Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Пераважная большасць сялян вяла гаспадарку на надзелах, атрыманых паводле рэформы. Малазямелле і беззямелле былі сапраўдным бедствам для большасці сялянства. Сярэдні памер сялянскіх надзелаў у беларускіх губер-
мінімуму сярэдняй сям’і з 6—7 чалавек. Затое сяляне, якія мелі надзелы ў 15 і больш дзесяцін зямлі, нарошчвалі вытворчасць сваёй прадукцыі на продаж і пашыралі сваю гаспадарку. У першае парэформеннае 15-годдзе ў пяці беларускіх губернях 10 тыс. сялян купілі зямлю, прычым многія з іх набылі 100 і больш дзесяцін.
Пераход да прадпрымальніцкай гаспадаркі. Частка памешчыкаў пасля рэформы 1861 г. працягвала весці сваю гаспадарку па-старому. У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі найбольшае распаўсюджанне ў Магілёўскай і Віцебскай губернях атрымалі адпрацоўкі. Пры адпрацовачнай сістэме гаспадарання малазямельныя сяляне былі вымушаны працаваць на пана за арэнду памешчыцкіх палёў, пашы, сенажацей і за натуральныя або грашовыя пазыкі. Адпрацоўкі (у аснове сваёй дарэформенная паншчына) ажыццяўляліся прымітыўнымі метадамі земляробства і традыцыйнымі прыладамі працы (драўлянай сахой і бараной, сярпом і касой). Сяляне, якія знаходзіліся на адпрацоўках, не былі зацікаўлены ў дабраякаснай працы, што асуджала памешчыцкую гаспадарку на заняпад.
Рэакцыю сялян на захаванне адпрацовак адлюстроўваюць наступныя радкі: «Мужыкі без зямлі прападаюць, А дваране і рады таму, Што за бесцань яны нанімаюць Мужыкоў на работу сваю».
Частка памешчыкаў здолела перайсці да капіталістычнай сістэмы гаспадарання. Гэтая сістэма пераважала ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Яна заключалася ў найме памешчыкамі ў свае гаспадаркі пастаянных або часовых работнікаў, якія апрацоўвалі зямлю інвентаром уладальніка. TaKia гаспадаркі паступова набывалі ганддёвы, прадпрымальніцкі характар.
Хата селяніна-бедняка ў вёсцы Хатляны Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX cm.
Тут уводзілі шматпольныя севазвароты, разводзілі пародзістую жывёлу, выкарыстоўвалі мінеральныя ўдабрэнні і палепшаныя прылады працы (жалезныя плугі, бароны), а пазней — розныя сельскагаспадарчыя машыны. Падобнымі новаўвядзеннямі карысталіся на сваіх землях і заможныя прадпрымальныя сяляне. Па прымяненні машын у сельскай гаспадарцы Беларусь стаяла на адным з першых месцаў у Расійскай імперыі.
Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У 1860— 1870-я гг. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа: жыта, аўса, ячменю. Аднак у 1880-я гг. яго вытворчасць як рыначнай культуры стала ў Беларусі нявыгаднай па дзвюх прычынах. Рынкі Заходняй Еўропы запоўніла больш таннае і якаснае збожжа з Амерыкі, што выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Гэта зрабіла прадукцыю беларускіх вытворцаў неканкурэнтаздольнай на еўрапейскім рынку. Да таго ж расійскі ўрад увёў такі кошт правозу на чыгунках, які спрыяў вывазу збожжа з чарназёмных губерняў Расіі і зрабіў нявыгадным яго вываз з беларускіх губерняў. Беларусь была літаральна завалена больш танным збожжам з Паволжа і паўднёвых губерняў. У выніку адбылося істотнае скарачэнне пасяўных плошчаў пад збожжавыя культуры.
Сельская гаспадарка Беларусі пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю, якая ў тых умовах магла забяспечыць высокія прыбыткі. У 1883—1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася ўдвая. З’явіліся высокапрадукцыйныя пароды кароў і фермы па іх гадоўлі. Малако перараблялі на масла і сыр на масларобчых і сыраварных заводах. Беларусь разам з прыбалтыйскімі губернямі стала раёнам, які спецыялізаваўся на вытворчасці малочных прадуктаў.
Другім важным відам капіталістычнага прадпрымальніцтва стала вінакурэнне. Асноўнай сыравінай для вырабу спірту было спачатку збожжа, потым — бульба. Таму яе пасевы выраслі больш як утрая. У пачатку XX ст. на Беларусь прыпадала амаль 17 % усёй плошчы, занятай бульбай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.
У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях пашыралася бульбаводства. Віцебская і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні спецыялізаваліся на вырошчванні льну. На Магілёўшчыне вырошчвалі каноплі. У Гродзенскай і Мінскай губернях у 1860—1880-я гг. паспяхова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Воўна паступала на мясцовыя суконныя фабрыкі, а таксама ў Польшчу, Германію. Аднак у пачатку XX ст. канкурэнцыя больш таннай воўны з поўдня Расіі і Аўстраліі прывяла мясцовую авечкагадоўлю ў заняпад. Як рыначная галіна паўсюдна развівалася свінагадоўля.
Рэформа 1861 г. вызначыла марудны «прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. На гэтым шляху сельская гаспадарка Беларусі запаво-
лена перарастала ў капіталістычную пры захаванні доўгі час галоўнага феадальнага перажытку — памешчыцкага землеўладання.
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: адпрацоўкі, «прускі» шляхразвіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Пытанні і заданні
1. У чым заключалася сутнасць «прускага» шляху развіцця капіталізму ўсельскай гаспадарцы Беларусі? 2. Вызначце крыніцы росту буржуазнага землеўладання ў Беларусі ў 1870-х гг. — пачатку XX ст. 3. Параўнайце адпрацовачную і капіталістычную сістэмы гаспадарання ў беларускіх губернях паводле наступнага плана: а) раён распаўсюджання; б) узаемаадносіны памешчыкаў і сялян; в) прылады працы, якія выкарыстоўваліся; г) эфектыўнасць гаспадаркі. Параўнанне аформіце ў выглядзе табліцы ў сшытку. Выкарыстайце адпаведную карту ў атласе. 4. Раскрыйце прычынна-выніковыя сувязі паміж наступнымі гістарычнымі з’явамі: продаж на рынках Заходняй Еўропы таннага і якаснага збожжа з Амерыкі —> скарачэнне пасяўных плошчаў у Беларусі пад збожжавыя культуры —> пераарыентацыя сельскай гаспадаркі Беларусі на малочна-мясную жывёлагадоўлю. 5. Ахарактарызуйце асноўныя кірункі спецыялізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў 1860—1880-я гг.
Да ўрока «Наш край». Вызначце, ці існуе гістарычная пераемнасць у развіцці аграрнага сектара эканомікі вашай мясцовасці са спецыялізацыяй сельскай гаспадаркі Беларусі на мяжы XIX—XX стст.
§ 18-19. ПРАМЫСЛОВАЕ РАЗВІЦЦЁI СТАН ГАРАДОЎ, РАЗВІЦЦЁ ГАНДЛЮ, ФІНАНСАУ, ТРАНСПАРТУ Ў 1860-х гг. ПАЧАТКУ XX ст.
Успомніце. 1. Што ўяўляе сабой прамысловы пераварот? 2. Дзе і калі былі пабудаваны першыя фабрыкі ў Беларусі?
Вучэбная задача. Вызначыць, у чым заключаліся прыкметы развіцця капіталістычных адносін у прамысловасці Беларусі.
Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Вызваленне з-пад прыгону памешчыцкага сялянства стварыла рынак свабоднай рабочай сілы. За кошт беззямельных і малазямельных сялян, якія пакідалі вёску, а таксама збяднелых рамеснікаў папаўняўся рабочы клас. Грошы за зямлю, атрыманыя памешчыкамі ў выніку выкупной аперацыі, сталі асновай капіталу, выкарыстанага для
Суадносіны дробнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці ў Беларусі ў 1900 г. (паводле кошту прадукцыі)
Прамысловасць:
Мі фабрычная
■I дробная
(да 15 рабочых) мануфактурная
(16 і болыв рабочых)
стварэння і пашырэння прадпрымальніцтва. Павелічэнне попыту вёскі на прамысловыя тавары — ад баваўняных тканін да сельскагаспадарчых машын, а таксама будаўніцтва чыгунак абумовілі хуткі рост рынку збыту прамысловай прадукцыі. Такім чынам, свабодныя рабочыя рукі, наяўнасць капіталу і рынку стваралі ўмовы для паступовага станаўлення капіталізму. Ён уяўляў сабой грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварна-грашовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы.
Асаблівасцю развіцця прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст. было суіснаванне рамесных майстэрань, мануфактур, фабрык і заводаў. Колькасць фабрык і заводаў за 40 парэформенных гадоў павялічылася ў 15 разоў. Пры гэтым аб’ём прамысловай вытворчасці ўзрос у 37 разоў, а колькасць рабочых — у 9. Калі ў 1860 г. фабрыкі і заводы давалі толькі каля 9 % усёй прамысловай прадукцыі заходніх губерняў, то да канца XIX ст. —
амаль 47 % (схема «Суадносіны дробнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці ў Беларусі ў 1900 г.»).
У Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 і болей рабочых, было вельмі мала. У 1900 г. іх налічвалася ўсяго 9. Самым буйным прадпрыемствам у Беларусі была тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, заснаваная ў 1862 г. У 1900 г. на ёй працавала 1445 рабочых. Сыравіну на фабрыку завозілі з поўдня Расіі і з-за мяжы. Прадукцыя прадавалася па ўсёй Расіі і ў Польшчы.
Другой асаблівасцю прамысловасці Беларусі была яе прывязанасць да сельскай мясцовасці. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках, там жа жыло 45 % рабочых. Размяшчэнне прадпрыемстваў паблізу крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы было выгаднае капіталістам, бо давала магчымасць пры мінімальных затратах атрымліваць вялікія прыбыткі. Але найбольш буйныя фабрыкі і заводы размяшчаліся ў гарадах.
Спецыялізацыя прамысловасці. Прамысловасць Беларусі спецыялізавалася на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. Найбольш развітымі былі галіны, звязаныя з перапрацоўкай прадуктаў земляробства (мукамольная, ільняная, вінакурная), жывёлагадоўлі
X
Віцебск
Вільня
Бярозаўі
Гродна
Нарау
^обруі
ГоАделі
»чыца
«Везувій»о
/\«МалЬнка»
4 Смаленсіс
1 Мотілёў
Мійск Ба%йс< 8
Смаргоньп. I г «Віктврыя)
ІсаЎ і Чашнікі
Пінск '
F «Прагрэс-Вупкан»!
/ Мазырі
Чарнігаў
«Дзвіна» Назвы асобных прадпрыемстваў
Граніцы на 1913 г.
дзяржаў
губерняў
Сучасная граніца
Рэспублікі Беларусь £
2 ' Р
-7" Сувалкі, ь ) ©
Хі Металаапрацоўчая прамысловасць
Лясная прамысловасць _ Вытворчасць
запалак
Прамысловасць будаунічых матэрыялаў
ПЛ шкляная
Лёгкая прамысловасць
_ Вытворчасць
= I ільняной пражы і нітак
Харчовая прамысловасць
Вмукамольная, маслабойная, піваварная [ў^| цыгарэт і махоркі
Прамысловасць у 1913 г.
(гарбарная, шарсцяная, суконная), дрэва (запалкавая, папяровая). Менавіта яны прыносілі прадпрымальнікам высокія прыбыткі, таму што былі забяспечаны таннай сыравінай і не патрабавалі вялікіх капіталаў.
Вядучая роля сярод галін вытворчасці належала вінакурэнню. Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння Расійскай імперыі. У 1890 г. у пяці заходніх губернях дзейнічалі 18 % вінакурных заводаў краіны.