• Газеты, часопісы і т.д.
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Пытанні і заданні
    1. Складзіце ў сшытку табліцу «Асноўныя палітычныя групоўкі ў паўстанні 1863—1864 гг.».
    Прыкметы для параўнання
    Палітычныя групоўкі
    
    
    
    
    Мэты
    
    
    
    Удзельнікі
    
    
    
    Тактыка дзеянняў
    
    
    
    2.	Растлумачце назву газеты, якую выдавалі К. Каліноўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, і прычыны друкавання яе на беларускай мове лацінскім шрыфтам. Пры адказе выкарыстайце вытрымку з гэтай газеты, прыведзеную ў параграфе. 3. Як паўплывала паўстанне 1863—1864 гг. на ўмовы вызвалення сялян беларускіх губерняў? 4. Чаму М. М. Мураўёва называлі «ўтаймавальнікам Заходняга краю» і «выратавальнікам Расіі»? 5. Вызначце, у чым заключаўся запавет К. Каліноўскага беларускаму народу.
    § 16. УРАДАВАЯ ПАЛІТЫКА Ў БЕЛАРУСІ Ў АПОШНЯЙ ТРЭЦІXIX ст.
    Успомніце. 1. Што такое «разбор» шляхты? 2. Якое рашэнне прыняў Полацкі царкоўны сабор?
    Вучэбная задача. Вызначыць асаблівасці палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.
    Сітуацыя ў беларускіх губернях пасля паўстання 1863—1864 гг. Да канца 1860-х гг. у Беларусі захоўвалася ваеннае становішча, уведзенае ў сувязі зпаўстаннем 1863—1864 гг. У Беларусі і Літве быў устаноўлены рэжым выключных законаў, накіраваны на змяншэнне польскага шляхецкага ўплыву.
    Дзейнічалі следчыя камісіі і палявыя суды. Працягваліся арышты ўдзельнікаў паўстання і прымусовае адчужзнне маёнткаў шляхты на карысць дзяржавы. Урад вярнуўся да палітыкі «разбору» шляхты, якая актыўна ўдзельнічала ў паўстанні. Шляхце забаранілі збірацца разам па некалькі чалавек, нават на сямейныя ўрачыстасці. За любое парушэнне законаў ваеннага часу накладваліся штрафы — напрыклад, за выкарыстанне польскай мовы, за нашэнне жалобы па загінуўшых паўстанцах. Былі звольнены са службы ўсе чыноўнікі-католікі, а на іх пасады прызначаны дзяржаўныя служачыя з Расіі, якія сталі апорай царызму ў краі. Ім былі перададзены сотні маёнткаў, канфіскаваных ва ўдзельнікаў паўстання. 3 1866 г. пасіупова, пачынаючы з усходніх губерняў ваеннае становішча пачало здымацца, але было адменена цалкам толькі ў 1870 г.
    Асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў у Беларусі. У сувязі з паўстаннем 1863—1864 гг. большасць буржуазных рэформаў 1860—1870-х гг. праводзілася ў Беларусі са значным спазненнем і істотнымі абмежаваннямі.
    Толькі з 1872 г. у Беларусі пачалася судовая рэформа. Для разгляду дробных злачынстваў і нязначных спраў быў створаны міравы суд. У адрозненне
    ад цэнтральных губерняў Расіі, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы ў паветах, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі з ліку верных ураду памешчыкаў. Такім чынам, Беларусь была адразу пазбаўлена галоўнай асаблівасці рэформы — выбарнасці суддзяў і іх незалежнасці ад урада.
    Толькі ў 1882 г. у судах Беларусі былі ўведзены спецыяльныя пасады прысяжных засядацеляў (суддзяў-непрафесіяналаў). Яны незалежна ад суддзяў выносілі канчатковае рашэнне аб вінаватасці або невінаватасці падсуднага. 3 улікам іх рашэння суд вызначаў меру пакарання ці аб’яўляў аб вызваленні. Для юрыдычнай дапамогі падсудным і іх абароны таксама ўводзіліся прысяжныя павераныя — адвакаты, якія не знаходзіліся на дзяржаўнай службе.
    Расійскі ўрад не пайшоў на правядзенне ў беларускіх губернях земскай рэформы, звязанай са стварэннем выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва. Улады пасля паўстання 1863—1864 гг. не давяралі мясцовым памешчыкам, якія маглі скласці большасць у гэтых выбарных установах.
    Пасля забойства ў 1881 г. цара Аляксандра II надышоў перыяд контррэформаў, якія суправаджаліся ганеннямі на ўсялякае іншадумства. Спробай аднаўлення прыгонніцкіх парадкаў стала ўвядзенне ў 1900 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях земскіх начальнікаў з ліку «добранадзейных» мясцовых памешчыкаў. Яны цалкам падпарадкавалі сабе сялянскае самакіраванне, якое было характэрным для сялянскай абшчыны. Надзеленыя амаль неабмежаванай уладай, земскія начальнікі маглі адмяніць любое рашэнне сельскага сходу, падвяргаць сялян розным пакаранням.
    Мерапрыемствы расійскіх улад па нацыянальна-рэлігійным пытанні. Самадзяржаўе намагалася абмежаваць польскі палітычны і культурны ўплыў, правадніком якога ў беларускіх губернях з’яўлялася мясцовая апалячаная шляхта. Улады падзялялі мясцовае дваранства на «палякаў» (католікаў) і «рускіх» (праваслаўных). Першыя лічыліся нядобранадзейнымі, і расійскі царызм імкнуўся падарваць іх эканамічнае і палітычнае становішча. У той жа час улады ўмацоўвалі саюз з праваслаўным «рускім» дваранствам, якое было прызнана апорай самадзяржаўя. Вызначальнае месца стала займаць праваслаўная царква, падтрыманая царскім урадам. Шырока разгарнулася будаўніцтва праваслаўных цэркваў у псеўдарускім стылі.
    У сярэдзіне 1860-х гг. улады ажыццявілі спробы пераводу ў праваслаўе часткі беларусаў-католікаў. Шляхам угавораў і прамога ціску праваслаўнымі змаглі запісаць яшчэ дзясяткі тысяч чалавек. Адпаведна скасоўвалася каля трохсот касцёлаў і капліц, частка якіх была прыстасавана пад праваслаўныя цэрквы.
    У чэрвені 1867 г. Аляксандр II пры наведванні Вільні заявіў прадстаўнікам беларускіх сялян, якія нядаўна сталі праваслаўнымі: «Я вельмі рады, што вас бачу праваслаўнымі. Я ўпэўнены, што вы перайшлі да старой веры свайго краю з пераканання і шчыра. Аднак, раз стаўшыся праваслаўнымі, ведайце, што я не дазволю і не дапушчу, каб вы вярнуліся да каталіцызму. Чуеце? Я паўтараю, што радуюся, бачачы вас праваслаўнымі».
    У такіх умовах былым уніятам і католікам давялося чакаць змен аж да 1905 г., калі пад уплывам рэвалюцыі быў прыняты так званы ўказ аб верацярпімасці, у якім дазваляўся свабодны пераход з аднаго веравызнання ў іншае.
    Што датычыцца яўрэяў царскія ўлады забаранілі ім сяліцца і набываць зямлю ў сельскай мясцовасці ў межах аселасці. У 1890-я гг. у Беларусь была вернута значная колькасць яўрэяў з Масквы і гарадоў Цэнтральнай Расіі. Такая палітыка вяла да штучнай перанаселенасці імі беларускіх гарадоў і мястэчак. Уводзіліся абмежаванні ў прыёме яўрэяў у навучальныя ўстановы і на працу.
    Заходнерусізм. У апошняй трэці XIX — пачатку XX ст. сярод чыноўнікаў настаўнікаў, праваслаўнага духавенства, асабліва на ўсходзе Беларусі, пашырылася сістэма поглядаў, якая атрымала назву заходнерусізму. Лідарам ліберальна-дэмакратычнага кірунку ў заходнерусізме стаў ураджэнец Гродзенскай губерні Міхаіл Восіпавіч Каяловіч — гісторык, этнограф, публіцыст, аўтар прац па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі. Яго погляды грунтаваліся на сцвярджэнні аб «спрадвеку рускім характары краю». Прыхільнікі заходнерусізму лічылі беларусаў часткай адзінага рускага народа разам з маларосамі (украінцамі) і велікаросамі. М. В. Каяловіч, які займаўся распрацоўкай праблем гісторыі ўніяцкай царквы, сцвярджаў, што галоўны кірунак развіцця беларускага краю — вяртанне яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслаўя.
    3 кнігі М. В. Каяловіча «Чытанні па гісторыі Заходняй Расіі»: «...існуе вялікая патрэба ведаць Заходнюю Расію па-руску, разумець па-руску... і ўводзіць у гэта веданне і разуменне мільёны... простых маларосаў, беларусаў і літвінаў... Называючы ўсю гэту краіну Заходняй Расіяй, мы, відавочна, глядзім на яе з сярэдзіннай часткі рускай дзяржавы ... а калі адтуль глядзець на захад, то... можна без вялікай памылкі назваць Заходняй Расіяй не толькі Беларусь, але і Украіну, і Літву».
    М. В. Каяловіч
    Прыхільнікі поглядаў М. В. Каяловіча прызнавалі пэўную гісторыка-этнічную адметнасць Беларусі, але выключалі магчымасць самастойнага нацыянальна-культурнага, дзяржаўнага і палітычнага развіцця беларускага этнасу. I ўсё ж яны шмат зрабілі для даследавання нацыянальнай спадчыны беларусаў і садзейнічалі абвяржэнню думкі, што Беларусь — гэта частка Польшчы (**).
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: заходнерусізм.
    Культурна-гістарычнае асяроддзе
    ** Уплыў заходнерусізму зазналі некаторыя беларускія вучоныя і дзеячы культуры. Напрыклад, ураджэнец Гродзеншчыны, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства Яўхім Фёдаравіч Карскі першапачаткова разглядаў беларускую супольнасць як «галіну рускага народа», а беларускую мову — як «заходнярускую галіну сярэднярускіх гаворак». Ён лічыў, што навучанне беларускай мове не павінна ісці далей за пачатковую школу, а сярэдняя і вышэйшая адукацыя і навука могуць забяспечвацца праз «агульнарасійскую мову». У далейшым Я. Карскі абгрунтаваў самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, асвятліў важнейшыя этапы гісторыі беларускай мовы, яе спецыфічныя асаблівасці.
    Пытанні і заданні
    1.	Ахарактарызуйце сітуацыю ў беларускіх губернях пасля паўстання 1863— 1864 гг. 2. Чым былі абумоўлены і ў чым заключаліся абмежаванні пры правядзенні ў Беларусі судовай рэформы? 3. Што стала альтэрнатывай земскай рэформе ў Беларусі? 4. Чаму царскія ўлады ў Беларусі не давяралі мясцоваму дваранству і падзялялі яго на «палякаў» і «рускіх»? 5. Якімі былі адносіны расійскіх улад да католікаў і былых уніятаў? 6. У чым сутнасць поглядаў прыхільнікаў заходнерусізму? Параўнайце гэтыя погляды з беларусазнаўствам. 7. Аб чым сведчыў той факт, што царскія чыноўнікі ў адносінах да беларускіх зямель ужывалі назву «Паўночна-Заходні край»?
    § 17. РАЗВІЦЦЁ КАПІТАЛІСТЫЧНЫХ АДНОСІН У ВЁСЦЫ ПАСЛЯ АДМЕНЫ ПРЫГОННАГА ПРАВА
    Успомніце. Якія былі ўмовы атрымання сялянамі зямлі паводле рэформы 1861 г. і ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гг.?
    Вучэбная задача. Вызначыць, у чым заключалася спалучэнне феадальных і капіталістычных рыс у развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі пасля сялянскай рэформы 1861 г.
    Рост буржуазнага землеўладання ў Беларусі. Пасля адмены прыгоннага права ў беларускіх губернях пачаўся працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці і яе ператварэння ў буржуазную. Значная частка памешчыкаў, якія вялі гаспадарку старымі метадамі, не вытрымлівалі канкурэнцыі. Іх маёнткі з цягам часу абцяжарваліся даўгамі, закладваліся ў банках і рана ці позна прадаваліся цалкам або часткамі. Ha 1 студзеня 1914 г. у банках было закладзена 2/3 памешчыцкіх зямель. Пакупнікамі зямлі з’яўляліся купцы, заможныя сяляне, мяшчане. Разам зтым набыццё зямлі каталіцкай шляхтай і яўрэйскай буржуазіяй з 1860-х гг. не дапускалася, што стрымлівала фарміраванне буржуазнай зямельнай уласнасці ў заходніх губернях. За перыяд 1877—1905 гг. у беларускіх губернях буржуазная зямельная ўласнасць, пры якой выкарыстоўвалася наёмная праца і практыкаваліся агратэхнічныя новаўвядзенні, павялічылася з5да16,5%,у той час як памешчыцкая паменшылася да 41 % ад усіх землеўладанняў.