• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    § 31.	ЖЫВАП ІС IАРХІТЭКТУРА БЕЛАРУСІ Ў 1860-х гг. ПАЧАТКУ XX ст.
    Успомніце. 1. Што ўяўляў сабой рамантызм у культуры Беларусі першай паловы XIX ст.? 2. Знайдзіце на старонках вучэбнага дапаможніка выявы малюнкаў Н. Орды, карцін М. Шагала, К. Альхімовіча, Ю. Пэна.
    Вучэбная задача. Вызначыць, якія падзеі і з’явы з гісторыі, прыроды, гаспадаркі Беларусі, а таксама асабістага жыцця сталі сюжэтамі для беларускіх мастакоў і знайшлі адлюстраванне ў помніках архітэктуры на мяжы XIX—XX стст.
    Жывапіс. У другой палове XIX ст. сярод творчай інтэлігенцыі пашырылася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе запанаваў мастацкі стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць.
    Адным з найболып вядомых жывапісцаў Беларусі другой паловы XIX ст. быў Казімір Альхімовіч. Яго карціна «Пахаванне Гедыміна» атрымала сусветную вядомасць. Мастак сімпатызаваў простаму народу. У шэрагу сваіх карцін, такіх як «Жніво», «Парабкава хата», «Найманне работнікаў», Альхімовіч паказаў пакутлівы лёс і цяжкую працу сялян. Мастак стварыў таксама серыю карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча.
    Імкненне адлюстраваць старонкі гісторыі выявілася ў творчасці мастака, піяніста і кампазітара Напалеона Орды. Ён нарадзіўся ў Пінскім павеце. Завочны прысуд да смяротнага пакарання за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гг. прымусіў яго выехаць у Францыю. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Парыжы, вучыўся музыцы ў вядомага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна. Пры сумесных выступленнях у парыжскіх салонах Шапэн неаднойчы прапаноўваў публіцы здагадацца, калі яны іграюць сваю музыку, а калі выконваюць творы адзін аднаго. Амаль 25 гадоў Орда падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, зрабіў каля 1000 замалёвак мясцін, звязаных з жыццём вядомых людзей, і архітэктурных помнікаў, у тым ліку Камянецкай вежы, па-
    лацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе. Малюнкі Н. Орды вызначаюцца строгай дакументальнасцю і дакладнасцю.
    Адной з цэнтральных тэм беларускага жывапісу другой паловы XIX — пачатку XX ст. стаў народ, яго цяжкі лёс і праца. Жыццё беларускіх сялян адлюстравана ў творчасці Нікадзіма Сілівановіча. Яго карціны «Дзеці ў двары», «У школу», «Стары пастух» прасякнуты цеплынёй і любоўю да простага народа. Сілівановіч прымаў удзел у афармленні славутага Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Разам з пецярбургскімі мастакамі беларускі жывапісец удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса сабора. За гэтую работу яму было прысвоена званне акадэміка.
    Н. Сілівановіч.
    Стары пастух
    На мяжы XIX—XX стст. найболып папулярным жанрам мастацтва стаў пейзаж. Выдатным пейзажыстам таго часу быў Апалінар Гараўскі. Мастак апяваў у сваіх творах прыгажосць беларускай прыроды і народны побыт. Карціны «Вечар у Мінскай губерні», «На радзіме», «Рака Бярэзіна» і іншыя атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў. Некаторыя з твораў мастака набыў для сваёй галерэі П. М. Траццякоў. Адной з лепшых прац жывапісца стала палатно «Старая моліцца», якое карысталася вялікім поспехам на выстаўках у Расіі і за мяжой. Карціну высока ацаніў вядомы рускі мастак Ілья Рэпін. На працягу шэрагу гадоў I. Рэпін жыў у сваім маёнтку Здраўнёва пад Віцебскам, дзе напісаў адну з вядомых карцін — «Беларус» (**1). Па эцюдах, якія былі
    А. Гараўскі.
    Вечар у Мінскай губерні.
    1870-я гг.
    I. Рэпін. Беларус. 1892 г.
    створаны ў Белавежскай пушчы, напісаў свае лепшыя палотны рускі пейзажыст I. Шышкін.
    Яркай старонкай у гісторыі беларускага пейзажнага жывапісу стала творчасць Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Вялікі ўплыў на яго станаўленне як мастака аказаў вядомы рускі жывапісец I. Левітан. Кожная карціна В. Бялыніцкага-Бірулі — роздум пра бясконца цудоўную родную прыроду. Мастак з замілаваннем увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палотнаў. Яго карціны карысталіся нязменным поспехам на міжнародных выстаўках, іх набывалі вядомыя калекцыянеры. Сам творца атрымаў званне акадэміка жывапісу.
    Прыватную мастацкую школу стварыў у Віцебску ў канцы XIX ст. Юдаль Пэн. Ён адлюстроўваў нацыянальныя рысы яўрэйскага побы-
    ту, стварыўцэлую галерэю вобразаў людзей з народа («Гадзіншчык», «Стары кравец», «Жабрак» і інш.). У школе Пэна займаўся ўраджэнец Віцебска Марк Шагал, які пазней эміграваў у Францыю, дзе набыў сусветную вядомасць і стаў адным з буйнейшых мастакоў XX ст. (**2).
    М. Шагал прысвяціў сваёй радзіме нямала карцін. Сярод іх — «Я і вёска», «Скрыпач», «Над Віцебскам». Будучы за мяжой, ён пісаў пра свой родны Ві-
    В. Бялыніцкі-Біруля.
    Ізумруд вясны. 1915 г.
    цебск: «Як даўно, мой горад любімы, я не бачыў цябе, не чуў, не размаўляў з аблокамі тваімі, не абапіраўся на агароджы твае. Падобна сумнаму вечнаму падарожніку, дыханне тваё я пераносіў з аднаго палатна на іншае, усе гэтыя гады я звяртаўся да цябе, ты мроіўся мне як ува сне».
    Развіццё архітэктуры. У другой палове XIX ст. у беларускім дойлідстве спалучаліся элементы розных мастацкіх стыляў мінулага. Архітэктары захапляліся так званым псеўдарускім стылем, які быў арыентаваны на візантыйскія і старажытнарускія ўзоры. У гэтым стылі па ўсёй Беларусі разгарнулася будаўніцтва так званых цэркваў-«мураўёвак», назва якіх пайшла ад прозвішча ініцыятара іх будаўніцтва віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва. Выкарыстоўвалася таксама архітэктурная спадчына Заходняй Еўропы: готыка, рэнесанс, барока, класіцызм.
    Адны архітэктары ішлі па шляху механічнага капіравання гістарычных формаў, другія імкнуліся да творчага спалучэння традыцый мінулага і новых з’яў. Будынкі банкаў і навучальных устаноў звычайна ўзводзіліся ў стылі класіцызму, тэатры — барока, касцёлы — неаготыкі, праваслаўныя храмы будаваліся ў псеўдарускім стылі. 3 сярэдзіны XIX ст. менавіта гэтыя збудаванні пачалі фарміраваць новае мастацкае аблічча гарадоў.
    Для псеўдарускага стылю было характэрна традыцыйнае пяцікупалле, цыбулепадобныя купалы, высокія шатровыя званіцы, багаты дэкор у вы-
    Свята-Васкрасенскі сабор у Барысаве
    Касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску
    глядзе какошнікаў. Прыкладамі выкарыстання псеўдарускага стылю сталі капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята-Вас-
    красенскі сабор у Барысаве, а таксама свецкая архітэктура Магілёва (будынкі тэатра, гарадской управы, жаночай гімназіі, рэальнага вучылішча).
    Касцёл Прасвятой Тройцы ў Відзах
    У другой палове XIX — пачатку XX ст. назіраўся росквіт неагатычнага стылю. У гэтым стылі былі ўзведзены касцёл Святога Роха ў Мінску, названы ў гонар святога, вядомага сярод католікоў як абаронца людзей і жывёл ад розных эпідэмій, атаксама касцёлы ў Відзах, Вілейцы, Паставах. Касцёлы будаваліся пераважна з чырвонай цэглы, іх фасады звычайна не атынкоўваліся. Для ўнутранага ўбрання касцёлаў былі характэрны вітражы, фрэскі. Элементы раманскай і гатычнай архітэктуры спалучыліся ў касцёле Святых Сымона і Алены, узведзеным у пачатку XX ст. у Мінску (**3). Псеўдагатычныя формы ўжываліся таксама ў фабрычна-заводскіх будынках.
    Многія архітэктары ў пошуках нацыянальнай адметнасці звярталіся да мясцовай спадчыны Сярэдневякоўя і спрабавалі яе творча пераасэнсаваць. Адной з яркіх асаблівасцей беларускай архі-
    тэктуры стала выкарыстанне прыроднага каменю. Найбольшай папулярнасцю гэты будаўнічы матэ-
    рыял карыстаўся ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі (касцёлы ў вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, у вёсцы Гожа Гродзенскага раёна). Нацыянальная самабытнасць беларускай архітэктуры выявілася ў насычэнні помнікаў этнаграфічнымі дэталямі (Холмская брама ў Брэсцкай крэпасці, будынак Мінскай жаночай гімназіі), выкарыстанні мастацкага кавальства (дом купца Мураўёва ў Гродне), дэкаратыўнай керамікі (Мірская капліца).
    На мяжы XIX—XX стст. узнік архітэктурны стыль мадэрн. Для яго было характэрна адмаўленне ад механічнага капіравання гістарычных архітэктурных формаў. Пашырыліся новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура). Шырока выкарыстоўвалася шкло. У стылі мадэрн у Беларусі былі пабудаваны банк у Віцебску, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве, гасцініца «Еўропа» ў Мінску і інш. (**4).
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: й,эрквы-«мураўёўкі».
    Культурна-гістарычнае асяроддзе
    *	*1. Сёння на месцы маёнтка Здраўнёва, набытага I. Рэпіным у 1892 г., адноўлены музей-сядзіба. Пакупка стала магчымай для мастака пасля персанальнай выставы, дзе паказвалася вядомая карціна «Запарожцы пішуць ліст да турэцкага султана», якую ў далейшым набыў імператар Аляксандр III за 35 тыс. рублёў. У Здраўнёве мастак напісаў каля 60 карцін, у тым ліку партрэты сваіх дзяцей, эцюд «Беларус», мадэллю для якога стаў звычайны селя-
    Музей-сядзіба I. Рэпіна ў Здраўнёве пад Віцебскам
    нін — жыхар суседняй вёскі. У пачатку XX ст. I. Рэпін прадаў большую частку зямель сваёй сядзібы сялянам на выгадных для іх умовах.
    *	*2. У 1908—1910 гг. М. Шагал быўадным з вучняў выдатнага тэатральнага мастака, ураджэнца Гродна Леона Бакста (Льва Самойлавіча Розенберга). Бакст праславіўся сваімі эскізамі дэкарацый і касцюмаў для артыстаў балета, у тым ліку дэкарацыямі да спектакляў «Рускіх сезонаў» — своеасаблівага фестывалю рускага мастацтва, які праходзіўу 1907—1914 гг. у Парыжы. Касцюмы мастака ўражвалі гледачоў сваёй фантазіяй, казачнай раскошай, вытанчанасцю, спалучэннямі фарбаў, раскрывалі малюнак танца і характар музыкі. У 1914 г. мастак быў абраны членам Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.
    Еўрапейскую вядомасць набыў ураджэнец мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні Хаім Суцін. Ён вучыўся ў мастацкай школе
    X. Суцін. Аўтапартрэт каля мальберта. 1918 г.
    Э. Вайніловіч
    Я. Кругера ў Мінску. Потым прадоўжыў навучанне ў Вільні, а адтуль у 1913 г. у 19-гадовым узросце выехаў у Парыж. Тут ён пасяліўся ў адным доме з М. Шагалам. У Парыжы да Суціна прыйшлі вядомасць і папулярнасць. Героі яго карцін падобныя на яго — такія ж жабракі, якім ён быў першыя гады свайго жыцця ў Францыі. Калі ў 1943 г. Суцін памёр у акупіраваным фашыстамі Парыжы, за яго труной ішоў адзін чалавек. Гэта быў П. Пікаса.