Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
У цэнтры Парыжа пастаўлены помнік нашаму славутаму земляку. У пачатку 1990-х гг. яго карціны, выстаўленыя на аўкцыёнах, каштавалі мільёны долараў. На жаль, ніводнай карціны X. Суціна ў Беларусі няма. Толькі зусім нядаўна імя мастака стала шырока вядомае на яго радзіме, дзе ствараецца музей.
* *3. Касцёл Святых Сымона і Алены прапанаваў пабудаваць гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі Эдвард Вайніловіч, адзін з буйнейшых землеўладальнікаў Мінскай губерні. Ён быў старшынёй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, тройчы абіраўся ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі. П.А. Сталыпін прапаноўваў яму месца міністра сельскай гаспадаркі і называў «мінскім Бісмаркам». На працягу 35 гадоў Э. Вайніловіч выконваў абавязкі міравога суддзі ў Слуцкім павеце.
Гасцініца «Еўропа» ў Мінску. Пачатак XX cm.
Касцёл быў пабудаваны ў 1905— 1910 гг. у памяць аб памерлых дзецях Э. Вайніловіча. Спачатку ў 12-гадовым узросце памёр іх сын Сымон, а ў 1903 г., не дажыўшы толькі адзін дзень да свайго 19-годдзя, — дачка Алена. Перад смерцю яна папрасіла бацьку пабудаваць храм, выгляд якога ёй прысніўся і быў адлюстраваны на яе малюнку. У 2006 г. у касцёле быў перазахаваны прах Э. Вайніловіча.
**4. Гасцініца «Еўропа» ў Мінску не саступала лепшым гатэлям Еўропы. Будынак быў шасціпавярховы. Кожны са 130 нумароў гасцініцы быў абсталяваны паводле апошняга слова тагачаснай тэхнікі. Тут было электрычнае асвятленне, тэлефон, ванна, вадзяное ацяпленне. У гасцініцы дзейнічаў адзіны ў горадзе ліфт, які называлі тады «пад’ёмнай машынай». Паглядзець на гэты цуд жыхары Мінска прыходзілі цэлымі сем’ямі. У 2008 г. адбылася рэканструкцыя будынка, у якім сёння размяшчаецца гатэль еўрапейскага класа.
Пытанні і заданні
1. Якія сюжэты адлюстраваны на карцінах К. Альхімовіча і Н. Сілівановіча? 2. Чаму замалёўкі Н. Орды маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі? 3. Якую асаблівасць жыцця гарадскіх жыхароў адлюстроўваюць карціны Ю. Пэна, М. Шагала? 4. Аб якіх абставінах грамадска-палітычнага жыцця сведчыла будаўніцтва па ўсёй Беларусі так званых цэркваў-«мураўёвак»? 5. Закончыце запаўненне ў сшытку табліцы «Дасягненні ў развіцці навукі і культуры Беларусі ў друтой палове XIX — пачатку XX ст.». 6. Запоўніце ў сшытку табліцу «Мастацкія стылі ў помніках архітэктуры Беларусі».
Назва мастацкага стылю
Прыклады помнікаў архітэктуры
12.3ak.1457.
Да ўрока «Наш край». Падрыхтуйце кароткае паведамленне аб адным з архітэктурных помнікаў другой паловы XIX — пачатку XX ст. у вашай мясцовасці.
§ 32. БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX ПАЧАТКУ XX ст. УРОК АБАГУЛЬНЕННЯ
Успомніце. У чым заключаліся рысы пераходу ад феадальнага да буржуазнага грамадства ў Беларусі ў 1860-х іт. — пачатку XX ст.?
Вучэбная задача. Вызначыць вынікі фарміравання буржуазнага грамадства ў Беларусі на мяжы XIX—XX стст.
Шляхі пераходу ад феадалізму да капіталізму. Буржуазныя пераўтварэнні ў розных галінах жыцця беларускага грамадства ў другой палове XIX — пачатку XX ст. праходзілі двума шляхамі: рэфарматарскім і рэвалюцыйным. Першы з іх увасобіўся ў правядзенні буржуазных рэформаў. Сярод іх былі сялянская рэформа 1861 г., сталыпінская аграрная рэформа ў 1906—1917 гг., а таксама судовая, гарадская, школьная, земская рэформы. Рэформу 1861 г. гісторыкі называюць «спробай адкупіцца ад рэвалюцыі». Другі шлях быў звязаны з буржуазна-дэмакратычнымі рэвалюцыямі ў 1905—1907 гг. і лютым 1917 г. Іх прычынамі сталі нявырашанасць аграрнага, а таксама нацыянальнага пытанняў, існаванне самадзяржаўя. I калі самадзяржаўе, абмежаванае стварэннем Дзяржаўнай думы паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г., было ў рэшце рэшт звергнута ў лютым 1917 г., то аграрнае і нацыянальнае пытанні патрабавалі свайго далейшага вырашэння.
Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Пасля адмены прыгоннага права ў беларускіх губернях пачаўся працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці і яе ператварэння ў буржуазную. Абазначыўся пераход да прадпрымальніцкай гаспадаркі. Паглыбілася спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Сялянская рэформа 1861 г. абумовіла дастаткова працяглы і марудны «прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, звязаны з захаваннем памешчыцкай уласнасці на зямлю і сялянскімі адпрацоўкамі. У выніку сталыпінскай аграрнай рэформы была разбурана сельская абшчына, сяляне атрымалі магчымасць замацаваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць, пачаў фарміравацца пласт сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства. У выніку ўзніклі ўмовы для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы па «амерыканскім» шляху.
Працягваўся прамысловы пераварот, звязаны са станаўленнем фабрычнай вытворчасці. Па прымяненні сельскагаспадарчых машын Беларусь стая170
ла на адным з першых месцаў у Расійскай імперыі. У прамысловасці суіснавалі рамесныя майстэрні, мануфактуры, фабрыкі і заводы. Пераважная доля яўрэяў у насельніцтве беларускіх гарадоў паўплывала на працэс фарміравання гандлёва-прамысловай буржуазіі і пралетарыяту. У гады Першай сусветнай вайны, калі амаль палова тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй, адбыліся мілітарызацыя прамысловасці і заняпад сельскай гаспадаркі.
Паступова развівалася рыначная эканоміка. 3 будаўніцтвам адной з самых густых чыгуначных сетак у Расійскай імперыі Беларусь усё больш актыўна ўцягвалася ў агульнарасійскі і еўрапейскі рынкі. Развіццё таварна-грашовых адносін выклікала з’яўленне і развіццё банкаў.
Такім чынам, адбывалася паступовае фарміраванне буржуазнага грамадства на тэрыторыі Беларусі.
Грамадска-палітычнае становішча. Апошнім буйным выступленнем у межах шляхецкага перыяду грамадска-палітычнага руху стала паўстанне 1863— 1864 гг., накіраванае на адраджэнне дзяржаўнасці на землях былой Рэчы Паспалітай. Яго рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь на чале з К. Каліноўскім выступала супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці.
Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рухі, абвясціўшы мэтай дасягненне сацыялізму, выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці розныя сродкі: ад «хаджэння ў народ» і палітычнага тэрору да арганізацыі палітычнай барацьбы рабочага класа.
Сродкам урэгулявання грамадскіх адносін сталі, нягледзячы на свой абмежаваны характар, буржуазныя рэформы 1860—1870-х гг., а таксама ўвядзенне земстваў у трох беларускіх губернях у 1911 г.
Напярэдадні і ў ходзе буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый ствараліся і разгортвалі дзейнасць палітычныя партыі, былі абвешчаны дэмакратычныя правы і свабоды, Расія з феадальнай манархіі ператварылася ў буржуазную рэспубліку.
Першай беларускай нацыянальнай палітычнай партыяй стала Беларуская сацыялістычная грамада, якая сваёй мэтай абвясціла звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне капіталістычнага ладу.
Нацыянальна-культурнае жыццё. На мяжы XIX—XX стст. беларуская культура аказала велізарнае ўздзеянне на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Пасля паўстання 1863—1864 гг. самавызначэнне беларусаў адбывалася ў межах беларускага нацыянальнага руху, на сваёй уласнай этнічнай аснове. Гэтаму спрыяў працэс складвання беларускай нацыі, які ў межах Расійскай імперыі праходзіў ва ўмовах адсутнасці ў беларусаў уласнай дзяржаўнасці.
Пачаўся працэс афармлення беларускай нацыянальнай ідэі. Гэта адлюстравалася ў поглядах беларускіх студэнтаў-гоманаўцаў якія заявілі аб самастойнасці беларускага народа і яго праве на нацыянальна-дзяржаўную будучыню. У пачатку XX ст. нацыянальная ідэя беларускага народа ўвасобілася ў палітычнай праграме БСГ па нацыянальным пытанні, звязанай з дасягненнем аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Ва ўмовах Першай сусветнай вайны прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху бачылі ажыццяўленне нацыянальнай ідэі ў адраджэнні Вялікага Княства Літоўскага. Пазней яны выступілі за асобную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах.
У другой палове XIX — пачатку XX ст. працягваліся працэсы фарміравання новай беларускай мовы і літаратуры, станаўлення беларускага прафесійнага тэатра, якія адбываліся ў цесным узаемадзеянні з рускай культурай і культурамі іншых народаў Расіі.
Паняцці і тэрміны, якім трэба даць вызначэнне: «Мужыцкая праўда», «Пісьмы з-пад шыбеніцы», «Гоман», «хаджэнне ў народ», тэрор, Бунд, Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), «Курлоўскірасстрэл», кааліцыйныя камітэты, аўтанамісты, заходнерусізм, сацыялізм, стачка, мабілізацыя, «Свянуянскі прарыў», акупацыя, мілітарызацыя, двоеўладдзе, карнілаўскі мяцеж, выкупная аперацыя, выкупныя плацяжы, часоваабавязаныя сяляне, устаўныя граматы, цераспалосіца, адпрацоўкі, «прускі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, маёмасны цэнз, нацыяналізацыя, водруб, хутар, земствы, «амерыканскі» шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, нацыянальнае пытанне, «тутэйшыя», нацыянальная самасвядомасць, беларуская нацыянальная ідэя, царкоўнапрыходскія школы, настаўніцкія семінарыі, беларускія вечарынкі, цэрквы-«мураўёўкі».
Пытанні і заданні (па выбары іх вучнямі ў кожнай з груп)
1. Знайдзіце і растлумачце ключавыя словы:
— у вытрымцы з «Мужыцкай праўды»:
«Дзецюкі! Доўга маўчаў я, не казаў вам нічога, бо хацеў разгледзецца добра ды разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужо спавясціць вас па справядлівасці ды сказаць, як наказвае Бог ды сумленне, што нам цяпер трэба рабіць. Чакаць моўчкі больш ужо незмага! Памяркуйма толькі, што думаюць цяпер зрабіць з намі... Усе нас крыўдзілі ды ўсе абдзіралі, і біў нас сільнейшы, крыўдзіў багаты, — а на тое нідзе не было справядлівасці. Мы ўсе маўчалі ды слухалі, усім кланяліся, за ўсё плацілі, усё цярпелі, ждучы канца, бо спадзяваліся справядлівай вольнасці, спадзяваліся, што дадуць вольнай
зямелькі... Заместтаго штоб аддацьнашу зямельку, ды якуюжзямельку? Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнай працай дзесяць раз ужо яе зарабілі да заплацілі. За гэту зямлю цар наказвае нам чыншы плаціць...»;
— у вытрымцы з маніфеста РСДРП 1898 г.:
«...На сваіх магутных плячах рускі рабочы клас павінен вынесці і вынесе справу заваявання палітычнай свабоды. Гэта неабходны, але толькі першы крок да ажыццяўлення вялікай гістарычнай місіі пралетарыяту: стварэнне такога грамадскага ладу, у якім не будзе месца эксплуатацыі чалавека чалавекам. Рускі пралетарыят скіне з сябе ярмо самадзяржаўя, каб з тым болыпай энергіяй працягваць барацьбу з капіталізмам і буржуазіяй да поўнай перамогі сацыялізму»;