• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Сяляне хоць і атрымалі асабістую свабоду, але былі істотна абмежаваны ў правах у параўнанні з іншымі саслоўямі. Толькі ў адносінах да сялян аж да пачатку XX ст. ужывалася такая ганебная форма пакарання, як публічная лупцоўка розгамі. Селянін не меў рэальнай магчымасці абараніцца ад самавольства чыноўнікаў і паліцыі.
    Формы і характар сялянскай барацьбы. Непасільныя падаткі і павіннасці, нераўнапраўе, збядненне і разарэнне большай часткі сялянства, яго абеззямельванне з’яўляліся асноўнымі прычынамі сялянскай барацьбы.
    У 1864—1880 гг. найбольш значныя сялянскія выступленні адбыліся ў сувязі з падзеламі зямлі пасля адмены прыгоннага права і спробамі ўлад павя-
    лічыць выкупныя плацяжы і павіннасці сялян на карысць памешчыкаў. Сяляне адмаўляліся ўступаць адрэзаную зямлю, спынялі выплату выкупных плацяжоў, аказвалі актыўнае супраціўленне паліцыі, якая прымушала сялян падпарадкоўваццаўладам. Так, напрыклад, асаблівадружна іўпарта баранілі свае правы на адрэзаныя надзелы зямлі жыхары мястэчка Лагішын Пінскага павета Мінскай губерні. Летам 1874 г. яны далі адпор атраду паліцыі. Батальён салдат і дзве сотні казакоў таксама не змаглі ўціхамірыць сялян. Іх выступленне закончылася перамогай: улады былі вымушаны вярнуць сялянам адабраную зямлю.
    Масавы характар у гэты час набылі такія формы барацьбы сялянства, як самавольны выпас жывёлы на памешчыцкіх землях, парубкі лесу, супраціўленне памешчыцкай адміністрацыі. Мелі месца падпалы памешчыцкіх пабудоў і сабранага ўраджаю, забойствы памешчыкаў.
    Селянін з ваколіц Мінска. Адзін з тых, хто прыходзіў на заробкі ў Мінск. Пачатак XX cm.
    Выступленне сялян.
    1860-1870-я гг.
    Улады пільна ахоўвалі інтарэсы памешчыкаў і казны, жорстка падаўлялі ўсе спробы парушэння правоў землеўладальнікаў, сілаю спаганялі нядоімкі, нярэдка забіралі пры гэтым апошнюю сялянскую маёмасць. Выкарыстанне карных атрадаў і войска было звычайным адказам мясцовай адміністрацыі на сялянскія хваляванні.
    Сялянскі рух за зямлю і волю быў стыхійным і неарганізаваным. Сяляне ўсё яшчэ працягвалі верыць у «добрага цара».
    Спецыфічнай формай сялянскай барацьбы з’яўляўся рух цвярозасці, накіраваны супраць уладальнікаў вінакурань, карчмароў. Асаблівага размаху гэты рух дасягнуў у канцы 1850-х гг. у Заходняй Беларусі і Літве, ахапіўшы каля паловы насельніцтва Гродзенскай і Віленскай губерняў.
    Перасяленчы рух на свабодныя землі. У 1880— 1890-я гг. на ўсходзе Беларусі пашырыўся перасяленчы рух на свабодныя землі ў Сібір і іншыя губерні Расійскай імперыі. У Магілёўскай губерні з-за невыносных умоў жыцця на радзіме выказала жаданне перасяліцца1 /7 частка сельскага насельніцтва. Але самавольнае перасяленне афіцыйна не дазвалялася і стрымлівалася ўладамі. Тым не менш сяляне распрадавалі маёмасць і масава збіраліся на чыгуначных станцыях, каб выехаць у Сібір. На шляху да станцый і на саміх станцыях адбываліся сутыкненні з паліцыяй і войскамі. Самавольшчыкаў арыштоўвалі і вярталі на ранейшае месца жыхарства, дзе падвяргалі пакаранням. Аднак і гэтыя меры не маглі спыніць перасяленчага руху. На працягу 1885—1900 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала за Урал 104 тыс. чалавек. Значная колькасць сялян, даведзеных да галечы, эмігрыравала (выехала за мяжу), пераважна ў ЗША і Канаду.
    Становішча рабочых. Пасля адмены прыгоннага права прамысловасць атрымала вялізную колькасць некваліфікаванай рабочай сілы з ліку бядней106
    шага беззямельнага сялянства. Аднак знайсці працу на фабрычна-заводскіх і дробнакапіталістычных прадпрыемствах было вельмі складанай справай. Рынак рабочай сілы ў беларускіх гарадах і мястэчках быў перапоўнены яўрэйскай беднатой, таму выхадцы з сяла практычна не маглі прабіцца ў гарады. У канцы XIX ст. 1,5 млн працаздольных выхадцаў з вёскі шукалі магчымасць зарабіць, каб пракарміцца, у гарадах, на будаўніцтве дарог, сельскагаспадарчых работах. Беларусы шукалі лепшай долі і за межамі свайго краю — у Пецярбургу, Адэсе, Маскве.
    Да пачатку XX ст. у Беларусі было больш за 400 тыс. пастаянных наёмных рабочых. Сярод іх 16 % складалі жанчыны, 6 % — дзеці. Рабочы дзень доўжыўся ад 12 да 17—19 гадзін. Праца ішла ў нездаровых умовах і ўшчэнт знясільвала людзей. He было пенсійнага забеспячэння, амаль адсутнічала медыцынскае абслугоўванне. Хворых і пакалечаных рабочых звальнялі і кідалі на волю лёсу. Зарплата фабрычна-заводскага рабочага ў Беларусі на мяжы XIX— XX стст. была амаль на '/3 ніжэйшая, чым у Расіі. Мізэрная заработная плата не забяспечвала мінімальных жыццёвых патрэб. Прыкладна палову заробку рабочых фабрыканты і заводчыкі перакладвалі ў сваю кішэню ў выглядзе шматлікіх адвольных штрафаў. Рублём каралі за спазненне на працу, курэнне, непарадак на рабочым месцы, парушэнне цішыні, непадпарадкаванне кіраўніку.
    «Раз, было, я замарыўся I трошкі заспаў, Прыйшоў на работу, Свісток прасвістаў. Майстар пакасіўся, Слова не сказаў, Тры рублі ў кнігу
    Ураз запісаў...»
    3 беларускага фальклору
    Жабрацкімі былі жыллёвыя ўмовы большасці рабочых. У канцы XIX ст. толькі чвэрць іх пражывала ў казармах, інтэрнатах, кватэрах пры фабрыках. Астатнія здымалі куты, ложкі ў горадзе або начавалі прама ў вытворчых памяшканнях. I толькі высокакваліфікаваныя рабочыя мелі сваё жыллё або арандавалі кватэры.
    Уздым рабочага руху. Цяжкая праца пры мізэрнай аплаце не дазваляла рабочым забяспечыць сабе нармальнае чалавечае існаванне. Гэта прымушала іх пратэставаць супраць такога становішча.
    Стачка рабочых з майстэрань Лібава-Роменскай чыгункіў Гомелі. 1886 г.
    Першыя крокі рабочага руху ў Беларусі былі нясмелымі: прашэнні, калектыўныя скаргі, уцёкі з месца працы. Часам хваляванні суправаджаліся разгромам фабрычных будынкаў, забойствам прыслужнікаў гаспадароў. У 1870—1890-я гг. галоўнай формай пратэсту рабочых сталі стачкі — калектыўныя спыненні працы з патрабаваннем рэгулярнай выплаты зарплаты, скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы. Найбольш актыўна ў рабочым руху ўдзельнічалі чыгуначнікі. У гэты час адбыліся хваляванні рабочых-землякопаў на будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінскім павеце, на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці. 3 мэтай матэрыяльнай падтрымкі стачачнікаўу слясарных майстэрнях Мінска ў 1885—1887 гг. была створана першая ў Беларусі стачачная каса. Яна ўяўляла сабой зародак прафесійных саюзаў якія рабочым было забаронена ствараць.
    Царскі ўрад з трывогай сачыў за пратэстамі рабочых, дапамагаў гаспадарам душыць бунты. Стачка лічылася дзяржаўным злачынствам, за ўдзел у ёй рабочыя падлягалі крымінальнаму або адміністрацыйнаму праследаванню. Разам з тым пад уплывам рабочага руху было прынята працоўнае заканадаўства, якое абмяжоўвала выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы, памеры штрафу, даўжыню працоўнага дня (да 11,5 гадзіны — у 1897 г.). Прадугледжвалася дапамога рабочым, якія пацярпелі ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Былі ўстаноўлены абавязковыя нядзельныя і святочныя дні адпачынку (66 дзён на год). Аднак прынятыя законы істотна не палепшылі становішча рабочых, бо распаўсюджваліся толькі на буйныя прадпрыемствы, якіх у Беларусі было няшмат.
    Першыя палітычныя выступленні рабочых. 3 другой паловы 1890-х гг. стачачны рух беларускіх рабочых стаў масавым. Ён захаваў эканамічны характар. Аднак у свядомасці рабочых пачала выспяваць думка, што барацьба супраць асобных гаспадароў з’яўляецца адным са звёнаў барацьбы супраць пануючага царскага рэжыму. Такім чынам, паступова адбыўся пераход рабочых да свядомай палітычнай барацьбы. У 1895 г. невялікая група мінскіх рабочых упершыню тайна адсвяткавала 1 Мая як дзень міжнароднай пралетарскай салідарнасці. Пазней такія сходкі пачалі праводзіць у іншых гарадах і мястэчках Беларусі. У 1900 г. у Мінску адбылася першая вулічная дэманстрацыя, прысвечаная 1 Мая. У 1898—1900 гг. першыя палітычныя выступленні рабочыху форме стачак, вулічных маніфестацый і дэманстрацый прайшлі ў Віцебску, Гродне, Смаргоні.
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: стачка.
    Пытанні і заданні
    1. Ахарактарызуйце ўмовы жыцця сялянскай беднаты і рабочых у другой палове XIX ст. 2. Растлумачце, чаму сяляне вымушаны былі прадаваць свой ураджай адразу пасля яго ўборкі — у сезон самых нізкіх цэн. 3. Прывядзіце прыклады сялянскай барацьбы ў другой палове XIX ст. Які характар — эканамічны ці палітычны — яна мела? 4. Растлумачце, чаму беларускія сяляне імкнуліся перасяліцца на свабодныя землі ў Сібір. 5. Прывядзіце прыклады эканамічнай і палітычнай барацьбы рабочых Беларусі ў другой палове XIX ст. Якая з іх пераважала і чаму?
    Да ўрока «Наш край». Збярыце звесткі аб вашых земляках, якія на мяжы XIX—XX стст. эмігрыравалі ў іншыя рэгіёны.
    § 21. ФАРМІРАВАННЕ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ I РУХАЎ
    Успомніце. Што такое аўтаномія?
    Вучэбная задача. Вызначыць кірункі грамадскага руху і змест іх праграмных патрабаванняў, у тым ліку па нацыянальным пытанні.
    Рэвалюцыйныя народнікі. 3 сярэдзіны 1870-х гг. на змену пакаленню шляхецкіх рэвалюцыянераў прыйшло народніцтва. Народнікі былі прыхільнікамі сацыялізму — вучэння, у якім у якасці мэты і ідэалу вылучаюцца прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, свабоды і роўнасці, і грамадскага ладу, што будуецца на гэтых прынцыпах. Частка народнікаў падзяляла ідэю сялян-
    скага сацыялізму: магчымасць пераходу да сацыялізму праз захаванне сялянскай абшчыны, прамінуўшы капіталізм. Ідэі сялянскага сацыялізму пашырыліся ў асяроддзі беларускай моладзі, пераважна сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў. Паступіўшы ў расійскія ўніверсітэты, моладзь улівалася ў народніцкія гурткі, якія там існавалі.
    3 узнікненнем у Пецярбургу ў 1876 г. агульнарасійскай арганізацыі «Зямля і воля» народніцкі рух у Беларусі развіваўся пад яе непасрэдным уплывам. Многія з беларускіх народнікаў (Сяргей Кавалік, Кацярына Брэшка-Брашкоўская, Мікалай Судзілоўскі) сталі ўдзельнікамі «хаджэнняў народ» з мэтай прапаганды сацыялістычных ідэй сярод сялянства (**1). «Хаджэнне ў народ» закончылася правалам. Сяляне яшчэ працягвалі верыць у «добрага цара» і таму выдавалі народнікаў паліцыі.
    Унутраныя спрэчкі прывялі ў 1879 г. да расколу «Зямлі і волі» на дзве арганізацыі: «Чорны перадзел» і «Народная воля». Беларускія народнікі спачатку пайшлі за «чорнаперадзельцамі», якія адмовіліся ад палітычнай барацьбы і дамагаліся ад урада перадзелу зямлі ў дзяржаве на карысць сялян. Пасля распаду «Чорнага перадзелу» беларускія народнікі сталі на пазіцыі «Народнай волі», якая ставіла сабе за мэту звяржэнне самадзяржаўя і ажыццяўленне дэмакратычных пераўтварэнняў.