Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Pytall i pytajud usle szto czuwaci na swiecl, cbto uam biednym tnuzykam daSd wolnosd? No praudu skazawszy tnalo cbto eboeze skazacl tak jak sum'ente ka2e—pa spraaiedllwosct. My muzykl, braty waszyje, niy warn budzietn bawaryd ceiuju praudu, tolki siuchajcle nas!
Maskali, czynouniki I mnoho panou. budud plerepyniad pismo nasze da was; no najdud sia ludzlc i z muzykou razumtdejszyje I z panskabo rodu I z miasteezkowyeb, szto eboezue waszqj swabody, waszaho szczaScia—jony to warn beto pismo dawaci budud, kab wy znali cbto wasz przyjaciel a cbto wasz woroeh.
SzeSd let uze minulo. Jak parzali bawaryd a swabodzie muzyckoj. Hawaryli, talkawall i pisaii mnoho, a niczobo nie zrabili. A hety manifest szto Car z Senatom i z panami dla nas napisau, to taki duruy, szto czort wiedaje da czecho jon padobny,—nl jakoj u nlom nlema praudy, niema z jeho dla nl^ nijakoj karyAct l’arabill Kaocelaryi, zrabili sud, Jakby heto nie usio rouno brad u sraku czy z sudom czy bez suda. Parabili Pisarou, Pasrednikou, a usio za muzyckije hroszy 1 wielikije hroszy—czort icb wiedaje na szto; dla toho chyba kab zapisywali kaiazki, Jak mnoho napiszud na srakach mutyckich. A z betoho to i widad. szto nam ntezoho dobraho i nie dumali zrablci.
жанскі выдавалі нелегальную «Мужыцкую праўду», якая выконвала ролю газеты. На працягу 1862—1863 гг. выйшла 7 яе нумароў у выглядзе лістовакпракламацый. Яны друкаваліся на беларускай мове лацінскім шрыфтам, які выкарыстоўваўся ў польскай мове — дзяржаўнай у былой Рэчы Паспалітай. Большасць матэрыялаў «Мужыцкай праўды» напісаў сам Каліноўскі пад псеўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні.
Першы нумар газеты «Мужыцкая праўда»
У «Мужыцкай праўдзе» (№ 1) прагучаў заклік:
«Дзецюкі!
Мінула ўжэ тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, но яшчэ і ўчыць сваёй мужыцкай праўды...
Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам!.. Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сакеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.
Гэту Мужыцкую Праўду напісаў і зноў пісаці будзе
Яська-гаспадар з-пад Вільні».
Пачатак і ход паўстання, яго падаўленне. Паўстанне пачалося ў Царстве Польскім у студзені 1863 г. Нагодай для выступлення паслужыла правядзенне рэкруцкага набору паводле спісаў, у якія былі ўключаны ўсе «нядобранадзейныя» маладыя людзі. Заўчаснае выступленне ў Польшчы стала поўнай
нечаканасцю для рэвалюцыянераў Беларусі і Літвы, але пасля ваганняў было імі падтрымана.
1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмныя дакументы, якія дубліравалі праграму польскіх паўстанцаў. Насельніцтва заклікалася да ўзброенай барацьбы, жыхары аб’яўляліся раўнапраўнымі грамадзянамі незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. Дэкларавалася бязвыплатная перадача ва ўласнасць сялян зямельных надзелаў, што знаходзіліся ў іх карыстанні, а з памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Рэкруцтва замянялася 3-гадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю. Аднаўлялася ўніяцкая царква.
Большасць мясцовых атрадаў паўстанцаў у заходніх паветах Беларусі сфарміраваліся ў сакавіку — красавіку 1863 г. У іх склад увайшлі дробная шляхта, вучнёўская і студэнцкая моладзь, рамеснікі, сяляне, афіцэры, што пакінулі царскую армію. Гэтыя атрады ўзначалілі на Гродзеншчыне Ф. Ражанскі і В. Урублеўскі — будучы генерал Парыжскай Камуны. Кіраўніком мясцовых атрадаў у Мінскай губерні стаў адзін з паслядоўнікаў К. Каліноўскага Антон Трусаў. Пасля падаўлення паўстання ён жыў у эміграцыі, у 1870 г. стаў адным з арганізатараў Рускай секцыі I Інтэрнацыянала.
Агульнага плана дзеянняў у паўстанцаў не было, не хапала таксама зброі. Яны выкарыстоўвалі партызанскія метады барацьбы. Значнай акцыяй паўстанцаў стаў захоп горада Горкі, чаму пасадзейнічалі студэнты Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Аднак найболын актыўна дзейнічалі паўстанцы на захадзе, у многім дзякуючы непасрэдным намаганням К. Каліноўскага як камісара Гродзенскага ваяводства (губерні). Маштабнасцю і жорсткасцю характарызавалася бітва пад Мілавідамі ў Слонімскім павеце. На Брэстчыне змагаўся атрад, які ўзначальваў мясцовы шляхціц, былы падпалкоўнік рус-
Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 г. Мастак П. Сергіевіч. 1955 г.
6.3ак.1457.
Віленскі генерал-губернатар М. М. Мураўёў. 1863— 1865 гг.
На этапе. Мастак К. Альхімовіч — ураджэнец Беларусі, удзельнік паўстання 1863—1864 гг., які быў сасланы ў Сібір. Вызвалены ў 1869 г. Карціна напісана ў 1894 г. пад уплывам сібірскай ссылкі
кай арміі, удзельнік Крымскай вайны Рамуальд Траўгут. У чыне генерала ён быў прадстаўніком паўстанцкіх улад за мяжой, а з кастрычніка 1863 г. фактычна з’яўляўся кіраўніком усяго паўстання.
У сакавіку 1863 г. да кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве прыйшлі «белыя». Гэтым скарысталіся царскія ўлады, якія імкнуліся прадставіць у вачах сялян паўстанне як выступленне паноў супраць «цара-вызваліцеля». Такое ўяўленне падтрымлівала ў сялян і праваслаўная царква. Асноўная маса беларускага сялянства, якая традыцыйна не давярала шляхецкаму саслоўю, не далучылася да паўстанцаў. Сярод удзельнікаў паўстання ў Беларусі доля сялян склала каля 18 %.
Царскія ўлады жорсткімі ваеннымі мерамі змагаліся з паўстаннем. У маі 1863 г. у Вільню прыбыў новы генерал-губернатар Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў. Раней ён паслядоўна займаў губернатарскія пасады ў Магілёве, Гродне, Мінску. Пачаліся публічныя пакаранні смерцю паўстанцаў, узрасла колькасць арыштаў. Адначасова разгортвалася маштабная і даволі дзейсная антыпаўстанцкая, антыпольская і антыкаталіцкая прапаганда. Улады абавязалі сельскія таварыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, ствараліся сялянскія варты для барацьбы з паўстанцамі.
У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздольнасць «белых» кіраваць паўстаннем. Да канца лета 1863 г. кіраўніцтва паўстаннем у краі сканцэнтравалася ў руках К. Каліноўскага. Але ўжо было позна; рэальных поспехаў дасягнуць не ўдалося. Восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі спынілася. Мужны і нястомны Каліноўскі працягваў рэвалюцыйную дзейнасць, спрабуючы выратаваць людзей, каб зноў выступіць вясною 1864 г. Доўгі час яму ўдавалася хавацца ад праследавання, але адзін з членаў арганізацыі на допыце выдаў яго. Дваццацішасцігадовы К. Каліноўскі быў публічна павешаны на Лукішскай плошчы
ў Вільні. У сваю апошнюю хвіліну жыцця, стоячы пад шыбеніцай, ён пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі дваранінам, заявіў: «У нас няма дваран — усе роўныя!»
«Пісьмы з-пад шыбеніцы». К. Каліноўскаму ўдалося перадаць з турмы на волю тры развітальныя «Пісьмы з-пад шыбеніцы». У іх ёсць такія радкі:
Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе. / часам спамяні пра Яську свайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго.
«Пісьмы з-пад шыбеніцы» ўяўляюць сабой духоўны запавет К. Каліноўскага беларускаму народу: «...народзе... цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную». Каліноўскі таксама прытрымліваўся ідэі дэмакратычнай народнай дзяржавы: «...не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа».
Паўстанне 1863—1864 гг. было падаўлена царскімі ўладамі. Паводле афіцыйных даных, у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чалавек сасланы і выселены з краю (**1, 2). Справа паўстання не прайшла бясследна: яно будзіла да барацьбы за свабоду наступныя пакаленні.
Уплыў паўстання 1863—1864 гг. на ўмовы вызвалення сялян беларускіх губерняў. Каб адцягнуць сялян ад масавага ўдзелу ў паўстанні і схіліць іх на свой бок, царскі ўрад вымушаны быў змяніць на іх карысць некаторыя ўмовы рэформы. Паводле спецыяльных царскіх указаў у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях з 1 мая 1863 г., а ў Віцебскай і Магілёўскай губернях з 1 студзеня 1864 г. спыняліся часоваабавязаныя адносіны. Сяляне, незалежна ад згоды памешчыкаў тэрмінова пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў прычым памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20 %. Тым, хто быў абеззямелены памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд, поўнасцю ці часткова вярталіся надзелы. Гэтыя ўступкі самадзяржаўя істотна змякчалі ўмовы вызвалення сялян у Літве і Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі.
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: «Мужыцкая праўда», «Пісьмы з-пад шыбеніцы».
Культурна-гістарычнае асяроддзе
**1. Сярод удзельнікаў паўстання, здадзеных у салдаты і высланыху Сібір, быў 18-гадовы ўраджэнец Віцебшчыны Іван Дзяменцьевіч Чэрскі. У Сібіры ён заняўся геалагічнымі даследаваннямі: вывучаў будову берагоў Байкала,
I. Чэрскі
3. Мінейка
склаў першую геалагічную карту яго ўзбярэжжа. Яго ссылка працягвалася 22 гады. Ужо пасля памілавання Чэрскі ўзначаліў экспедыцыю ў раён рэк Калыма і Індыгірка. Быў узнагароджаны трыма залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства. Яго імем названа сістэма горных хрыбтоў у Якуціі і Магаданскай вобласці, хрыбет у Забайкаллі і інш.
**2. Славутым у свеце стала імя ўраджэнца Беларусі Зыгмунта Мінейкі. Ён быў чалавекам, для якога ідэалы свабоды, незалежнасці і справядлівасці былі вышэй за ўсё. У яго характары спалучаліся цвярозы прагматызм і рамантызм. У час паўстання з’яўляўся ваенным начальнікам Ашмянскага павета і камандзірам атрада. Быў прыгавораны спачатку да расстрэлу, замененага пазней на 12 гадоў катаргі ў Сібіры. У 1865 г. уцёк за мяжу. Скончыў Акадэмію Генеральнага штаба ў Парыжы. 3 1891 г. у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт. Захапляўся старажытнагрэчаскай гісторыяй, адшукаў у час археалагічных раскопак старажытны горад, дзе знаходзілася свяцілішча Зеўса. Будучы выдатным інжынерам, удзельнічаў у будаўніцтве спартыўных аб’ектаў у Афінах да першых Алімпійскіх гульняў 1896 г. і нават працаваў на іх рэпарцёрам: пісаў для
польскіх газет. У 1910 г. грэчаскі парламент прысвоіў яму званне ганаровага
грамадзяніна Грэцыі. За ўдзел у якасці ваеннага спецыяліста ў Балканскай вайне 1912—1913 гг. быўудастоены самай высокай воінскай узнагароды Грэцыі — Залатога крыжа заслугі.