• Газеты, часопісы і т.д.
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    РэспублІКІ Беларусь	Ц (5—15.03.1916)
    Y	\	і «
    д Вількамір-/	a
    Коўн^^	Свянцяны\\	ТГ' 4
    /	Й
    1 г 	
    . 1 < о	повыя®^^--.	I дтчJ ,ч ! Свянцянс
    лМотыямпалб? Трокі	Г-Ол J^4(27.08—1
    \	Смаргон^ J ',|Вілемка
    ©Сувалкі	!^^Олрд^ечна	о
    »\	Р ^А	н
    ^Аўгу^ў) р	^Мі4ЛН'ЎНЯ 19
    Саколкав	павагрудрк '
    ^еластоі$/ВаўКавыскда^і<«^ 11 л
    /	©	’і^МБаранавіцкая аперацыя
    Бельск	1 (19.06—16.07.1916)
    г.	Пружаны°ж	S"f
    У^лса жніўня 1915.x I	\М\	П	Е	Р
    v а|	Кабрын	М.**
    Бяла ТД —-\  	"V, оЛунінец
    J-Літоуск	Л
    \	V	\Х^&І^ЎдМа-ЗАХ0ДНІ(Х /X
    S п /		\	v
    	<’	  /	( ^онт^	оўРУ
    Невель	Дзеянні расійскіх
    о	войскаў
    ---► адступленне контрудары
    Полацк Гарадок	беспаспяховыя
    о r	*■= спробы прарваць
    У'RA 1.	\	абарону
    Дзеянні германскіх
    AtY/	войскаў
    епель /	а _ . удары (а); прасле-
    оСянно	t даванне адступаю-
    кіпрарыўі „	, <	чых вомскаў (б)
    S09 1915) (->Ршаа~ўў-''¥ * " адступленне
    <	Y	< 'Х)	<
    аў > _	( Іоркю	44
    чС \ К кй A	\
    15\ сажн$ня1915кМагілёў Мсціслаў
    /	I с| Гдл	О	і	у-.
    'f IWr ЧавУў^ 9 д
    Уу	сі	Клімавічы \	(
    y > СтарыіБыхаў с°"	4
    1	\	\
    >уйск^ г> \	/	ГХ\	1
    П	\ QCX-)	(	^_)
    >	1	\ Рагачоў >
    7 \А	'
    ХіД-Д .J) \ Асноўныя |®5	ваенныя
    Ы	Y Я •/—/ > вытворчасці
    Рэчыца*А Домель^ | снарадаў .	о.	4/7^	" S г₽анат
    Аазыр^
    Л абмУНДЗІ0 равання ^ЧарнігаўПзо
    S	'1
    4° J	<
    	 Лінія фронту ў пачатку 1915 г.
    Лініяфронтуўканцы верасня 1915 г.	I*
    j	1 Тэрыторыя Расійскай імперыі, якая былаакупіравана [® 1  германскімі войскамі да пачатку кастрычніка 1915 г. '
    Змяненнелініі фронтулетам 1916 г.
    Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага оасійскай арміяй
    ІІтаб Заходняга фронту
    Втаб камандуючага германскім Усходнім фронтам
    Беларусь у гады Першай сусветнай вайны
    Разбураная вёска ў прыфрантавой паласе. 1914-1915 гг.
    шыню на Усходнім фронце, пад Смаргонню германскія войскі выкарысталі атрутны газ.
    Наступальныя аперацыі расійскай арміі ў сакавіку 1916 г. у раёне возера Нарач і ў чэрвені — ліпені ў раёне горада Баранавічы аказаліся няўдалымі. Пры спробе прарваць фронт расійская армія страціла каля 80 тыс. салдат у кожнай з гэтых аперацый.
    Ужо ў жніўні 1914 г. у баявых дзеяннях вызначыўся ўраджэнец Магілёўскай губерні, штабс-капітан Сяргей Аркадзевіч Бойна-Родзевіч. Яшчэ напярэдадні вайны ён стаў адным з першых і вядомых ваенных лётчыкаў у Расійскай імперыі. За ўдалае правядзенне паветраных разведак яго ўзнагародзілі Георгіеўскай зброяй, ордэнам Святога Георгія 4-й ступені. Поўным Георгіеўскім кавалерам, узнагароджаным чатырма крыжамі за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, стаў ураджэнец Ваўкавыскага павета, камандзір узвода Міхаіл Іванавіч Здановіч, якому было прысвоена званне
    М. I. Здановіч
    старшага унтэр-афіцэра.
    Германскія войскі захапілі амаль палову тэрыторыі Беларусі — яе заходнюю частку, дзе да вайны пражывала 2 млн чалавек. Лінія фронту падзяліла Беларусь на дзве часткі і заставалася нязменнай да лютага 1918 г. Заходнебеларускія землі апынуліся пад германскай акупацыяй.
    Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі. Становішча насельніцтва Заходняй Беларусі. Германскія ўлады разглядалі Беларусь як гаспадарча і культурна адсталую частку Расіі са сваёй этнаграфічнай спецыфікай. У нямецкага каман-
    давання існавала праграма каланізацыі і германізацыі Беларусі шляхам перасялення немцаў на захопленыя землі.
    На акупіраванай тэрыторыі Беларусі германская ваенная адміністрацыя ўстанавіла ўласныя законы, рэжым рабаўніцтва і гвалту. Дзейнічала жорсткая сістэма розных падаткаў, штрафаў, прымусовых работ, праводзіліся рэквізіцыі — прымусовае адчужэнне маёмасці і прадуктаў для забеспячэння германскай арміі. Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла падушны падатак. У людзей адбіралі прадукты харчавання, коней і свойскую жывёлу. Нямецкія салдаты займалі дамы і кватэры мірных жыхароў. Любая спроба
    супраціўлення жорстка падаўлялася, аж да пакарання смерцю.
    У Германію вывозілася працаздольнае насельніцтва, а таксама матэры-
    яльныя каштоўнасці — абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчыя прадукты, жывёла (**).
    Германскія ўлады забаранілі навучанне па-руску і ўвялі ў пачатковай школе выкладанне на беларускай мове, але толькі на аснове лацінскага алфавіта. Абавязковым было вывучэнне нямецкай мовы.
    Беларускі нацыянальны рух. На акупіраванай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі забаранялася палітычная дзейнасць. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся. У 1915 г. у Вільні было створана дабрачыннае Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны на чале з братамі Антонам і Іванам Луцкевічамі і Вацлавам Ластоўскім. Яно займалася арганізацыяй пунктаў харчавання, сталовых, інтэрнатаў, дзіцячых прытулкаў, аказаннем матэрыяльнай дапамогі бежанцам, адкрывала на акупіраванай тэрыторыі беларускія школы, выдавала для іх падручнікі. Таварыства гуртавала вакол сябе нацыянальныя сілы, якія засталіся ў занятай немцамі Вільні.
    Германская акупацыйная палітыка не давала падстаў спадзявацца на
    стварэнне беларускай дзяржавы. Таму Беларускі народны камітэт (БНК),
    утвораны ў 1915 г. у Вільні, звярнуўся да ідэі адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з гэтай ідэяй акупіраваныя Германіяй беларускія і літоўскія землі павінны былі аб’яднацца ў адну дзяржаву з соймам у Вільні.
    Прыхільнікі ідэі адраджэння ВКЛ сфармулявалі мэту сваёй дзейнасці так: каб «літоўскія і беларускія землі, каторыя здаўна прыналежалі да Вялікага Княства Літоўскага, а цяпер апанаваны нямецкімі войскамі, станавілі пры новых варунках
    В. Ластоўскі
    гістарычных нераздзельнае цела на фундаменце
    незалежнасці Літвы і Беларусі, як суцэльнай дзяржавы, засцерагаючы ўсім нацыям у яе межах усе правы».
    Акупацыйныя ўлады на словах падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ. Яны імкнуліся выкарыстаць нацыянальны рух для замацавання сваёй улады на захопленых тэрыторыях. Аднак у планы Германіі не ўваходзіла стварэнне незалежнай беларуска-літоўскай дзяржавы. Гэтаму рамантычнаму праекту не суджана было здзейсніцца. Сама ідэя ўзнаўлення Вялікага КнястваЛітоўсKa­ra была ў той час нерэальнай.
    На змену ідэі адраджэння ВКЛ у 1916 г. прыйшла іншая — аб стварэнні саюза незалежных дзяржаў — Злучаных штатаў Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны ад Балтыйскага да Чорнага мора. Балтыйска-Чарнаморскі саюз, на думку аўтара гэтай ідэі А. Луцкевіча, мог забяспечыць незалежнасць маладых дзяржаў ад Польшчы і Расіі, узмацніць абараназдольнасць і дапамагчы аднаўленню разбуранай падчас вайны эканомікі. 3 гэтай ідэяй беларуская дэлегацыя на чале з В. Ластоўскім выступіла на міжнародных канферэнцыях народаў Расіі ў 1916 г. у Стакгольме і Лазане.
    У выступленні В. Ластоўскага ў Лазане адзначалася: «Цяпер, дзякуючы канферэнцыі народаў, мы... можам мець нарэшце надзею, што, які б сабе ні быў канец вайны, еўрапейскія народы памогуць нам запэўніць Беларусі ўсе палітычныя і культурныя правы, якія дадуць нашаму народу магчымасць вольна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, і што гэтыя правы дазволяць нам быць гаспадарамі на нашай уласнай зямлі».
    Але ўрады еўрапейскіх краін, уцягнутыя ў сусветную вайну, засталіся глухімі да патрэб беларускай нацыі.
    У чэрвені 1917 г. група дзеячаў беларускага нацыянальнага руху на чале з В. Ластоўскім выступіла за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Ластоўскі быў першым сярод беларускіх палітычных лідараў, хто выказаў ідэю поўнай незалежнасці Беларусі.
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: мабілізацыя, «Свянцянскі прарыў», акупацыя.
    Культурна-гістарычнае асяроддзе
    ** Германскімі акупантамі рабаваліся лясныя багацці Белавежскай ггушчы. Для высечкі і вывазу каштоўнай драўніны было пабудавана некалькі ле134
    сапільных заводаў і 300 км вузкакалейнай чыгункі. За два гады акупацыі ў Германію было вывезена 4,5 млн кубаметраў драўніны самых каштоўных парод. Гэта амаль столькі ж, колькі яе было нарыхтавана за ўсю папярэднюю гісторыю. Да 1919 г. у пушчы практычна зніклі зубры і лані, рэзка скарацілася колькасць аленяў і дзікоў. Тады ж пачалася актыўная дзейнасць па захаванні пушчы.
    У 1992 г. рашэннем ЮНЕСКА дзяржаўны Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны, яму нададзены статус біясфернага запаведніка, які ў 1997 г. узнагароджаны дыпломам Савета Еўропы за поспехі ў ахове прыроды. У 2009 г. адзначалася 600-годцзе ўстанаўлення запаведнага статусу Белавежскай пушчы.
    Пытанні і заданні
    1.	Параўнайце адносіны да вайны розных палітычных партый і газеты «Наша ніва». Растлумачце прычыны ўра-патрыятычных настрояў часткі беларускага грамадства ў пачатку вайны і расчаравання ў 1915 г. 2. Ахарактарызуйце, карыстаючыся картасхемай у параграфе ці картай у атласе, ваенна-палітычнае становішча Беларусі ў час Першай сусветнай вайны. 3. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку германскіх улад на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі. 4. Папрацуйце па метадзе ключавога слова з тэкстам абзаца, які пачынаецца словамі: «Германская акупацыйная палітыка не давала падстаў...», а таксама з рубрыкай «Галасы мінулага», якая пачынаецца словамі: «Прыхільнікі ідэі адраджэння ВКЛ сфармулявалі...». 5. Запоўніце ў сшытку табліцу «Праекты ўтварэння беларускай дзяржаўнасці».
    Праект, які быў прапанаваны БНК
    Праект А. Луцкевіча
    Праект В. Ластоўскага
    
    
    
    6. Чаму было немагчыма ажыццявіць ідэю адраджэння ВКЛ на акупіраванай германскімі войскамі заходнебеларускай тэрыторыі? Патлумачце сваё меркаванне.
    Да ўрока «Наш край». Даведайцеся пра лёс сваіх землякоў — удзельнікаў Першай сусветнай вайны, а таксама пра помнікі ў вашай мясцовасці, якія сведчаць аб падзеях гэтай вайны.
    § 26-27. НАСПЯВАННЕ КРЫЗІСУ У ГРАМАДСТВЕ. ПАДЗЕІЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ1917 г. У БЕЛАРУСІ. АБВАСТРЭННЕ ПАЛІТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІЎ БЕЛАРУСІ ВЯСНОЙ ЛЕТАМ 1917 г.
    Успомніце. 1. У чым заключаліся пачаткі расійскага парламентарызму, што з’явіліся ў выніку рэвалюцыі 1905—1907 гг.? 2. Што прадугледжвалі патрабаванні РСДРП, ПСР, БСГ па аграрным і нацыянальным пытанняху час рэвалюцыі 1905—1907 гг.? Вучэбная задача. Вызначыць, якім было эканамічнае і палітычнае становішча ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.