• Газеты, часопісы і т.д.
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Палітычныя лагеры напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі
    Назва палітычнага лагера
    Палітычныя партыі і арганізацыі
    Праграмныя патрабаванні
    Буржуазналіберальны
    Акцябрысты, кадэты
    Устанаўленне абмежаванай (канстытуцыйнай) манархіі і парламенцкага ладу
    
    
    Абарона прыватнай уласнасці і захаванне памешчыцкага землеўладання
    
    
    Аўтаномія народаў у складзе Расіі
    Рэвалюцыйнадэмакратычны
    Бундаўцы, эсэры, бальшавікі, меншавікі, БСГ
    Звяржэнне самадзяржаўя шляхам рэвалюцыі і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі
    
    
    Ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і перадача ўсёй зямлі ва ўласнасць народа
    
    
    Прызнанне права нацый на самавызначэнне
    Манархічны
    РУС
    Захаванне самадзяржаўя
    
    
    Захаванне памешчыцкага землеўладання
    
    
    Падтрымка палажэння аб адзінай і непадзельнай Расіі
    Аднак і II Дума прапрацавала нямногім больш за 3 месяцы. Патрабаванні польска-беларускіх аўтанамістаў аднавіць Каралеўства Польскае з уласным заканадаўчым соймам і даць беларускім губерням шырокае самакіраванне выклікалі злосныя нападкі з боку акцябрыстаў. II Дзяржаўная дума выходзіла з-пад кантролю ўрада, і цар Мікалай II сваім указам ад 3 чэрвеня 1907 г. распусціў яе. Гэтая падзея лічыцца завяршэннем першай расійскай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі.
    Беларускі нацыянальны рух. Арганізатарам і кіраўніком беларускага нацыянальнага руху з’яўлялася Беларуская сацыялістычная грамада. БСГ была палітычнай партыяй, якая адстойвала нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яна патрабавала знішчэння самадзяржаўя і паступовага ўстанаўлення сацыялістычнага ладу, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання. Партыя выступала за аўтаномію Беларусі з соймам у Вільні ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі.
    		e=J-*=J=ttA-J°2=!!L
    f Уаша Эоля
    імрші btmjau nun шпйсймго aawnuro pttewo wpnej ВЫХОДЗНЦЬ РАЗ У ТЫДЗЕНЬ рускммм м польскнма лгтврамн.
    Да чытацелёу.
    Першы нумар газеты «Наша доля»
    Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. адмяняўусе забароны, якія тармазілі развіццё нацыянальных моў у Расійскай імперыі. Аднак абвешчаныя свабоды не выконваліся. Летам 1906 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага павета адбыўся нелегальны сход народных настаўнікаў. Яны абвясціді сваёй мэтай барацьбу за стварэнне беларускіх школ і выхаванне нацыянальнай самасвядомасці сялянства. Сход быў выкрыты паліцыяй. Яго ўдзельнікам, сярод іх і Я. Коласу, давялося адседзець у Мінскім астрозе.
    «Канстытуцыю далі,
    Адчынілі дзверы,
    I... ў астрог нас павялі,
    I таўкуць без меры...»
    3 верша Я. Коласа «Канстытуцыя»
    У1906 г. у Вільні пабачыла свет першая легальная беларуская газета «Наша доля», якая была неафіцыйным органам БСГ. Першы нумар стаў сенсацыяй і выклікаў вялікую цікавасць сярод віленскай інтэлігенцыі. Аднак толькі два з шасці выдадзеных нумароў газеты дайшлі да чытачоў — астатнія былі канфіскаваны паліцыяй. Тады браты Луцкевічы заснавалі новую легальную штотыднёвую газету «Наша ніва», якая на працягу 1906—1915 гг. з’яўлялася найбольш значным асяродкам беларускага нацыянальнага жыцця.
    Беларуская нацыянальная ідэя пранікала і ў канфесіянальнае асяроддзе. Асобныя святары мясцовага паходжання прыходзілі да пераканання, што трэба гаварыць з народам на яго роднай мове, а не толькі на рускай, якой карысталася праваслаўная царква, ці польскай у каталіцкім касцёле.
    Аб успрыняцці вернікамі такой спробы ў Дзісенскім касцёле сведчыць ва ўспамінах ксёндз Адам Станкевіч: «Пачуўшы словы мовы роднай, так пагарджанай дагэтуль, твар слухачоў ажывіўся, заяснеў. Запанавала святая цішыня. Кожнае слова слухачы, здаецца, жыўцом глыталі. Узрушэнне маё сардэчнае хутка ўдзялілася ўсёй велізарнай грамадзе слухаючых, і нямую ціш у касцёле замяніў нічым не ўстрыманы плач галосны. Ліліся слёзы ручаём з вачэй гаротнага, паднявольнага беларуса...»
    Палітыка самадзяржаўя пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг. Пасля роспуску II Дзяржаўнай думы пачаліся арышты лідараў і актывістаў рэвалю122
    цыйна-дэмакратычных партый. Дзейнасць арганізацый бальшавікоў, меншавікоў і эсэраў у Беларусі з 1908 г. фактычна зусім прыпынілася і была ўзноўлена толькі ў 1917 г. Часова перастала існаваць як партыя Беларуская сацыялістычная грамада, якая аб’явіла аб самароспуску. Турмы былі перапоўнены ўдзельнікамі рэвалюцыі. У многіх гарадах уводзілася надзвычайнае становішча, якое ўтрымлівалася да 1909 г. У краіне лютавалі карныя атрады, паліцыя і ваенна-палявыя суды.
    У такіх умовах адбыліся выбары ў III Дзяржаўную думу. Яна праіснавала ўсе 5 адведзеных ёй законам гадоў — з 1907 да 1912 г. Новы выбарчы закон 1907 г. значна павялічыў у Думе прадстаўніцтва ад памешчыкаў і буйной буржуазіі, якія падтрымлівалі ўрад. Урадавы лагер прадстаўлялі 80,5 % дэпутатаў ад беларускіх губерняў.
    3 горыччу з думскай трыбуны прагучалі словы аднаго з дэпутатаў III Дзяржаўнай думы ад Віцебскай губерні, вядомага вучонага-краязнаўцы А. П. Сапунова: «Усе, нават самыя нязначныя народнасці, імкнуцца да „самавызначэння“; за імі ўсе прызнаюць права на гэта. Толькі адна народнасць беларуская не
    смее і думаць пра гэта».
    Пры правядзенні выбараў у IV Дзяржаўную думу, якая дзейнічала на працягу 1912—1917 гг., беларускае насельніцтва падзялялася на нацыянальныя курыі (групы): рускую, польскую і яўрэйскую. Беларусаў-праваслаўных запісалі ў рускую, католікаў — у польскую курыю. Каб аслабіць уплыў польскага дваранства, перавага аддавалася дэпутатам, выбраным ад рускай курыі. Ніхто з кандыдатаў ад ліберальных і рэвалюцыйна-дэмакратычных партый у склад дэпутатаў IV Думы не трапіў.
    Пасля падаўлення царскімі ўладамі рэвалюцыі 1905—1907 гг. рэзка пайшоў на спад рабочы рух. Ён набыў абарончы, пераважна эканамічны характар. Практычна немагчымымі сталі адкрытыя вулічныя выступленні — дэманстрацыі, мітынгі, маніфестацыі. Значна скарацілася колькасць стачак. Назіраўся спад і ў сялянскім руху, але не такі рэзкі, як у рабочым. Сяляне паступова пазбаўляліся ад веры ў «добрага цара-бацюхну».
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: «Курлоўскі расстрэл», кааліцыйныя камітэты, аўтанамісты, нацыяналізацыя.
    Пытанні і заданні
    1.	Абазначце на стужцы часу ў сшытку даты і назвы асноўных падзей рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі. Выкарыстайце картасхему ў параграфе ці
    адпаведную карту ў атласе. 2. Удакладніце, якім падзеям прысвечаны вершы А. Пашкевіч «Хрэст на свабоду» і Я. Коласа «Канстытуцыя». 3. Складзіце ў сшытку табліцу «Палітычныя партыі і арганізацыі ў Беларусі ў гады рэвалюцыі 1905—1907 гг.».
    Прыкметы для параўнання
    Манархічнакансерватыўныя
    Буржуазналіберальныя
    Рэвалюцыйнадэмакратычныя
    Назвы палітычных партый і арганізацый
    
    
    
    Мэты і тактыка дзейнасці ў гады рэвалюцыі
    
    
    
    4.	Папрацуйце па метадзе загадкавай карцінкі пры параўнанні ілюстрацый дэманстрацый 1 Мая і 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску. 5. Чым адрозніваліся пазіцыі Рускага ўскраіннага саюза і БСГ па нацыянальным пытанні? 6. Дакажыце, што скліканне Дзяржаўнай думы і ўдзел у яе працы дэпутатаў ад беларускіх губерняў сведчылі аб пачатках расійскага парламентарызму. 7. Растлумачце, чаму на выбараху III і ІУДзяржаўнуюдуму, праведзеныху беларускіх губернях, перавага аддавалася дэпутатам, выбраным ад рускай курыі.
    § 24.	СТАЛЫПІНСКІЯ РЭФОРМЫ IIX АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ Ў БЕЛАРУСІ
    Успомніце. 1. Што такое абшчына? 2. Што ўяўляў сабой «прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы?
    Вучэбная задача. Вызначыць, якому шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі садзейнічала ажыццяўленне сталыпінскай аграрнай рэформы.
    Прычыны і мэты аграрнай рэформы. У пачатку XX ст. у беларускай вёсцы ўсё яшчэ захоўваліся феадальныя перажыткі. Сярод іх — памешчыцкае землеўладанне, малазямелле сялян, цераспалосіца. Царскі ўрад стаяў перад выбарам: або стаць ахвярай народнага незадавальнення, якое перарасло ў рэвалюцыю 1905—1907 гг., або пайсці на ліквідацыю феадальных перажыткаў шляхам эканамічнай рэформы.
    Складанасць сітуацыі заключалася ў тым, што самадзяржаўе не хацела страчваць апору сярод памешчыкаў. Каб не чапаць памешчыцкага землеўладання, урад вырашыў узбагаціць адных сялян за кошт другіх. Для гэтага прадугледжвалася скасаваць абшчыну і аблегчыць пераразмеркаванне зямельных
    надзелаў беднякоў ва ўласнасць заможных вяскоўцаў. Эканамічная мэта царскага ўрада заключалася ў забеспячэнні ўмоў для больш хуткага, бесперашкоднага развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Палітычнай мэтай быў раскол вёскі на беднае і заможнае сялянства і ліквідацыя агульнасялянскага «фронту» барацьбы супраць памешчыкаў каб стварыць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху. Сельскую буржуазію, сфарміраваную з ліку заможнага сялянства, прадугледжвалася прыцягнуць да падтрымкі царскага ўрада.
    За ажыццяўленне на тэрыторыі Еўрапейскай Расіі аграрнай рэформы ўзяўся Пётр Аркадзевіч Сталыпін. У 1902—1903 гг. ён займаў пасаду гродзенскага губернатара, з 1906 г. — міністра ўнутра-
    П. А. Сталыпін. Партрэт работы I. Рэпіна. 1910 г.
    ных спраў і адначасова старшыні Савета Міністраў Расійскай імперыі. Пачатак аграрнай рэформе паклаў царскі ўказ ад 9 лістапада 1906 г. аб змене ў сялянскім землеўладанні. Новая ўрадавая аграрная палітыка была доўгатэрміновай і разлічанай на «моцных сялян».
    Разбурэнне сялянскай абшчыны. Паводле рэформы сяляне атрымлівалі права на выхад з абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць. Для сялянскай сям’і выдзяляўся водруб — адасоблены надзел зямлі,
    вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў адным месцы ўзамен раней існаваўшых у некалькіх месцах «палосак» зямлі. Селянін не пераносіў сваю сядзібу на гэты надзел, а заставаўся жыць у вёсцы. Такім чынам выра-
    Селянін В. Жыцянюк з сям’ёй. Вёска Жыцін Бабруйскага павета.
    Пачатак XXcm.
    шалася пытанне аб ліквідацыі цераспалосіцы. Сяляне маглі таксама купіць зямлю праз Сялянскі пазямельны банк або атрымаць у ім пазыку пад заклад надзельнай зямлі.
    Многія сяляне вельмі ахвотна выходзілі з абшчыны, якая не дазваляла беднякам прадаць надзел і працаўладкавацца ў горадзе, а больш заможным — павялічыць свой надзел і зрабіць гаспадарку эфектыўнай. У 1909—1911 гг. абшчыну пакінулі дзясяткі тысяч сялян Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Каля паловы сялян Усходняй Беларусі замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць — удвая болей, чым у цэлым па Расіі. Для сялян Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе з часоў правядзення валочнай памеры існавала падворнае землекарыстанне, сталыпінская рэформа не мела істотнага значэння.