Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Хуткімі тэмпамі развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць. Яе прадукцыя збывалася ў Кіеве, Адэсе, Маскве і іншых месцах Расіі, а таксама за мяжой. У пачатку XX ст. беларускія прадпрыемствы давалі 24 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, амаль 24 % — фанеры, прыкладна 49 % — запалкавай саломкі. Буйнейшыя запалкавыя фабрыкі знаходзіліся ў Пінску, Мазыры, Бабруйску, Барысаве. 3 мэтай паспяховай канкурэнцыі іх уладальнікі ў 1898 г. аб’ядналіся для продажу сваёй прадукцыі. Першапачаткова запалкі выраблялі рознай даўжыні і перавязвалі шпагатам. У канцы XIX ст. на Пінскай фабрыцы пабудавалі спецыяльную машыну, з дапамогай якой на галоўку запалкі наносіўся чырвоны фосфар. У пачатку XX ст. пачала выкарыстоўвацца машына для склейвання запалкавых карабкоў.
Папярова-кардонная прамысловасць Беларусі размяшчалася галоўным чынам у Магілёўскай і Віцебскай губернях. Найбуйнейшай у гэтай галіне
была Добрушская папяровая фабрыка — адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці (**!).
Самым буйным прадпрыемствам са шклозаводаў быў завод «Нёман» у Лідскім павеце, які пачаў працу ў 1883 г. У пачатку XX ст. прадпрыемствы Беларусі давалі 55 % аконнага шкла, што выраблялася ў Расіі.
Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску, пабудаваная ў 1900 г.
Асаблівасці прамысловага перавароту ў Беларусі. Прамысловы пераварот уключае ў сябе два бакі: тэхнічны — замена ручной, мануфактурнай вытворчасці машыннай, фабрычна-заводскай, і грамадскі — замена прымусовай працы вольнанаёмнай і фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту. Пралетарыят уяўляў сабой клас (грамадскую групу людзей) наёмных рабочых, якія былі пазбаўлены ўласнасці на прылады працы. Адзінай крыніцай яго існавання з’яўляўся продаж сваёй рабочай сілы ўладальніку прадпрыемства за вызначаную плату.
Пераход да машыннай вытворчасці адбыўся ў Беларусі ў 1880—1890-я гг. першапачаткова ў дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай галінах. Ён праходзіў замаруджана і завяршыўся ў пачатку XX ст., калі ў асноўных сферах вытворчасці машынная тэхніка выцесніла ручную працу, а вадзяное кола было заменена паравым рухавіком.
Укараненне на прадпрыемствах машын патрабавала кваліфікаванай рабочай сілы. Галоўнай крыніцай яе фарміравання сталі былыя прыгонныя сяляне, а таксама майстравыя работнікі мануфактур і рамеснікі. Асаблівасцю рабочага класа ў Беларусі была яго моцная прывязанасць да сельскай гаспадаркі. Толькі'Д рабочых знаходзілася ў гарадах.
Буржуазія як клас фарміравалася з купецтва, уладальнікаў мануфактур, мяшчан, заможных рамеснікаў, а пасля 1861 г. — галоўным чынам за кошт заможнага сялянства — вясковых «гаспадароў».
Рост гарадоў. У XIX ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля гараджан складала 10 % ад усяго насельніцтва Беларусі. Гарады былі пераважна невялікія. У канцы XIX ст. толькі 2 з іх (Мінск і Віцебск) мелі ад 50 да 100 тыс., a 7 гарадоў — ад 20 да 50 тыс. жыхароў. У 1913 г. колькасць насельніцтва Мінска склала 106,7 тыс., а Віцебска — 109 тыс. чалавек.
У другой палове XIX — пачатку XX ст. у абліччы беларускіх гарадоў адбыліся прыкметныя змены. У значныя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Пінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Яныўдвая, a то і болей павялічылі свае тэрыторыі. Тут былі пабудаваны фабрыкі і заводы, на ўскраінах з’явіліся рабочыя пасёлкі.
Віленскі чыгуначны вакзал у Мінску. Пачатак XXcm.
Цяпер на яго месцы пабудаваны сучасны чыгуначны вакзал еўрапейскага тыпу
Перш за ўсё раслі тыя гарады, якія сталі чыгуначнымі вузламі або станцыямі. Праз многія гарады прайшлі чыгункі, што абумовіла з’яўленне новага тыгту пабудоў — вакзалаў Будынкі чыгуначных вакзалаў надалі новыя характэрныя рысы абліччу беларускіх гарадоў у другой палове XIX — пачатку XX ст. Раней ролю цэнтра выконвала гарадская плошча. На мяжы стагоддзяў ім стала цэнтральная вуліца, якая злучала чыгуначны вакзал з гістарычным цэнтрам. На гэтай галоўнай транспартнай артэрыі горада размяшчаліся дзяржаўныя, гандлёва-фінансавыя, камерцыйныя і культурныя ўстановы. Цэнтры буйных гарадоў былі забяспечаны водаправодам, каналізацыяй, электрычным асвятленнем, тэлефонам (**2). У гарадах утвараліся новыя плошчы: прывакзальная, тэатральная, адміністрацыйная, разбіваліся скверы, гарадскія сады і паркі.
3 ростам гарадоў абвастрылася праблема гарадскога грамадскага транспарту. У найбольш людных месцах пракладаліся першыя лініі конкі, якія
Электрычны трамвай у Віцебску. Канец XIX cm.
Паішпоўка, прысвечаная пачатку аўтамабільнага руху ў Слуцку
злучалі гістарычны цэнтр, вакзал і прамысловую зону (**3). У 1898 г. у Віцебску, раней, чым у Маскве і Пецярбургу, быў пушчаны электрычны трамвай. У пачатку XX ст. у якасці грамадскага транспарту стаў выкарыстоўвацца аўтамабіль. У 1913 г. у Мінску было 6 аўтамабіляў-таксі, а ўсяго напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі мелася каля 300 аўто.
Характэрнымі для беларускіх губерняў былі мястэчкі — населеныя пункты, якія займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. У канцы XIX ст. іх налічвалася ў Беларусі каля 320, і ў іх пражывала 680 тыс. чалавек. Пераважалі дробныя мястэчкі — да 2 тыс. жыхароў, але каля 100 мястэчак мелі насельніцтва ад 2 да 5 тыс. чалавек.
Дом у мястэчку Лёзне.
Мастак М. Шагал. 1914 г.
7.3ак,1457
Змены ў складзе гарадскога насельніцтва. Рост гарадоў суправаджаўся зменай іх сацыяльнай структуры. Да канца XIX ст. сярод гараджан вылучаліся буржуазія і наёмныя рабочыя. У склад гарадской буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы, заможныя рамеснікі. купцы, фінансісты.
Агульная колькасць гараджан на працягу другой паловы XIX ст. вырасла ў 2,2 раза. Яна павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і вы-
Нацыянальны склад гарадскога насельніцтва пяці заходніх губерняў
Ml Яўрэі
Ml Рускія
Беларусы
Палякі Ml Іншыя
Стары кравец.
Мастак Ю. Пэн
гнаных з сельскіх паселішчаў яўрэяў. Па тэмпах росту гарадскога насельніцтва Беларусь адставала ад цэнтральных губерняў еўрапейскай часткі Расіі.
Своеасаблівым быў нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, у якім паводле перапісу 1897 г. пераважалі яўрэі (схема «Нацыянальны склад гарадскога насельніцтва пяці заходніх губерняў»), Беларусаў сярод гарадскіх жыхароў было толькі 14,5 %. Удзельная вага яўрэйскага насельніцтва мястэчак дасягала 60—80 %. Яўрэі складалі большасць і сярод рабочых дробнакапіталістычнай і рамеснай вытворчасці, гандлю і бытавога абслугоўвання. Гандлёва-прамысловая буржуазія ў краі ў асноўным была прадстаўлена таксама яўрэйскімі купцамі і прамыслоўцамі. У буйной прамысловасці і на чыгунцы былі заняты пераважна беларусы.
Гарадская рэформа. Развіццё гарадоў патрабавала рэарганізацыі сістэмы гарадскога кіравання. У 1875 г. на заходнія губерні пашырылася гарадская рэформа. Паводле яе ў 32 беларускіх гарадах уводзіліся новыя органы самакіравання — гарадскія думы, якія выбіраліся на 4 гады. Выбары ў думу адбываліся на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, што правам голасу надзяляліся плацельшчыкі гарадскіх падаткаў: уладальнікі гандлёвапрамысловых устаноў, банкаў, гарадской нерухомасці. Устаноўленая сістэма выбараўзабяспечвала большасць у думе прадстаўнікам буйнога капіталу. Асноўная частка насельніцтва — рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя — не мела такой уласнасці і таму была вызвалена ад платы падаткаў, а значыць, адхілялася ад удзелу ў самакіраванні. Гарад-
скія думы знаходзіліся пад строгім кантролем губернатара і міністра ўнутраных спраў, якія маглі адмяніць любое іх рашэнне.
Органы гарадскога самакіравання займаліся пытаннямі добраўпарадкавання гарадоў, развіццём мясцовага гандлю і прамысловасці, забеспячэннем медыцынскага абслугоўвання, народнай адукацыяй. Гарадская рэформа садзейнічала паляпшэнню стану гарадской гаспадаркі, павялічыла прыбыткі ў мясцовы бюджэт.
Шмат намаганняў для ператварэння тагачаснага Мінска ў еўрапейскі горад прыклаў яго гарадскі галава ў 1890—1901 гг. граф Караль (Карл Эмерыкавіч) фон ГутэнЧапскі. Пры ім у горадзе стаў працаваць трамвай-конка, пачала даваць электрычнае асвятленне электрастанцыя, адкрылася тэлефонная станцыя. Быў заснаваны начны прытулак для бяздомных, дзе пастаяльцам выдаваліся цёплая вопратка, гарбата і кавалак хлеба. За прытулак трэба было заплаціць 5 капеек. Праводзілася добраўпарадкаванне горада, які ў сярэдзіне XIX ст. заканчваўся ў раёне цяперашняй плошчы Перамогі. Тут утварыўся жылы раён Залатая Горка. Дамы атрымалі нумарацыю, бо дагэтуль іх шукалі па прозвішчы гаспадара.
Шмат увагі К. Гутэн-Чапскі надаваў развіццю культуры. Дзякуючы яго намаганням быў дабудаваны будынак гарадскога тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) і адкрыта бібліятэка імя Пушкіна. У 1909 г. яе ганаровым членам стаў Леў Талстой. Гарадскі галава заснаваў таварыства аматараў спорту і стаў яго першым старшынёй. У Мінску былі пабудаваны велатрэк, стадыён, абсталяваны іпадром і лядовая пляцоўка. На жаль, памяць аб тагачасным кіраўніку Мінска пакуль яшчэ не адлюстравана ў сучасных гарадскіх назвах.
Будаўніцтва чыгунак. Рачныя і шашэйныя шляхі зносін ужо не задавальнялі патрэб развіцця рынку. Пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва чыгунак. Першая чыгунка — участак Пецярбургска-Варшаўскай магістралі — прайшла праз Беларусь у 1862 г. 3 пабудовай у 1860-я гг. Рыга-Арлоўскай, у 1870-я гг. Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай, у 1880-я гг. Палескіх чыгунак і ў 1902 г. чыгуначнай лініі Віцебск — Жлобін даўжыня чыгункі на тэрыторыі Беларусі склала 3000 км. Чыгуначная сетка на тэрыторыі Беларусі была адной з самых густых у Расійскай імперыі (**4).
Чыгуначнае будаўніцтва дало магутны штуршок росту гарадоў, садзейнічала ўмацаванню гаспадарчых сувязей паміж рознымі абласцямі Беларусі і ператварэнню іх у састаўную частку агульнарасійскага і еўрапейскага рынкаў.
Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Значныя зрухі ў апошняй трэці XIX — пачатку XX ст. адбыліся ў гандлі. Паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, якія праводзіліся перыядычна. На змену ім прыходзіў пастаянны ган-
даль праз крамы. На яго долю ў канцы XIX ст. прыпадала 95 % усяго ўнутранага гандлёвага абароту гарадоў.