Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Пасля падаўлення ўладамі паўстання 1830—1831 гг. асвета пачала будавацца на прынцыпах «праваслаўя, самадзяржаўя і народнасці». Гэта азначала выхаванне і навучанне вучняў у духу вернасці Рускай праваслаўнай царкве і адданасці расійскаму самадзяржаўю. Царскі ўрад не прызнаваў існавання самастойнай беларускай мовы, лічачы яе дыялектам рускай. Адбываўся перавод навучання з польскай на рускую мову.
|ГП]1 Генерал-губернатар М. А. Далгарукаў у 1833 г. у справаздачы Мікалаю I аб кіраванні Віленскай і Гродзенскай губернямі і Беластоцкай вобласцю пісаў: «Ва ўсе часы, ва ўсіх краінах свету мова заўжды была і будзе непасрэднай зброяй урада для дасягнення ўсемагчымых відаў і намераў. Усюды пануючая мова дзяржавы, як пануючае веравызнанне... павінна мець перавагу перад мясцовымі гаворкамі аддаленых, прыгранічных ці новадалучаных краін. Агульнае ўжыванне пануючай мовы ў дзяржаве непрыкметна збліжае разнародныя яе плямёны... і нарэшце злівае ўсе чужацкія плямёны ў адзін народ».
У 1819 г. у Гомелі — тагачасным маёнтку графа М. П. Румянцава — была адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ўзаемнага навучання. Гэтыя школы прызначаліся для таннага і хуткага атрымання элементарнай адукацыі па сістэме англійскіх педагогаў Дж. Ланкастэра і А. Бэла. Навучанне дзяцей і дарослых у іх вялося больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка.
Сістэма адукацыі была саслоўная. У адпаведнасці з рэформай П. Д. Кісялёва ў 1840-я гг. сталі адкрываць пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. Аднак для ўсяго сялянства адукацыя яшчэ не прадугледжвалася. Сярэднюю адукацыю ў першай палове XIX ст. давалі гімназіі, створаныя ў Мінску, Гродне, Магілёве, Віцебску, Жыровічах, Свіслачы, а таксама езуіцкія калегіумы. Сярод апошніх узроўнем адукацыі вылучаўся Полацкі калегіум, пераўтвораны ў езуіцкую акадэмію, якая дзейнічала ў 1812— 1820 гг.
Вышэйшая адукацыя існавала толькі для дзяцей дваран. Еўрапейскую навуковую славу меў Віленскі ўніверсітэт (з 1796 да 1803 г. — Галоўная Віленская школа). Пры ім дзейнічалі добра абсталяваная абсерваторыя, адзін з самых значных у Еўропе батанічных садоў першы ў Расіі заалагічны музей, багатая бібліятэка. Усё гэта дазваляла студэнтам атрымліваць вышэйшую
г Вышэйшыя навучальныя “ ўстановы
(Д) Духоўныя семінарыі
О Калегіумы
Д Гімназіі
® Кадэцкія карпусы
Навучальныя ўстановы
□ якія пэўны час існавалі ў першай палове XIX ст.
[ ) якія існавалі ў 1850 г.
Заўвага. 3 1832 ла 1842 г. на базе скасаванага ўніверсітэта існавалі Віленская медыкахірургічная і Духоўная рымскакаталіцкая акадэміі
Граніцы на сярэдзіну XIX ст.
дзяржаў губерняў
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
Адукацыйныя ўстановы ў першай палове XIXcm. 54
адукацыю на ўзроўні, які не саступаў лепшым універсітэтам Заходняй Еўропы. У 1832 г. Віленскі ўніверсітэт быў закрыты ў сувязі з удзелам яго студэнтаў у паўстанні 1830—1831 гг.
У 1840 г. пачала працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная пазней у інстытут — першую ў Расіі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову. Тут развівалася аграбіялогія, праводзілася работа па вывядзенні высокапрадукцыйных парод жывёлы і новых сартоў сельскагаспадарчых культур. Напрыклад, у 1853 г. на выстаўцы ў Горы-Горках экспанавалася 28 гатункаў бульбы і розныя прадукты з яе.
Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ. У першай палове XIX ст. адбывалася станаўленне беларусазнаўства — навукі, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметныя і агульныя рысы беларусаў. Шмат у гэтай галіне зрабілі адукаваныя прадстаўнікі мясцовай шляхты. Яны вывучалі гісторыю роднага краю і народную культуру.
Адным з першых даследчыкаў гісторыі, вуснай народнай творчасці і мовы стаў Павел Шпілеўскі. Вядомасць яму прынеслі нарысы «Падарожжа па Палессі і беларускім краі».
П. Шпілеўскаму належыць спроба стварэння слоўніка і граматыкі беларускай мовы. Ён адзначаў: «...беларуская мова такая самастойная... паданні, павер’і і казкі яе такія арыгінальныя... што... становіцца неабходным даследаваць і адшукаць галоўны прыстанак старажытнай рускай славяншчыны і пазнаёміцца выразна з першапачатковымі яе элементамі, што зберагліся ў Беларусі: вывучаючы беларускую мову, паданні, павер’і і казкі беларускага народа, мы вывучаем мову, паняцці і вераванні сваіх продкаў».
Адным з першых збіральнікаў і даследчыкаў беларускага фальклору быў паэт Ян Чачот. Ён выдаў 6 фальклорных песенных зборнікаў (**1). У сваіх вершах і баладах паэт крытыкаваў жорсткасць прыгоннікаў, заклікаў гуманна адносіцца да сялян.
«Нашым сялянам мы абавязаны тым, — сцвярджаў ад імя перадавой шляхты Я. Чачот, — што яны захавалі старажытныя абрады і песні. Ім і за гэта мы павінны быць удзячныя. Паддаўшыся ўплыву суседніх плямён і цывілізацый Еўропы, мы самі змяніліся хутчэй, чым яны; а таму і забылі мы тыя песні, якія далёкая прапрабабка не ад-
Я. Чачот
К. Тышкевіч
Я. Тышкевіч
наго з нас, можа, нават у той жа самай вёсцы спявала пры кудзелі разам са сваімі роднымі, нашчадкі якіх ад таго, што не мелі заслуг у краі, засталіся ў становішчы падданых».
Вялікі ўклад у станаўленне беларусазнаўства зрабілі графы браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы. Яны займаліся вывучэннем усходнеславянскай і беларускай археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі. У 1842 г. Канстанцін заснаваў у родным Лагойску першы ў Беларусі гістарычны музей. Па ініцыятыве Яўстафія ў 1855 г. быў створаны Віленскі музей старажытнасцей. Пры ім дзейнічала археалагічная камісія, якая займалася зборам, даследаваннем і папулярызацыяй гістарычнай і культурнай спадчыны беларусаў. Я. Тышкевіч стаў ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута.
Развіццё навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ у першай палове XIX ст. сведчыла пра абуджэнне цікавасці да гістарычных каранёў роднага краю. Дзеячы культуры разумелі ролю асветы і навукі для развіцця краю і згуртавання яго жыхароў.
У першай палове XIX ст. па ініцыятыве дырэк-
тара Пулкаўскай абсерваторыі В. Я. Струвэ праводзіліся геадэзічныя вымярэнні, у тым ліку і ў Беларусі, для вызначэння памеру і формы Зямлі. Геадэзічная дуга Струвэ разглядаецца як адна з важнейшых падзей у развіцці
сусветнай астраноміі (**2).
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: ланкастэрская школа, беларусазнаўства.
Культурна-гістарычнае асяроддзе
**1. У Полацку ў 2003 г. узведзены незвычайны помнік — памятны знак літары беларускага алфавіта «Ў». Лічыцца, што яна ўпершыню з’явілася ў беларускіх тэкстах Я. Чачота. Затым стала шырока выкарыстоўвацца ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча.
**2. Буйнамаштабныя вымярэнні па лініі Дугі Струвэ, якая праходзіць ад Паўночнага Ледавітага акіяна да Чорнага мора, праводзіліся з 1816 па 1855 г. Праведзеныя вымярэнні дазволілі вызначыць дакладны памер і форму Зямлі. Дуга ўяўляе сабой сетку з 265 геадэзічных пунктаў працягласцю 2820 км, якая праходзіць па тэрыторыі 10 еўрапейскіх краін, у тым ліку 31 пункт у Беларусі (у цяперашні час знойдзена 19 пунктаў, што захаваліся). У 2005 г. Дуга Струвэ як міжнародная трансгранічная намінацыя ўключана ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА (на тэрыторыі Беларусі гэта 6 аб’ектаў).
Пытанні і заданні
1. Пералічыце розныя тыпы навучальных устаноў, якія існавалі ў Беларусі. Выкарыстайце картасхему ў параграфе і адпаведную карту ў атласе. 2. Якія змены і па якіх прычынах адбыліся ў палітыцы ўлад у галіне адукацыі пасля 1830—1831 гг.? 3. Растлумачце, чаму ў цэнтры адукацыйнай палітыкі самадзяржаўя было пытанне аб мове. Для адказу выкарыстайце справаздачу генерал-губернатара М. А. Далгарукава Мікалаю I. 4. Пачніце запаўненне ў сшытку табліцы «Дасягненні ў развіцці навукі і кулыуры Беларусі ў першай палове XIX ст.».
Прозвішча дзеяча навукі і культуры
Уклад у развіццё навукі і культуры
5. Якія з дасягненняў беларусазнаўства і яго даследчыкаў выклікаюць у вас пачуццё гонару за продкаў? Свой адказ абгрунтуйце.
Памятны знак літары «Ў» у Полацку
Дуга Струвэ
§ 11. ЛІТАРАТУРАI МАСТАЦТВА Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
Успомніце. Што такое беларусазнаўства?
Вучэбная задача. Вызначыць, якія гістарычныя сюжэты і асобы айчыннай гісторыі знайшлі адлюстраванне ў творах беларускай літаратуры і мастацтва.
Польска-беларускія культурныя дзеячы. Беларускія землі ў канцы XVIII —
першай палове XIX ст. пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння да Расій-
Міцкевіч на скале Аюдаг.
Мастак В. Ваньковіч. 1828 г.
скай імперыі знаходзіліся пад польскім і рускім уплывам. Адметнай з’явай культурнага жыцця першай паловы XIX ст. стала творчасць польскабеларускіх дзеячаў культуры. Найбуйнейшым іх прадстаўніком быў Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, а сюжэтамі для іх станавіліся беларускія народныя паданні і гістарычныя падзеі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага, а таксама яго рамантычнае каханне (**1). Беларускую мову паэт лічыў «самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай».
Да ліку польска-беларускіх культурных дзеячаў адносіцца знакаміты літаратар, ураджэнец Міншчыны Уладзіслаў Сыракомля.
У. Сыракомля ацэньваў ролю беларускай мовы так: «...Пекная гэта галіна славянскай мовы... і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў — XVI і XVII. I пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шлях-
та і паны...»
Беларускае сялянства выконвала вялікую культурна-гістарычную місію, зберагаючы родную гутарковую шматдыялектную мову. I сярод мясцовай шляхты не знікла зусім сувязь з роднай зямлёй. Яе патрыятызм звязваўся з былым Вялікім Княствам Літоўскім, і многія з шляхты лічылі сябе ліцвінамі (літвінамі). Жыло, хоць часта і падсвядомае, пачуццё гістарычнай асобнасці, любові да Бацькаўшчыны — ліцвінскі патрыятызм. Ён знаходзіў праяўленне і ў цікавасці да гісторыі ВКЛ, якая даследавалася ў Віленскім універсітэце.
Ігнат Дамейка, знаходзячыся за мяжой, называў сябе ліцвінам, маючы на ўва зе, што яго радзіма калісьці ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
Я. Баршчэўскі