Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Частка нарадавольцаў падтрымала тактыку індывідуальнага тэрору — формы ўзброенага прымусу (забойства дзяржаўных і службовых асоб) у палітычных мэтах. Яны спадзяваліся, што царазабойства паскорыць пачатак народнай (сялянскай) рэвалюцыі. Смяротны прысуд цару Аляксандру II выканаў 1 сакавіка 1881 г. ураджэнец Бабруйскага павета Ігнат Грынявіцкі. Аднак ніякіх значных хваляванняў у народных масах, нават у Пецярбургу, забойства самадзержца не выклікала. Сяляне на паўстанне не падняліся. Затое трон заняў Аляксандр III, які ў хуткім часе адмовіўся ад працягу буржуазных рэформаў свайго бацькі і прыступіў да правядзення контррэформаў.
Група «Гоман». У пачатку 1880-х гг. цэнтрам дзейнасці беларускіх народнікаў стаў Пецярбург. Яны выдалі тут адозвы «Да беларускай моладзі», «Пасланне да землякоў-беларусаў», у якіх заклікалі да служэння ўласнаму народу, а не інтарэсам польскіх і расійскіх улад, і да звяржэння самадзяржаўя ў саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.
Студэнты — ураджэнцы Беларусі стварылі ў 1884 г. у Пецярбургу групу «Гоман», якую ўзначалілі Аляксандр Марчанка з Віцебска і ўраджэнец Магілёва Хаім Ратнер. Свае задачы і праграму група выклала ў двух нумарах нелегальнага часопіса «Гомон». Гоманаўцы першымі з рэвалюцыянераў заявілі пра існаванне беларускай нацыі і паставілі пытанне пра яе нацыянальную самастойнасць. Яны даказвалі, што беларускі народ мае свае мову, тэрыто-
рыю, культуру, быт, гістарычнае мінулае, а Беларусь уяўляе сабой адзіны эканамічны раён.
У першым нумары часопіса «Гомон» гаварылася: «Усвядоміўшы свае сілы, беларускі народ адразу ж скажа сваім прыгнятальнікам: далоў эксплуатацыю, мы самі жадаем кіраваць сабою!.. Беларусь павінна быць для беларусаў... Мы самі павінны заваяваць сабе свабоду, не ўскладаючы надзеі на іншых!»
Беларускія студэнты-гоманаўцы выступалі супраць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў» і раз-
» п пКйм. яйп ВмтгСгка. я „ » ХарыЕма.
От рмзкцін.
Bauiuwra К Ьілорус нкгмлнг Вшмйй мклпуцімымегм. 0®іу»стйв^с»»йжд. ГруА*?
-ЦІ4-
Першы нумар нелегальнага часопіса «Гомон»
глядалі яго «як жывую народнасць, здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяўлялася аб законных правах беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям’і».
Будучую дзяржаўнасць Беларусі гоманаўцы бачылі ў саюзе з сацыялістычнай Расіяй — краінай раўнапраўных і добраахвотна аб’яднаных краёў. Дамагацца сваёй мары яны намерваліся рэвалюцыйным шляхам. Уяўленні беларускіх студэнтаў-гоманаўцаў, у якіх яны выражалі разуменне сябе як прадстаўнікоў свайго народа і сэнс яго гістарычнага існавання, сталі сведчаннем афармлення беларускай нацыянальнай ідэі.
Агулышрасійскія сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі. У сярэдзіне 1880-х гг. рэвалюцыйнае народніцтва паступова сыходзіла з гістарычнай арэны, на якую ўступала сацыял-дэмакратыя. Сацыял-дэмакраты абвясцілі сваёй мэтай барацьбу за пабудову сацыяльна справядлівага грамадства. Сацыял-дэмакратыя падзялялася на два асноўныя кірункі: рэвалюцыйны і рэфармісцкі. Прыхільнікі рэвалюцыйнага кірунку прытрымліваліся ў асноўным гвалтоўных метадаў барацьбы і лічылі галоўнай сілай, якая прывядзе грамадства да сацыялізму, не сялянства (як меркавалі народнікі), а рабочы клас. Яны верылі ў непазбежнасць гібелі капіталізму, «магільшчыкам» якога стане пралетарыят. Рэфармісты выступалі за мірныя пераўтварэнні ў грамадстве.
Як рэвалюцыянеры, так і рэфармісты былі прыхільнікамі вучэння К. Маркса і Ф. Энгельса — марксізму. Марксізм тлумачыў паступальны гістарычны ход развіцця зменамі грамадска-эканамічнага ладу, а класавую барацьбу паміж пануючым і прыгнечаным класамі разглядаў у якасці рухаючай сілы гісторыі. Пераходу беларускіх рэвалюцыянераў на пазіцыі марксізму спрыяла першая расійская марксісцкая арганізацыя «Вызваленне працы», заснаваная
Мемарыяльны пакой у доме-музеі, дзе адбыўся Із’езд РСДРП
ў 1883 г. за мяжой Г. В. Пляханавым. 3 ёю былі звязаны і ўраджэнцы Беларусі, у тым ліку пісьменнік і рэвалюцыянер Адам Гурыновіч. Першыя ў Беларусі гурткі па прапагандзе марксізму былі створаны ў 1884—1885 гг. у Мінску, аўканцы 1880-х — першай палове 1890-х гг. — у Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Смаргоні.
Імкненне рабочага класа і сялянства абараніць свае інтарэсы падштурхоўвала іх да ўтварэння палітычных партый. У 1897 г. на з’ездзе ў Вільні быў створаны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі — Бунд. Бунд лічыў сябе адзіным прадстаўніком інтарэсаў дастаткова шматлікага ў Беларусі яўрэйскага рабочага класа.
У 1898 г. на з’ездзе ў Мінску была абвешчана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя — РСДРП. Праграма партыі вызначала канчатковай мэтай расійскіх сацыял-дэмакратаў пабудову сацыялістычнага грамадства праз пралетарскую рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту.
У 1902 г. на базе народніцкіх гурткоў узнікла Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР, эсэры). Адным са стваральнікаў і лідараў партыі эсэраў стала К. К. Брэшка-Брашкоўская. Беларусь была адным з цэнтраў, дзе стваралася гэтая партыя. Сацыялісты-рэвалюцыянеры адстойвалі інтарэсы сялянства, выступалі за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне ў Расіі дэмакратычнай рэспублікі. Эсэры карысталіся рознымі формамі барацьбы: ад агітацыі і прапаганды да індывідуальнага тэрору супраць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
Утварэнне і праграмныя патрабаванні Беларускай сацыялістычнай грамады. Пачатак XX ст. быў адзначаны ўздымам нацыянальнага руху. У новага пакалення беларускай інтэлігенцыі паступова выспявала разуменне неабходнасці
стварэння ўласнай палітычнай арганізацыі. Ёю стала Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) — першая беларуская палітычная партыя, якая канчаткова аформілася ў 1903 г. Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў БСГ былі браты Іван іАнтон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), Алесь Бурбіс (**2).
Ha I з’ездзе ў 1903 г. БСГ прыняла праграму, у якой абвясціла сваёй мэтай звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне капіталістычнага ладу. Партыя імкнулася знайсці апору ў рабочым класе, сялянстве, інтэлігенцыі. У аграрным пытанні БСГ выступала за перадачу зямлі з прыватнай у грамадскую ўласнасць, абвяшчала права кожнага чалавека на занятак земляробствам без выкарыстання наёмнай працы. У праграме партыі былі патрабаванні 8-гадзіннага рабочага дня, устанаўлення мінімальнай заработнай платы, бясплатнай медыцынскай дапамогі. Палітычныя патрабаванні БСГ былі наступныя: раўнапраўе людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці, веравызнання; усеагульнае роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, бясплатны суд, свабода слова, друку, сходаў, таварыстваў.
Па нацыянальным пытанні БСГ пастанавіла дабівацца аўтаноміі — шырокага ўнутранага самакіравання для Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Такім чынам, беларуская нацыянальная ідэя ваўяўленнях лідараў БСГ была звязана з неабходнасцю палітычнай барацьбы за дасягненне Беларуссю самакіравання ў межах Расіі, калі яна стане дэмакратычнай рэспублікай.
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: сацыялізм, «хаджэнне ў народ», тэрор, «Гоман», беларуская нацыянальная ідэя, Бунд, Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ).
Культурна-гістарычнае асяроддзе
**1. Удзельнік руху народнікаў, ураджэнец Магілёва Мікалай Канстанцінавіч Судзілоўскі стаў дзеячам міжнароднага рэвалюцыйнага руху. У 1874 г. ён выехаў за мяжу. Быў адным з арганізатараў сацыялістычнага руху ў Румыніі. Аказаў значны ўплыў на развіццё рэвалюцыйнага руху ў Балгарыі. 3 1892 г. жыў на Гавайскіх астравах, дзе стварыў і ўзначаліў партыю незалежных, а ў 1901 г. стаў прэзідэнтам Гавайскай рэспублікі. 3 1903 г. М. К. Судзілоўскі знаходзіўся ў Кітаі і Японіі. Яму
належаць навуковыя працы па медыцыне, хіміі, М. Судзілоўскі
8.3ак.1457.
філасофіі, геаграфіі. Судзілоўскі — першы падарожнік-географ, які пазнаёміў расійскае грамадства з флорай і фаўнай астравоў цэнтральнай часткі Ціхага акіяна.
**2. Асаблівы аўтарытэт у беларускім нацыянальным руху меў Іван Іванавіч Луцкевіч, які з’яўляўся прыхільнікам раўнапраўных адносін Беларусі з Расіяй, Польшчай, Украінай і Літвой. Разам са сваім братам Антонам, а таксама В. Ластоўскім і іншымі дзеячамі распрацоўваў пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа. Дзякуючы I. Луцкевічу гэта пытанне ўпершыню прагучала на шэрагу міжнародных канферэнцый у пачатку XX ст. Ён вядомы як збіральнік і даследчык помнікаў беларускага пісьменства і культуры, а яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея старажытнасцей у Вільні. Паўплываў на творчыя лёсы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Пытанні і заданні
1. Запоўніце ў сшытку параўнальную табліцу «Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рухі».
Прыкметы для параўнання
Народніцкі рух
Сацыялдэмакратычны рух
Назвы арганізацый
Асноўная мэта руху
На якія пласты насельніцтва абапіраліся
Формы барацьбы
2. Ці магла прывесці да змены дзяржаўнага ладу тэрарыстычная барацьба? Свой адказ растлумачце. 3. Пералічыце прыкметы нацыі, вызначаныя студэнтамі-гоманаўцамі. Як прапаноўвалі гоманаўцы вырашыць нацыянальнае пытанне для беларусаў? 4. Складзіце ў сшытку табліцу «Палітычныя партыі ў Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.».
Назвы партый
Бунд
РСДРП
ПСР
БСГ
Год утварэння
Палітычныя мэты
5. Ахарактарызуйце праграмныя патрабаванні БСГ па аграрным і нацыянальным пытаннях.
§ 22-23. ПЕРШАЯ РАСІЙСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ
I ПАДЗЕІ 1905 г. У БЕЛАРУСІ. ГРАМАДСКА-ІІАЛІТЫЧ НАЕ СТАНОВІШЧА Ў БЕЛАРУСІ Ў 1906-1914 гг.
Успомніце. 1. У чым заключалася нявырашанасць аграрнага і нацыянальнага пытанняў у пачатку XX ст.? 2. Што такое рэвалюцыя, стачка, аўтаномія, маёмасны цэнз?
Вучэбная задача. Вызначыць пазіцыі розных палітычных партый і арганізацый па аграрным і нацыянальным пытаннях у рэвалюцыі 1905—1907 гг. і пасля яе.
Прычыны, пачатак і ход рэвалюцыі. Выступленні рабочых і сялян. Захаванне неабмежаванай манархіі, няздольнай шляхам рэформаў паслядоўна вырашыць аграрнае і нацыянальнае пытанні, абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей сталі прычынамі першай расійскай рэвалюцыі. Яна азначала рэвалюцыйны шлях правядзення буржуазна-дэмакратычнага пераўладкавання грамадства. Набіраў сілу эканамічны і палітычны рух працоўных. Пачаткам рэвалюцыі сталі падзеі 9 студзеня 1905 г. на Дварцовай плошчы ў Санкт-Пецярбургу, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Крывавая нядзеля». Тут было расстраляна шматтысячнае мірнае шэсце працоўных, якія накіроўваліся для падачы петыцыі імператару Мікалаю II.