Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
3 адозвы «Да смаргонскіх сялян»: «Нашы пасяляне, ці так званыя сяляне (хлопы), пачалі адыгрываць дужа важную ролю ў цяперашнім свеце; прычыны таму
наступныя:
1. Спрадвеку вядома ўсім, што ўсю амаль сілу народа складае клас, названы сялянамі; 2. Земляробства і, значыць, усе спосабы да пракармлення знаходзяцца ў руках сялян; 3. Уся вайсковая сіла складаецца з тых жа сялян... У нас... у многіх месцах пачынаюць сяляне — у згодзе з салдатамі — бунтавацца; трэба толькі аднадушна і раптоўна дзейнічаць...»
Аўтарам «абуральнай адозвы» аказаўся дробны чыноўнік шляхціц Юльян Бакшанскі. Як паказала следства, ён адначасова пасылаў лісты ў некалькі паветаў, збіраўся даць смаргонскім сялянам значную суму грошай для набыцця зброі і пашырыць сялянскі рух аж да Вільні з мэтай забойства губернатара. Распаўсюджванне закліку вымусіла многіх памешчыкаў Ашмянскага, Вілейскага і Дзісенскага паветаў спешна выехаць у Вільню. Губернскія ўлады ўжылі надзвычайныя меры, каб справіцца з сітуацыяй.
Сялянскія выступленні сталі адным з яскравых прыкладаў разлажэння прыгоннай сістэмы. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 буйных сялянскіх хваляванняў, то ў другой трэці XIX ст. — больш за 90. 3 кожным дзесяцігоддзем памешчыкам і ўладам станавілася ўсё складаней трымаць сялян у паслушэнстве. Гэта вымушала самадзяржаўе ажыццяўляць пэўныя захады па вырашэнні аграрнага пытання, якое тычылася ўласнасці на зямлю і яе размеркавання, па рэфармаванні сельскай гаспадаркі.
Рэформа П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. У 1840—1857 гг. была праведзена рэформа дзяржаўных сялян, якія складалі каля '/5 усяго сялянства Беларусі. Дзяржаўныя сяляне карысталіся казённымі землямі, а казённыя маёнткі амаль усе здаваліся прыватным асобам у арэнду (часовае карыстанне за вызначаную плату). Таму эканамічнае і прававое становішча дзяржаўных сялян да канца 1830-х гг. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных сялян. Царскі ўрад, ажыццяўляючы рэформу ўдзяржаўнай вёсцы, меў на мэце павышэнне даходнасці казённых маёнткаў і разлічваў заваяваць сімпатыі сялянскіх мас.
Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформы стаў міністр дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі граф Павел Дзмітрыевіч Кісялёў — прыхільнік абмежавання феадальна-прыгонніцкіх адносін.
У запісцы цару ў 1835 г. П. Д. Кісялёў адзначаў: «Ніжэйшы клас, які складаецца з сялян, не з-за шчырай адданасці Расіі, а па нянавісці да ўладальнікаў-католікаў, што наклалі цяжкі на іх прыгнёт... дае сабой важную перавагу на карысць урада. А таму само сабой вынікае, што трэба... зацвердзіць правы, дабрабыт і адданасць да ўрада апошняга».
У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва было праведзена апісанне дзяржаўных уладанняў змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. Сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на чынш (грашовы аброк). Спынялася здача казённых маёнткаў у арэнду. Прызнавалася «грамадзянская свабода» дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. У дзяржаўнай вёсцы ствараліся сельскія грамады — абшчыны — з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў Праводзілася, хоць і малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў, палітыка «апякунства» над дзяржаўнымі сялянамі. Яна прадугледжвала дапамогу ў выпадку неўраджаяў і эпідэмій, арганізацыю пачатковага навучання дзяцей, меры па ахове здароўя.
Рэформа ў памешчыцкай вёсцы. Каб крыху аслабіць прыгонніцкія адносіны ў памешчыцкай вёсцы, урад пагадзіўся на правядзенне так званай інвентарнай рэформы. Традыцыя складання інвентароў існавала ў Беларусі яшчэ з XVI ст. У іх уладальнікі ўносілі звесткі пра межы маёнтка, даходы насельніцтва, памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцей.
Інвентарная рэформа пачала ажыццяўляцца з 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян, што замацоўвалася ў інвентарах. Інвентары з’яўляліся абавязковымі не толькі для сялян, але і для памешчыкаў. Яны былі ўведзены ў памешчыцкіх маёнтках Заходняй і Цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў Усходняй Беларусі.
Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў якія не жадалі ўнармавання сялянскіх павіннасцей, і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г.
успамінаў аднаго з губернскіх чыноўнікаў: «... у гэтыя інвентары ўкраліся такія злоўжыванні, што сяляне аказаліся абцяжаранымі работамі і іншымі павіннасцямі на карысць іх уладальнікаў больш, чым яны адбывалі іх да ўвядзення інвентарнай сістэмы».
Абавязковыя інвентары афіцыйна абмяжоўвалі ўладу памешчыкаў і давалі сялянам хоць нейкую магчымасць адстойваць свае інтарэсы. У цэлым жа рэформы 1840-х — першай паловы 1850-х гг. стваралі лепшыя ўмовы для развіцця гаспадарчай ініцыятывы сялян пераважна ў дзяржаўнай вёсцы. Аднак гэтыя пераўтварэнні не знішчылі прыгоннага права, якое з’яўлялася асновай феадальных парадкаў.
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: аграрнае пытанне, рэформа П. Д. Кісялё&а, абшчына, інвентарная рэформа.
Пытанні і заданні
1. Вызначце, аб чым сведчыла нарастанне колькасці сялянскіх выступленняў. 2. Папрацуйце па метадзе ключавога слова з тэкстам адозвы «Да смаргонскіх сялян». Да чаго заклікаў сялян аўтар «абуральнай адозвы» Ю. Бакшанскі? Ці меў ён шанцы на поспех? Свой адказ растлумачце. 3. Вызначце матывы правядзення рэформы, аб якіх згадваецца ў запісцы П. Д. Кісялёва цару ў 1835 г. 4. Запоўніце ў сшытку параўнальную табліцу «Рэформы сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1840—1850-х гг.».
План параўнання
Рэформа дзяржаўнай вёскі
Інвентарная рэформа
Час і месца правядзення
Прычыны і мэты правядзення
Праведзеныя мерапрыемствы
Вынікі рэформы
5. У рапарце графа Чапскага міністру ўнутраных спраў у 1853 г. адзначалася: «У час увядзення інвентароў селянін думаў, што хутка ўрад вызваліць яго ад усіх падаткаў і павіннасцей, памешчык жа дрыжаў прадчуваючы нявыгадныя для яго перамены». Якое становішча склалася на самай справе пры правядзенні інвентарнай рэформы? 6. Ці можна лічыць рэформу П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы эфектыўнай? Выкарыстайце паказчыкі павелічэння зямельных надзелаў дзяржаўных сялян і памяншэння іх павіннасцей, змешчаныя на карце «Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.» у атласе.
§ 9. ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, ГАНДАЛЬ, ГАРАДЫ I МЯСТЭЧКІ Ў БЕЛАРУСІУ ПЕРІПАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
Успомніце. 1. Чым фабрыка адрозніваецца ад мануфактуры? 2. Што ўяўлялі сабой кірмашы?
Вучэбная задача. Вызначыць прыкметы выспявання прамысловага перавароту ў Беларусі.
Формы прамысловай вытворчасці і пачатак прамысловага перавароту. У першай палове XIX ст. прамысловасць у Беларусі была прадстаўлена рознымі тыпамі прадпрыемстваў: рамеснымі майстэрнямі, мануфактурамі, фабрыкамі. Сярод прамысловых прадпрыемстваў у найбольш выгадным становішчы знаходзілісятыя, якія належалідваранам-памешчыкам. Гэтатлумачылася тым, што памешчыкі мелі ва ўласнасці зямлю, яе нетры і лясныя багацці, бясплатную сыравіну і выкарыстоўвалі дармавую рабочую сілу прыгонных сялян. 3 такімі прадпрыемствамі цяжка было канкурыраваць прадпрыемствам, арганізаваным купцамі і мяшчанамі на ўласныя грошы. Таму купецка-мяшчанская прамысловасць у гарадах была прадстаўлена амаль выключна прадпрыемствамі рамеснага тыпу з ручной вытворчасцю, на якіх не існавала падзелу працы. Да іх адносіліся невялікія майстэрні з колькасцю рабочых не больш за 5 чалавек, уключаючы і самога гаспадара.
Да дробнатаварнай вытворчасці належалі прадпрыемствы, дзе працавала ад 6 да 15 рабочых. Тут ужо гаспадар займаўся толькі арганізацыяй працэсу вырабу і збыту прадукцыі. Яшчэ большая колькасць рабочых (звыш 16) дазваляла падзяліць вытворчы працэс на асобныя аперацыі, што было характэрна для мануфактурнай стадыі прамысловага развіцця.
Новай з’явай у прамысловым развіцці Беларусі ў першай палове XIX ст. стаў пачатак пераходу ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці, што сведчыла аб пачатку прамысловага перавароту. Першыя ў Беларусі фабрыкі — прамысловыя прадпрыемствы, на якіх існаваў падзел працы і выкарыстоўваліся машыны, былі пабудаваны ў 1820-я гг. у мястэчках Хомск Кобрынскага і Косава Слонімскага паветаў. Фабрыкі, якія выраблялі сукно, належалі буйному землеўладальніку графу Войцеху Пуслоўскаму — пачынальніку прадпрымальніцкай дынастыі. На Хомскай фабрыцы ў 1823 г. працавала болып за 400 рабочых з ліку прыгонных сялян. На прадпрыемствах Пуслоўскага ўпершыню ў Беларусі былі выкарыстаны паравыя рухавікі. Яны замянялі на фабрыках ручную працу і патрабавалі спецыяльна падрыхтаваных рабочых. Прымусовая дармавая праца прыгонных на памешчыцкіх прадпрыемствах была малавыніковай.
Англійскі падарожнік В. Кокс у сваім дзённіку пакінуў звесткі аб працы прыгонных сялян на гродзенскіх мануфактурах у канцы XVIII ст.: «...Адна з вучаніц, больш бойкая, сказала свайму наглядчыку, які стараўся павысіць выніковасць яе працы: „Якую карысць атрымаю я, калі паслухаюся вашай парады? Якой бы ўмелай я ні стала ў сваім рамястве, я заўсёды буду прыгоннай свайго гаспадара — праца будзе мая, а барыш яго“... Большасць з іх мела на сваім твары выраз такога глыбокага смутку, што маё сэрца надрывалася ад болю, калі я глядзеў на іх. Лёгка было зразумець, што яны працуюць па прымусу, а не па схільнасці».
На дробных прадпрыемствах, якія належалі купцам і мяшчанам, выкарыстоўвалася вольнанаёмная рабочая сіла. Паводле розных падлікаў, наёмныя рабочыя ў Беларусі складалі не менш чым '/3 ад усіх рабочых. Аднак існаванне прыгоннага права стрымлівала фарміраванне рынку свабоднай рабочай сілы.
У 1860 г. у Беларусі налічвалася 140 мануфактур і 76 фабрык і заводаў. Амаль усе яны належалі памешчыкам. Некаторыя фабрыкі былі даволі буйныя. Так, у мястэчку Гомель на цукровым прадпрыемстве князя I. Ф. Паскевіча працавала больш за 200 чалавек, а ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўскага павета на металаапрацоўчым прадпрыемстве графа Бенкендорфа — 600 рабочых.
Прамысловасць у Беларусі была прадстаўлена пераважна прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурнымі (па вырабе гарэлкі з бульбы і збожжа), суконнымі, палатнянымі, мукамольнымі і цукровымі (па перапрацоўцы цукровых буракоў). Першая цукровая фабрыка ў Беларусі пачала працаваць у 1830 г. у маёнтку Моладава Кобрынскага павета і належала прадпрымальніку Аляксандру Скірмунту. Фабрыкант упершыню ў сусветнай практыцы вынайшаўустаноўкудля паскоранага бесперапыннага