Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
У канцы XIX ст. на беларускім рынку галоўным таварам быў лес. Другое месца займала сельскагаспадарчая прадукцыя. У сувязі са спецыялізацыяй на мяса-малочнай вытворчасці ў таваразвароце вырасла роля прадуктаў жывёлагадоўлі. Прадукты сельскай гаспадаркі і вырабы прамысловасці (спірт, запалкі, папера і кардон, аконнае шкло, цэгла, кафля, вяроўкі і канаты), акрамя збыту на месцы, вывозіліся ў гарады Расіі, Украіны, а таксама за мяжу. Прывозілі ў Беларусь метал, машыны, вугаль, нафту, соль, збожжа. Паступовае ўваходжанне Беларусі ў еўрапейскі рынак абумовіла значны рост аб’ёму знешняга гандлю.
Невель
маленс
Орша
арысаў
ІНСК
ГроДна^
Старыя Да
бкаў
М ;
нінец
Бяла
s 1869
—— Чыгункі
1873 Даты пачатку руху Палескія Назвы чыгунак
аранавічы 1906-1907 Слуцк©
Жа
рэст-
Ваўкавыск
паяес*.
Рэчыца
1886 е
1911
Хойнікі
Асіповічы і
бруй^к
Пна Роўна
Заўвагі. 1. Чыгункі дадзены на 1913 г.
2. Пецярбургска-Варшаўская чыгунка ў 1907 г. увайшла ў склад Паўночна-Заходніх чыгунак.
3. Маскоўска-Брэсцкая чыгунка з 1912 г. называлася Аляксандраўскай
вянцяны 1897
Глыбокае
Граніцы на 1913 г.
дзяржаў
губерняў
Сучасная граніца
Рэспублікі Беларусь
= Мсціслаўо
Магілёў
Клімавічы Г
Жлобі
Развіццё сеткі чыгунак у Беларусі
Мінскія камерсанты. 1913 г.
Імклівымі тэмпамі развіваўся гандаль прамысловымі таварамі. Яны карысталіся попытам у гарадскога насельніцтва, якое хутка павялічвалася. Вёсцы таксама ўсё болын патрабавалася тканін і прылад працы фабрычнай вытворчасці. Буйным спажыўцом тавараў з’яўлялася і сама прамысловасць, якая мела патрэбу ў метале, вугалі, нафце, лесаматэрыялах.
3 будаўніцтвам чыгунак сельскагаспадарчая, лясная і прамысловая прадукцыя Беларусі выйшла на агульнарасійскі і еўрапейскі рынкі. Разам з тым беларускі рынак аказаўся адкрытым для тавараў з іншых рэгіёнаў Расіі. Некаторыя віды прадукцыі стала танней завозіць з суседніх раёнаў, чым арганізоўваць іх выраб у Беларусі на месцы. Напрыклад, знікла вытворчасць цукру, заняпала тэкстыльная прамысловасць, перайшлі на выраб прадукцыі ніжэйшага гатунку тытунёвыя фабрыкі.
Станаўленне банкаў. У развіцці эканомікі Беларусі ўсё больш значную ролю адыгрывалі банкі — установы, якія ажыццяўляюць пасрэдніцтва ў крэдыце і плацяжах, канцэнтруюць грашовыя сродкі. У 1873 г. быў створаны Мінскі камерцыйны банк — першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі. Асноўны капітал пры яго заснаванні склаў 1 млн рублёў. Аднак гэтыя сродкі накіроўваліся не на развіццё прамысловасці. Банк займаўся пераважна крэдытаваннем гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і вывазу лесу.
У 1880-я гг. у Беларусі пачалі дзейнічаць аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага пазямельнага і Дваранскага зямельнага банкаў Расіі. Першы крэдытаваў багатых кліентаў. Другі выдаваў сялянам пазыкі на набыццё прыватнаўласніцкіх зямель. Дваранскі зямельны банк выдаваў доўгатэрміновыя крэдыты на незвычайна льготных умовах рускім памешчыкам. У 1890-я гг. у гарадах Беларусі пачалі працаваць аддзяленні Маскоўскага, Пецярбургска-Азоўскага, Арлоўскага, Паўднёва-Рускага, Віленскага і Паўднёвага камерцыйных банкаў.
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: маёмасны цэнз.
Культурна-гістарычнае асяроддзе
**1. Дырэктарам Добрушскай папяровай фабрыкі ў 1878 г. стаў выдатны інжынер і вынаходца Антон Ігнацьевіч Стульгінскі. Пад яго кіраўніцтвам фабрыка была рэканструявана і хутка стала лідарам у сваёй галіне. Па ініцвія-
Этыкетка з прадукцыі Добрушскай папяровай фабрыкі
тыве Стульгінскага ў Добрушы пачалося будаўніцтва першай у Беларусі электрастанцыі, якая дала току 1889 г. На Усерасійскай выстаўцы ў 1882 г. Добрушская фабрыка разам з Гродзенскай тытунёвай былі ўзнагароджаны медалямі. Акрамя таго, Добрушская папяровая фабрыка атрымала права ставіць на сваёй прадукцыі дзяржаўны герб Расійскай імперыі.
Пры фабрыцы дзейнічалі бальніца і аптэка, якія аказвалі бясплатныя медыцынскія паслугі работнікам фабрыкі і іх сем’ям. Прадукты на фабрычным складзе рабочым можна было набыць на 15—20 % танней, чым у мясцовых крамах. Пяцігадовы стаж працы на фабрыцы даваў права на атрыманне пры звальненні грашовай дапамогі. На фабрыцы ўпершыню ў Расіі быў уведзены 8-гадзінны працоўны дзень пры захаванні таго ж заробку, што выплачваўся за 12-гадзінную работу.
**2. Упершыню электрычнае асвятленне ў Мінску было прадэманстравана на вадакачцы Лібава-Роменскай чыгункі ў 1886 г. У 1895 г. да электрастанцыі, пабудаванай на беразе Свіслачы, было падключана 140 электралямпачак для асвятлення вуліц Мінска і 110 для прыватных асоб. Першае электратэхнічнае прадпрыемства ў Беларусі па вырабе электрычных лямпачак стала дзейнічаць напярэдадні Першай сусветнай вайны ў мястэчку Альбярцін пад Слонімам, якое належала дынастыі Пуслоўскіх.
Першая ў Беларусі тэлефонная сетка ў 1882 г. звязала Добрушскую папяровую фабрыку, якая належала графу Ф. I. Паскевічу, і шэраг яго маёнткаў з палацам у Гомелі. У 1896 г. у Мінску з’явілася тэлефонная станцыя агульнага карыстання, да якой было падключана 57 апаратаў, што належалі 53 абанентам. Агульная працягласць лініі складала крыху болып за 12 вёрстаў (1 вярста = 1,07 км). Да 1914 г. колькасць абанентаў узрасла да 888, а працягласць ліній дасягнула 50 вёрстаў.
**3. У 1892 г. у Мінску адкрылася конна-чыгуначная дарога, ці конка. Яна ўяўляла сабой вагончык для 20—30 пасажыраў які рухаўся па рэйках пры дапамозе коннай цягі з сярэдняй хуткасцю 5 км у гадзіну. Рухалася конка з аглушальным перазвонам. Прыпынкі з’явіліся толькі ў 1904 г., адатагочасу пасажыры выскоквалі на хаду. Праезд у 1896 г. каштаваў 3—4 капейкі, у наступным — 5—6 капеек. Для параўнання: у 1911 г. 1 кг жытняга хлеба каштаваў 5—7 капеек, 1 кг бульбы — 19 капеек, дзясятак яек — 30 капеек. Заробкі
Конкаў Мінску. 1915 г.
былі наступныя: некваліфікаваны рабочы атрымліваў 12 рублёў у месяц, чыгуначны рабочы — 32 рублі, настаўнік — ад 30 да 60 рублёў, урач — 240 рублёў.
**4. Датай заснавання беларускай чыгункі прынята лічыць 29 лістапада 1871 г. — дзень уводу ў эксплуатацыю лініі Смаленск—Орша—Мінск—Брэст, якая найкарацейшым шляхам звязала цэнтр Расіі з Заходняй Еўропай. Цікавая гісторыя адбылася з пракладкай у 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі, будынак якой быў узведзены ў Мінску (цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак сучаснага чыгуначнага вакзала). Уладальнік багатага маёнтка, адстаўны міністр унутраных спраў Расіі вельмі хацеў каб Лібава-Роменская чыгунка прайшла праз падуладную яму Мар’іну Горку замест запланаванага паводле праекта мястэчка Пухавічы. Дзякуючы подкупу будаўнікі праклалі чыгунку, як таго жадаў адстаўны міністр. А каб пазбегнуць непрыемнасцей, пакінулі праектную назву станцыі. Так і атрымалася, што назва станцыі і сённяшняга Пухавіцкага раёна не супадае з назвай раённага цэнтра Мар’іна Горка.
Пытанні і заданні
1. Раскажыце пра станаўленне банкаў у Беларусі. 2. Ахарактарызуйце кірункі спецыялізацыі прамысловасці ў Беларусі. Пры адказе выкарыстайце картасхему ў параграфе і адпаведную карту ў атласе і прывядзіце назвы прамысловых прадпрыемстваў. 3. Растлумачце, чаму большасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусі знаходзілася ў сельскіх населеных пунктах. 4. Складзіце ў сшытку табліцу «Асаблівасці прамысловага перавароту ў Беларусі».
Тэхнічны бок прамысловага перавароту
Грамадскі бок прамысловага перавароту
5. Дакажыце, што ў прамысловасці Беларусі да канца XIX ст. значна павялічылася доля прадпрыемстваў капіталістычнага тыпу. 6. Папрацуйце па метадзе загадкавай карцінкі з выявай этыкеткі прадукцыі Добрушскай папяровай фабрыкі. 7. Ахарактарызуйце склад гарадскога насельніцтва. 8. Растлумачце, чаму ў органах гарадскога самакіравання большасць месцаў належала прадстаўнікам буйнога капіталу, а не рабочым, служачым, інтэлігенцыі. 9. Ахарактарызуйце з дапамогай адпаведнай картасхемы ролю чыгункі ў развіцці эканомікі Беларусі і росце гарадоў. 10. Растлумачце, чаму ўнутраны рынак Беларусі з будаўніцтвам чыгункі стаў састаўной часткай агульнарасійскага і еўрапейскага рынкаў. 11. Ці існавалі ўмовы, неабходныя для паступовага станаўлення капіталізму ў прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст.? Свой адказ аргументуйце.
Да ўрока «Наш край». Вызначце, ці існуе гістарычная пераемнасць у сучасным эканамічным развіцці вашай мясцовасці з прамысловым пераваротам, а таксама ўрбанізацыяй і будаўніцтвам чыгункі на мяжы XIX—XX стст.
§ 20. СЯЛЯНСКІI РАБОЧЫ РУХ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
Успомніце. 1. Што ўяўляла сабой выкупная аперацыя? 2. Якой была рэакцыя сялян на ўмовы атрымання імі зямлі паводле рэформы 1861 г.?
Вучэбная задача. Вызначыць прычыны і характар сялянскага і рабочага руху ў Беларусі ў другой палове XIX ст.
Становішча сялян. Рэформа 1861 г. не вырашыла канчаткова аграрнае пытанне. Плошча сялянскай надзельнай зямлі складала ўсяго каля 73 ад агульнага землеўладання ў Беларусі. Беларускія губерні заставаліся раёнам буйнога памешчыцкага землеўладання. Адмена прыгоннага права паскорыла маёмаснае расслаенне сялянства. У канцы XIX ст. найбагацейшы яго пласт (так званыя кулакі) складаў каля 8 %, сярэдні — прыблізна 32 %. На супрацьлеглым полюсе беларускай вёскі знаходзіліся астатнія 60 % сялян, якія ледзь зводзілі канцы з канцамі.
Непасільныя выкупныя плацяжы паглыналі 73 сялянскага даходу. Каб разлічыцца з падаткамі, сяляне былі вымушаны адразу пасля ўборкі — у сезон самых нізкіх цэн — прадаваць свой ураджай. Пазней, зімой або вясной, ім прыходзілася браць грашовыя і натуральныя пазыкі ў памешчыка і адпраўляцца на заробкі на цяжкую і малааплатную працу.
Значна пагаршала становішча сялян цераспалосіца. У выніку правядзення сялянскай рэформы 1861 г. памешчыкі часта пакідалі сабе зямельныя
ўчасткі сярод сялянскіх надзелаў, каб прывязаць сялян да сваёй гаспадаркі, пазбавіць іх прагонаў для жывёлы, сенажацей. Напрыклад, надзел, які належаў дзвюм і болей сем’ям абшчыны, часта разбіваўся на шэраг дробных частак, раскіданых у выглядзе палос у розных месцах, нярэдка на значнай адлегласці адна ад другой і ад месца жыхарства сялян.
Большасць сялянскіх сем’яў жыла ў нястачы. Хаты ў іх былі курныя, з земляной ці глінабітнай падлогай. У хлеб часта дамешвалі мякіну, ільняную макуху, бульбу, жалуды. Медыцынская дапамога была амаль недаступная. 3-за недахопу школ нават у канцы XIX ст. толькі кожны пяты селянін Беларусі быў пісьменны.