Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Распаўсюджванне хутарской сістэмы землекарыстання. Рэформа заахвочвала перасяленне сялян з вёсак нахутары — адасобленыя ўчасткі зямлі, якія сяляне замацоўвалі ў асабістую ўласнасць і куды пераносілі ўсю сядзібу або частку пабудоў і сельскагаспадарчы інвентар. Хутар уяўляў сабой тып сельскага паселішча. Яго жыхары называліся хутаранамі.
Тэмпы выхаду сялян на хутары ў Беларусі былі болып высокімі, чым у цэнтральных еўрапейскіх губернях Расійскай імперыі. За гады сталыпінскай рэформы колькасць хутароў у беларускіх губернях склала 12 % ад усіх сялянскіх двароў. Але селянін-хутаранін мог «стаць на ногі» толькі пры добрай арганізацыі працы, набыўшы навейшыя сельскагаспадарчыя машыны. Амаль кожны ўладальнік хутара меў патрэбу ў крэдыце. Дзяржава дапамагала, аднак яна не магла забяспечыць усіх жадаючых.
Доля сялянскіх гаспадарак, якія ў 1907—1916 гг. выйшлі з абшчын і перасяліліся на хутарьі і адрубы (у працэнтах)
О 20-35
I | 10-20
] менш за 10
। 1 Раёны традыцыйнага
I 1 хутарскога расся-
лення
Граніцы на пачатак XX ст.
дзяржаў
губерняў
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
Сталыпінская аграрная рэформа
Перасяленне сялян у азіяцкую частку Расіі. Адным з мерапрыемстваў аграрнай рэформы была перасяленчая палітыка. 3 перанаселеных губерняў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, каб аслабіць там «зямельны голад», сялянства накіроўвалася ў азіяцкую частку Расіі, Сібір. Пры гэтым ставілася яшчэ адна мэта — «збыць» на ўскраіны імперыі як мага больш «неспакойнага элемента». Для заахвочвання перасяленцаў выдзялялася дапамога, кароткатэрміновыя пазыкі, транспарт, ствараліся пункты прыёму перасяленцаў. 3 усходніх беларускіх губерняў выехалі ў першую чаргу беззямельныя і малазямельныя сяляне.
Спакусіўшыся шырока разрэкламаванымі сібірскімі прасторамі, а таксама выгодамі, льготамі і ўрадавай дапамогай перасяленцам, былыя абшчыннікі літаральна за бясцэнак прадавалі сваё дабро. Яны імкнуліся на волю, як мага далей ад ненавісных памешчыкаў і земскіх начальнікаў ад абрыдлай апекі абшчыны. Часам перасяляліся і заможныя сяляне, якія шукалі большай прасторы для прадпрымальніцкай дзейнасці. Яны ў першую чаргу і замацоўваліся на новых месцах.
Доўгім і цяжкім быў шлях у Сібір. Участкі для пасялення адводзіліся ў глухіх, не асвоеных чалавекам таёжных мясцінах. Бездарожжа, суровы нязвыклы клімат, цяжкая праца, неспрыяльныя, часам нават варожыя адносіны мясцовага насельніцтва, бяздушнасць чыноўнікаў, адсутнасць медыцынскай дапамогі і высокая смяротнасць — вось што чакала перасяленцаў у Сібіры. Больш за 10 % перасяленцаў загінулі ў дарозе і на новых землях.
He ўсе змаглі прыжыцца на новых месцах. Каля 11 % перасяленцаў — зусім збяднелых, якія страцілі апошнія сродкі і надзеі, вярнуліся ў Беларусь. Горкі вопыт многіх тысяч перасяленцаў прывёў да масавага расчаравання сялян Беларусі ў магчымасці знайсці шчасце ў Сібіры. Разам з тым каля 80 % тых, хто перасяліўся, — а гэта сотні тысяч беларускіх сялян — засталіся на новых месцах. Так, напрыклад, у пачатку XX ст. насельніцтва Усурыйскага краю на 5/6 было беларускае.
Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі
Мэты правядзення рэформы
Сродкі правядзення рэформы
Эканамічныя: развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і стварэнне сельскай буржуазіі з ліку заможных сялян
Выхад сялян з абшчыны і замацаванне іх уласнасці на зямельны надзел праз водруб або хутар
Палітычныя: ліквідацыя агульнасялянскага «фронту» барацьбы супраць памешчыкаў і выкарыстанне заможных сялян як апоры ўрада
Перасяленне малазямельных сялян на ўскраіны Расіі
Увядзенне земстваў. У выніку аграрнай рэформы з’явіўся новы пласт зямельных уласнікаў— сельская буржуазія. П. А. Сталыпін, які бачыў апору царскага ўрада ў вёсцы сярод землеўладальнікаў, запатрабаваў пашырэння іх зямельных правоў. Ён прапанаваў увесці выбарныя земствы — органы мясцовага самакіравання. Яны былі створаны ў 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях, каб забяспечыць перавагу прадстаўнікоў ад «рускага насельніцтва». Земствы адыгралі станоўчую ролю ў ажыццяўленні аграрнай рэформы.
У час правядзення выбараўу земствы прадугледжваўся падзел выбаршчыкаў на курыі. «Рускай» курыі пры выбарах забяспечвалася перавага з мэтай павялічыць палітычную ролю заможнага праваслаўнага сялянства ў мясцовым самакіраванні і тым самым аслабіць палітычную ролю буйных землеўладальнікаў «польскага паходжання».
Памешчыкам «польскага паходжання», якія пераважалі ў Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях, царскі ўрад пасля паўстання 1863— 1864 гг. не давяраў. Таму земствы тут не ўводзіліся.
Вынікі рэформаў для Беларусі. У перыяд правядзення аграрнай рэформы назіралася пашырэнне пасяўных плошчаў адбываўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Больш актыўна выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны, мінеральныя ўдабрэнні. Стабільнымі сталі ўраджаі. Заможныя сялянскія гаспадаркі паступова ўцягваліся ў таварна-грашовыя адносіны, прапаноўвалі сваю прадукцыю для продажу на рынак. Разбурэнне сельскай абшчыны і дазвол сялянам замацоўваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць стварылі ўмовы для рэалізацыі «амерыканскага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Аднак сталыпінская рэформа аказалася незавершанай, захавалася і памешчыцкае землеўладанне. Абмежаваны характар мела і ўвядзенне земстваў што адбылося толькі ў трох беларускіх губернях. 1 ўсё ж гэта сведчыла пра развіццё буржуазных адносін шляхам рэформаў
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: водруб, хутар, земствы, «амерыканскі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Пытанні і заданні
1. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы сталыпінскай аграрнай рэформы. Пры адказе выкарыстайце адпаведнуютабліцуўтэксце параграфа. 2. Растлумачце, чаму ўрадавая аграрная палітыка была разлічана на «моцных сялян». 3. Чым адрозніваўся хутар ад водруба? 4. Вызначце, у якіх беларускіх губернях выхад сялян з абшчыны і перасяленне на хутары і адрубы былі боль-
шыя па сваіх маштабах і чаму. Выкарыстайце картасхему ў параграфе. 5. Якім чынам эканамічныя і палітычныя мэты і сродкі правядзення сталыпінскай аграрнай рэформы адпавядалі адно аднаму? 6. Ахарактарызуйце мэты і вынікі ажыццяўлення перасяленчай палітыкі. 7. Складзіце ў сшытку параўнальную табліцу «Сялянская рэформа 1861 г. і сталыпінская аграрная рэформа».
Прыкметы для параўнання
Сялянская рэформа
1861 г.
Сталыпінская аграрная рэформа
Мэты рэформы
Сродкі ажыццяўлення (мерапрыемствы)
Вынікі рэформы
8. Параўнайце «прускі» і «амерыканскі» шляхі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі. 9. Растлумачце, чаму пры правядзенні выбараў уземствы ў Беларусі прадугледжваліся курыі, а самі выбары праводзіліся толькі ў трох беларускіх губернях.
§ 25. ПАДЗЕІ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ
Успомніце. Згадайце прычыны і характар Першай сусветнай вайны.
Вучэбная задача. Вызначыць становішча беларускага насельніцтва і пазіцыю прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху ва ўмовах германскай акупацыйнай палітыкі.
Пачатак вайны. Настроі ў грамадстве. 3 першых дзён вайны, якая для Расійскай імперыі пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г., беларускія губерні былі пераведзены на ваеннае становішча. Быў устаноўлены жорсткі ваеннапаліцэйскі рэжым, забаронена дзейнасць палітычных партый, сходы і мітынгі. Большасць беларускіх арганізацый спынілі сваю дзейнасць.
У Беларусі размясцілася паўтарамільённая царская армія. Гарады і мястэчкі былі перапоўнены салдатамі, штабамі, шпіталямі, складамі, майстэрнямі па рамонце зброі. У адным толькі Мінску раскватаравалі 150 тыс. вайскоўцаў. У Баранавічах была размешчана Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Праходзіла мабілізацыя (прызыў) соцень тысяч жыхароў беларускіх губерняў у расійскую армію, ад афіцэраў і салдат якой цяпер стаў залежаць лёс Беларусі.
9.3ак.1457.
Санітарныя павозкі на вуліцах Мінска ў час Першай сусветнай вайны
Царскі ўрад ладзіў шматлікія «патрыятычныя» маніфестацыі і малебны за перамогу «славянскай зброі», збор грошай на «абарону Айчыны». Манархічныя і ліберальныя партыі, а таксама эсэры, меншавікі, бундаўцы выступілі ўпадтрымку царскага ўрада. У кастрычніку 1914 г. цар Мікалай II наведаў Мінск, дзе яму была перададзена вялікая сума грошай на «патрэбы вайны».
Супраць вайны выступілі бальшавікі. Яны лічылі яе імперыялістычнай па характары і заклікалі да ператварэння ў вайну за ўладу ўнутры краіны з мэтай звяржэння самадзяржаўя.
Газета «Наша ніва», рэдактарам якой тады быў Я. Купала, асуджала вайну і паказвала яе бессэнсоўнасць. За гэта рэдакцыю газеты абвінавачвалі ледзь неўздрадзе Расіі.
«...Прыйшоў не з згоды і свабоды весцяў I не ўзвялічыць праўду між людзьмі, — Жыццём мільёнаў ты прыйшоў затрэсці, Шлях вымасціць свой трупамі, касцьмі...» 3 верша Я. Купалы «1914»
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Акупацыя заходняй часткі Беларусі. Ура-патрыятычныя настроі хутка змяніліся расчараваннем, бо з пачатку 1915 г. расійскія войскі пацярпелі шэраг паражэнняў. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. Летам 1915 г. яна стала арэнай ваенных дзеянняў мільённых армій і галоўным тэатрам вайны. Беларуская зямля пакрывалася акопамі, абцягвалася калючым дротам, палівалася чалавечай крывёю.
Расійская армія вымушана была пакінуць значную частку тэрыторыі Беларусі. У жніўні — верасні 1915 г. германскія войскі занялі Брэст, Гродна 130
і іншыя заходнебеларускія гарады. У сувязі з гэтым Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. Наступальная аперацыя германскай арміі, вядомая пад назвай «Свянцянскі прарыў», стварыла пагрозу захопу Мінска. Велізарным напружаннем сіл расійскім войскам удалося адкінуць праціўніка ў раён азёр Свір і Нарач і ліквідаваць прарыў.
Пасля гэтага фронт усталяваўся па лініі Дзвінск — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск. Абарона Смаргоні цягнулася 810 дзён. Гэта быў адзіны горад на фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора, які так доўга і ўпарта абараняла расійская армія ў час Першай сусветнай вайны. У 1916 г., упер-
Граніцы на 1914 г. V ( \ паўночны фронт
дзяржаў X ЛДзвінск
губерняў —-^■-л--»^<У>^ПоДрЫС°
Сучасная граніца ^ская а₽перацыя