• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Па канфесіянальным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3.
    У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія, што ва ўсім свеце, як правіла, выступала лідарам нацыянальных рухаў, адрознівалася ў Беларусі
    10.3ak.1457.
    сваёй слабасцю. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з’яўлялася рускай, польскай, яўрэйскай і толькі часткова беларускай. Асноўныя капіталы краю знаходзіліся ў польскіх і рускіх памешчыкаў, яўрэйскіх купцоў і прамыслоўцаў. Мясцовая нацыянальная буржуазія не ўсведамляла свайго адзінства і абыякава ці нават варожа ставілася да беларускага нацыянальнага руху.
    У склад інтэлігенцыі ў Беларусі ўваходзілі дзеячы культуры, вучоныя, работнікі адукацыі, медыцыны і тэхнічнай сферы, а таксама чыноўнікі, служачыя, ваенныя, духавенства. Паводле нацыянальнага складу сярод інтэлігенцыі краю пераважалі рускія і беларусы, у меншай ступені былі прадстаўлены палякі. Уласна беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880— 1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан. Яна была нешматлікая і недастаткова арганізаваная, фактычна не дайшла да асэнсавання самастойнасці свайго становішча.
    Рабочы клас у Беларусі фарміраваўся з ліку беззямельнага збяднелага сялянства, яўрэйскай гарадской беднаты, рамеснікаў. У пачатку XX ст. колькасць пастаянных наёмных рабочых склала больш за 400 тыс. чалавек. Знайсці працу на прамысловых прадпрыемствах было вельмі складана. Таму беларусы шукалі лепшай долі за межамі свайго краю: у Расіі, Амерыцы. У 1897 г. у Мінску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Віцебску пражывала 41 тыс. беларусаў, у той час як у Пецярбургу іх колькасць дасягала 66,5 тыс. чалавек, Адэсе — 16,9 тыс., Маскве — 15,9 тыс. чалавек.
    У беларускім грамадстве колькасная большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з’яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жылі ў сельскай мясцовасці і займаліся сельскай гаспадаркай. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мела сваёй зямлі.
    Агульнасць гаспадарчага жыцця. Агульнасць гаспадарчага жыцця з’яўляецца адной з прыкмет фарміравання нацыі. Павелічэнне колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у прамысловасці, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на продаж сваёй прадукцыі, развіццё гандлю і чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднанню прадстаўнікоў карэннага этнасу ў нацыю. Выезд беларусаў за межы радзімы на работу або вучобу дазваляў ім знаёміцца з побытам і культурай іншых народаў і дапамагаў усведамляць сваю этнічную адметнасць.
    Развіццё беларускай літаратурнай мовы. Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы адбывалася ў другой палове XIX —пачатку XX ст. Старабеларуская мова, якая выкарыстоўвалася ў якасці мовы дзяржаўнага справа-
    водства ў ВКЛ, фактычна перастала існаваць у XVIII ст. Шляхта і амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову, што панавала ў грамадскім і культурным жыцці да паўстання 1863—1864 гг. Беларускай дыялектнай мовай карысталася толькі сялянства, частка збяднелай шляхты, працоўныя пласты гарадскога насельніцтва. Новая літаратурная пісьмовая мова складвалася на аснове шматдыялектнай гутарковай народнай мовы, перш за ўсё гаворак Цэнтральнай Беларусі.
    Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Так выдаваліся творы В. Дуніна-Марцінкевіча, газета «Мужыцкая праўда». У канцы XIX ст. лацінку паступова пачала выцясняць кірыліца. У пачатку XX ст. з’явіліся легальныя беларускамоўныя выданні, у якіх выкарыстоўвалася беларуская літаратурная мова.
    Нацыянальная самасвядомасць. Нацыя таксама характарызуецца нацыянальнай самасвядомасцю — сукупнасцю ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў у якіх народ асэнсоўвае сябе як нацыю і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання. У XIX — пачатку XX ст. праваслаўныя ў сваёй большасці беларусы прызнавалі айчынай Расію, падтрымлівалі цара, слухаліся святароў але ўсё ж адрознівалі сябе ад рускіх. Беларусы-католікі, у асноўным мясцовыя землеўладальнікі і шляхта, аддзяляючы сябе ад палякаў, называліся краёўцамі, або літвінамі.
    Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сведчылі адносіны жыхароў Беларусі да мовы. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову прызналі роднай 60 % настаўнікаў, 40 % чыноўнікаў, 29 % паштова-тэлеграфных служачых, 20 % работнікаў медыцынскіх устаноў.
    Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца назва народа. Яшчэ ў першай палове XIX ст. Цэнтральную і Заходнюю Беларусь нярэдка называлі Літвой, а яе насельніцтва — літвінамі. У канцы XIX — пачатку XX ст. частка насельніцтва Беларусі называла сябе «тутэйшыя». У некаторых мясцовасцях існавалі рэгіянальныя назвы, якія адносіліся да значныхтэрыторый: «палешукі» — для ўсяго Палесся, «пінчукі», «тураўцы» — для яго асобных частак. Перапіс 1897 г. засведчыў што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла назву «беларусы» і трымалася яе. Тэрмін «Беларусь» і назва «беларусы» паступова замацаваліся за ўсёй тэрыторыяй пражывання беларускага народа.
    Роля газеты «Наша ніва» ў развіцці культуры Беларусі. У 1906—1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідары БСГ браты Антон і Іван Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. «Наша
    Наша Ніва йершая Всларускіж Різэті з Іыеукааі
    НылодЗІць шг« ійдэгньрккШ і нмдеіаі літэраяі.
    * UM -."rpuu Піямн. HLrearM* ipltt. я M <•
    Адзін з нумароў газеты «Наша ніва»
    Віленская інтэлігенцыя каля рэдакцыі «Нашай нівы»
    ЖМЙММНКОЖвВІЖав^^
    Гэтымі ДНЙМІ *ыйдзв 1 друку і .
    Беларускі Календар . ■ . ,Ш Ш П Н 1 в u~	■ —
    * ★ ніі 1910 г. * ★
    ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых.
    У артыкуле, які адкрываў першы нумар газеты, адзначалася: «Не думайце, што мы хочам служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. He, ніколі не! Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу...». Газета абвяшчала, што будзе «старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі сваё права...».
    Адзін з заснавальнікаў газеты «Наша ніва» I. Луцкевіч
    Сваю першачарговую і галоўную задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваёй мовы і нацыянальнай культуры. «Наша ніва» выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Газета адыграла значную ролю ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
    Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыянальная ідэя — уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разуменне беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і задачы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю беларускай нацыянальнай ідэі з’яўлялася дасягненне беларусамі самастойнага дзяржаўнага існавання.
    Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з усведамлення гістарычнай асобнасці і этнічнай своеасаблівасці нашых зямель. Гэта праяўлялася як уліцвінскім патрыятызме, так і ў заходнерусізме. Прыхільнікі ліцвінскага патрыятызму звычайна не ўяўлялі будучыні свайго краю без Польшчы, а заходнерусізму — без Расіі. Тэарэтычнае абгрунтаванне самадастатковасці беларускага этнасу ўпершыню далі беларускія студэнты-гоманаўцы. Яны марылі пра аўтаномію ў складзе дэмакратычнай і федэратыўнай Расіі. У 1905 г. гоманаўскую ідэю працягнулі далей прыхільнікі БСГ, распрацаваўшы палажэнне аб нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дзяржавы. Значную ролю ў фарміраванні беларускай нацыянальнай ідэі адыграла газета «Наша ніва».
    Рэдактар «Нашай нівы» з 1914 г. Я. Купала спрыяў абуджэнню нацыянальнай свядомасці беларусаў у адным са сваіх вершаў так:
    «А хто там ідзе, а хто там ідзе
    У агромністай такэй грамадзе?
    — Беларусы...
    А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца».
    Закладзеныя ў другой палове XIX — пачатку XX ст. асновы беларускай нацыянальнай ідэі і сёння служаць нам арыенцірам у жыцці і дзейнасці на карысць нашай Бацькаўшчыны.
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: «тутэйшыя», нацыянальная самасвядомасць.
    Пытанні і заданні
    1.	Складзіце кругавую дыяграму «Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі ў 1897 г.». Вызначце асаблівасці нацыянальнага складу насельніцтва Беларусі і іх прычыны. 2. Растлумачце, чаму ў XIX — пачатку XX ст. нацыяналь-
    най інтэлігенцыі прыйшлося ствараць новую беларускую літаратурную мову. 3. У чым заключаліся асаблівасці фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў? 4. Раскрыйце прычынна-выніковую сувязь паміж складваннем агульнасці гаспадарчага жыцця і самаўсведамленнем беларусамі сваёй этнічнай агульнасці. 5. Чаму пачатак XX ст. у гісторыі Беларусі атрымаў назву «нашаніўскі перыяд»? Калі і з якімі мэтамі выходзіла газета «Наша ніва»? Пры адказе выкарыстайце змест артыкула, што адкрываў першы нумар газеты. 6. Папрацуйце па метадзе ключавога слова з тэкстам абзаца, які пачынаецца словамі: «Афармленне беларускай напыянальнай ідэі». 7. Назавіце гістарычных асоб і дзеячаў культуры, якія ўнеслі ўклад у распрацоўку беларускай нацыянальнай ідэі. У чым заключаўся гэты ўклад? 8. Дакажыце, што ў другой палове XIX — пачатку XX ст. адбываўся працэс фарміравання беларускай нацыі.
    § 29. АДУКАЦЫЯ I НАВУКА Ў 1860-х гг. ПАЧАТКУ XX ст.
    Успомніце. Якія змены і па якіх прычынах адбыліся ў сістэме адукацыі ў Беларусі ў першай палове XIX ст.?