Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
— у вытрымцы з указа Мікалая II 1906 г.:
«Кожны гаспадар, што валодае надзельнай зямлёю на абшчынным праве, можа ў любы час патрабаваць замацавання за сабою ў асабістую ўласнасць належнай яму часткі з азначанай зямлі...
Кожны гаспадар, за якім замацаваны ўчасткі надзельнай зямлі... мае права ў любы час патрабаваць, каб грамадства выдзеліла яму ўзамен гэтых участкаў адпаведны ўчастак па магчымасці ў адным месцы...
Падворныя ўчасткі... складаюць асабістую ўласнасць гаспадароў...
Пераход цэлых грамадаў як з абшчынным, так і падворным землекарыстаннем да ўладання ў водрубных участках адбываецца па прыгаворах, прынятых большасцю ў дзве трэці сялян, якія маюць права голасу на сходзе»;
— у вытрымцы з артыкула Я. Купалы «Незалежнасць»:
«Беларускі народ самабытны — гэта прызнаюць ужо нават і нашы праціўнікі з польскага ці расейскага лагера. Беларуская дзяржаўнасць таксама мае сваю гісторыю...
А Беларусь, як кожная іншая дзяржава, мае права і даб’ецца раней ці пазней гэтага права стаць роўнай і вольнай дзяржавай паміж сваімі суседзямі».
2. Параўнайце:
— умовы правядзення сялянскай рэформы 1861 г. у цэнтральных еўрапейскіх губернях Расійскай імперыі і ў Беларусі;
— перадумовы для ажыццяўлення «прускага» і «амерыканскага» шляхоў развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі;
— земскую рэформу ў цэнтральных еўрапейскіх губернях Расійскай імперыі і ў Беларусі;
— пазіцыі Беларускай сацыялістычнай грамады і Рускага ўскраіннага саюза па нацыянальным пытанні;
— беларусазнаўства і заходнерусізм.
3. Прывядзіце гістарычныя факты, якія адлюстроўваюць:
— асаблівасці прамысловага перавароту ў Беларусі;
— шляхі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі пасля адмены прыгоннага права;
— вынікі рэвалюцыйных пераўтварэнняў у беларускім грамадстве ў пачатку XX ст.;
— становішча беларускага народа ў час Першай сусветнай вайны;
— працэс фарміравання беларускай нацыі.
4. Раскрыйце прычынна-выніковыя сувязі паміж наступнымі гістарычнымі з’явамі (фактамі):
— паўстанне 1863—1864 гг. —► скасаванне часоваабавязанага становішча сялян у беларускіх губернях;
— адмена прыгоннага права —> развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі;
— сталыпінская аграрная рэформа —► стварэнне ўмоў для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі па «амерыканскім» шляху;
— Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. —* пачатак дэмакратызацыі грамадства;
— фарміраванне беларускай нацыі —♦ афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.
5. Дакажыце, што:
— ажыццяўленне сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх губернях мела адначасова феадальныя і капіталістычныя рысы;
— судовая і земская рэформы мелі абмежаваны характар пры іх правядзенні ў беларускіх губернях;
— ажыццяўленне сталыпінскай аграрнай рэформы садзейнічала развіццю капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі;
— пачатак XX ст. можа лічыцца перыядам адраджэння нацыянальнакультурнага жыцця.
6. Рашыце гістарычныя задачы:
— аб якой падзеі і адносінах да яе згадваецца ў творы «Гутарка Данілы са Сцяпанам»:
Гавораць па свеце, уголас талкуюць, Ад ксяндзоў, ад рабінаў усе людзі чуюць, Што волышсць нам, бедным, дасць без адкладу, Толькі што з панамі не дойдзема ладу.
Чаго адны хочуць, то другім не міла.
Як чорт перад д’яблам пражэцца іх сіла,
Цар ім патурае, а яны хітруюць...',
— якую з’яву адлюстроўвае выказванне аднаго з беларускіх сялян у сувязі з пераглядам умоў сялянскай рэформы ў 1863 г.: «Дзякуем Вам, паночку, 174
і ўсяму панству, что Вы ўзбунтоваліся. Інакш бы нам такой ласкі от цара во век не дачакацца»;
— у чым заключаліся прычыны праблемы, якую закрануў К. Каліноўскі ў «Мужыцкай праўдзе», і прапанаваны ім шлях яе вырашэння: «Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі... так скуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе ды і над людзьмі збыткуе, а другі, бедны, паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць?.. Мужыкі... не павінны плаціць ані чыншу паном, ані аброку ў казну за зямлю, бо гэта зямля да нас належыць...»;
— растлумачце, чаму невядомы аўтар верша «Хто я?» не можа адказаць на пастаўленае пытанне:
Пытаешся, браце, хто я, з якога краю ?
3-за Віслы, з-за Нёмну ці з-за Дунаю? Ёсцьрэчка Свіслач, малая на свеце, А там шмат збожжа і кветак расцеў леце. Там дзяўчаты, як красныя кветкі, А хлопцы — як пінскія дубы-сталеткі...
Хтоя? — паляк, беларус ціліцвін?
Бог толькі ведае праўду адзін.
Я ж хачу працаваць увесь век, Каб заслужыць імя — чалавек',
— вызначце прычыны пытання, зададзенага Я. Купалам у сваім вершы «Тутэйшы»:
...Аяк завуць край гэтыродны мой —
Забыўся ўжо праз свой прыгон і здзек;
Мабыць, забраны, ці тутэйшы ён, Я ж сын яго — тутэйшы чалавек!
7. Вызначце ролю гістарычных асоб і дзеячаў культуры:
— К. Каліноўскага ў развіцці ідэі народнайдзяржавы. Выкарыстайцедумкі, выказаныя ім у «Мужыцкай праўдзе» і «Пісьмах з-пад шыбеніцы»: «I як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ўрад глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіць так, як народу лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ўраду, а ўрад для народу»;
— Ф. Багушэвіча ў развіцці нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Выкарыстайце вытрымку з прадмовы Багушэвіча да зборніка «Дудка беларуская»: «...мова наша ёсць такая ж людская і панская, як французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая... Наша мова для нас святая, бояна нам ад Бога дадзена... Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю...»;
— дзеячаў БСГ у развіцці беларускай нацыянальнай ідэі. Выкарыстайце вытрымку з лістоўкі «Першы мужыцкі з’езд» ад 1905 г.:
«...Цяперашняе правіцельства трэба скінуць, дый пастарацца, каб намі правілі нашы выбарныя людзі... Гэтыя выбарныя ад усёй зямлі Беларускай павінны збірацца ў якім горадзе, прымерам у Вільні... Такі з’езд чы сход называецца сэйм.
Кожны народ павінен мець свой сэйм, каторы вёў бы яго справы, але ўсе народы, што жывуць у Расеі, маюць яшчэ і агульныя справы. Дзеля таго трэба, каб выбарныя ад нашай Беларусі і Літвы, ад Польшчы і Фінляндыі, KayKasa і ўсіх другіх народаў разам з рускімі збіраліся на агульны сэйм у Пецярбургу... і там разам пастанаўлялі аб сваіх агульных справах».
8. Падрыхтуйце паведамленне па адной з наступных тэм.
• Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі: «амерыканскі» ці «прускі» шлях?
• К. Каліноўскі як носьбіт ідэі сацыяльнай справядлівасці і барацьбіт за сялянскую долю і волю.
• Роля беларускіх студэнтаў-гоманаўцаў у абгрунтаванні самастойнасці і самабытнасці беларускай нацыі.
• Дзеячы «Нашай нівы» як барацьбіты за абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
• I. Буйніцкі — «бацька» беларускага прафесійнага тэатра.
• Гістарычнае мінулае беларускіх зямель у творчасці беларускіх мастакоў (Н. Орды, К. Альхімовіча і інш.).
• Дойлідства Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст. як прыклад спалучэння розных мастацкіх стыляў.
• Знакамітыя людзі нашага краю ў гістарычных падзеях на мяжы XIX— XX стст. (да ўрока «Наш край»),
НАШ КРАЙ
Заданне 1. Якія гістарычныя працэсы і падзеі закранулі жыхароў вашай мясцовасці? Якім чынам яны адбіліся на жыццёвых лёсах вашых землякоў?
Заданне 2. Падрыхтуйце паведамленне пра славутых ураджэнцаў вашага краю, якія ўнеслі ўклад у развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі, зрабілі вынаходніцтвы, садзейнічалі асвеце і ахове здароўя, удзельнічалі ў войнах і рэвалюцыях.
Заданне 3. Вызначце, карыстаючыся картасхемамі, адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, у складзе якой знаходзіўся ваш населены пункт, і яго статус.
Заданне 4. Падрыхтуйце паведамленне пра паўсядзённае жыццё і побыт жыхароў вашага краю.
Заданне 5. Прывядзіце прыклады мясцовага фальклору і адзначэння народных свят жыхарамі вашага краю.
Заданне 6. Падрыхтуйце індывідуальна ці ў групе праект «Славутасці роднага краю». Ён заключаецца ў тым, што вам неабходна скласці экспазіцыю аднаго з залаў краязнаўчага музея. Для гэтага:
а) сфармулюйце мэту, з якой ствараецца музейная экспазіцыя;
б) вызначце тэму і назву экспазіцыі;
в) удакладніце храналагічны перыяд, што будзе асвятляцца;
г) канкрэтызуйце падзеі і з’явы, аспекты гісторыі, персаналіі, якія будуць адлюстраваны ў экспазіцыі;
д) пералічыце экспанаты, якія вы прапануеце выкарыстаць у экспазіцыі;
е) падрабязна апішыце найболып важныя для асвятлення тэмы экспанаты;
ж) растлумачце, як працуюць дадзеныя экспанаты надасягненне вызначанай вамі мэты;
з) раскрыйце, у чым заключаюцца характэрныя і арыгінальныя рысы прапанаваных вамі экспанатаў.
ЗАКЛЮЧНАЕ СЛОВА
Гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX ст. мела свае здабыткі і страты. He ўсё беларускаму народу ўдалося здзейсніць, але ён дасягнуў самага важнага: згуртаваўся ў нацыю і сцвердзіў сваё права як роўнага сярод славянскай і еўрапейскай сем’яў народаў. Гэтае права беларусы заслужылі самаадданай працай на гаспадарчай і культурнай ніве, змаганнем за свае нацыянальныя, грамадскія і палітычныя ідэалы. Звернемся да спадчыны нашых вялікіх пес-
няроў:
.. .Дык хіба ж мы праў не маем, Сілы шлях свой адзначаць I сваім уласным краем Край свой родны называць ?
Якуб Колас
...Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Had крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..
Янка Купала Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца. Сколькі ўхмарках залётных агня...
Максім Багдановіч
Наш народ разам з братнімі рускім, украінскім, а таксама іншымі народамі Расійскай імперыі падышоў да якасна новага рубяжа ў сваёй гісторыі. Паўстала задача стварэння ўласнага новага дзяржаўнага дома. Аб тым, як гэта ажыццяўлялася, вы даведаецеся пры вывучэнні гісторыі ў наступным класе. Плённай вандроўкі па старонках айчыннай гісторыі, юныя сябры!
ГІСТАРЫЧНЫ СЛОЎНІК
Аброк — від сялянскай павіннасці за карыстанне зямлёй памешчыка, які ўяўляў сабой натуральную даніну прадуктамі або грашыма (чынш).
Абшчына — форма арганізацыі жыцця і дзейнасці сельскага насельніцтва, пры якой усе пытанні ўнутранага жыцця вырашаліся калектыўна.
Аграрнае пытанне — пытанне праўласнасць на зямлю і яе размеркаванне, пра забеспячэнне ўмоў для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі і задавальнення патрабаванняў сялянства.