• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    f. Абарона Бабруйскай v крэпасці 23.08—30.09
    Раёны дзеянняў ■ • партызан
    Платаў Імёны палкаводцаў
    Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
    Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі. Нашэсце напалеонаўскай арміі
    ка, які ўваходзіў у склад 1-й рускай арміі пад камандаваннем М. Б. Барклая дэ Толі. Паранены ядром, якое адарвала яму абедзве нагі, генерал сарваў з мундзіра ўсе свае ордэны, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Апошнім намаганнем генерал завярнуўся ў шынель простага салдата, бо пажадаў памерці як просты радавы вялікай расійскай арміі. У гонар заслуг Кульнева яго імя ў 1900 г. было прысвоена Полацкай настаўніцкай семінарыі, а ў 1909 г. — Клясціцкаму гусарскаму палку, які да 1824 г. называўся Гродзенскім.
    У ліпені 1812 г. у баях каля вёскі Салтанаўка пад Магілёвам здзейсніў легендарны подзвіг генерал Мікалай Мікалаевіч Раеўскі, корпус якога
    знаходзіўся ў складзе 2-й рускай арміі пад каманЯ. П. Кульнеў
    2.3ак.1457.
    Подзвіг салдат Раеўскага пад Салтанаўкай.
    Мастак М. Самокіш. 1912 г.
    даваннем П. I. Баграціёна. Калі адзін з рускіх палкоў пачаў адступаць, Раеўскі ўзначаліў штыкавую атаку, чым выратаваў становішча.
    Чатырохмесячную аблогу напалеонаўскіх войскаў вытрымаў гарнізон Бабруйскай крэпасці. Тут камандуючы 2-й арміяй П. I. Баграціён пасля жорсткіх баёў з непрыяцелем даў за сценамі крэпасці адпачынак салдатам, пакінуў раненых (**2, 3).
    1-я і 2-я расійскія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля бітвы 4—5 жніўня працягвалі адступаць, зберагаючы асноўныя сілы. У баях пад Смаленскам удзельнічала Надзея Дурава — гераіня вайны 1812 г., першая ў Расіі жанчына-афіцэр. У 1806 г., выдаўшы сябе за хлопца, яна паступіла на вайсковую службу. 3 1811 г. служыла ў Літоўскім уланскім палку, размешчаным у Гродне. Удзельнічала ў Барадзінскай бітве. Затым непрацяглы час была ардынарцам М. I. Кутузава, які са жніўня 1812 г. з’яўляўся галоў-
    Адно з умацаванняў Бабруйскай крэпасці. Сучасны выгляд
    накамандуючым Заходнімі арміямі. Пасля яго прызначэння было прынята рашэнне аб генеральнай бітве. Нягледзячы на мужнасць расійскіх войскаў у Барадзінскай бітве, тактычны поспех застаўся на баку Напалеона.
    Адным са сродкаў барацьбы расійскага камандавання з напалеонаўскай арміяй стала накіраванне невялічкіх вайсковых атрадаў, якія складаліся з лёгкай кавалерыі, на тэрыторыі, падкантрольныя «Вялікай арміі». Такія атрады захоплівалі палонных, спальвалі харчовыя запасы, ініцыявалі стварэнне атрадаў народнай самааховы сярод мясцовага насельніцтва.
    Палітыка французскіх улад і ўзаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам. Амаль уся тэрыторыя Беларусі, акрамя паўднёва-ўсходніх паветаў была захоплена французскімі войскамі і кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон знайшоў тут прыхільнікаў якія спадзяваліся на аднаўленне з яго дапамогай Рэчы Паспалітай. Шляхта, магнаты, каталіцкае і ўніяцкае духавенства Літвы і Беларусі ўрачыста віталі напалеонаўскія войскі. Беларускія сяляне мелі пэўныя надзеі, што Напалеон скасуе прыгоннае права, як гэта было зроблена ў Княстве Варшаўскім.
    19 чэрвеня 1812 г. у Вільні быў створаны Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Ён складаўся з мясцовай знаці і кантраляваўся французскай адміністрацыяй. Ад гэтага ўрада патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі «Вялікую армію». Агульнавядома патрабаванне Напалеона, якое ён выказаў літоўскай дэлегацыі ў Вільні: «Хлеба, хлеба і хлеба». Гэта не апраўдвала спадзяванняў мясцовай шляхты адносна палітыкі Напалеона. Частка яе працягвала падтрымліваць расійскага імператара Аляксандра I.
    На сялянскае і мяшчанскае саслоўі лёг асноўны цяжар наступстваў баявых дзеянняў і забеспячэння ўсім неабходным ваюючых армій. Усё гэта разам з рашэннем Напалеона захаваць прыгоннае права ў Літве і Беларусі да канца вайны выклікала незадавальненне з боку беларускіх сялян. У такіх умовах сяляне сталі адмаўляцца ад выканання сваіх феадальных павіннасцей. Яны пачалі нападаць на мясцовых памешчыкаў аказваць супраціўленне камандам нарыхтоўшчыкаў з мэтай абароны сваёй маёмасці.
    У асобных паветах Віцебскай губерні ствараліся і атрады народнай самаабароны. Адзін з такіх атрадаў быў створаны жыхарамі вёскі Жарцы ў Полацкім павеце, якая апынулася ў зоне баявых дзеянняў паміж расійскімі і напалеонаўскімі войскамі. Калі ўзнікла пагроза вёсцы, дарослае насельніцтва аб’ядналася ў атрад самаабароны на чале з адстаўным салдатам расійскай арміі Максімам Маркавым. Калі да вёскі падышлі напалеонаўскія войскі, узброеныя жыхары пад камандаваннем данскога казака Льва Грушына ўступілі ў бой, нанеслі французам значныя страты і прымусілі іх павярнуць назад.
    Праследаванне напалеонаўскай арміі галоўнымі сіламі расійскай арміі іншымі атрадамі расійскай арміі
    Дзеянні французскіх войскаў
    адступленне галоўных сіл
    адступленне асобных злучэнняў
    х Месцы і даты бітваў, 19.10 У якіх перамаглі расійскія войскі
    Раёны дзеянняў ’ партызан
    Платаў імёны палкаводцаў
    Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
    Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі. Выгнанне напалеонаўскай арміі
    Потым жыхары Жарцаў уліліся ў шэрагі пецярбургскага і наўгародскага
    апалчэнняў і ўдзельнічалі ў вызваленні Полацка. Яны былі праваднікамі,
    Сцяг 7-га Палявога гусарскага беларускага імя імператара Аляксандра I палка, які ўдзельнічаў у вайне 1812 г.
    разведчыкамі, нападалі на напалеонаўскіх салдат. За гэта 22 чалавекі атрымалі апалчэнскія крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках «На ўспамін аб вайне 1812 года».
    Выгнанне напалеонаўскай арміі. Вынікі вайны для Беларусі. У кастрычніку 1812 г. Напалеон пакінуў Маскву і быў вымушаны адступаць па старой, спустошанай Смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. 14—16 лістапада пры пераправе цераз раку Бярэзіну каля вёскі Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон страціў
    больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася ва ўцёкі.
    У перамогу Расіі ў вайне 1812 г. зрабілі ўклад і салдаты-рэкруты з беларускіх губерняў. Некалькі дзясяткаў тысяч іх было ў часцях 1 -й арміі, асабліва ў дывізіях, што вызначыліся ў Барадзінскай бітве.
    Вайна 1812 г. прынесла вялікія спусташэнні Беларусі. Шмат людзей загінула; былі разбураны многія гарады і вёскі; амаль напалову скарацілася колькасць свойскай жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Толькі добрыя ўраджаі пасляваенных 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду.
    I — I У заключэнні Мінскай казённай палаты ад 19 красавіка 1813 г. на прашэнне 1^=1 сялян Дзявошыцкага староства Барысаўскага павета адзначалася: «...Паводле палажэння азначанага староства, на гасцінцы, па якім, праходзячы ў мінулым 1812 г., непрыяцельскія войскі з уласцівай ім схільнасцю да грабяжу ўсе цэлага староства сялян пажыткі пераварочвалі ў сваю карысць, як-то: розную рагатую і нерагатую жывёлу, сала ды іншыя харчовыя прыпасы і нават адзенне пазабіралі, коней пазаганялі, што быў тады на палях розны хлеб стравілі, збілі, вуллі з пчоламі і мёдам павыдзіралі, і штотолькі ў кагознайсці маглі, пацягнулі, а сельскія крамы паразбіралі, пасля чаго, калі непрыяцель праганяны быў, то, праходзячы каля таго ж староства... расійская армія... усе рэшткі хлеба і жывёлы... пазабіралі і, такім чынам, сяляне, страціўшы ўсе спосабы для пракармлення сябе, і таму адны ад поўнай нястачы памерлі, а іншыя... паразыходзіліся, так што амаль палавіннай часткі цяпер у наяўнасці няма».
    Расійскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў захоўваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце ад 30 жніўня 1814 г., у якім у сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, пра сялян было сказана наступнае: «Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду сваю ад Бога». Сяляне вёскі Жарцы пасля вайны сталі лічыць сябе вольнымі і адмовіліся ісці на паншчыну. Тады мясцовы памешчык пакараў іх розгамі, прыгаворваючы: «Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж». У 1819 г. царскі ўрад выкупіў жыхароў вёскі Жарцы разам з землямі ў вольныя хлебаробы (57 рэвізскіх душ) з умовай спагнання з іх у казну большай часткі гэтай платы. Але ўсе астатнія сяляне засталіся прыгоннымі.
    Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то Аляксандр I схіляўся «да забыцця мінулых памылак». Маніфестам 12 снежня 1812 г. абвяшчалася дараванне тым, хто вярнуўся з-за мяжы на працягу двух месяцаў. Толькі пасля заканчэння гэтага тэрміну іх маёнткі забіраліся на карысць царскай казны.
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: аўтаномія, «план Агінскага».
    Культурна-гістарычнае асяроддзе
    **1. Аўтар «плана Агінскага» — Міхал Клеафас Агінскі ў сваёй сядзібе ўвёсцы Залессе на Смаргоншчыне, дзе ён пражыў з 1802 па 1822 г. (за выключэннем 1812 г.), напісаў знакаміты паланэз ля-мінор, які пазней атрымаў назву «Развітанне з Радзімай». Паланэз у пачатку XIX ст. гучаў на прыдворных балях і музычных вечарынах у многіх краінах і ўрэшце стаў адным з найболып вядомых прыкладаў еўрапейскай музычнай культуры. Сядзіба М. К. Агінскага атрымала паэтычную назву «Паўночныя Афіны». Сёння сядзібна-паркавы ансамбль «Залессе» аднаўляецца.
    **2. У 1810 г. на рацэ Бярэзіне пачалося будаўніцтва Бабруйскай крэпасці. Аўтарам праекта крэпасці быў генерал Карл Іванавіч Оперман. У 2002 г. Бабруйская крэпасць уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У праектаванні і будаўніцтве крэпасці ўдзельнічаў ураджэнец Лідскага павета, капітан расійскай арміі, ваенны інжынер Тэадор Нарбут, у будучым гісторык і археолаг. Ён першы ў Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. Даследаваў таксама Лідскі замак. Т Нарбут — аўтар 9-томнай «Гісторыі літоўскага народа», даследавання гісторыі Вялікага Княства Літоўскага да 1569 г. За гэту працу Т Нарбут быў узнагароджаны расійскім імператарам Мікалаем I пярсцёнкам з брыльянтам.
    **3. У Бабруйску вайна 1812 г. застала ўраджэнца Віцебскай губерні Карла Андрэевіча Шыльдэра, які кіраваў работамі па ўмацаванні крэпасці. Гэта быў выдатны ваенны інжынер. Яго вынаходніцтвы значна апярэдзілі сучасны яму стан тэхнікі. Ён нават ажыццявіў ідэю другога ўраджэнца Беларусі Казіміра Чарноўскага, які ў 1825—1829 гг. распрацаваў праект падводнага карабля цыліндрычнай формы з металічным корпусам і рухомым перыскопам. У 1834 г. Шыльдэр пабудаваў металічную падводную лодку-ракетаносьбіт, якая апярэдзіла «Наўтылус», што згадваецца ў рамане Жуля Верна «20 тысяч лье пад вадой» пад 1870 г. Шыльдэр упершыню ў свеце выкарыстаў электрычны разрад для запальвання пораху. Гэтае вынаходніцтва выкарыстоўваецца і ў нашы дні пры запуску ракет, калі гучыць каманда «Запальванне». А ў гісторыі Шыльдэр, які стаў інжынер-генералам, атрымаў празванне «ракетнага генерала».