• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Пасля паўстання царскі ўрад стаў на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях, маючы на мэце паступовае абмежаванне правоў шляхты. Быў узяты курс на зліццё заходніх губерняў з Расіяй. Гэты курс рэалізоўваўся праз «разбор» шляхты, увядзенне і распаўсюджанне на ўсю тэрыторыю Беларусі расійскага заканадаўства. Шляхта, якая яшчэ ў канцы XVIII ст. дзякую-
    чы сваім «залатым вольнасцям» была вызначальнай палітычнай і эканамічнай сілай у краі, паступова страчвала сваё прывілеяванае становішча.
    У канфесіянальнай сферы Беларусі адбылося далучэнне ўніяцкай царквы, вернікамі якой з’яўлялася большасць сельскіх жыхароў, да Рускай праваслаўнай царквы. Змяншаўся ўплыў рымска-каталіцкага касцёла. Шматлікае яўрэйскае насельніцтва, якое пражывала ў мяжы аселасці, вызнавала іудаізм.
    Вынікі эканамічнага развіцця Беларусі. У Расійскай імперыі пачаўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы і зараджэння новых капіталістычных адносін. У эканамічным плане адбывалася ўцягванне Беларусі ў агульнарасійскую гаспадарчую сістэму. Гэта пашырала рынак збыту прадуктаў земляробства, садзейнічала пэўнай эканамічнай спецыялізацыі Беларусі. Адначасова павелічэнне матэрыяльных і людскіх рэсурсаў за кошт далучаных зямель узмацняла эканамічны патэнцыял Расіі.
    Пасля паўстання 1830—1831 гг. царскі ўрад спадзяваўся забяспечыць сабе трывалыя пазіцыі ў заходніх губернях праз змякчэнне сацыяльных канфліктаў і прыцягненне на свой бок сялянства. 3 гэтай мэтай праводзіліся эканамічныя рэформы, якія прадугледжвалі мадэрнізацыю старых феадальных парадкаў і змяншэнне прыгнёту сялян. Спробай вырашэння аграрнага пытання была рэформа П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы, а таксама інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы. Іх галоўнымі вынікамі з’явіліся адмова ад фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання, перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш, частковае ўнармаванне павіннасцей памешчыцкіх сялян. Пры гэтым захоўвалася памешчыцкая ўласнасць на зямлю, а захаванне прыгонніцкіх парадкаў тармазіла далейшае развіццё сельскай гаспадаркі.
    Вынікі развіцця культуры Беларусі. Культура беларускага этнасу развівалася ва ўмовах агульнадзяржаўнай палітыкі Расійскай імперыі.
    Развіццё культуры Беларусі было звязана як з творчасцю польска-беларускіх дзеячаў, так і з рускай культурай. Разам з тым узнік новы навуковы кірунак — беларусазнаўства. Ён садзейнічаў вызначэнню нацыянальнай адметнасці беларускага этнасу ў рэчышчы яго ўзаемадзеяння з культурамі іншых народаў. Самаўсведамленне беларусаў у першай палове XIX ст. мела пераважна культурна-асветніцкі характар. Адбываўся працэс фарміравання новай беларускай мовы і літаратуры.
    Паняцці і тэрміны, якім трэба даць вызначэнне: мяжа яўрэйскай аселасці, ваенныя пасяленні, рэкруцкая павіннасць, аўтаномія, «план Агінскага», філаматы, філарэты, дзекабрысты, канфіскацыя, «разбор» шляхты, Полацкі
    5.3ак.1457.
    царкоўны сабор, аграрнае пытанне, гаспадарчая спецыялізацыя, абшчына, «вольныя сельскія абывацелі», рэформа П. Д. Кісялёва, інвентарная рэформа, ланкастэрская школа, беларусазнаўства, ліцвінскі патрыятызм.
    Пытанні і заданні (па выбары іх вучнямі ў кожнай з груп)
    1.	Знайдзіце ірастлумачце ключавыя словы:
    —	у вытрымцы са справаздачы магілёўскага губернатара цару Аляксандру II у 1858 г.: «...асноўная прычына нездавальняючага стану сельскай гаспадаркі заключаецца ў... прыгонных адносінах, пры якіх сяляне... не маючы ніякіх правоў уласнасці на зямлю, якую апрацоўваюць, неахвотна працавалі на палях, што заўсёды маглі быць адабраны ў іх... Калі прыгоннае права, з аднаго боку, паралізавала дзейнасць, то, з другога боку, яно перашкаджала развіццю і ўдасканальванню земляробства ў памешчыцкіх гаспадарках...»;
    —	у дакладной генерал-губернатара Ф. Я. Міркавіча цару Мікалаю I: «...дзве вельмі важныя меры, своечасова прыведзеныя ў выкананне, значна спрыялі захаванню ў апошні час поўнага спакою ў краі стварэннем цвёрдай перашкоды зламысным намерам падбухторваць сялян супраць усталяваных улад. Меры гэтыя такія: перавод дзяржаўных сялян на пазямельнае аброчнае становішча і ўвядзенне правільных інвентароў у памешчыцкіх маёнтках. Першая знішчыла ўвесь цяжар, якім былі знясілены сяляне з-за карыслівасці арандатараў, другая паклала мяжу самавольству памешчыкаў, вызначыўшы асноўныя правілы ўзаемных абавязацельстваў...»;
    —	у выказванні А. Міцкевіча: «На беларускай мове, якую называюць русінскай, альболітоўска-русінскай... размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».
    2.	Параўнайце:
    —	адносіны розных пластоў насельніцтва беларускіх губерняў да ваюючых бакоў у вайне 1812 г.;
    —	палітыку царскага ўрада ў адносінах да розных пластоў насельніцтва заходніх губерняў да і пасля паўстання 1830— 1831 гг.;
    —	дваранскую (шляхецкую) і дэмакратычную плыні грамадскага руху ў Беларусі ў першай палове XIX ст.;
    —	сутнасныя рысы фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання і вынікі рэформы П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы;
    —	прамысловы пераварот у краінах Заходняй Еўропы і Беларусі;
    —	становішча з асноўнай мовай навучання ў заходніх губернях Расійскай імперыі да і пасля паўстання 1830—1831 гг.
    3.	Прывядзіце гістарычныя факты, якія адлюстроўваюць:
    —	саслоўную палітыку царскіх улад у адносінах да розных пластоў насельніцтва Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі;
    —	канфесіянальную палітыку царскага ўрада ў адносінах да вернікаў Беларусі ў першай палове XIX ст.;
    —	розныя плыні грамадскага руху ў Беларусі ў першай палове XIX ст.;
    —	асаблівасці развіцця прамысловасці ў Беларусі ў першай палове XIX ст.;
    —	палітыку царскага ўрада па вырашэнні аграрнага пытання ў 1840— 1850-х гг.
    4.	Раскрыйце прычынна-выніковыя сувязі паміж наступнымі гістарычнымі падзеямі:
    — паўстанне 1830—1831 гг. —► узмацненне «разбору» шляхты;
    —	уключэнне Беларусі ва ўсерасійскі рынак —> паляпшэнне шляхоў зносін і развіццё гандлю;
    —	захаванне прыгоннага права —► рост сялянскіх выступленняў;
    —	далучэнне ўніятаў да Рускай праваслаўнай царквы —► узмацненне пазіцый самадзяржаўя.
    5.	Дакажыце, што:
    —	удзельнікам таварыстваў філаматаў і філарэтаў было ўласціва пачуццё ліцвінскага патрыятызму;
    —	дзейнасць дзекабрыстаў у Беларусі і паўстанне 1830—1831 гг. былі адлюстраваннем дваранскай (шляхецкай) плыні грамадскага руху;
    —	рэформа П. Д. Кісялёва і інвентарная рэформа не вырашылі аграрнае пытанне;
    —	у першай палове XIX ст. адбывалася станаўленне беларусазнаўства;
    —	дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча патрабавала грамадзянскай мужнасці.
    6.	Рашыце гістарычныя задачы:
    — растлумачце паводзіны сялян, аб якіх згадваецца ў вершы Яна Баршчэўскага «Размова хлопаў»:
    ...Калісь французская сіла 3-за Нёмана наступіла;
    Стала і нас карціць, Як бы то Полыйчу звараціць.
    А мы сядзім ціха, Пакуль прынесла ліха. Яны ў наш двор, Ну-тка і мы дзяліць здор.
    А так мяса наварылі, Што бмы іх угаварылі Свірны ў дварах паразбіваць, Паноў у лес паразганяць...;
    — ахарактарызуйце гаспадарчую з’яву, аб якой нагадвае В. Дунін-Марцінкевіч у вершаванай аповесці «Гапон»:
    ...Вот ночкаяшчо цямненька, Дожджык, як з сітца, прышчыць, А войт даўным-даўнюсенька Загад пад акном крычыць: Хто пойдзе драва рубаць, Хто крупы таўчы і драць, А хто з цэпам малаціць, Каму брагу калаціць...;
    — вызначце, аб якім пачуцці згадваецца ў радках верша У. Сыракомлі «Вызваленне сялян»:
    ...Мой прапрадзед шчырым быўліцвінам,
    Бо шляхціц я імаю гербз пячаткай...
    Я горды быў, што род мой ад ліцвіна, Што шляхціц я імаю гербз пячаткай...
    Я ганарыўся, што Літвы быў сынам,
    Што шляхціц я імаю гербз пячаткай...',
    — дайце адказ на пытанне, зададзенае пісьменнікам і грамадскім дзеячам з Брэстчыны Ю. У. Нямцэвічам: «Думаючы пра якія-небудзь важныя рэчы, чалавек міжволі параўноўвае іх з іншымі... Чаму ж, пытаюся я зноў, нават у неўрадлівых правінцыях Францыі, Шатландыі, Швецыі, у пясчаным Брандэнбургу мы бачым свабодны люд, акуратныя мястэчкі, дагледжаныя палеткі, росквіт промыслаў, а адсюль і дабрабыт людзей? Малое, закінутае сярод бурлівага акіяна мястэчка ў Аркадзіі не параўнаць сваім росквітам і заможнасцю з Коўнам ці Пінскам, з іх рэкамі, звязанымі са светам. Адказ на гэтыя ўсе пытанні такі ж просты, як і небяспечны».
    7.	Вызначце ролю гістарычных асоб і дзеячаў культуры:
    —	П. Д. Кісялёва ў абмежаванні феадальна-прыгонніцкіх адносін у Беларусі;
    —	Я. Дамеля і В. Ваньковіча ў развіцці гістарычнага жанру;
    —	Я. Чачота ў распаўсюджванні ідэй гуманізму і станаўленні беларусазнаўства;
    — братоў Тышкевічаў у станаўленні музеязнаўства.
    8.	Падрыхтуйце паведамленне па адной з наступных тэм.
    •	Міхал Клеафас Агінскі як аўтар праекта аднаўлення ВКЛ і паланэза «Развітанне з Радзімай».
    •	Насельніцтва Беларусі ў вайне 1812 г.
    •	Адлюстраванне падзей вайны 1812 г. у творчасці беларускіх мастакоў першай паловы XIX ст.
    •	Уніяты пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі: далучэнне да Рускай праваслаўнай царквы.
    •	В. Дунін-Марцінкевіч і С. Манюшка: творчае супрацоўніцтва класіка новай беларускай літаратуры і заснавальніка польскай класічнай музыкі.
    •	Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы: уклад у станаўленне і развіццё беларусазнаўства.
    •	Знакамітыя людзі нашага краю ў гістарычных падзеях першай паловы XIX ст.
    Раздзел II
    УСТАЛЯВАННЕ КАПІТАЛІЗМУ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ: ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX ПАЧАТАК XX ст.
    § 13. СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІЎ ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX ПАЧАТКУ XX ст. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
    Стужка часу 1861 г. 1863-1864 гг. 1872-1882 гг. 1884 г.
    1897 г.
    Вызваленне памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці.
    Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.
    Правядзенне судовай і гарадской рэформаў у Беларусі.
    Утварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы «Гоман». Утварэнне Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).
    1898 г.
    I з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у Мінску.
    1902 г.
    1903 г.
    1903 г.
    Утварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).
    Падзел РСДРП на бальшавікоў і меншавікоў.
    Канчатковае афармленне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).