканомы, дробныя чыноўнікі і іншыя ніжэйшага класа
людзі, якія ці яшчэ не ўмеюць цаніць выгод спакойнага жыцця, ці гэтак мала маюць уласнага багацця, што ў выпадку непарадкаў хутчэй могуць набыць, чым страціць».
Ураджэнец Слонімшчыны Міхаіл Валовіч, які пасля паўстання 1830—1831 гт. выехаў у Францыю, у 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму. Ён стварыў невялікі атрад, у асноўным з сялян уласнай вёскі, які вёў партызанскія дзеянні ў СлонімскаНавагрудскай акрузе. Валовіч выступаў за вызваленне сялян з-пад прыгону і абвяшчэнне Беларусі
М. Валовіч
і Літвы дэмакратычнай рэспублікай. Але атрад быў хутка ліквідаваны ўладамі.
Студэнт Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, сын уніяцкага святара з вёскі Вяляцічы Пінскага павета Франц Савіч заснаваў у 1836 г. у Вільні «Дэмакратычнае таварыства». У яго ўваходзілі галоўным чынам студэнты-медыкі і мясцовыя рамеснікі, усяго каля 60 чалавек. Яны прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, выступалі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Праз тры гады актыўных удзельнікаў «Дэмакратычнага таварыства» арыштавалі і саслалі салдатамі ў дзеючую армію на Каўказ. Савіч неаднаразова спрабаваў уцячы за межы імперыі. У апошні раз яму гэта амаль удалося, але ён памёр ад халеры.
Дзейнасць «Дэмакратычнага таварыства» адлюстроўвала фарміраванне дэмакратычнай плыні грамадскага руху ў Беларусі пасля паўстання 1830— 1831 гг.
Уплыў рэвалюцыйных падзей 1848—1849 гг. у Еўропе на грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі. Буржуазныя рэвалюцыі 1848— 1849 гг. у Францыі, Італіі, Аўстрыйскай імперыі, Германіі мелі вялікі ўплыў на развіццё грамадскага руху ў заходніх губернях Расійскай імперыі. На тэрыторыі Беларусі з’явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы з заклікамі далучыцца да вызваленчай барацьбы еўрапейскіх народаў.
цГТ1 Знакаміты краёвы літаратар Уладзіслаў СыраL—J комля адгукнуўся на рэвалюцыйныя падзеі ў Еў-
У Сыракомля
ропе сваім беларускім вершам «Добрыя весці»:
«...Здаровыя ж будзьце, эй, добрыя весці!
Там, на Заходзе, праліваюць кроў, Б’юцца для славы, свабоды і чэсці I робяць вольных людзей з мужыкоў...» (**).
Каб прадухіліць рэвалюцыйныя выступленні, у заходнія губерні быў накіраваны армейскі корпус. Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць «усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры» на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Таму масавых выступленняў у Беларусі і Літве не адбылося.
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: канфіскацыя, «разбор» шляхты.
Культурна-гістарычнае асяроддзе
** Скарочаны варыянт верша У. Сыракомлі «Паштальён» быў пакладзены ў аснову папулярнай рускай народнай песні «Калі я на пошце служыў ямшчыком». Гэты верш пераклаў на рускую мову паэт Л. Трэфалеў а аўтар музыкі песні застаўся невядомы.
Пытанні і заданні
1. а) Запоўніце ў сшытку параўнальную табліцу «Палітыка царскага ўрада ў адносінах да шляхты беларускіх губерняў».
Мерапрыемствы царскага ўрада
да паўстання 1830—1831 гг.
пасля паўстання 1830—1831 гг.