Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Адзінай партыяй, якая не пагадзілася супрацоўнічаць з Часовым урадам, была бальшавіцкая. Спачатку малалікая і малаўплывовая, яна пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. пачала адыгрываць актыўную ролю ў палітычным жыцці Беларусі. Бальшавікі абапіраліся на пралетарыят і незаможных сялян і прытрымліваліся лозунгу перарастання буржуазнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. У нацыянальным пытанні бальшавікі прызнавалі права нацый на самавызначэнне аж да аддзялення ад Расіі і ўтварэння самастойных дзяржаў, а таксама аўтаномію нацыянальных абласцей, якія пажадаюць застацца ў складзе дэмакратычнай Расіі.
Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі ва ўмовах двоеўладдзя стала з’яўленне трэцяй сілы (акрамя Саветаў і буржуазных органаў улады), якая ўяўляла сабой беларускі нацыянальны рух. Побач з дзейнасцю агульнарасійскіх партый з сакавіка 1917 г. у Беларусі ішоў інтэнсіўны працэс утварэння беларускіх нацыянальных партый і арганізацый. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. дала новы штуршок беларускаму нацыянальнаму руху. Самай уплывовай беларускай партыяй была Беларуская сацыялістычная грамада, адроджаная пасля дзесяцігадовага перапынку ў сакавіку 1917 г. Яе арганізацыі з’явіліся ў Петраградзе, Маскве, гарадах Цэнтральнай і Усходняй Беларусі. У сярэдзіне 1917 г. у радах партыі налічвалася 5 тыс. чалавек. Яна мела сваіх прадстаўнікоў у Петраградскім і Мінскім Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і падтрымлівала Часовы ўрад. У праграме партыі былі патрабаванні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, перадачы зямлі сялянам, устанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня.
Нарастанне супярэчнасцей у грамадстве. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. стала чарговым этапам на шляху буржуазна-дэмакратычнага пераўладкавання грамадства. Аднак прыйшло лета 1917 г., а актуальныя пытанні аб міры, зямлі, скліканні Устаноўчага сходу не былі вырашаны Часовым урадам. Пагоршылася становішча ў эканоміцы: узрасло беспрацоўе, падняліся ў дзясяткі разоў цэны на спажывецкія тавары, адчуваўся недахоп прадуктаў харчавання. У выніку расла незадаволенасць народа палітыкай Часовага ўрада.
Асабліва набалелым для Беларусі было пытанне аб міры. Насельніцтва краю пакутавала ад баявых дзеянняў і цяжару ўтрымання армій Заходняга фронту. Салдаты выказвалі незадаволенасць палітыкай вядзення вайны да канчатковай перамогі. У шэрагу гарадоў Беларусі прайшлі дэманстрацыі пад лозунгамі супраць Часовага ўрада. Але заставаліся сілы, што падтрымлівалі Часовы ўрад. Сярод іх была Беларуская сацыялістычная грамада. Пасля пераходу ўлады да Часовага ўрада БСГ падтрымала яго пры ўмове ажыццяўлення ім дэмакратычных пераўтварэнняў заклікаўшы працоўны народ аказваць «арганізаваны націск» на гэты ўрад. БСГ быў узяты курс на мірнае рэфармаванне палітычнага ладу ў Беларусі.
Беларускі нацыянальны рух. Важную ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага руху адыграў з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся ў сакавіку 1917 г. у Мінску. З’езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. На з’ездзе быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Р. Скірмунтам — буйным землеўласнікам Мінскай губерні, дэпутатам 1 Дзяржаўнай думы, лідарам Беларускага саюза зямельных уласнікаў.
Асноўнай сваёй задачай БНК абвясціў культурна-нацыянальнае адраджэнне беларускага народа. Дэлегацыя БНК накіравалася ў Петраград, каб падаць Часоваму ўраду прапановы наконт аўтаноміі Беларусі. Але расійскія буржуазныя палітыкі, якія не лічылі беларусаў асобным народам, адмовіліся весці перагаворы на гэтую тэму. Ідэя аўтаноміі Беларусі не знайшла ў іх падтрымкі.
У ліпені 1917 г. у Мінску адбыўся 11 з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый. БСГ, якая складала тут большасць, вызначыла яго палітычную лінію. З’езд прыняў прапанову аб ажыццяўленні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі — шырокагаўнутранага самакіравання для Беларусі ў складзе Расійскай дзяржавы і падкрэсліў неабходнасць дамагацца яе ад Часовагаўрада. Праграма БСГ прадугледжвалаўвядзеннесацыялістычнагаладу шляхам рэвалюцыі, прадастаўленне шырокіх дэмакратычных свабод, задавальненне інтарэсаў сялян праз перадачу царкоўнай і памешчыцкай зямлі ў карыстанне ўсяго працоўнага народа.
II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый замест БНК стварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый. Рада ставіла мэтай аб’яднаць усе беларускія нацыянальныя сілы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі. Аднак, нягледзячы на яе намаганні, беларускі нацыянальны рух заставаўся раз’яднаным.
Прынцыповы характар мела пастаноўка Радай пытання аб стварэнні ў Беларусі органа мясцовай (беларускай краёвай) улады. Ён павінен быў выбірацца на Усебеларускім з’ездзе пасля склікання Усерасійскага Устаноўчага сходу. Але Часовы ўрад адхіліў такую прапанову.
Падзеі карнілаўскага мяцяжу ў Беларусі. У абставінах палітычнага і эканамічнага крызісу, калі Часовы ўрад страчваў кантроль за развіццём падзей, усё часцей чуліся заклікі да ўсталявання цвёрдай улады. Кіраўнік Часовага ўрада, прыхільнік буржуазна-дэмакратычнага развіцця краіны А. Ф. Керанскі ўжо не задавальняў буржуазна-памешчыцкія колы Расіі. На пасаду ваеннага дыктатара быў вылучаны энергічны Вярхоўны галоўнакамандуючы расійскай арміі генерал Лаўр Георгіевіч Карнілаў.
У канцы жніўня 1917 г. адданыя Карнілаву часці рушылі на Петраград, каб нейтралізаваць Часовы ўрад і ліквідаваць Саветы. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як карнілаўскі мяцеж. Л. Г. Карнілаў надаваў важнае значэнне Беларусі, бо яе тэрыторыя звязвала Стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі ў Магілёве з франтамі, Масквой і Петраградам. Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай у Беларусі стаў Мінск. Быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў, Бунда. Дзеянні карнілаўцаў былі блакіраваны ў раёне Гомеля і Оршы. Рэвалюцыйныя сілы Заходняга фронту на чале з М. В. Фрунзэ парушылі сувязь карнілаўскіх войскаў са Стаўкай у Магілёве. Толькі на лініі Гомель — Жлобін было затрымана 30 воінскіх эшалонаў. Фактычна апынулася ў ізаляцыі і сама Стаўка ў Магілёве. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова Карнілава была ліквідавана бяскроўна, а сам генерал — арыштаваны.
У час барацьбы з карнілаўшчынай Часовы ўрад адмежаваўся ад Карнілава і таксама ўключыўся ў барацьбу з ім. Адкрылася магчымасць пагаднення ўсіх дэмакратычных сіл у краіне. Але пасля ліквідацыі карнілаўскага мяцяжу бальшавіцкая партыя, аўтарытэт якой значна вырас, стала на шлях падрыхтоўкі ўзброенага паўстання і захопу ўлады. Яна абапіралася на рабочых, сялянскую беднату, рэвалюцыйна настроеных салдат Заходняга фронту.
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: мілітарызацыя, двоеўладдзе, карнілаўскі мяцеж.
Пытанні і заданні
1. Ахарактарызуйце становішча насельніцтва ўсходняй часткі Беларусі ва ўмовах вайны. 2. Прывядзіце факты, якія сведчаць аб мілітарызацыі прамысловасці Беларусі ў час Першай сусветнай вайны. Выкарыстайце картасхему ў папярэднім параграфе ці адпаведную карту ў атласе. 3. Пералічыце асноўныя падзеі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі. Выкарыстайце адпаведную картасхему ў параграфе. 4. У чым заключалася асаблівасць палітычнага становішча, якое склалася ў Беларусі ва ўмовах двоеўладдзя? 5. Складзіце ў сшытку табліцу «Палітычныя партыі ў Беларусі ў час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.».
Прыкметы для параўнання
Кадэты
Эсэры
Бунд
Меншавікі
Бальшавікі
БСГ
Адносіны да вайны
Шляхі вырашэння аграрнага пытання
Шляхі вырашэння нацыянальнага пытання
6. Чаму пытанне аб міры было асабліва набалелым для Беларусі? 7. Што азначала патрабаванне БСГ аб нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі? Чаму Часовы ўрад адмовіўся весці перамовы з БНК наконт аўтаноміі Беларусі? 8. Аб чым сведчыў карнілаўскі мяцеж і ў чым заключаліся яго наступствы? Выкарыстайце картасхему «Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусі».
§ 28. УМОВЫ IАСАБЛІВАСЦІ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ
Успомніце. 1. Што ўяўляла сабой беларуская нацыянальная ідэя? 2. Калі выдавалася газета «Наша доля» і як склаўся яе лёс?
Вучэбная задача. Ахарактарызаваць прыкметы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.
Этнічная тэрыторыя. Нацыянальны і сацыяльны склад насельніцтва Беларусі. Нацыя ўяўляе сабой супольнасць людзей, якая гістарычна з’яўляецца пераемніцай народнасці. Калі для народнасці галоўнай прыкметай лічацца тэрытарыяльныя сувязі, то для нацыі — агульнасць гаспадарчага жыцця.
Таксама для нацыі характэрныя сталае пражыванне насельніцтва на адной тэрыторыі, літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхічнага складу. Разам з тым у працэсе свайго фарміравання нацыя паступова ператвараецца ў палітычную супольнасць людзей, галоўнай прыкметай якой становіцца ўласная дзяржаўнасць. Беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці. Урад Расійскай імперыі быў зацікаўлены ў тэрытарыяльным адзінстве дзяржавы і аслабленні ў ёй нацыянальных рухаў.
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў.
fjlj 3 прадмовы Ф. Багушэвіча да «Дудкі беларускай»: «Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Бела-
Беларуская сям’я ў святочным народным адзенні. KaHeu XIX — пачатак XX cm. Рэканструкцыя
русь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат
мястэчак і вёсак...»
Насельніцтва Беларусі, згодна з Усерасійскім перапісам 1897 г., налічвала 6,7 млн чалавек, што складала 5 % ад агульнай колькасці жыхароў Расійскай імперыі. Шчыльнасць насельніцтва краю была 31 чалавек на 1 км2 (у Еўрапейскай Расіі — 22 чалавекі).
Па нацыянальным складзе 65,6 % насельніцтва Беларусі з’яўляліся беларусамі, 14,6 % — яўрэямі, 6 % — рускімі, 5,2 % — палякамі, 4,6 % — украінцамі. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці абумовіла штучную перанаселенасць яўрэямі гарадоў і мястэчак Беларусі, колькасную перавагу іх сярод гарадскога пралетарыяту, рамеснікаў і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Урадавая палітыка перасялення ў Беларусь рускіх памешчыкаў і чыноўнікаў у другой палове XIX ст. прывяла да павелічэння тут колькасці рускіх. Найбольш палякаў пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях.