Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Адпрацбўкі — пасля адмены прыгоннага права праца сялян у панскай гаспадарцы за арэнду памешчыцкіх палёў, пашы, сенажацей ці за натуральныя або грашовыя пазыкі.
Акупацыя — захоп войскамі адной дзяржавы тэрыторыі (або часткі тэрыторыі) іншай дзяржавы з устанаўленнем уласных адміністрацыі і законаў.
«Амерыканскі» шлях развіцця капіталізму ў сёльскай гаспадарцы — спосаб аграрнага гаспадарання, пры якім уласнасць на зямлю замацоўваецца за тымі, хто яе непасрэдна апрацоўвае. Пры правядзенні сталыпінскай аграрнай рэформы ствараліся ўмовы для рэалізацыі гэтага шляху: сялянам дазвалялася замацаваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць праз водруб або хутар.
Арэнда — часовае карыстанне маёмасцю за вызначаную плату.
Аўтанамісты — назва групы дэпутатаў ад нацыянальных ускраін у I Дзяржаўнай думе. Дэпутаты-аўтанамісты ад беларускіх губерняў выступалі за аўтаномію Беларускага краю і падкрэслівалі, што ім павінны кіраваць «карэнныя жыхары, а не прышлыя, чужыя і варожыя яму элементы».
Аўтанбмія — шырокае ўнутранае самакіраванне, якое надаецца асобнай тэрыторыі ці народу, што кампактна пражывае ў межах дзяржавы.
Беларусазнаўства — навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметнасць і агульнасць беларусаў іх узаемаадносіны з суседзямі і ролю ў міжнароднай супольнасці народаў.
Беларўская нацыянальная ідэя — уяўленні, у якіх беларускі народ выражае разуменне сябе як нацыі і сэнс свайго гістарычнага існавання.
Беларўская сацыялістычная грамада (БСГ) — першая беларуская палітычная партыя, якая канчаткова аформілася ў 1903 г. У сваёй праграме абвясціла мэтай звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне капіталістычнага ладу, выступала за раўнапраўе людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці, веравызнання; усеагульнае роўнае выбарчае права з тайным галасаван-
нем, бясплатны суд, свабоду слова, друку, сходаў, перадачу зямлі з прыватнай у грамадскую ўласнасць. Па нацыянальным пытанні імкнулася да аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі.
Беларўскія вечарынкі — вечары беларускай нацыянальнай культуры, што праводзіліся з пачатку XX ст. і да 1920-х гг. у Вільні, Пецярбургу, Маскве, Мінску, Гродне, Полацку, Слуцку і іншых гарадах. Уяўлялі сабой своеасаблівыя тэатральна-канцэртныя паказы, на якіх чыталіся ўголас творы беларускіх аўтараў выконваліся народныя песні і танцы, ставіліся спектаклі.
Бунд (Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі) — нацыянальная сацыял-дэмакратычная арганізацыя яўрэйскіх рабочых, створаная ў 1897 г., якая абараняла інтарэсы дастаткова шматлікага ў Беларусі яўрэйскага рабочага класа.
Ваённыя пасялённі — асобая арганізацыя войскаў у Расійскай імперыі ў 1810—1857 гг., у якіх ваенная служба спалучалася з сельскагаспадарчай працай.
Водруб — адасоблены надзел зямлі, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сялянскай сям’і.
«Вбльныя сёльскія абывацелі» — найменне, што атрымалі ў царскім заканадаўстве дзяржаўныя (казённыя) сяляне.
Выкупная аперацыя — дзяржаўная крэдытная аперацыя па выкупе сялянамі зямлі, састаўная частка сялянскай рэформы 1861 г.
Выкупньія плацяжьі — штогадовыя на працягу 1861 — 1906 гг. пагашэнні сялянамі '/ часткі грашовай сумы, выплачанай урадам за выкуп сялянскіх надзелаў у ходзе рэформы 1861 г.
Гаспадарчая спецыялізацыя — засяроджванне дзейнасці на вытворчасці пэўнага віду прадукцыі.
«Гбман» — нелегальная народніцкая арганізацыя, створаная ў 1884 г. у Пецярбургу студэнтамі — ураджэнцамі Беларусі, якія першымі з рэвалюцыянераў заявілі пра існаванне беларускай нацыі і паставілі пытанне пра яе самастойнасць.
Двоеўладдзе — палітычнае становішча, якое склалася пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і характарызавалася існаваннем, з аднаго боку, рэвалюцыйна-дэмакратычнай улады ў выглядзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а з другога боку — органаў буржуазнага Часовага ўрада. Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі ва ўмовах двоеўладдзя была падтрымка Саветамі Часовага ўрада і з’яўленне ў якасці трэцяй палітычнай сілы беларускага нацыянальнага руху.
Дзяржава — асноўны элемент палітычнай сістэмы грамадства; палітычная структура, якая арганізуе, накіроўвае і кантралюе сумесную дзейнасць, адносіны людзей, грамадскіх груп; тэрытарыяльны, суверэнны (самастойны) саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх правоў на жыццё, свабоду, маёмасць.
Дэмакратызацыя — распаўсюджванне і замацаванне формаў дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.
Заходнерусізм — сістэма поглядаў, прыхільнікі якіх вывучалі асаблівасці беларусаў як часткі агульнарускага этнасу без прызнання за імі права на самастойнасць.
Зёмствы — органы мясцовага самакіравання, уведзеныя ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняху 1911 г.
Ідэалогія — сістэма прававых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць асобе ці групе людзей або палітычнай партыі.
Інвентарная рэформа — рэформа, якая пачала ажыццяўляцца з 1844 г. і прадугледжвала рэгуляванне памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян, якія замацоўваліся ў інвентарах, абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў, якія не жадалі ўнармавання сялянскіх павіннасцей, і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г.
Інвентары — дакументы, якія ўтрымлівалі апісанне феадальных уладанняў, памераў сялянскіх павіннасцей у Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы ў XVI — першай палове XIX ст.
Кааліцьійныя камітэты — аб’яднанне мясцовых арганізацый РСДРП (бальшавікоў і меншавікоў), ПСР (эсэраў), Бунда ў Беларусі для каардынацыі сваіх дзеянняў у час рэвалюцыі 1905—1907 гг., звязаных з дасягненнем агульных палітычных і эканамічных мэт.
Канфёсія — рэлігійны кірунак, веравызнанне з уласцівай яму абраднасцю.
Канфіскацыя — прымусовае і бязвыплатнае адабранне маёмасці, грашовых сродкаў ва ўласнасць дзяржавы.
Капіталізм — грамадскі лад, для якога характэрныя прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці, выкарыстанне вольнанаёмнай рабочай сілы, развітыя таварна-грашовыя адносіны.
Карнілаўскі мяцёж — выступленне Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі Л. Г. Карнілава супраць Часовагаўрадаўжніўні 1917 г., звяза-
нае са спробай устанаўлення ваеннай дыктатуры і ліквідацыяй Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
«Курлоўскі расстрэл» — расстрэл царскімі войскамі і паліцыяй мітынгу працоўных на плошчы каля Віленскага вакзала Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску 18 кастрычніка 1905 г. Ахвярамі сталі каля 100 чалавек, каля 300 было паранена.
Ланкастэрская шкбла — школа ўзаемнага навучання, пачатковая навучальная ўстанова ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.
Лібералізм — ідэйна-палітычная плынь, прадстаўнікі якой выступалі за абмежаванне манархіі і ўстанаўленне парламенцкага ладу, роўнасць людзей перад законам, свабоду прыватнай уласнасці і прадпрымальніцтва, слова, сумлення, сходаў.
Ліцвінскі патрыять'ізм — пачуццё гістарычнай асобнасці, любові да Бацькаўшчыны, уласцівае ў XVIII—XIX стст. прадстаўнікам мясцовай шляхты, якія бачылі свае карані ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Мабілізацыя — масавы набор мужчын у армію падчас вайны; чарговы прызыў на вайсковую службу юнакоў адпаведнага ўзросту.
Маёмасны цэнз — устаноўленыя законам памеры і формы ўласнасці, валоданне якой з’яўляецца абавязковай умовай рэалізацыі чалавекам грамадзянскіх правоў, у прыватнасці, права выбіраць і быць выбраным у органы ўлады і кіравання.
Маёнтак — агульная назва памешчыцкага землеўладання з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, прадпрыемствамі і інш.
Манархія — форма кіравання, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада цалкам або часткова належыць аднаасобнаму кіраўніку і перадаецца ў спадчыну.
Мануфактўра — прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і яе падзеле.
Марксізм — філасофскае, эканамічнае і палітычнае вучэнне, створанае ў першай палове XIX ст. у Германіі К. Марксам і Ф. Энгельсам. Згодна з ім натуральны паступальны гістарычны ход грамадскага развіцця вызначаўся зменай грамадска-эканамічных фармацый, а класавая барацьба паміж пануючым і прыгнечаным класамі разглядалася ў якасці рухаючай сілы гісторыі; найвышэйшым праяўленнем класавай барацьбы лічылася сацыяльная (пралетарская, сацыялістычная) рэвалюцыя, што прывядзе да ўсталявання дыктатуры пралетарыяту.
Мілітарызацыя — падпарадкаванне эканамічнага, палітычнага і грамадскага жыцця ваенным мэтам.
«Мужыцкая праўда» (Muzyckaja prauda) — нелегальная газета. Выдавалася ў выглядзе лістовак на працягу 1862—1863 гг. прадстаўнікамі рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні «чырвоных» у паўстанні 1863—1864 гг. К. Каліноўскім, В. Урублеўскім, Ф. Ражанскім. Выйшла7 нумароўгазеты, якая друкавалася на беларускай мове лацінскім шрыфтам. Большасць матэрыялаў напісаў Каліноўскі пад псеўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні.
Мяжа яўрэйскай асёласці — граніца часткі тэрыторыі Расійскай імперыі ў 1794— 1917 гг., у межах якой дазвалялася жыць асобам яўрэйскай нацыянальнасці.
Наёмная праца — праца па дамоўленасці з работадаўцам, за выкананне якой на працягу ггэўнага рабочага часу прадугледжваецца пэўная аплата.
Нарбдніцтва — кірунак у рэвалюцыйным руху, прыхільнікі якога выступалі супраць прыгонніцтва, самадзяржаўя і падзялялі ідэю аб тым, што Расія можа, прамінуўшы капіталістычную стадыю развіцця, адразу перайсці праз сялянскую абшчыну да сацыялізму.
Настаўніцкія семінарыі — спецыяльныя педагагічныя навучальныя ўстановы ў XIX — пачатку XX ст., якія рыхтавалі настаўнікаў для пачатковых школ. Нацыя — гістарычная супольнасць людзей, для якой характэрныя пражыванне на адной тэрыторыі, устойлівыя эканамічныя сувязі, літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку нацыянальная самасвядомасць і імкненне да ўласнай дзяржаўнасці.
Нацыяналізацыя — пераход, перадача маёмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і інш.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную.
Нацыянальнае пытанне — пытанне аб рэалізацыі права народа на свабоднае, добраахвотнае этнічнае, дзяржаўнае, культурнае самавызначэнне.
Нацыянальная самасвядбмасць — сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ асэнсоўвае сябе як нацыю.