• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Напярэдадні шэсця петыцыя са зваротам да цара была перададзена тагачаснаму міністру ўнутраных спраў Расійскай імперыі П. Д. Святаполк-Мірскаму. Ён належаў да старажытнага роду князёў Святаполк-Мірскіх, вядомага ў Беларусі з XVI ст. 3 верасня 1902 г. па жнівень 1904 г. з’яўляўся генерал-губернатарам трох заходніх губерняў — Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай. Праводзіў палітыку, накіраваную на пошук даверу і апоры ў грамадстве краю. Напрыклад, выступіў супраць гвалтоўнага далучэння вернікаў каталіцкай царквы да праваслаўя. Лічыў, што існаванне мяжы яўрэйскай аселасці вядзе да перапоўненасці гарадоў у заходніх губернях яўрэйскім насельніцтвам, што спрыяе яго ўцягванню ў рэвалюцыйны рух. У канцы 1904 г. прадставіў Мікалаю II ліберальны праект рэформаў дзяржаўнага ладу, які быў першапачаткова адхілены. Аднак значная частка праекта была рэалізавана ў час рэвалюцыі.
    4студзеня 1905 г. П. Д. Святаполк-Мірскі, разумеючы, што краіна знаходзіцца напярэдадні рэвалюцыі і выбух народнага гневу непазбежны, падаў у адстаўку. Адбылася яго нялёгкая размова з імператарам. У адказ на патрабаванне міністра аб неабходнасці палітычных рэформаў Мікалай II заявіў, што
    Белы ©
    Граніцы на 1905 г.
    — дзяржаў 	губерняў паветаў (у губернях з пераважна
    Невель
    .Дрысд
    Дзісна
    Смаленск
    J Ліда
    •одна
    .аколка1
    Ваўкавысі
    ’РУМ’
    Рэчыца'
    'нінец
    Бяла
    івны
    ■°ўо<
    Уладава
    ^ЧарнігаўДз^
    Мазыр с 07.10.1905І
    I V Чэрыкаў, > Стары Быхаў
    Слонім ' Ва£юнр*учы
    5ГІЯСВІЖ
    £' /
    Клецк :o-z
    Урэчча
    ; Лядавічы
    ( Мінск чррсы' к/ ’fjywJX:..,''..'’
    Курлоўскі ра'йўрэл Магілё'
    18.10.1905 .1	Л-' ' г.
    'аЧВІльняс
    Новыя о ' -
    Бельскі '
    '/ ХПружаны
    .'Хвянцян'ь) .Глыбокае/ f
    •43	/	"'r ■■■<) , х 1
    \НаваўГыбкаў
    ^.Люблій Y
    I /' ВідбйкдХ
    ліімавічьй
    7 Лепель;/СянноУ
    \ Оршд^
    Ашмяны ,9 Малддзечна
    . / Барысаў
    ' ; rapctoK.-'V )
    I р ла цк _ Кj** J
    .Мсціслаў
    Чаву<;ы
    * < гК..
    беларускім насельніцтвам)
    ® ® Цэнтры губерняў (а), паветаў (б)
    а б —	//-
    Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
    05	"
    \Марыямпал6<
    \ ІАўгустаў/'
    Г} Гарады, ахопленыя ўсерасійскай
    Г кастрычніцкай палітычнай стачкай у 1905 г. Гарады, ахопленыя ўсеагульнай
    ■ снежаньскай палітычнай стачкай у 1905 г. — Чыгункі, ахопленыя стачкамі ў 1905—1906 гг.
    X Салдацкія выступленні
    Паветы, дзе адбываліся ўзброеныя сутыкненні сялян з паліцыяй
    j Расстрэлы дэманстрацый і ўзброеныя сутыкненні 17.12.1905A працоўных з паліцыяй і войскамі і іх даты
    
    Рэвалюцыя 1905—1907гг. у Беларусі
    ніякія рэформы краіне не патрэбны і трэба забараніць людзям збірацца і гаварыць. Здзіўлены Святаполк-Мірскі адказаў, што немагчыма забараніць людзям збірацца і гаварыць, бо тады трэба ўсіх пазамыкаць, аб’явіўшы асаднае становішча. На гэта імператар спакойна адказаў, што, магчыма, і давядзецца яго аб’явіць.
    «Крывавая нядзеля» ўскалыхнула ўсю краіну. Беларуская паэтэса-рэвалюцыянерка Алаіза Пашкевіч (Цётка) у сваім вершы «Хрэст на свабоду» занатавала:
    ...Ў Пецярбурзе змерлі людзі:
    1м прашылі куляй грудзі...
    ... Цар навуку даў народу, Паказаў ім, як бы з неба, Што больш цара не патрэба!..
    3 той пары Масква, Варшава, Рыга, Вільня, Бак, Лібава, Беларусь, Літва, Расея Гоняць вон цара-зладзея!..
    У студзені 1905 г. па гарадах Беларусі пракацілася хваля палітычных стачак, вулічных дэманстрацый і мітынгаў пратэсту. Большасцю іх кіравалі арганізацыі Бунда, РСДРП, эсэраў. У многіх месцах улады прымянілі вайсковую сілу, каб спыніць выступленні. У студзеньскія дні 1905 г. у беларускіх губернях у стачках удзельнічала 34 тыс. чалавек.
    Вясной 1905 г. на змену палітычным выступленням прыйшлі эканамічныя стачкі. Рабочыя дамагаліся скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, павелічэння заробкаў. Святкаванне 1 Мая як дня міжнароднай пралетарскай салідарнасці выклікала новы ўздым палітычных выступленняў.
    Летам 1905 г. шэраг стачак адбыўся ў беларускіх вёсках. Адной з першых была стачка ў маёнтку Шчорсы Навагрудскага павета, якой кіраваў вядомы дзеяч БСГ А. Бурбіс.
    Увосень у рэвалюцыйным руху ўсё больш актыўны ўдзел пачала прымаць армія — галоўная апора самадзяржа/я. Салдацкія хваляванні прайшлі ў Віцебску, Магілёве, Мінску, Бабруйску, Гродне.
    У кастрычніку 1905 г. краіну ахапіла ўсерасійская палітычная стачка. Чыгуначнікі, рабочыя фабрык і заводаў, рамеснікі, гандляры, гімназісты патра-
    Першамайская дэманстрацыя 1905 г. каля будынка Мінскай турмы (Пішчалаўскага замка). Мастак Р. Віктоўскі
    бавалі ліквідацыі самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. У Беларусі быў цалкам паралізаваны чыгуначны рух.
    Маніфест 17 кастрычніка і яго наступствы для Беларусі. Напалоханы рэвалюцыйным выбухам, цар Мікалай II быўвымушаны 17 кастрычніка падпісаць Маніфест. У ім упершыню ў расійскай гісторыі цар абяцаў сваім падданым палітычныя свабоды — свабоду слова, сходаў, друку, саюзаў і парламент — Дзяржаўную думу з заканадаўчымі паўнамоцтвамі і правам удзелу ў выбарах усіх пластоў насельніцтва. Маніфест быў сустрэты маёмнымі пластамі грамадства і інтэлігенцыяй з энтузіязмам і надзеямі на палітычныя рэформы.
    Аднак прадастаўленыя Маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. свабоды далёка не заўсёды выконваліся. Абвяшчэнне царскага Маніфеста ў гарадах Беларусі, якое праводзілася ўладамі 18 кастрычніка, у некаторых з іх закончылася трагедыяй. На плошчы каля Віленскага вакзала ў Мінску салдаты адкрылі агонь па 20-тысячным мітынгу працоўных. Ахвярамі сталі каля 100 чалавек, каля 300 было паранена. Гэта падзея атрымала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» ад імя тагачаснага мінскага губернатара П. Р. Курлова. У гэты ж дзень прагучалі стрэлы ў Віцебску. Сем дэманстрантаў было забіта.
    У снежні 1905 г. успыхнула ўзброенае паўстанне ў Маскве. Яно суправаджалася ўсерасійскай чыгуначнай стачкай. У Беларусі падобнага паўстання не адбылося, хоць блізкае да яго становішча склалася ў Баранавічах, Гомелі, Мінску. У снежні 1905 г. да выступлення сялян у вёсцы Пінкавічы Пінскага павета меўдачыненне К. М. Міцкевіч (Я. Колас), які ўтой час працаваўтам школьным настаўнікам.
    Дзейнасць палітычных партый і рухаў. Арганізатарам рэвалюцыйнага руху выступіў шэраг палітычных партый. Сярод іх — Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП). У 1903 г. яна падзялілася на бальшавікоў —
    Дэманстрацыя ў Мінску каля губернатарскага дома. 18 кастрычніка 1905 г.
    Мітынг рабочых і салдат на станцыі Баранавічы.
    Снежань 1905 г.
    Мастак С. Раманаў
    прыхільнікаў рэвалюцыйных метадаў і меншавікоў, якія выступалі за паступовае рэфармаванне грамадства. Бальшавікі заклікалі не толькі да звяржэння царскай улады, але і да ўстанаўлення рэвалюцыйнай дыктатуры шляхам узброенага паўстання.
    Вялікім уплывам у Беларусі карысталася Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры). Яна выступіла супраць царскага ўрада і арганізавала некалькі тэрарыстычных актаў. Адказам на расстрэл 18 кастрычніка ў Мінску стаў беспаспяховы замах эсэраў на жыццё мінскага губернатара П. Р. Курлова ў студзені 1906 г. Бомба, кінутая былым студэнтам эсэрам Іванам Пуліхавым, не ўзарвалася. Паводле прыгавору ваеннага суда Пуліхаў быў пакараны смерцю.
    Прадстаўнікі бальшавікоў і меншавікоў, бундаўцы, эсэры выступалі з патрабаваннямі знішчэння самадзяржаўя, устанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, а РСДРП да таго ж адстойвала права нацый на самавызначэнне. Мясцовыя арганізацыі РСДРП, ПСР, Бунда аб’ядналіся для каардынацыі сваіх дзеянняў у кааліцыйныя камітэты — аб’яднанні палітычных партый для дасягнення агульных палітычных і эканамічных мэт.
    Абвешчаныя Маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. палітычныя свабоды адкрывалі магчымасць стварэння палітычных арганізацый. У канцы 1905 г. была заснавана партыя буйной буржуазіі і памешчыкаў — «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты). Яны цалкам падтрымалі царскі ўрад і яго праграму, выкладзеную ў Маніфесце. У кастрычніку 1905 г. была створана Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты), якая з’яўлялася выразніцай пераважна інтарэсаў той часткі буржуазіі, што імкнулася да працягу рэформаў, і буржуазнай інтэлігенцыі. Ідэалам кадэтаў была канстытуцыйная манархія. Партыя выступала за выкуп сялянамі часткі памешчыцкай зямлі, што ў пэўнай ступені адпавядала інтарэсам беларускіх заможных сялян. Шырокай падтрымкі ў Беларусі кадэты не атрымалі.
    Дэпутаты ад заходніх губерняў у Дзяржаўнай думе. Рашэнне аб скліканні
    Дзяржаўнай думы, якая надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, стала пачаткам пераўтварэння Расійскай імперыі ў парламенцкую манархію. Пры выбарах у Думу захаваўся маёмасны цэнз, a 1 голас памешчыка адпавядаў 3 галасам гараджан, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых.
    У сувязі з выбарамі дэпутатаў у Думу ў пачатку 1906 г. буржуазна-лібе-
    ральныя партыі — акцябрысты і кадэты заклікалі спыніць рэвалюцыйныя выступленні і прыняць актыўны ўдзел у выбарах. Прадстаўнікі гэтых партый з’яўляліся прыхільнікамі лібералізму — ідэйна-палітычнай плыні, якая выступала за абмежаванне манархіі і ўстанаўленне парламенцкага ладу, скасаванне феадальных парадкаў і абарону прыватнай уласнасці. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі — эсэры, Бунд, бальшавікі — не прынялі ўдзел увыбарах. Яны спадзяваліся на рэвалюцыйнае звяржэнне самадзяржаўя. Перамогу на выбарах атрымалі кадэты.
    У I Дзяржаўнай думе было 36 дэпутатаў ад 5 беларускіх губерняў. Многія дэпутаты ад нацыянальных ускраін утварылі сваю групу — аўтанамістаў. У яе ўвайшла ледзь не палова дэпутатаў ад Беларусі, сярод якіх вылучаўся пінскі землеўласнік Раман Скірмунт. Гэтыя дэпутаты стаялі за аўтаномію Беларускага краю, падкрэслівалі, што ім павінны кіраваць «карэнныя жыхары, а не прышлыя, чужыя і варожыя яму элементы».
    Галоўным у I Думе было аграрнае пытанне. Большасць сялян — дэпутатаў ад Беларусі не падтрымалі праграму нацыяналізацыі — перадачы зямлі з прыватнай памешчыцкай уласнасці ў дзяржаўную — і ўраўняльнага землекарыстання, якая была папулярнай у асяроддзі рускага сялянства. Сярод сялян-
    скіх дэпутатаў ад Беларусі пераважалі погляды, звязаныя з захаваннем
    Р. Скірмунт
    прыватнай уласнасці на зямлю.
    У ліпені 1906 г. I Дзяржаўная дума была распушчана па прычыне залішняй, на думку ўрада, рэвалюцыйнасці. У час выбараў у II Думу ў заходніх губернях перамаглі манархісты і акцябрысты, якія аб’ядналіся ў Рускі ўскраінны саюз (РУС). Ён стаў адной з самых уплывовых манархічных партый, што выступала супраць рэвалюцыі. РУС дзейнічаў пад лозунгам: «Расія для рускіх, і рускія павінны кіраваць ёю». Яго прадстаўнікі разглядалі Беларусь як частку Заходняй Расіі, адмаўлялі існаванне беларускай нацыі, лічылі неабходным канчатковае зліццё беларусаў з рускім народам.