• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    
    
    б)	Зрабіце выснову аб тым, у якім кірунку і чаму змянілася палітыка царскага ўрада ў адносінах да шляхты. 2. Папрацуйце па метадзе ключавога слова з вытрымкай з даклада віленскага генерал-губернатара Ф. Я. Міркавіча Мікалаю I. Што азначаюць у гэтай вытрымцы наступныя словы: «перавод шляхецтва ў аднадворцаў», «скасаванне... Літоўскага Статута»? Растлумачце, чаму гэтыя падзеі аўтарам даклада прылічаны да «знакамітых помнікаў царавання» Мікалая I у 1831 — 1841 гг. 3. Вызначце, якія пласты насельніцтва актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім руху пасля паўстання 1830—1831 гг. Пры адказе выкарыстайце змест агляду Трэцяга аддзялення імператарскай канцылярыі і корпуса жандараў па заходніх губернях за 1830—1840-я гг. 4. Вызначце, чым мэты грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў 1830—1840-я гг. адрозніваліся ад мэт паўстання 1830—1831 гг. 5. Растлумачце, у чым заключаецца сэнс назвы верша У. Сыракомлі «Добрыя весці».
    § 6. КАНФЕСІЯНАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ Ў КАНЦЫ XVIII ПЕРІПАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
    Успомніце. 1. Што такое канфесія? 2. Калі і з якімі мэтамі быў створаны ордэн езуітаў? 3. Што ўяўляла сабой Брэсцкая царкоўная унія?
    Вучэбная задача. Вызначыць, у чым заключаліся змены ў канфесіянальнай палітыцы самадзяржаўя пасля паўстання 1830—1831 гг.
    Становішча канфесій Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. 3 укл ючэннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў Беларусі сталі мяняцца суадносіны паміж рознымі канфесіямі — рэлігійнымі кірункамі (веравызнаннямі) — і іх месца ў грамадскім жыцці. Канфесіянальная сітуацыя складвалася на карысць праваслаўя, якое ў Расійскай імперыі было пануючым веравызнаннем. Яно карысталася падтрымкай царскага ўрада і мела традыцыйна моцныя пазіцыі ва ўсходніх раёнах Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных.
    Каталіцкі касцёл, які падтрымлівала мясцовае апалячанае дваранства, вызначаўся добрым матэрыяльным забеспячэннем. Духавенства мела высокі узровень адукаванасці. Перамясціўшыся з прывілеяванай у разрад цярпімай веры, каталіцтва змагло прыстасавацца да новых палітычных умоў. У першыя дзесяцігоддзі існавання ў межах Расійскай імперыі яно адыгрывала актыўную ролю ў царкоўным і грамадскім жыцці.
    Уніяцтва (аб’яднанне праваслаўнай царквы з каталіцкай пад уладай папы рымскага) у другой палове XVIII ст. значна пацясніла пазіцыі традыцыйных рэлігій і стала самай масавай канфесіяй. Католікі называлі ўніяцкую веру му-
    Жыровіцкі манастыр, які быў адным з цэнтраў уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы ў Беларусі
    З.Зак.1457.
    жыцкай. У канцы XVIII ст. да трох чвэрцяў вясковага і гарадскога насельніцтва Беларусі былі ўніятамі.
    Першыя спробы пераводу ўніятаў у праваслаўе. Характэрнымі рысамі рэлігійна-палітычнага жыцця ў Беларусі былі барацьба паміж праваслаўем і каталіцтвам за сферы ўплыву, узаемная варожасць прадстаўнікоў гэтых канфесій. Праваслаўная царква, адчуўшы за сабой сілу, імкнулася пашырыць свой уплыў за кошт уніятаў. Аднак гэтыя спробы да 1830-х гг. стрымліваліся вельмі асцярожнай рэлігійнай палітыкай самадзяржаўя, якое хоць і не давала ў крыўду праваслаўе, але пакуль што не лічыла мэтазгодным пачынаць рашучы наступ на унію. Толькі ў час паўстання Т. Касцюшкі імператрыца Кацярына II палічыла патрэбным умацаваць пазіцыі праваслаўнай царквы на далучаных землях праз агульны перавод уніятаў у праваслаўе, аб чым у 1794 г. быў выдадзены ўказ. У праваслаўе перайшла некаторая частка ўніятаў, але не ўсе BepHiki ўніяцкай царквы згаджаліся прыняць праваслаўе.
    Адзін з царскіх чыноўнікаў пакінуў свае ўспаміны пра дыялог магілёўскага губернатара і селяніна з Быхаўскага павета, дзе ўніяты адмовіліся прыняць праваслаўе:
    «Губернатар: — Чаму вы не паслухалі дырэктара эканоміі? Вера ўсё ж адна, тая ж хрысціянская. Ён вас не яўрэямі хацеў зрабіць.
    Мужык: — Добра, ваша, кажаш, што вера ўсё адна, тая ж хрысціянская. А ці, ваша, пахваліў бы за тое, каб я ўзяў адзін крыж у рукі, а другі б кінуў пад ногі?
    Губернатар: — Дык чаму ж вам не быць са мною адной веры?
    Мужык: — Ты, сам здароў, ведаеш, чалавек ужо не малады! — паказваючы на губернатарскую сівізну. — Каб табе загадалі прыняць нашу веру, а ці захацеў бы ты быць уніятам?»
    Выгнанне езуітаў і абмежаванне ўплыву каталіцтва. Пасля далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі Кацярына II была настроена варожа і падазрона ў адносінах да членаў каталіцкага ордэна езуітаў. Аднак езуіты першымі прысягнулі расійскай імператрыцы. Була папы рымскага ад 1773 г. аб скасаванні ордэна езуітаў не была дапушчана ў Расію, і ордэн тут захаваў усю сваю маёмасць.
    Пакуль цэнтр ордэна знаходзіўся ў Полацку, яго дзейнасць кантралявалі расійскія ўлады. Сітуацыя змянілася, калі папа рымскі выдаў у 1814 г. пастанову аб аднаўленні «Таварыства Ісуса», якім сталі кіраваць з Рыма. Спаслаўшыся на тое, што езуіты «ўздумалі ўзрушваць... у Царстве нашым праваслаўную грэчаскую веру», імператар Аляксандр I у 1815 г. аб’явіўаб выдварэннііх
    Полацкі езуіцкі касцёл і калегіум. Малюнак Н. Орды. Другая палова XIXcm.
    (Будынкі калегіума, які ў 1812 г. пераўтвораны ў езуіцкую акадэмію, адлюстраваны на другім плане
    малюнка. Цяпер у гэтых адрэстаўраваных будынках вучацца студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяр-
    жаўнага ўніверсітэта.)
    з Пецярбурга. У1820 г. выйшаў імператарскі ўказ аб высылцы езуітаў за межы Расійскай імперыі.
    Пасля паўстання 1830—1831 гг. адным з найважнейшых кірункаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, якая падтрымала паўстанцаў. Урад ішоў па лініі скарачэння колькасці каталіцкага духавенства і змяншэння яго маёмасці. У 1832 г. з’явіўся ўказ аб ліквідацыі каталіцкіх манастыроў якія не мелі поўнага складу манахаў, і перадачы іх маёнткаў у разрад казённых. У 1841 г. быў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўную маёмасць усіх населеных маёнткаў вышэйшага праваслаўнага і іншавернага духавенства заходніх губерняў. Да сярэдзіны 1840-х гг. асноўная маса царкоўных зямельных уладанняў была адабрана ў каталіцкага духавенства. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў большую залежнасць ад дзяржавы.
    Скасаванне ўніяцкай царквы. Найважнейшай умовай палітычнай стабільнасці ў заходніх губернях царскі ўрад лічыў яднанне дзяржаўнай улады і праваслаўнага насельніцтва з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-католікаў. Улады таксама схілілі на свой бок вышэйшае ўніяцкае духавенства. Мерапрыемствы па далучэнні ўніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай у 1833—1839 гг. ахапілі ўсіх уніяцкіх вернікаў.
    3 запісак віцебскага губернатара: «Першы прыступ з іх боку [праваслаўных святароў] заўсёды бывае аднолькавы: да архірэя звычайна з’яўляецца нечакана чалавек з якога-небудзь значнага сялення з просьбай аб жаданні ўсіх быццам бы жыхароў яго звярнуцца да праваслаўнай царквы... усе падобныя шукальнікі былі да гэтага падбухторваныя... Епархіяльнае начальства гэту просьбу заўжды прымае... патрабуе без найменшага прамаруджвання дапус-
    Медаль, прысвечаны далучэнню ўніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай царквы з надпісам «Адабраныя сілай (1596), уз’яднаны любоўю (1839)»
    ціць праваслаўнага святара ў прыходскую ўніяцкую царкву і ўказвае паліцыі прыняць неадкладна пад апеку ўсіх, хто звяртаецца... Праваслаўны святар... прыязджае ў сяленне... уніяцкі святар хаваецца... Двор ужо напоўнены сялянамі, якія большай часткай не маюць не толькі жадання да далучэння, але нават і паняцця, чаго ад іх патрабуюць. Вядома, пры гэтым не можа быць поўнага спакою, іншы раз сустракаецца і супраціўленне...»
    Полацкі царкоўны сабор у 1839 г. прыняў рашэнне пра далучэнне ўніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай. Гэтае рашэнне было зацверджана царом Мікалаем I. Скасаванне ўніяцкай царквы суправаджалася заменай яе культавых атрыбутаў праваслаўнымі, былі страчаны многія старыя кнігі, абразы, скульптуры і інш. Вернікі мелі цяжкасці з прывыканнем да новых іканастасаў, рускіх малітоўных кніг, разуменнем мовы прысланых з Расіі святароў
    Паўтара мільёна ўніятаў у Беларусі сталі лічыцца праваслаўнымі. Пераважная роля цяпер належала рускаму праваслаўю, але многія з былыхуніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых абрадаў.
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: канфесія, Полацкіцаркоўны сабор.
    Пытанні і заданні
    1.	Раскажыце, карыстаючыся рубрыкай «Галасы мінулага», якім чынам адбываўся перавод уніятаў у праваслаўе. 2. Папрацуйце па метадзе ключавога слова з тэкстам абзаца, які пачынаецца словамі: «Першыя спробы пераводу ўніятаўу праваслаўе». 3. Якія прычыны абумовілі з’яўленне царскага ўказа аб высылцы езуітаў за межы Расійскай імперыі? 4. Растлумачце, чаму католікі называлі ўніяцкую веру мужыцкай. 5. Чаму не ўсе ўніяты згаджаліся прыняць праваслаўе? Пры адказе выкарыстайце дыялог магілёўскага губернатара і селяніна з Быхаўскага павета. 6. а) Запоўніце ў сшытку параўнальную табліцу «Урадавая палітыка ў адносінах да каталіцкай царквы».
    Становішча каталіцкай царквы да паўстання 1830—1831 гг.
    Мерапрыемствы царскіх улад у адносінах да католікаў пасля паўстання 1830—1831 гг.
    б) Зрабіце выснову аб прычынах змены і кірунках урадавай палітыкі ў адносінах да каталіцкай царквы. 7. Папрацуйце па метадзе загадкавай карцінкі з выявай медаля, прысвечанага далучэнню ўніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай. Звярніце ўвагу на надпіс «Адабраныя сілай (1596), уз’яднаны любоўю (1839)».
    § 7. СЕЛЬСКАЯ ГАСГІАДАРКАI СТАНОВІШЧА СЯЛЯН У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
    Успомніце. 1. Якімі былі асноўныя павіннасці прыгонных сялян? 2. Што такое інвентары?
    Вучэбная задача. Вызначыць, які характар мела сістэма гаспадарання ў Беларусі ў першай палове XIX ст.
    Новыя з’явы ў гаспадарчым жыцці вёскі. У першай палове XIX ст. сельская гаспадарка ў Беларусі ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворных зямель. Паступова вызначалася гаспадарчая спецыялізацыя беларускіх зямель па вырабе пэўнай прадукцыі. Пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), пачала развівацца танкарунная авечкагадоўля, значна павялічылася ўдзельная вага цукровых буракоў і бульбы.
    У пачатку XIX ст. уладальнік аднаго з маёнткаў у Віцебскім павеце стаў раздаваць сваім прыгонным сялянам бульбу для вырошчвання. Аднак яе пасевы аказваліся кволымі і рэдкімі, на што сяляне заўважалі: «Ужо як сабе пан хоча, а бульба не родзіць на нашай зямлі». Так цягнулася тры гады, пакуль не вы-