Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Вучэбная задача. Вызначыць, на што былі скіраваны дзейнасць сістэмы адукацыі і навуковыя даследаванні пра беларусаў і Беларусь.
Школьная рэформа. Сярод шэрагу буржуазных рэформаў праведзеных царскім урадаму 1860— 1870-я гг., важнае месцазаймалі пераўтварэнні ў галіне адукацыі, якія пачаліся ў 1864 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, уводзілася пераемнасць паміж рознымі ступенямі навучання. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі ў Беларусі не было земскіх школ. Да канца XIX ст. у Беларусі дзейнічалі «Часовыя правілы для народных школ», распрацаваныя ў 1863 г. пры віленскім генерал-губернатару М. М. Мураўёве. Згодна з імі ў кожнай губерні ствараліся дырэкцыі народных вучылішчаў Чыноўнікі гэтых дырэкцый ажыццяўлялі нагляд за работай школ, прымалі на працу і звальнялі настаўнікаў. Гэта значыла, што грамадства не дапускалася да кіраўніцтва народнай адукацыяй. Падручнікі, якія рыхтаваліся для школ Паўночна-Заходняга краю, характарызаваліся сваім заходнярускім тлумачэннем гісторыі.
Стан адукацыі. Пачатковую адукацыю давалі народныя і гарадскія вучылішчы, якія адносіліся да Міністэрства народнай асветы, а таксама царкоўнапрыходскія школы і школы граматы. Найбольш прагрэсіўнымтыпам школ з’яўляліся народныя вучылішчы. Яны былі аднаі двухкласныя. У праграму навучання ўваходзілі Закон Божы, руская мова, пачаткі арыфметыкі, царкоўныя спевы, рамёствы (для хлопчыкаў) і рукадзелле (для дзяўчынак).
Віленская навучальная акруга ў межах 18641915 гг.
Філіял Маскоўскага Q археалагічнага інстытута
Настаўніцкія “ інстытуты в Настаўніцкія семінарыі
3] Духоўныя семінарыі 3) Гімназіі і прагімназіі ® Кадэцкі корпус
Навучальныя ўстановы, створаныя
Q да 1900 г.
□ у 1900-1915 гг.
Граніцы на пачатак XX ст.
дзяржаў губерняў
Сучасная граніца
Рэспублікі Беларусь
Адукацыя ў другой палове XIX— пачатку XXcm.
Царкоўнапрыходскія школы, якія сталі адкрывацца ў беларускіх вёсках, належалі да Рускай праваслаўнай царквы. У пачатку XX ст. іх колькасць складала каля 5 тысяч. Настаўнікамі тут былі праваслаўныя святары, што не мелі
спецыяльнай падрыхтоўкі. Дзяцей вучылі Закону Божаму, малітвам, асновам пісьма і ліку, кароткай царкоўнай і расійскай гісторыі. Царква лічыла галоўнай задачай выхаванне вернасці праваслаўю і цару, а не набыццё ведаў
Для адукацыі дзяцей дробнай буржуазіі, рамеснікаў служачых, гандляроў, дробнай шляхты служылі 6-гадовыя гарадскія вучылішчы. Яны не давалі завершанай адукацыі. Толькі дзеці заможных бацькоў пасля дадатковай аплаты за падрыхтоўку па шэрагу прадметаў маглі паступіць у гімназіі ці настаўніцкія інстытуты.
Праблемай пачатковай адукацыі быў недахоп настаўнікаў У 1864 г. у Маладзечне адчынілася першая на тэрыторыі Расійскай імперыі настаўніцкая
Навучанне ў царкоўнапрыходскай школе
Вучні 6-га класа Мінскай мужчынскай гімназіі. 1898 г.
семінарыя. Навучэнцамі семінарый былі выключна праваслаўныя сялянскія хлопцы. Настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы скончыў і Я. Колас. У гэтых навучальных установах атрымлівалі адукацыю будучыя настаўнікі пачатковай школы. Але настаўнікаў для гарадскіх вучылішчаў і сярэдніх школ у Беларусі не рыхтавалі. Іх прысылалі з Масквы, Пецярбурга і Кіева.
Сярэднюю адукацыю ў другой палове XIX ст. давалі мужчынскія і жаночыя гімназіі, навучанне ў якіх было разлічана на 7 гадоў. Гімназіі падзяляліся на два тыпы: класічныя і рэальныя. Першыя спецыялізаваліся на гуманітарных навуках, другія — на прыродазнаўчых і тэхнічных. Выпускнікі класічных гімназій мелі права без экзаменаў паступаць ва ўніверсітэты, а рэальных гімназій — у тэхнічныя інстытуты. Пазней рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы. У 1887 г. быў прыняты так званы ўказ «аб кухарчыныхдзецях». У адпаведнасці з распараджэннем міністра асветы забаранялася
Урок гімнастыкі ў зале Мінскай жаночай Марыінскай гімназіі. 1914 г.
прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных ганддяроў і іншых ніжэйшых саслоўяў. 3-за высокай платы за навучанне да канца XIX ст. сярэдняя школа заставалася ўстановай для дзяцей прывілеяваных саслоўяў: шляхты, чыноўнікаў, духавенства, гарадской буржуазіі і заможных сялян. У канцы XIX ст. у беларускіх губернях пісьменныя складалі 25,7 % ад агульнай колькасці насельніцтва.
У пачатку XX ст. у Беларусі атрымала развіццё прафесійная адукацыя. Дзейнічалі чыгуначныя, сельскагаспадарчыя, рамесныя і іншыя школы і вучылішчы.
У 1864 г. за ўдзел студэнтаў і вучняў у паўстанні быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Пасля гэтага ў Беларусі не засталося вышэйшых навучальных устаноў, хоць патрэба ў іх была вялікая. У пачатку XX ст. адчыніліся настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілёве і Мінску. Аднак яны не з’яўляліся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Выпускнікі настаўніцкіх інстытутаў не мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вышэйшую адукацыю беларуская моладзь атрымлівала па-за межамі радзімы — у Маскве, Пецярбургу, Кіеве і іншых універсітэцкіх цэнтрах Расіі.
Навуковыя даследаванні аб мове, этнаграфіі беларусаў, гісторыі Беларусі. У другой палове XIX ст. беларусы сталі аб’ектам павышанай цікавасці расійскіх і замежных вучоных. Царскі ўрад адразу пасля падаўлення паўстання 1863— 1864 гг. мабілізаваў афіцыйную навуку на пошук доказаў таго, што Беларусь спрадвеку была часткай Расійскай імперыі, а беларусы ўяўлялі сабой заходнюю галіну «рускага племені».
У 1860—1910-я гг. былі сабраны і апублікаваны ўнікальныя матэрыялы пра мову і духоўную культуру беларускага народа. Яны насуперак афіцыйным устаноўкам царскага ўрада засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. У даследаваннях пераважаў кірунак, звязаны з развіццём беларусазнаўства. Так, Павел Шэйн у трохтомніку «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (1887— 1902) сабраў вялікую колькасць фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў.
Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў мовазнаўца і этнограф Іван Насовіч, ураджэнец Быхаўскага павета. Асноўнай яго працай стаў «Слоўнік беларускай мовы», выдадзены ў 1870 г., над якім вучоны працаваў 30 гадоў. У гэтым выданні змешчана больш за 30 тыс. слоў якія адлюстроўваюць усё багацце беларускай мовы XIX ст., дадзены іх грунтоўныя тлумачэнні. Падобнай працы да таго часу не было ва ўсім славянскім мовазнаўстве. Слоўнік I. Насовіча не страціў сваіх вартасцей і цяпер, бо ён дазваляе адшукаць словы, якія зніклі.
Сцвярджэнню самабытнасці беларускага народа спрыяў вядомы беларускі вучоны-краязнавец, ураджэнец Гомелыпчыны Еўдакім Раманаў. Своеасаб-
лівай энцыклапедыяй побыту і культуры беларусаў стаў яго шматтомны «Беларускі зборнік» (1886—1912). Е. Раманаў сабраў звесткі пра вялікую колькасць гарадзішчаў і курганоў у Беларусі, працаваў над стварэннем археалагічных карт Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў, выявіў Бердыжскую стаянку першабытных людзей, адкрыў Барысаў камень — помнік XII ст.
Вялікім укладам у даследаванне мовы беларусаў з’явіліся працы Яўхіма Карскага. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Ра-
Я. Карскі сійскай Акадэміі навук. Сусветную вядомасць ву-
чонаму прынесла трохтомнае выданне «Беларусы» (1903—1922). Я. Карскі паказаў самастойнасць беларускай мовы ў сям’і іншых славянскіх моў, вызначыў тэрытарыяльныя межы яе распаўсюджання і склаў адпаведную карту. Даследчык навукова абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, які стварыў сваю багатую і арыгінальную культуру і мае старажытныя традыцыі. Даследаванне Я. Карскага стала сапраўднай «энцыклапедыяй беларусазнаўства».
Межы рассялення беларусаў. Сярэднебеларускія гаворкі
У другой палове 1880-хгг. з ідэяй аб самабытнасці беларускага этнасу і яго праве на самастойную палітычную будучыню выступіў гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі.
У адной са сваіх прац М. Доўнар-Запольскі адзначаў: «Народ, які пазбаўлены палітычнага жыцця... які часам на цэлыя стагоддзі сыходзіў з палітычнай арэны і як бы заміраў, такі народ, калі ён не страціў мовы сваёй, этнаграфічных асаблівасцей і інш., зноў выходзіць на арэну, калі не на палітычную, то, у крайнім выпадку, сацыяльнага і разумовага жыцця».
М. Доўнар-Запольскі
Глыбока перакананы ў тым, што ўсведамленне беларусамі сябе як самастойнай нацыі немагчымае без ведання мінуўшчыны, быў Вацлаў Ластоўскі. Ён стаў першым беларускім гісторыкам, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. Новым у яго «Кароткай гісторыі Беларусі», выдадзенай у 1910 г. у Вільні, было імкненне адлюстраваць беларускі народ як творцу свайго лёсу (**1, 2).
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: царкоўнапрыходскія школы, настаўніцкія семінарыі.
Культурна-гістарычнае асяроддзе
**1. Шырокую вядомасць у Еўропе атрымала навуковая дзейнасць у прыродазнаўчай галіне ўраджэнца Міншчыны Якуба Наркевіча-Ёдкі (1847—1905).
За ўласныя сродкі ён пабудаваў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю, адкрыў санаторый, дзе паспяхова выкарыстоўваўуласную методыкулячэння хвароб з дапамогай электратоку — электратэрапію і электрамасаж. Даследаваў атмасферную электрычнасць, вынайшаў громаадвод, а таксама тэлеграф — прыстасаванне для бяздротавай перадачы электрамагнітных сігналаў на адлегласць.
**2. Сёння для нас звыкла, што сярод урачоў шмат жанчын. А вось у XIX ст. гэта было не так. Першай у Расіі атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю, што для жанчыны зрабіць было
Я. Наркевіч-Ёдка
няпроста, наша зямлячка Варвара Кашаварава-Руднева. У 1876 г. яна абараніла ў Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу доктарскую дысертацыю па медыцыне. Такім чынам, ураджэнка Магілёўшчыны стала першай у Расіі жанчынай — доктарам медыцыны. Яе шматлікія навуковыя працы па акушэрстве і гінекалогіі былі шырока вядомы ў Расіі і за яе межамі. А першай у Еўропе жанчынай — прафесарам філасофіі стала ў 1909 г. ураджэнка Віцебшчыны Ганна Тумаркіна. 3 1892 г. яна жыла ў Швейцарыі, дзе паступіла ў Бернскі ўніверсітэт і паспяхова абараніла дысертацыю па філасофіі. Сёння адна з вуліц у Берне названа імем нашай зямлячкі.
Пытанні і заданні
1. Пералічыце мерапрыемствы царскага ўрада ў галіне адукацыі пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. і растлумачце іх характар. 2. Складзіце схему, якая адлюстроўвае структуру сістэмы адукацыі ў Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст. Выкарыстайце адпаведную картасхему ў параграфе. 3. Параўнайце царкоўнапрыходскія школы і народныя вучылішчы, класічныя і рэальныя гімназіі. План параўнання складзіце самастойна. Аформіце параўнанне ў выглядзе табліцы. 4. Растлумачце, чаму падручнікі для школ Паўночна-Заходняга краю характарызаваліся заходнярускім тлумачэннем гісторыі. 5. Прывядзіце аргументы, якія выкарыстоўвалі I. Насовіч, М. ДоўнарЗапольскі, Я. Карскі, В. Ластоўскі для доказу існавання самастойнага беларускага этнасу. Выкарыстайце картасхему «Межы рассялення беларусаў. Сярэднебеларускія гаворкі». 6. Пачніце запаўненне ў сшытку табліцы «Дасягненні ў развіцці навукі і культуры Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст.».